Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20 февраля 1995 г. №68 "Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 20 лютага 1995 г.                                            N 68
                              г.Мiнск


 АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ ШМАТУЗРОЎНЕВАЙ
 СIСТЭМЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

     З  мэтай  удасканалення  сiстэмы  вышэйшай  адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць змяненнi у пункце 2.5, падпункце 2.5.4 Палажэння
аб  шматузроўневай  сiстэме  вышэйшай  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь
(дадаюцца). (Рег. N 517/12 ад 10.08.94 г.).

     2. Галоўнаму  ўпраўленню вышэйшай адукацыi  (Даманеўскi Д.С.) у
месячны  тэрмiн накiраваць  дадзеныя  змяненнi  ва ўсе  дзяржаўныя i
недзяржаўныя   вышэйшыя  навучальныя   ўстановы,  навукова-даследчыя
iнстытуты Рэспублiкi  Беларусь, а таксама  мiнiстэрствы i ведамствы,
якiя маюць  у сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя  навучальныя ўстановы i
навукова-даследчыя iнстытуты.

     3. Кантроль  за выкананнем гэтага загада  ўскласцi на намеснiка
мiнiстра Т.Я.Галко.

 Мiнiстр                                     В.I.Стражаў

                                        Зацверджана
                                        загадам Мiнiстра
                                        адукацыi i навукi
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        20.02.95 г. N 68

                            УЗГОДНЕНА:

 Мiнiстэрства эканомiкi                    Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                       Рэспублiкi Беларусь

 20.02.95 г.                               15.02.95 г.

 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 20.02.95 г.

                            ЗМЯНЕННI Ў
                             ПАЛАЖЭННЕ
            аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi
      ў Рэспублiцы Беларусь (рэг.N 517/12 ад 10.08.94 г.)

   Пункт 2.5  выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     Другi ўзровень прадугледжвае:
     -  спецыялiзаваную  (паглыбленую)  падрыхтоўку  спецыялiстаў  у
канкрэтным кiрунку прафесiйнай дзейнасцi;
     - падрыхтоўку магiстраў.
   Падрыхтоўка  на  другiм  узроўнi ажыццяўляецца  па iндывiдуальных
вучэбных  планах у  вышэйшых навучальных  установах  унiверсiтэцкага
тыпу i навукова-даследчых iнстытутах.

   Падпункт 2.5.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     Парадак   адкрыцця  падрыхтоўкi,   прыёму,  атэстацыi,   выдачы
дыпломаў i патрабаваннi да  спецыялiста з паглыбленай падрыхтоўкай i
магiстра вызначаюцца адпаведнымi Палажэннямi Мiнiстэрства адукацыi i
навукi.

 --------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 787/12.
 Дата: 17.03.95 г.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations