МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
9.06.95 г. N 222
Аб зацвярджэннi палажэння аб вышэйшым каледжы
У сувязi са стварэннем шматузроўневай сiстэмы вышэйшай адукацыi
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць палажэнне аб вышэйшым каледжы.
2. Упраўленням ВНУ i педадукацыi (Даманеўскi Д.С.), сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.) у месячны тэрмiн давесцi
палажэнне да ведама вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў, зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Намеснiк мiнiстра
Т.Я.Галко
Начальнiк упраўлення ВНУ Начальнiк упраўлення
i педадукацыi сярэдняй спецыяльнай
адукацыi
Д.С.Даманеўскi Л.Я.Кiрылюк
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь
9 чэрвеня 1995 г. N 222
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства эканомiкi Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ВЫШЭЙШЫМ КАЛЕДЖЫ
===
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Вышэйшы каледж з'яўляецца навучальнай установай Рэспублiкi
Беларусь, звяном сiстэмы бесперапыннай, шматузроўневай адукацыi,
якая забяспечвае роўнае для ўсiх грамадзян Рэспублiкi Беларусь
(уключаючы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя
пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi) права на адукацыю,
рэалiзацыю патрэб асобы, грамадства i дзяржавы ў сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i
здольнасцямi кожнага, i належыць нацыянальнай сiстэме адукацыi
рэспублiкi.
2. Галоўнымi задачамi вышэйшага каледжа з'яўляюцца:
2.1. Задавальненне патрэб асобы ў набыццi спецыяльнай адукацыi
i квалiфiкацыi.
2.2. Садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, поўнай
рэалiзацыi яе здольнасцей.
2.3. Фармiраванне нацыянальнай свядомасцi грамадзянiна
Рэспублiкi Беларусь, а таксама пачуцця павагi да iншых дзяржаў i
народаў свету.
2.4. Падрыхтоўка спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй
па складаных спецыяльнасцях i прафесiях, а таксама з вышэйшай
адукацыяй.
2.5. Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка спецыялiстаў па
новых напрамках навукi, тэхнiкi i тэхналогii.
2.6. Павышэнне агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню
навучэнцаў i студэнтаў.
2.7. Выхаванне глыбокай павагi да дэмакратыi як формы
кiраўнiцтва i iснавання.
3. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы ажыццяўляецца па
некалькiх узроўнях:
3.1. Першы - падрыхтоўка спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй.
3.2. Другi - падрыхтоўка спецыялiстаў з паглыбленай сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй, якая ўключае прадметы па вучэбных планах i
праграмах вышэйшай навучальнай установы.
3.3. Трэцi - падрыхтоўка спецыялiстаў па адной або некалькiх
спецыяльнасцях па першым узроўнi вышэйшай адукацыi.
Усе ўзроўнi падрыхтоўкi маюць прафесiйную завершанасць, якая
дазваляе выпускнiкам вышэйшага каледжа працаваць па выбранай
спецыяльнасцi.
4. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы ажыццяўляецца з
лiку асоб, якiя маюць адукацыю ў аб'еме базавай або сярэдняй школы.
Асобы, якiя маюць адукацыю ў аб'еме базавай школы, атрымлiваюць у
каледжы агульную сярэднюю адукацыю, дыферэнцыраваную ў залежнасцi ад
характару спецыяльнасцi.
5. Прыем на першы ўзровень вышэйшага каледжа ажыццяўляецца на
конкурснай аснове ў адпаведнасцi з Тыпавымi правiламi прыему ў
сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi i навукi. Пераход на другi i
трэцi ўзроўнi ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца самiм
вышэйшым каледжам.
6. Асобы, якiя вучацца ў вышэйшым каледжы па трэцяму ўзроўню
называюцца студэнтамi, астатнiя - навучэнцамi.
7. Вышэйшы каледж можа таксама рэалiзоўваць iншыя вiды
дзейнасцi: вытворчую, навукова-даследчую,
эксперыментальна-канструктарскую, гаспадарчую i другiя.
8. Вышэйшы каледж з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i назвай, бюджэтны i
пазабюджэтны i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва
ўстаноуленным парадку.
