МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
16 верасня 1994 г. N 252
г.Мiнск
Аб зацвярджэннi прыкладнага
палажэння аб рэгiянальным
цэнтры прафесiйнай адукацыi
-----------------------------------------------------------
Утратил силу постановлением Министерства образования от 7
августа 2003 г. № 57 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.)
У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь N 304 ад 10.05.93 г.
"Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб навучальных i выхаваўчых
установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб
адукацыi"
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае ва ўстаноўленым парадку прыкладнае
палажэнне аб рэгiянальным цэнтры прафесiйнай адукацыi.
2. Указанае палажэнне ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 1994 года.
Мiнiстр В.I.Стражаў
ЗАЦВЕРДЖАНА:
загадам мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 16 верасня 1994 г.
N 252
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства эканомiкi Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Б.А.Макейчанка В.П.Фiлонаў
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
13 верасня 1994 г. 8 верасня 1994 г.
Мiнiстэрства фiнансаў Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк Старшынi
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
9 верасня 1994 г. 7 верасня 1994 г.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi
Намеснiк старшынi
М.I.Рош
8 верасня 1994 г.
Дадатак
да загада Мiнiстра адукацыi
навукi Рэспублiкi Беларусь
16 верасня 1994 г.
N 252
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб рэгiянальным цэнтры прафесiйнай адукацыi
===
1. Агульныя палажэннi
1. Рэгiянальны цэнтр прафесiйнай адукацыi /вучэбна-прафесiйны
цэнтр, цэнтр прафесiйнай адукацыi, павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi/ *) з'яўляецца навучальнай установай у сiстэме
бесперапыннай прафесiйнай адукацыi i забяспечвае iнтэграцыю
працоўнага /прафесiйнага/ навучання i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi.
-----------------------------------
*) Далей называецца - цэнтр прафесiйнай адукацыi.
2. Галоўнымi задачамi цэнтра прафесiйнай адукацыi з'яўляюцца:
- шырокая прафарыентацыйная работа з вучнямi базавай i сярэдняй
ступеняў агульнаадукацыйных школ;
- знаёмства вучняў 8-9 класаў з рознымi сферамi прафесiйнай
дзейнасцi чалавека па "кальцавому" прынцыпу з мэтай прафесiйнага
самавызначэння;
- дыферэнцыраванае працоўнае /прафесiйнае/ навучанне школьнiкаў
10 i 11 класаў;
- арганiзацыя грамадска-карыснай, прадукцыйнай працы школьнiкаў
i моладзi ў вучэбных цэхах i на ўчастках, вучэбна-вытворчых
майстэрнях i г.д.;
- прафесiйна-тэхнiчная адукацыя пачатковага ўзроўню вучняў
10-11 класаў агульнаадукацыйнай школы i моладзi па простых масавых
прафесiях
- прафесiйна-тэхнiчная адукацыя сярэдняга ўзроўню выпускнiкоў
базавай i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы па складаных i
сумешчаных прафесiях шырокага профiлю;
- павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка рабочых па дагаворах
з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi i са службамi занятасцi
насельнiцтва;
- распрацоўка i эксперыментальная праверка ва ўстаноўленым
парадку новага зместу, форм i метадаў працоўнага /прафесiйнага/
навучання школьнiкаў i моладзi, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi
выпускнiкоў базавай i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з улiкам
дасягненняў вытворчасцi, навукi i тэхнiкi, нацыянальна-культурных
традыцый Рэспублiкi Беларусь, зарубежнага вопыту.
3. Цэнтр прафесiйнай адукацыi з'яўляецца самастойнай юрыдычнай
асобай, мае штамп i гербавую пячатку з абазначэннем свайго наймення
i шыльду ўстаноўленага ўзору i знаходзiцца ў непасрэдным
падпарадкаваннi абласнога /Мiнскага гарадскога/ упраўлення адукацыi,
раённага /гарадскога/ аддзела адукацыi, або галiновага мiнiстэрства
/ведамства, прадпрыемства/. Цэнтр прафесiйнай адукацыi арганiзуецца,
рэарганiзуецца i лiквiдуецца ў парадку, устаноўленым адпаведным
мясцовым Саветам народных дэпутатаў.
4. У сваёй дзейнасцi цэнтр прафесiйнай адукацыi кiруецца гэтым
Прыкладным палажэннем, Прыкладнымi палажэннямi аб сярэдняй
агульнаадукацыйнай школе, прафесiйна-тэхнiчным вучылiшчы, аб
мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце працоўнага навучання i
прафесiйнай арыентацыi вучняў, а таксама, ўсiмi iншымi нарматыўнымi
дакументамi, якiя рэгулююць пытаннi арганiзацыi працоўнага навучання
i аховы працы, грамадска-карыснай, прадукцыйнай працы школьнiкаў,
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных
вучылiшчаў, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi рабочых кадраў.
