МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
23.01.95 г. N 26
Аб зацвярджэннi нарматыўных
дакументаў па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi ВНУ унiверсiтэцкага тыпу
===
![Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования от 22 апреля 1997 г. N
211 (зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/2326 от
23.12.1999 г.)].
З мэтай развiцця нарматыўнай базы па правядзеннi атэстацыi i
акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў унiверсiтэцкага тыпу i ў
адпаведнасцi з Пастановай калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад
26.10.1994 г. N 37 "Аб стане i перспектывах развiцця унiверсiтэцкай
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Крытэрыi да вызначэння статусу вышэйшай
навучальнай установы унiверсiтэцкага тыпу (дадатак 1).
2. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 2 утратил силу приказом Министерства образования от
22 апреля 1997 г. N 211 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/2326 от 23.12.1999 г.)
2. Зацвердзiць Методыку правядзення атэстацыi i
акрэдытацыi вышэйшай навучальнай установы унiверсiтэцкага
тыпу ў якасцi дадатка да Iнструкцыi i метадычных
рэкамендацый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi
вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, якая
ўведзена ў дзеянне загадам Мiнiстра адукацыi ад 4.08.1994
г. N 227 (дадатак 2).
-----------------------------------------------------------
3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.)
дадзеныя Крытэрыi i Методыку прыняць да кiраўнiцтва ў практычнай
дзейнасцi, звязанай з атэстацыяй i акрэдытацыяй ВНУ унiверсiтэцкага
тыпу.
4. Галоўнаму упраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у
месячны тэрмiн давесцi Крытэрыi i Методыку да ведама кiраўнiцтва
мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
вышэйшыя навучальныя ўстановы.
5. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра Галко Т.Я.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Дадатак 1
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 23 студзеня 1995 г. N 26
КРЫТЭРЫI
да вызначэння статусу вышэйшай навучальнай установы
унiверсiтэцкага тыпу
1. Мiжнароднае прызнанне навучальнай установы як навуковага
(творчага), навукова-метадычнага цэнтра па адпаведным профiлю.
2. Iснаванне навукова-педагагiчных школ.
3. Наяўнасць аспiрантуры i спецыялiзаваных Саветаў па абароне
кандыдацкiх i доктарскiх дысертацый па профiлю навучальнай установы.
4. Удзел студэнтаў у навукова-даследчай (вопытна-
канструктарскай), творчай дзейнасцi з мэтай фармiравання
самастойнага прадуктыўнага мыслення. Функцыянiраванне сiстэмы
навукова-даследчай працы студэнтаў, наяўнасць прызёраў студэнцкiх
мiжнародных або рэспублiканскiх навуковых конкурсаў.
5. Аб'ём фундаментальных навуковых даследаванняў i работ, у тым
лiку па рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграмах, не менш за 30%
ад агульнага аб'ёму навуковых даследаванняў.
6. Наяўнасць у змесце падрыхтоўкi спецыялiстаў пашыранага
агульнанавуковага i агульнапрафесiйнага цыкла дысцыплiн, што
неабходна для бакалаўраў i магiстраў, а таксама спецыяльных курсаў,
якiя вызначаюць перспектывы развiцця адпаведнай галiны
(спецыяльнасцi).
7. Колькасць студэнтаў па ўсiх формах навучання не менш за 3500
чалавек.
8. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага складу не менш за
60% спецыялiстамi з вучонымi ступенямi, званнямi.
9. Наяўнасць на кожных 150 студэнтаў дзённай формы навучання не
менш за аднаго доктара навук, якiя ажыццяўляюць навуковую i вучэбна-
метадычную работу ў дадзенай ВНУ.
10. Ажыццяўленне шматпрофiльнай падрыхтоўкi спецыялiстаў для
класiчных унiверсiтэтаў i не менш за 80% спецыяльнасцей адпаведнага
напрамку дзеючага Пералiку спецыяльнасцей для профiльных
унiверсiтэтаў i акадэмiй.
11. Штогадовая перапрацоўка праграм спецыяльных курсаў з улiкам
навейшых дасягненняў навукi i практыкi.
12. Выкарыстанне сучасных прагрэсiўных тэхналогiй навучання пры
падрыхтоўцы спецыялiстаў i павышэннi квалiфiкацыi.
13. Забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па профiлю навучальнай установы.
14. Эфектыўная падрыхтоўка спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi
розных узроўняў праз аспiрантуру i дактарантуру (не менш за 60%
абароненых дысертацый на працягу 3 гадоў пасля iх заканчэння).
15. Удзел на правах галоўных выканаўцаў у рэспублiканскiх
комплексных праграмах i праграмах фундаментальных даследаванняў.
16. Наяўнасць навуковых напрамкаў фундаментальных
даследаванняў, па якiх ВНУ з'яўляецца вядучай i вынiкi якiх прызнаны
сусветным навуковым супольнiцтвам.
17. Выкананне асобных праектаў дзяржаўнага заказу па развiццю
навукi i тэхнiкi.
18. Выкананне навукова-даследчай, творчай або
навуковаметадычнай работы кожным выкладчыкам навучальнай установы з
мэтай пастаяннага падтрымання iмi высокай квалiфiкацыi.
19. Наяўнасць сучаснай навуковай базы, якая забяспечвае
падрыхтоўку спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi, у тым лiку
кандыдатаў i дактароў навук.
20. Камплектаванне бiблiятэчнага фонду з разлiку не менш як
адным падручнiкам на трох студэнтаў па кожнай вывучаемай дысцыплiне.
21. Наяўнасць iнфармацыйных фондаў, сучаснай навуковай i
вучэбнай лiтаратуры, перыядычных выданняў па спецыяльнасцях
навучання.
22. Падрыхтоўка новых падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для
сiстэмы адукацыi рэспублiкi.
23. Наяўнасць капiравальна-памнажальнай i выдавецкай базы для
аператыўнага выдання навуковых прац, падручнiкаў i вучэбных
дапаможнiкаў, размнажэння навуковых i вучэбна-метадычных матэрыялаў.
24. Выкананне дзеючых нормаў забеспячэння ВНУ аўдыторнымi,
лабараторнымi плошчамi, iнтэрнатамi, аздараўленчай базай i фондам
сацкультбыту.
25. Штогадовае аднаўленне вучэбна-матэрыяльнай i навукова-
даследчай базы не менш за 5% ад балансавага кошту з улiкам усiх
крынiц фiнансавання
Заўвага: ВНУ па пунктах 7-25 мае права выбару 15 крытэрыяў.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 740/12.
Дата: 06.02.95 г.
|