Вышэйшы каледж ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з
Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законам "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" ад 29 кастрычнiка 1991 г. (Ведамасцi Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст.598) i другiмi
нарматыўнымi актамi.
II. АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI
9. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы можа
ажыццяўляцца па дзеннай, вячэрняй i завочнай формах навучання, а
таксама шляхам iх спалучэння, па спецыяльнасцях i ў тэрмiны,
вызначаныя вучэбнымi планамi. Адкрыцце i лiквiдацыя спецыяльнасцей
праводзiцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў, якiмi павiнен
валодаць спецыялiст па кожнай спецыяльнасцi, вызначаюцца
квалiфiкацыйнай характарыстыкай.
Змест падрыхтоўкi спецыялiстаў адлюстроўваецца ў вучэбных
планах i праграмах.
Вышэйшы каледж ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў на аснове
вучэбных планаў, якiя распрацаваны i зацверджаны ў вызначаным
парадку.
10. Вышэйшы каледж мае права распрацоўваць i выдаваць канспекты
лекцый, вучэбныя i метадычныя дапаможнiкi па прадметах
спецыяльнасцей, а таксама вучэбна-метадычную дакументацыю для
навучэнцаў-завочнiкаў.
11. Навучэнцам i студэнтам вышэйшага каледжа выдаюцца бiлеты
навучэнца i студэнта, кнiжкi паспяховасцi i залiковая адпаведна.
Навучэнцы i студэнты дзеннай формы навучання, якiя паспяхова
вучацца, маюць права на стыпендыяльнае забеспячэнне ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Навучэнцы i студэнты, якiя вучацца без адрыву ад вытворчасцi,
маюць права на льготы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Навучэнцы вышэйшага каледжа маюць права ў вызначаным парадку
заключаць дагаворы з прадпрыемствамi i арганiзацыямi ў адпаведнасцi
Палажэннем аб парадку заключэння дагавароў на падрыхтоўку
спецыялiстаў i рабочых кадраў у навучальных установах Рэспублiкi
Беларусь.
12. Асобы, якiя навучаюцца ў каледжы, маюць права:
12.1. Бясплатнага карыстання падручнiкамi i вучэбнымi
дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання.
12.2. Бясплатнага карыстання ў працэсе навучання
вучэбна-вытворчай, навуковай i культурна-спартыўнай базай.
12.3. На бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.
12.4. На ўдзел у органах самакiравання вышэйшага каледжа i ў
рашэннi пытанняў яго дзейнасцi.
12.5. На заахвочванне i ўзнагароду за поспехi ў вучобе,
навукова-вытворчай дзейнасцi.
12.6. На атрыманне работы па спецыяльнасцi пасля заканчэння
вышэйшага каледжа ў адпаведнасцi з заключаным дагаворам i
накiраваннем каледжа.
13. Асобы, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, абавязаны:
13.1. Глыбока авалодваць тэарэтычнымi ведамi i практычнымi
навыкамi па спецыяльнасцi ў адпаведнасцi з устаноўленымi
патрабаваннямi.
13.2. Наведваць усе абавязковыя заняткi i выконваць ва
ўстаноўленыя тэрмiны ўсе вiды заданняў, прадугледжаных вучэбнымi
планамi i праграмамi.
13.3. Пастаянна iмкнуцца да духоўнай i фiзiчнай дасканаласцi.
13.4. Паважаць асабiстую годнасць выкладчыкаў.
13.5. Выконваць правiлы ўнутранага распарадку i iншыя
патрабаваннi, прадугледжаныя статутам вышэйшага каледжа.
14. За высокую паспяховасць i актыўны ўдзел у грамадскай рабоце
для асоб, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, устанаўлiваюцца розныя
формы маральнага i матэрыяльнага заахвочвання. Выбар форм
заахвочвання ажыццяўляецца адмiнiстрацыяй вышэйшага каледжа па
рэкамендацыi калектыву.
15. За сiстэматычную непаспяховасць, парушэнне патрабаванняў
статута навучальнай установы i правiл унутранага распарадку да асоб,
якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, могуць быць прыменены меры
дысцыплiнарнага ўздзеяння, аж да выключэння з навучальнай установы.
