ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 1995 г. № 12-5/166
АБ АБАВЯЗКОВЫХ УМОВАХ, ЯКIХ НЕАБХОДНА ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА ПРЫ
ПАЗБАЎЛЕННI СТУДЭНТАЎ АБО НАВУЧЭНЦАЎ МЕСЦА Ў IНТЭРНАЦЕ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу приказом Министерства образования Республики
Беларусь от 26 сентября 2007 г. № 594
Пунктам 64 Часовага палажэння аб iнтэрнаце навучальнай
установы, якое зацверджана загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 17
сакавiка 1993 г. № 89, прадугледжана, што студэнт або навучэнец за
парушэнне правiлаў унутранага распарадку можа быць пазбаўлены месца
ў iнтэрнаце.
Запыты, якiя паступалi ў мiнiстэрства, выбарачны аналiз
прымянення гэтага пункта на практыцы выклiкаюць неабходнасць даць
падрабязнае тлумачэнне таго, у якiм парадку павiнна ажыццяўляцца
пазбаўленне студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце.
Па-першае, у кожнай навучальнай установе, якая мае iнтэрнат(ы),
павiнны быць распрацаваны i ва ўстаноўленым парадку зацверджаны
правiлы ўнутранага распарадку iнтэрната (прыкладныя правiлы
ўнутранага распарадку ў iнтэрнаце навучальнай установы зацверджаны
загадам Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР ад 17 красавiка 1990 г.
№ 107). Студэнт або навучэнец пры пасяленнi ў iнтэрнат павiнен быць
азнаёмлены з гэтымi правiламi.
Па-другое, пазбавiць студэнта або навучэнца месца ў iнтэрнаце
прафесiянальна-тэхнiчнай (акрамя спецыяльных), сярэдняй спецыяльнай
або вышэйшай навучальнай установы за парушэнне правiлаў унутранага
распарадку можна толькi тады, калi ўжо за парушэннi гэтых правiлаў
былi прыняты адпаведныя меры грамадскага ўздзеяння або было ўжо
накладзена загадам кiраўнiка навучальнай установы адно цi некалькi
дысцыплiнарных спагнанняў (заўвага, вымова, строгая вымова).
Зазначым, што адмiнiстрацыя навучальнай установы не павiнна
злоўжываць такой мерай пакарання, як пазбаўленне месца ў iнтэрнаце
студэнта або навучэнца, яна павiнна прымяняцца як крайняя мера
ўздзеяння толькi тады, калi iншыя формы выхавання i карэкцыi
паводзiн у iнтэрнаце не далi станоўчых вынiкаў.
Нагадаем, што да мераў грамадскага ўздзеяння можна аднесцi
разгляд паводзiн студэнта або навучэнца, якiя не адпавядаюць
патрабаванням правiлаў унутранага распарадку iнтэрната, на
пасяджэннях савета iнтэрната, студэнцкага або навучэнскага прафкама
(прафбюро факультэта), прафiлактычнага савета, iншага органа
студэнцкага або навучэнскага самакiравання, цi на агульным сходзе
пражываючай у iнтэрнаце моладзi.
Па вынiках кожнага абмеркавання паводзiн студэнта або навучэнца
ў iнтэрнаце неабходна мець складзены пратакол пасяджэння органа
самакiравання цi агульнага схода пражываючых у iнтэрнаце з
канстатацыяй фактаў i адлюстраваннем прынятага рашэння.
Трэцяе. Пытанне аб пазбаўленнi студэнта або навучэнца месца ў
iнтэрнаце абмяркоўваецца ў кiраўнiка (аднаго з намеснiкаў кiраўнiка)
навучальнай установы. Абмеркаванне гэтага пытання пажадана весцi ў
прысутнасцi парушальнiка правiлаў унутранага распарадку iнтэрната.
Недапушчальна пазбаўляць месца ў iнтэрнаце непаўналетняга
студэнта або навучэнца без ведама бацькоў. Забараняецца пазбаўляць
месца ў iнтэрнаце студэнта або навучэнца з лiку дзяцей-сiрот i
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.
Чацвёртае. Рашэнне аб пазбаўленнi студэнта або навучэнца месца
ў iнтэрнаце ўзгадняецца з прафсаюзным камiтэтам студэнтаў або
навучэнцаў i афармляецца загадам кiраўнiка навучальнай установы. У
загадзе павiнны быць выкладзены канкрэтныя прычыны, па якiх студэнт
або навучэнец пазбаўляецца месца ў iнтэрнаце, i вызначаны тэрмiн, на
працягу якога ён абавязаны пакiнуць iнтэрнат. Са зместам гэтага
загада студэнт або навучэнец павiнен быць азнаёмлены пад распiску.
З юрыдычнага боку недапушчальна, калi некаторыя кiраўнiкi
навучальных устаноў сваiм загадам замест пазбаўлення студэнта або
навучэнца месца ў iнтэрнаце памылкова вызначаюць яго высяленне.
Такога права навучальная ўстанова не мае. Калi ж студэнт або
навучэнец самастойна не пакiнуў iнтэрнат у вызначаны тэрмiн,
адмiнiстрацыя можа звярнуцца з адпаведным iскам у народны суд.
Заўвага. Калi навучэнец або студэнт учынiў у iнтэрнаце
злачынства i прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi, то пры наяўнасцi
прыгавора суда яго можна пазбавiць месца ў iнтэрнаце без папярэднiх
умоў.
Першы намеснiк Мiнiстра Г.М.ПЯТРОЎСКI
-----------------------------------------------------------
|