5. Узаемаадносiны цэнтра прафесiйнай адукацыi з вучэбнымi
ўстановамi па пытаннях забеспячэння бясперапыннасцi прафесiйнай
адукацыi, а з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi па пытаннях
падрыхтоўкi кадраў - рэгулююцца дагаворамi, заключанымi ва
ўстаноўленым парадку.
6. Вучням агульнаадукацыйных школ, якiя атрымлiваюць на базе
цэнтра прафесiйнай адукацыi прафесiйна-тэхнiчную адукацыю
пачатковага ўзроўню, пасля здачы квалiфiкацыйнага экзамена выдаецца
пасведчанне ўстаноўленага ўзору. Навучэнцам цэнтра з лiку
выпускнiкоў базавай i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы
прысвойваецца адпаведная квалiфiкацыя з выдачай дыплома /атэстата/
устаноўленага ўзору.
7. Цэнтр прафесiйнай адукацыi распрацоўвае на падставе
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i гэтага Прыкладнага палажэння
свой статут i правiлы ўнутранага распарадку, у якiх адлюстроўваюцца
спецыфiка i асаблiвасцi яго работы.
II. Структура цэнтра прафесiйнай адукацыi,
арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу
8. Структура цэнтра прафесiйнай адукацыi фармiруецца iм
самастойна, зыходзячы з канкрэтных мэтаў i задач. Цэнтр прафесiйнай
адукацыi можа мець у сваёй структуры фiлiялы, аддзяленнi,
вучэбна-кансультацыйныя пункты, вучэбна-вытворчыя /вучэбныя/,
майстэрнi, спецыяльныя аддзяленнi павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў, метадычныя i другiя падраздзяленнi,
неабходныя для рэалiзацыi яго задач.
9. Цэнтр прафесiйнай адукацыi можа функцыянiраваць у складзе
вучэбнага /вучэбна-вытворчага/ комплекса /аб'яднання/, якi ўключае
на дагаворнай аснове розныя тыпы навучальных устаноў, прадпрыемстваў
i арганiзацый.
10. Цэнтр прафесiйнай адукацыi ажыццяўляе сваю дзейнасць на
аснове тыпавых i iндывiдуальных iнтэграваных вучэбных планаў i
праграм, зацверджаных ва ўстаноўленым парадку i забяспечваючых
магчымасць разнабаковага знаёмства з рознымi сферамi прафесiйнай
дзейнасцi чалавека, дыферэнцыраванае працоўнае /прафесiйнае/
навучанне школьнiкаў, прафесiйна-тэхнiчную адукацыю пачатковага i
сярэдняга ўзроўняў.
11. Навучэнцам цэнтра прафесiйнай адукацыi прадстаўляецца
магчымасць выбару факультатыўных i дадатковых заняткаў, паглыбленага
вывучэння некаторых прадметаў.
12. Падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi
кадраў ажыццяўляецца па дзённай i вячэрняй /зменнай/ формах
навучання.
13. Вытворчая практыка навучэнцаў цэнтра прафесiйнай адукацыi
арганiзуецца на падставе палажэнняў аб вытворчай практыцы школьнiкаў
i навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў.
14. У цэнтры прафесiйнай адукацыi ўстанаўлiваюцца наступныя
вiды вучэбных заняткаў: урокi /лекцыi/, практычныя, семiнарскiя,
лабараторныя заняткi, вытворчае навучанне /практыка/, кансультацыi,
факультатывы i другiя вiды заняткаў, а таксама формы кантролю ведаў,
уменняў i навыкаў: залiкi, экзамены, кантрольныя работы, праверачныя
работы, прамежкавая /паэтапная/ атэстацыя, квалiфiкацыйныя i
выпускныя квалiфiкацыйныя экзамены i iнш.
Паспяховасць ведаў ацэньваецца адзнакамi: 5 /выдатна/, 4
/добра/, 3/здавальняюча/, 2/нездавальняюча/, а таксама "залiк",
"незалiк".
15. Пачатак i канец навучальнага года, тэрмiн правядзення
экзаменаў, залiкаў, формы завяршаючага кантролю ведаў, уменняў i
навыкаў вызначаюцца вучэбнымi планамi. Для асобных катэгорый
навучэнцаў пачатак заняткаў устанаўлiваецца па меры камплектавання
вучэбных груп у тэрмiн, вызначаны дагаворамi з прадпрыемствамi,
службамi занятасцi.