16. Асобы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбных планаў i
праграм, рашэннямi Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай або экзаменацыйнай
камiсiямi, якiя ствараюцца ў вышэйшым каледжы ў мэтах ацэнкi ведаў,
уменняў i навыкаў выпускаемых спецыялiстаў, прысвойваецца
квалiфiкацыя ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю, выдаецца
дыплом аб заканчэннi вышэйшага каледжа i нагрудны знак устаноўленага
ўзору.
Асобы, якiя абаранiлi дыпломны праект i здалi дзяржаўныя
экзамены на "выдатна", а таксама атрымалi адзнаку "выдатна" не менш
як па 75% дысцыплiн i адзнаку "добра" па астатнiх дысцыплiнах, якiя
прадугледжаны вучэбным планам, выдаецца дыплом з адзнакай.
17. Асобы, якiя закончылi вышэйшы каледж, накiроўваюцца на
работу на прадпрыемствы i ў арганiзацыi, з якiмi былi заключаны
дагаворы, або па iх запатрабаванню, цi працаўладкоўваюцца
самастойна.
18. Камплектаванне вышэйшага каледжа выкладчыкамi i штатнымi
навуковымi супрацоўнiкамi на вакантныя пасады ажыццяўляецца на
аснове дзеючага заканадаўства.
Парадак атэстацыi педагагiчных кадраў вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
19. Выкладчыкi вышэйшага каледжа маюць права на:
19.1. Забеспячэнне ўмоў сваей прафесiянальнай дзейнасцi.
19.2. Творчую iнiцыятыву.
19.3. Абарону гонару i прафесiйнай прыгоднасцi.
19.4. Удзел у выбраннi i рабоце органаў самакiравання вышэйшага
каледжа.
19.5. Самастойнае вызначэнне форм i метадаў навучання i
выхавання навучэнцаў.
19.6. Педагагiчныя работнiкi маюць права на матэрыяльнае i
маральнае заахвочванне за поспехi ў педагагiчнай, навуковай,
вучэбна-метадычнай дзейнасцi, на ўзнагароду ардэнамi i медалямi, на
прысваенне ганаровых званняў.
20. Выкладчыкi вышэйшага каледжа абавязаны:
20.1. Пастаянна ўдасканальваць свае прафесiянальныя веды i
педагагiчнае майстэрства.
20.2. Спрыяць уключэнню студэнтаў i навучэнцаў у
навукова-даследчую, эксперыментальна-канструктарскую i iншыя вiды
работ, якiя садзейнiчаюць развiццю творчых здольнасцей будучых
спецыялiстаў.
20.3. Паважаць гонар i годнасць навучэнцаў, выхоўваць iх у духу
гуманiзму, грамадзянскасцi i павагi да працы i закону.
20.4. Валодаць высокiмi маральнымi якасцямi.
20.5. Стрымлiвацца ад выкарыстання вучэбнага працэсу, свайго
становiшча ў адносiнах да навучэнцаў у палiтычных мэтах або для
пабуджэння да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi i законам
Рэспублiкi Беларусь.
20.6. Выконваць статут навучальнай установы
21. У вышэйшым каледжы праводзяцца навуковыя i метадычныя
даследаваннi ў адпаведнасцi з тэматычнымi планамi, якiя могуць
iнтэгравацца з пэўным унiверсiтэтам або акадэмiяй.
III. СТРУКТУРА ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА
22. Вышэйшы каледж мае ў сваей структуры:
факультэты, кафедры i аддзяленнi.
Дзейнасць факультэта i кафедры рэгулюецца палажэннямi аб
факультэце i кафедры ВНУ Рэспублiкi Беларусь.
Дзейнасць аддзяленняў - палажэннямi аб аддзяленнi i ССНУ
Рэспублiкi Беларусь.
У састаў вышэйшага каледжа могуць уваходзiць
навукова-даследчыя, вытворчыя i iншыя падраздзяленнi, якiя маюць
статус структурных адзiнак вышэйшага каледжа.
23. Вышэйшы каледж самастойна фармiруе сваю структуру.
Структурныя падраздзяленнi ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове
адпаведных палажэнняў, распрацаваных у пэўным парадку.
24. У мэтах стварэння найбольш спрыяльных умоў для iнтэграцыi
навучання з вытворчасцю i навукай вышэйшы каледж можа ствараць
аб'яднаннi з другiмi вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi
ўстановамi, прафесiйна-тэхнiчнымi вучылiшчамi i прадпрыемствамi.
IV. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
25. Навучальна-выхаваўчы працэс у вышэйшым каледжы будуецца на
педагагiчна абаснаваным выбары сродкаў i метадаў навучання i
выхавання. Асноўныя вiды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымi
планамi i праграмамi: лекцыi (урокi), лабараторныя работы,
практычныя, семiнарскiя заняткi, вытворчае навучанне (практыка),
курсавое i дыпломнае праектаванне, кансультацыi, i таксама
кантрольныя формы i экзамены, залiкi, кантрольныя работы i iншыя.
Факультатыўныя заняткi, накiраваныя на развiцце iнтарэсаў i
здольнасцей навучэнцаў, уводзяцца па iх жаданню.
26. Навучанне ў вышэйшым каледжы вядзецца на беларускай i
рускай мовах у парадку, вызначаным законам "Аб мовах у Рэспублiцы
Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г. (Збор законаў БССР, указаў
Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў Савета Мiнiстраў БССР,
1990 г., N 4)
27. Пачатак навучальнага года па дзеннай форме навучання
устанаўлiваецца з 1 верасня, канец навучальнага года - адпаведна з
вучэбным планам.
Тэрмiны правядзення экзаменацыйных сесiй, час i працягласць
канiкул, вiды практычнага навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.
Асаблiвасцi арганiзацыi вучэбнага працэсу пры навучаннi без
адрыву ад вытворчасцi вызначаюцца вучэбнымi планамi.
28. Колькасць навучэнцаў у вучэбнай групе пры дзеннай форме
навучання па першаму i другому ўзроўню - 25-30 чалавек, па трэцяму -
20-25 чалавек, пры навучаннi без адрыву ад вытворчасцi - 15-20
чалавек.
Пры правядзеннi лабараторных работ, практычных i семiнарскiх
заняткаў, заняткаў па фiзiчнаму выхаванню, замежнай мове,
iнфарматыцы i вучэбных заняткаў па асобных прадметах, пералiк якiх
вызначаецца каледжам, а таксама пры курсавым праектаваннi i
вытворчым навучаннi ў майстэрнях вучэбная група дзелiцца на падгрупы
не менш, як па 8 чалавек.
29. Выхаваўчыя задачы ў вышэйшым каледжы ажыццяўляюцца на
аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, iншых
нацыянальных меншасцей рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры.
Выхаваўчая работа праводзiцца па прынцыпах добраахвотнасцi i
супрацоўнiцтва адзiнага калектыву навучэнцаў i выкладчыкаў,
аб'яднаных агульнай мэтай, якая мае асабiстую i грамадскую
значымасць. Выбар метадаў, сродкаў i форм выхаваўчай работы
праводзiцца з улiкам iнтарэсаў i схiльнасцей навучэнцаў, iх вопыту i
ведаў. Штодзеннае кiраўнiцтва навучальна-выхаваўчай работай у
вучэбных групах ажыццяўляецца класнымi кiраўнiкамi (куратарамi).
Пры актыўным удзеле органаў самакiравання ў вышэйшым каледжы
арганiзуецца работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах, студый, калектываў
i самадзейных аб'яднанняў навучэнцаў i работнiкаў каледжа. У
вышэйшым каледжы ажыццяўляецца культурна-эстэтычная адукацыя i
выхаванне, фармiруюцца высокiя маральныя якасцi грамадзян
рэспублiкi.
V. КIРАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦЮ ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА
30. Кiраўнiцтва дзейнасцю вышэйшага каледжа ажыццяўляе рэктар,
якi назначаецца Мiнiстэрствам, якому падначалена вучэбная ўстанова,
з лiку асоб, якiя маюць вучоныя званнi цi ступенi па профiлю
падрыхтоўкi ў вышэйшым каледжы.
