Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 ноября 1995 г. №430 "Тыпавое палажэнне аб курсах павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 4 лiстапада 1995 г. N 430


                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                         Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Беларусь
     Намеснiк мiнiстра                            Намеснiк мiнiстра
 А.I.Сверж                                     В.I.Паўлаў

 7 лiпеня 1995 г.                              20 лiпеня 1995 г.


                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
                  аб курсах павышэння квалiфiкацыi
                 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

===
         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.) 

                       I. Агульныя палажэннi

     1.1. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi  пры
мiнiстэрствах,   iншых  цэнтральных  органах  кiравання,  дзяржаўных
навучальных  установах,  арганiзацыях  i  прадпрыемствах  дзяржаўнай
формы ўласнасцi, а таксама пры навучальных установах, арганiзацыях i
прапрыемствах iншых форм уласнасцi арганiзуюцца  згодна  Прыкладнаму
палажэнню   аб  навучальных  установах  /падраздзяленнях/  павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  i
на падставе дадзенага Тыпавога палажэння.

     1.2. Мiжгалiновыя  /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi пры
мiнiстэрствах,  iншых  цэнтральных  органах   кiравання   ствараюцца
адпаведнымi  мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання
па ўзгадненню з Мiнадукацыi i  навукi,  пры  навучальных  установах,
арганiзацыях   i   прадпрыемствах   дзяржаўнай   формы  ўласнасцi  -
самастойна па  ўзгадненню  з  адпаведнымi  мiнiстэрствамi  i  iншымi
цэнтральнымi   органамi   кiравання,   пры   навучальных  установах,
арганiзацыях i прадпрыемствах iншых  форм  уласнасцi  -  самастойна.
Мiнiстэрствы   (iншыя   цэнтральныя  органы  кiравання),  а  таксама
суб'екты  гаспадарання  розных  формаў  уласнасцi,  за   выключэннем
дзяржаўных  навучальных  устаноў,  падведамных Мiнадукацыi i навукi,
абавязаны  ва  ўстаноўленым  парадку  атрымаць   лiцэнзiю   (дазвол)
Мiнiстэрства   адукацыi  i  навукi  на  стварэнне  курсаў  павышэння
квалiфiкацыi.

     1.3. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя мiжгалiновых /галiновых/ курсаў
павышэння квалiфiкацыi ажыццяўляецца ў парадку,  устаноўленым для iх
стварэння.

     Аб   стварэннi,   рэарганiзацыi   або   лiквiдацыi   своечасова
паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.

     1.4. Мiжгалiновыя  /галiновыя/  курсы павышэння квалiфiкацыi на
падставе  дадзенага  палажэння  распрацоўваюць   статут   з   улiкам
спецыфiкi   галiн   /галiны/,   якi   зацвярджаецца   дырэктарам   i
рэгiструецца вышэйстаячай арганiзацыяй па падпарадкаванасцi.

     1.5. Мiжгалiновыя  /галiновыя/  курсы  павышэння   квалiфiкацыi
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са статутам,  на падставе
пагадненняў   з   мiнiстэрствамi,   iншымi   цэнтральнымi   органамi
кiравання, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi,
службамi занятасцi.

     1.6. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння  квалiфiкацыi  ва
ўстаноўленым   парадку   праходзяць  акрэдытацыю  ў  адпаведнасцi  з
Палажэннем,  зацверджаным  Пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад  6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi навучальных
устаноў /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi  i  перападрыхтоўкi
кадраў" /Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь N 32,  19 лiстапада
1992 г./.

     1.7. Мiжгалiновыя  /галiновыя/  курсы  павышэння   квалiфiкацыi
кадраў,  якiя карыстаюцца правам юрыдычнай асобы, самастойна рашаюць
пытаннi арганiзацыi навучальнага  працэсу,  фiнансава-гаспадарчай  i
iншых   вiдаў   дзейнасцi   пры  захаваннi  дзяржаўных  iнтарэсаў  i
патрабаванняў да паслядыпломнай адукацыi з улiкам  правоў  слухачоў,
педагагiчных i iншых работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

     1.8. Курсы  павышэння  квалiфiкацыi навучальнай установы могуць
з'яўляцца яе структурным падраздзяленнем.

     1.9. Мiжгалiновыя  /галiновыя/  курсы  павышэння   квалiфiкацыi
кадраў   з'яўляюцца   вучэбным   падраздзяленнем  сiстэмы  павышэння
квалiфiкацыi.