16. Колькасць навучэнцаў у вучэбнай групе цэнтра прафесiйнай
адукацыi пры падрыхтоўцы квалiфiкаваных рабочых па праграмах
прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў - 25-30 чалавек. Пры гэтым вытворчае
навучанне /практычныя заняткi/ па прафесiях мастацкiх рамёстваў /па
зацверджанаму Мiнiстэрствам адукацыi i навукi пералiку/
ажыццяўляецца ў групах колькасцю не менш 7 чалавек, а па астатнiх
прафесiях - у групах колькасцю па 12-15 чалавек.
Заняткi па фiзiчнаму выхаванню праводзяцца асобна для юнакоў i
дзяўчат пры наяўнасцi ў групе не менш як 25 чалавек, з якiх не менш
8 чалавек аднаго полу.
Пры правядзеннi заняткаў па плаванню колькасць навучэнцаў у
групе не павiнна перавышаць 12-15 чалавек.
Пры правядзеннi заняткаў па замежнай мове група можа дзялiцца
на дзве падгрупы, а пры вывучэннi асобных прадметаў мастацкага
профiлю /пералiк вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь/ на падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 7
чалавек. Пры правядзеннi лабараторна-практычных заняткаў з
выкарыстаннем ЭВМ па ўсiх прадметах i вытворчаму навучанню група
дзелiцца на падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек.
17. Напаўняльнасць вучэбных груп пры арганiзацыi працоўнага
/прафесiйнага/ навучання вучняў 8-11 класаў /у тым лiку i класаў
рэальнага накiрунку/ у цэнтры прафесiйнай адукацыi ўстанаўлiваецца
не менш 20 чалавек. Пры гэтым ажыццяўляецца дзяленне групы на дзве
падгрупы пры арганiзацыi практычнага навучання i прадукцыйнай працы
па ўсiх профiлях i прафесiях, за выключэннем тых, дзе есць
магчымасць працаваць з усей групай /дастаткова рабочых месцаў/. У
гэтым выпадку з групай працуюць два майстры вытворчага навучання.
III. Прававое становiшча, фiнансавае i
матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне
18. Цэнтр прафесiйнай адукацыi знаходзiцца на самастойным
балансе, мае разлiковы i iншыя рахункi ў банках.
19. Работа цэнтра прафесiйнай адукацыi арганiзуецца на аснове
спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва з самастойнасцю i
самакiраваннем калектыву ў адпаведнасцi з яго Статутам.
Непасрэднае кiраўнiцтва цэнтрам прафесiйнай адукацыi ажыццяўляе
яго дырэктар, якi назначаецца i вызваляецца абласным /Мiнскiм
гарадскiм/ упраўленнем адукацыi або гарадскiм /раённым/ аддзелам
адукацыi з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую адукацыю i вопыт
педагагiчнай працы.
20. На навучэнцаў цэнтра прафесiйнай адукацыi распаўсюджваюцца
наступныя ўмовы матэрыяльнага забеспячэння:
- на вучняў сярэднiх агульнаадукацыйных школ - прадугледжаныя
для вучняў, якiя навучаюцца на базе мiжшкольных вучэбна-вытворчых
камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiйнай арыентацыi;
- на навучэнцаў, атрымлiваючых прафесiйна-тэхнiчную адукацыю па
праграмах прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча - прадугледжаныя для
навучэнцаў прафтэхвучылiшчаў.
21. Цэнтр прафесiйнай адукацыi мае штатны расклад, зацверджаны
яго дырэктарам у межах выдзеленага ва ўстаноўленым парадку фонду
заработнай платы.
22. Цэнтр прафесiйнай адукацыi мае права ва ўстаноўленым
парадку прыцягваць да работы з вучнямi выкладчыкаў вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, работнiкаў навукi,
адукацыi, вытворчасцi i культуры на ўмовах сумяшчальнiцтва,
пагадзiннай аплаты.
23. Фiнансавая дзейнасць цэнтра прафесiйнай адукацыi
ажыццяўляецца за кошт бюджэтных асiгнаванняў, сродкаў заказчыкаў
кадраў па дагаворах, крэдытаў банкаў, уласных сродкаў, дабраахвотных
узносаў прадпрыемстваў, арганiзацый i асобных грамадзян, iншых
крынiц.
24. Умовы аплаты працы i матэрыяльнага заахвочвання работнiкаў
цэнтра прафесiйнай адукацыi вызначаюцца дзеючым заканадаўствам па
пытаннях аплаты працы.
25. Цэнтр прафесiйнай адукацыi мае права ва ўстаноўленым
парадку ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах
адукацыi, падрыхтоўкi кадраў, устанаўлiваць прамыя сувязi з
замежнымi ўстановамi i арганiзацыямi, прымаць ад iх i афармляць свае
заказы на выпуск прадукцыi, ажыццяўляць iншыя формы супрацоўнiцтва.
----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 555/12.
Дата: 26.09.94 г.
|