Рэктар вышэйшага каледжа ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад iмя каледжа прадстаўляе яго ва
ўсiх арганiзацыях, распараджаецца яго маемасцю i сродкамi, заключае
дагаворы, выдае даручэннi, размяркоўвае крэдыты, складае штатны
расклад, выдае ў межах кампетэнцыi вышэйшага каледжа загады i дае
ўказаннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў.
Рэктар вышэйшага каледжа ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь назначае i вызваляе з пасады
прарэктараў, дэканаў факультэтаў, загадчыкаўу аддзяленнямi,
выкладчыкаў i iншых работнiкаў вышэйшага каледжа, i вызначае iх
службовыя абавязкi.
31. Кiраванне вышэйшым каледжам ажыццяўляецца на аснове
спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва i самакiравання калектыву
вышэйшага каледжа.
Калектыў вышэйшага каледжа, якi аб'ядноўвае навучэнцаў i
работнiкаў, ажыццяўляе свае задачы ў цесным узаемадзеяннi з
прадпрыемствамi (установамi, арганiзацыямi) - заказчыкамi кадраў.
Самакiраванне ў вышэйшым каледжы рэалiзуецца ва ўмовах шырокай
галоснасцi i дэмакратыi шляхам удзелу ўсяго калектыву ў прыняццi
рашэнняў па асноўных пытаннях дзейнасцi вышэйшага каледжа i кантролю
за iх выкананнем.
32. Вышэйшым органам самакiравання вышэйшага каледжа з'яўляецца
Савет вышэйшага каледжа. Ен ствараецца з мэтай развiцця
калегiяльных, дэмакратычных форм у кiраваннi вышэйшага каледжа,
аб'яднання намаганняў калектываў выкладчыкаў, супрацоўнiкаў,
навучэнцаў i студэнтаў, прадпрыемстваў для дасягнення канчатковых
вынiкаў па падрыхтоўцы i выхаванню высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў. Старшыней Савета з'яўляецца рэктар вышэйшага каледжа.
33. Асноўныя напрамкi дзейнасцi Савета вышэйшага каледжа:
33.1. Намячае меры па выкананню рашэнняў дзяржаўных органаў па
падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi спецыялiстаў з сярэдняй i
вышэйшай адукацыяй i арганiзуе iх рэалiзацыю.
33.2. Рашае пытаннi развiцця вышэйшага каледжа i ўдасканалення
яго вучэбна-матэрыяльнай i навукова-даследчай базы. Удзельнiчае ў
распрацоўцы мер па эфектыўнай рабоце ўсяго калектыву, асобых
структурных падраздзяленняў, захаванню прынцыпу сацыяльнай
справядлiвасцi.
33.3. Прымае статут вышэйшага каледжа i ўносiць у яго
неабходныя змены.
33.4. Устанаўлiвае рэжым работы вышэйшага каледжа.
33.5. Вызначае на падставе Правiл прыему ў навучальныя ўстановы
рэспублiкi дадатковыя патрабаваннi па прыему з улiкам профiлю
падрыхтоўкi.
33.6. Разглядае пытаннi замяшчэння пасад прафесарска-
выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў.
33.7. Разглядае i ўносiць прапановы ў адпаведныя органы аб
прысваеннi ганаровых i вучоных званняў, прадстаўляе педагагiчных i
iншых работнiкаў вышэйшага каледжа да ўрадавых узнагарод i iншых
вiдаў заахвочвання.
33.8. Заслухоўвае справаздачы аб рабоце членаў калектыву,
адмiнiстрацыi аб ходзе выканання планаў развiцця вышэйшага каледжа i
вынiках навучальна-выхаваўчай, навукова-даследчай i фiнансавай
дзейнасцi i прымае па iх рашэннi.
33.9. Прымае удзел у рашэннi пытанняу умацавання сувязi з
вытворчасцю i другiмi навучальнымi ўстановамi i рыхтуе адпаведныя
прапановы па гэтых пытаннях.