     Пры адсутнасцi  iнстытутаў  павышэння квалiфiкацыi мiжгалiновыя
/галiновыя/  курсы  павышэння   квалiфiкацыi   кадраў   ажыццяўляюць
арганiзацыйна-метадычнае    кiраўнiцтва    работай    па   павышэнню
квалiфiкацыi кадраў у адпаведнай галiне.

     1.10. На мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння  квалiфiкацыi
кадраў ускладаецца:

     - аператыўнае задавальненне патрабаванняў мiнiстэрстваў,  iншых
цэнтральных    органаў   кiравання,   аб'яднанняў,   прадпрыемстваў,
арганiзацый  i  ўстаноў,  а  таксама  iндывiдуальных   патрабаванняў
грамадзян у павышэннi сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi;

     - забеспячэнне   авалодання   слухачамi   навейшымi    метадамi
гаспадарання i кiравання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;

     - садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю  асобы,  найбольш  поўнай
рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;

     - авалоданне навейшымi дасягненнямi ў галiне навукi i  тэхнiкi,
тэхналогii  вытворчасцi  i  арганiзацыi  працы  на  базе  перадавога
айчыннага i замежнага вопыту;

     - развiццё   ў   слухачоў   навыкаў   выкарыстання   ў   рабоце
электронна-вылiчальнай  тэхнiкi,  умення  арыентавацца  ў   сучаснай
навукова-тэхнiчнай   iнфармацыi,  эфектыўна  яе  выкарыстоўваць  для
рашэння практычных задач;

     - заўседнае  паляпшэнне  якасцi навучання слухачоў,  узмацненне
яго   практычнай   накiраванасцi   на   рашэнне   канкрэтных   задач
удасканалення   работы   галiны,   аб'яднанняў,   прадпрыемстваў   i
арганiзацый, працоўных калектываў ва ўмовах суверэнiтэту рэспублiкi,
пераходу да рыначнай эканомiкi;

     - удасканаленне форм i метадаў правядзення  вучэбных  заняткаў,
развiццё  практыкi iндывiдуалiзацыi навучання работнiкаў на падставе
канкрэтных заданняў,  якiя зацвярджаюцца кiраўнiкамi  мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных органаў кiравання,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў i
арганiзацый;

     - захаванне  зваротнай  сувязi з прадпрыемствам,  арганiзацыяй,
якiя накiравалi слухачоў на навучанне,  кансультацыйная дапамога  ва
ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;

     - стварэнне банка мадэлей прафесiйных сiтуацый для навучання  i
комплекснай   ацэнкi   падрыхтоўкi   спецыялiстаў  розных  службовых
катэгорый з выдачай  рэкамендацый  па  iх  далейшым  выкарыстаннi  ў
вытворчасцi;

     - сумесна  з  мiнiстэрствамi  i  iншымi  цэнтральнымi  органамi
кiравання,   прадпрыемствамi   i  арганiзацыямi  стварэнне  сучаснай
навучальна-матэрыяльнай базы,  аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем,
палiграфiчнай,  арганiзацыйнай i вылiчальнай тэхнiкай,  забеспячэнне
слухачоў  неабходнымi  жыллёва-бытавымi  ўмовамi,   арганiзацыя   iх
самастойнай  работы  i  вольнага часу,  забеспячэнне якаснага складу
выкладчыцкiх  кадраў,  павышэнне  iх  квалiфiкацыi,   педагагiчнага,
спецыяльнага i агульнакультурнага ўзроўню;

     - прадстаўленне ва  ўстаноўленым  парадку  мiнiстэрствам, iншым
цэнтральным  органам кiравання,  прадпрыемствам i арганiзацыям,  пры
якiх яны арганiзаваны, справаздачнасцi i другiх звестак.

     1.11. Мiжгалiновыя /галiновыя/  курсы  павышэння  квалiфiкацыi,
якiя  фiнансуюцца  за  кошт  дзяржаўнага бюджэту,  маюць права весцi
гаспадарча-разлiковую дзейнасць  па  аказанню  адукацыйных  i  iншых
вiдаў  паслуг  згодна  профiлю дзейнасцi курсаў,  якiя не супярэчаць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

             2. Слухачы мiжгалiновых /галiновых/ курсаў
     павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     2.1. На   курсы  павышэння  квалiфiкацыi  кадраў  накiроўваюцца
кiраўнiкi i спецыялiсты  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i  ўстаноў  з
вышэйшай, сярэдне-спецыяльнай i агульнай сярэдняй адукацыяй.

     2.2. Слухачы   курсаў   павышэння   квалiфiкацыi  пры  прыбыццi
прад'яўляюць накiраванне прадпрыемства, арганiзацыi, установы.