33.10. Разглядае адрасаваныя савету заявы навучэнцаў, студэнтаў
i выкладчыкаў, iншых асоб, якiя датычаць дзейнасцi навучальнай
установы, i прымае неабходныя рашэннi.
34. Колькасць i склад Савета вызначаецца на сходзе працоўнага
калектыву каледжа.
Савет выбiраецца на тры гады, аб'яўляецца загадам рэктара. На
месцы выбыўшых членаў Савета праводзяцца дадатковыя выбары.
Пасяджэннi Савета праводзяцца ў адпаведнасцi з планам работы цi
па меры неабходнасцi.
35. У мэтах удасканалення якасцi выкладання i выхавання
навучэнцаў i студэнтаў, павышэння педагагiчнага майстэрства,
разгляду вучэбна-метадычных распрацовак у вышэйшым каледжы
ствараецца метадычны савет.
Склад, функцыi i парадак работы метадычнага савета вызначаецца
загадам рэктара вышэйшага каледжа.
VI. ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА
36. Фiнансаванне вышэйшага каледжа праводзiцца за кошт
дзяржаўных цi iншых сродкаў. Асноўнай крынiцай фiнансавання
вышэйшага каледжа з'яўляюцца сродкi, якiя выдзяляюцца з дзяржаўнага
бюджэту ў адпаведнасцi з Законам аб дзяржаўным бюджэце,
прадугледжаным спецыяльнымi актамi ўрада Рэспублiкi Беларусь. Iншымi
сродкамi вышэйшага каледжа з'яўляюцца даходы ад платных паслуг,
вытворчай i навуковай дзейнасцi, дагаворныя або кантрактныя сумы за
падрыхтоўку кадраў, узносы прадпрыемстваў, спонсараў i грамадзян.
Мiнiстэрствы, прадпрыемствы, арганiзацыi i мясцовыя органы
ўлады, для якiх накiроўваюцца на работу маладыя спецыялiсты, могуць
перадаваць у вызначаным парадку навучальнай установе абсталяванне,
прыборы, матэрыялы i выдзяляць з асабiстых сродкаў дадатковыя
асiгнаваннi навучальнай установе i для аказання сацыяльнай дапамогi,
прадстаўлення дадатковых iльгот i даплат студэнтам i навучэнцам.
37. Матэрыяльную базу вышэйшага каледжа складаюць будынкi
вучэбных карпусоў i iнтэрнатаў, машыны i абсталяванне, транспартныя
сродкi i iншая маемасць, якая выкарыстоўваецца для навучання i быта.
Работнiкi i навучэнцы вышэйшага каледжа абавязаны беражлiва
адносiцца да маемасцi, ажыццяўляць правiльную эксплуатацыю будынкаў
i абсталявання, прытрымлiвацца строгай эканомii матэрыяльных i
грашовых сродкаў вышэйшага каледжа. У выпадках наўмыснага нанясення
матэрыяльнага ўрону яго кошт спаганяецца з вiнаватага ва
ўстаноуленным парадку.
38. Навуковыя даследаваннi фiнансуюцца за кошт сродкаў
дзяржаўнага бюджэта на выкананне фундаментальных даследванняў па
самым важкiм напрамкам навукi, тэхнiкi i культуры, адпаведных
мiнiстэрстваў i iншых арганiзацый на дагаварных падставах, вышэйшага
каледжа ў межах адпаведных фондаў у вызначаным парадку.
39. Пасадныя аклады i аплата працы работнiкаў вышэйшага каледжа
вызначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
40. Матэрыяльнае забеспячэнне навучэнцаў ажыццяуляецца ў
адпаведнасцi з нормамi, якiя зацверджаны для навучэнцаў сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў - як для студэнтаў
вышэйшых навучальных устаноў.
41. Вышэйшы каледж мае права самастойна ўдзельнiчаць у
рэспублiканскiх, мiжрэспублiканскiх, мiжнародных мерапрыемствах,
заключаць адпаведныя дагаворы i пагадненнi.
42. На падставе дадзенага Палажэння вышэйшы каледж распрацоўвае
Статут, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
--------------------------
Государственная регистрация.
Номер: 956/12.
Дата: 19.06.95 г.
|