     2.3. Залiчэнне слухачоў курсаў павышэння квалiфiкацыi кадраў на
вучобу  праводзiцца  загадам  дырэктара  курсаў  згодна  дагаворам з
мiнiстэрствамi,    iншымi    цэнтральнымi    органамi     кiравання,
аб'яднаннямi, прадпрыемствамi i г.д.

     2.4. Камплектаванне  груп  слухачоў  на  курсах  праводзiцца  з
улiкам спецыяльнасцi, адукацыi i займаемай пасады.

     2.5. Слухачы курсаў павышэння квалiфiкацыi маюць права:

     - карыстання падручнiкамi i  дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай,
неабходнай для навучання,  а таксама вучэбна-вытворчай  i  навуковай
базай;

     - на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання;

     - на забеспячэнне неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi;

     - на абскарджанне ўчынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.

     2.6. Слухачы курсаў павышэння квалiфiкацыi абавязаны  выконваць
правiлы   ўнутранага   распарадку,   усе   вiды   вучэбнай   работы,
прадугледжаныя вучэбнымi планамi i праграмамi,  iншыя  патрабаваннi,
якiя  прадугледжаны  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь i статутам
курсаў павышэння квалiфiкацыi кадраў.

     2.7. Слухачы,  якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана i
праграм,  здалi ўстаноўленыя залiкi або экзамены, прайшлi iншыя вiды
вынiковага кантролю ведаў,  атрымлiваюць  пасведчанне  ўстаноўленага
ўзору   /пры  ўмове  праходжання  курсамi  ва  ўстаноўленым  парадку
акрэдытацыi/.

     Паспяховае праходжанне    навучання    на    курсах   павышэння
квалiфiкацыi ўлiчваецца пры атэстацыi спецыялiстаў.  Пры невыкананнi
вучэбнага  плана,  таксама  ў  выпадку  грубага  парушэння  правiлаў
унутранага  распарадку,  слухач  выключаецца  загадам  па  курсах  з
выдачай  адпаведнай  даведкi  аб  знаходжаннi  на  курсах  павышэння
квалiфiкацыi.

     2.8. Матэрыяльнае  забеспячэнне  слухачоў  курсаў   на   перыяд
навучання   i  стварэнне  для  iх  неабходных  жыллёва-бытавых  умоў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.

                  3. Вучэбная i метадычная работа
                  на курсах павышэння квалiфiкацыi

     3.1. Навучанне на курсах праводзiцца з адрывам,  без адрыву i з
частковым адрывам ад работы, у спалучэннi гэтых форм.

     3.2. Навучанне  праводзiцца  па  вучэбных  планах  i праграмах,
распрацаваных курсамi самастойна  на  падставе  адпаведных  Тыпавых,
узгодненых   з  зацiкаўленымi  мiнiстэрствамi,  iншымi  цэнтральнымi
органамi  кiравання,  прадпрыемствамi,  установамi  i   зацверджаных
кiраўнiком курсаў.

     3.3. Парадак   арганiзацыi   навучальнага  працэсу  вызначаецца
курсамi самастойна.

     3.4. Для вызначэння ўзроўню ведаў,  уменняў i навыкаў  слухачоў
праводзiцца  кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў,  у тым
лiку тэстыравання.  Устанаўлiваюцца наступныя формы кантролю  ведаў:
залiк,  экзамен, кантрольная, курсавая i выпускная работа (рэферат).
Выпускныя работы слухачоў абараняюцца перад экзаменацыйнай камiсiяй.
На    падставе    вынiкаў    кантролю   ажыццяўляецца   карэкцiроўка
вучэбна-тэматычных планаў, вызначаюцца формы iндывiдуальнай працы са
слухачамi.

     3.5. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi,  практычныя  (семiнарскiя  i  выязныя   заняткi,   дзелавыя,
арганiзацыйна-дзейнасныя  i iнавацыйныя гульнi,  разыгрыванне роляў,
разгляд  канкрэтных   сiтуацый,   семiнары   па   абмену   вопытам),
самастойная работа слухачоў i iнш.

     Вучэбныя  заняткi  на  курсах   праводзяцца  ў  адпаведнасцi  з
раскладам.

     Паспяховасць слухачоў пры  павышэннi  квалiфiкацыi  вызначаецца
наступнымi    адзнакамi:    "выдатна",    "добра",   "здавальняюча",
"нездавальняюча", "залiчана", "незалiчана".

     3.6. Для   выкладання   на   курсах   павышэння    квалiфiкацыi
прыцягваецца   прафесарска-выкладчыцкi   састаў  вышэйшых,  сярэднiх
спецыяльных навучальных  устаноў,  а  таксама  спецыялiсты  народнай
гаспадаркi на ўмовах пагадзiннай аплаты.

     3.7. Курсы        павышэння       квалiфiкацыi       выконваюць
арганiзацыйна-метадычную работу для паляпшэння  якасцi  навучання  i
выхавання,  удасканалення  педагагiчнага  майстэрства  выкладчыцкага
складу,  выкарыстоўваюць  у  навучальным  працэсе  метады  актыўнага
навучання, вылiчальную тэхнiку i сучасныя тэхнiчныя сродкi.

     3.8. Аплата         працы         адмiнiстрацыйна-гаспадарчага,
вучэбна-дапаможнага i абслугоўваючага персаналу на курсах  павышэння
квалiфiкацыi ажыццяўляецца адпаведна заканадаўству.

            4. Кiраванне курсамi павышэння квалiфiкацыi

     4.1. Кiраванне  курсамi  павышэння квалiфiкацыi ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з iх статутам.

     4.2. Дзяржаўныя органы  могуць  умешвацца  ў  дзейнасць  курсаў
павышэння  квалiфiкацыi толькi тады,  калi гэта дзейнасць супярэчыць
Канстытуцыi Рэспублiкi  Беларусь,  дзеючаму  заканадаўству,  статуту
курсаў.

     4.3. Кiраўнiцтва   работай   курсаў  пры  мiнiстэрствах,  iншых
цэнтральных   органах   кiравання,   прадпрыемствах,   установах   i
арганiзацыях  ажыццяўляе  дырэктар (загадчык),  з якiм мiнiстэрства,
iншыя  цэнтральныя   органы   кiравання   /кiраўнiк   прадпрыемства,
установы, арганiзацыi/ заключаюць кантракт.

     4.4. Галоўны  бухгалтар  (бухгалтар)  курсаў  пры мiнiстэрствах
прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам.

     Галоўны   бухгалтар  (бухгалтар)   курсаў  пры  прадпрыемствах,
арганiзацыях,  установах,   прызначаецца  кiраўнiком  прадпрыемства,
арганiзацыi,  або ўстановы,  пры якой  яны створаны,  або дырэктарам
курсаў (калi з'яўляюцца юрыдычнай асобай).

     4.5. Асобы,  якiя  ажыццяўляюць  кiраванне  курсамi   павышэння
квалiфiкацыi,   у   сваёй   службовай   дзейнасцi   кiруюцца  толькi
патрабаваннямi заканадаўства i не  звязаны  з  рашэннямi  палiтычных
партый i аб'яднанняў, якiя маюць палiтычныя мэты.

         5. Маёмасць i сродкi курсаў павышэння квалiфiкацыi

     5.1. Фiнансаванне  мерапрыемстваў па навучанню слухачоў,  iншых
вiдаў работ i паслуг,  якiя выконваюцца  курсамi,  ажыццяўляецца  за
кошт дзяржаўнага бюджэту або на падставе пагадненняў за кошт сродкаў
мiнiстэрстваў,  iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў i асобных грамадзян.

     5.2. Мiнiстэрствы,    iншыя   цэнтральныя   органы   кiравання,
аб'яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы, якiя накiроўваюць
слухачоў  на  навучанне,  ў  адпаведнасцi  з  заключанымi дагаворамi
пералiчваюць курсам павышэння квалiфiкацыi  сродкi  за  навучанне  ў
тэрмiн, абумоўлены дагаворам.

     У выпадку няяўкi або выключэння слухачоў з  курсаў  пералiчаныя
за iх навучанне сродкi прадпрыемствам не вяртаюцца.

     5.3. Курсы   павышэння   квалiфiкацыi,   якiя   знаходзяцца  на
дзяржаўным бюджэце,  маюць адносна  замацаванай  за  iмi  дзяржаўнай
маёмасцi  правамоцтвы  валодання,  карыстання  i  распараджэння ёю ў
адпаведнасцi з мэтамi сваёй дзейнасцi i прызначэннем  маёмасцi  i  ў
межах, устаноўленых уласнiкам i дзеючым заканадаўствам.

     5.4. Курсы  павышэння  квалiфiкацыi,  якiя з'яўляюцца юрыдычнай
асобай,  маюць  пячатку  ўстаноўленага  ўзору  са  сваiм  найменнем,
разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку,   штогод    прадстаўляюць    прадугледжаныя    статыстычныя
справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1197/12.
 Дата:  20.12.95 г.  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations