Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 28 июля 1994 г. №216 "Аб Прыкладным палажэннi аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       28 лiпеня 1994 г. № 216

 АБ ПРЫКЛАДНЫМ ПАЛАЖЭННI АБ IНТЭРНАТАХ ПРЫ 
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     1. Зацвердзiць  прапанаванае  ўпраўленнем   агульнай   сярэдняй
адукацыi Прыкладнае  палажэнне  аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных
школах Рэспублiкi Беларусь.
     2. Упраўленню  агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi Г.М.) да 1
верасня 1994 г.  давесцi  Прыкладнае  палажэнне  аб  iнтэрнатах  пры
агульнаадукацыйных   школах   да  ўпраўленняў  i  аддзелаў  адукацыi
выканкамаў  абласных,  гарадскiх  i   раённых   Саветаў   дэпутатаў,
арганiзаваць кантроль за iх выкананнем.

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         28.07.1994 № 216

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
             аб iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных школах
                        Рэспублiкi Беларусь

                        I. Агульныя палажэннi

     1. У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"
вучнi   сельскiх  школ  забяспечваюцца  iнтэрнатамi.  Iнтэрнаты  пры
пачатковых, базавых i сярэднiх  сельскiх  агульнаадукацыйных  школах
арганiзуюцца  для  дзяцей,  якiя  пражываюць  на  адлегласцi  звыш 3
кiламетраў ад школы.
     2. Iнтэрнаты  пры  школах  адкрываюцца (закрываюцца) па рашэнню
выканкамаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.
     3. Iнтэрнат знаходзiцца ў непасрэдным падпарадкаваннi школы. Ён
не з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай  i  карыстаецца  пячаткаю
школы.
     4. Пад   iнтэрнат   адводзiцца   спецыяльна   пабудаванае   або
пераабсталяванае для гэтай мэты жылое памяшканне, якое знаходзiцца ў
непасрэднай  блiзасцi  ад  школы,  адпавядае  будаўнiчым  нормам   i
правiлам, санiтарным i супрацьпажарным патрабаванням па ўстройстве i
ўтрыманнi iнтэрнатаў пры навучальных установах  i  ў  якiм  створаны
належныя  ўмовы  для  пражывання,  самастойных  заняткаў i адпачынку
вучняў.
     Iнтэрнат можа  быць арганiзаваны таксама ў арэндаваным часткова
або поўнасцю      памяшканнi,      якое      адпавядае       дзеючым
санiтарна-гiгiенiчным i супрацьпажарным нормам.

                   II. Санiтарныя патрабаваннi да
            ўстройства i ўтрымання прышкольных iнтэнатаў

     5. Састаў i плошча памяшканняў жыллёвага i бытавога прызначэння
для заняткаў  i  адпачынку  павiнны  вызначацца дзеючымi санiтарнымi
нормамi i правiламi па ўстройству i ўтрыманню  iнтэрнатаў,  залежаць
ад  колькасцi  месцаў  у iнтэрнаце i павiнны адпавядаць устаноўленым
санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням: спальнi - не менш 6 кв.м, пакоi
для  заняткаў i адпачынку - 1,5 кв.м,  сталовай - 0,8 кв.м на аднаго
вучня.
     6. У  iнтэрнаце  павiнны быць дапаможныя памяшканнi:  пакой для
сушкi вопраткi i абутку,  санiтарны пакой для дзяўчынак, умывальнiкi
(асобна для  дзяўчынак  i хлопчыкаў),  туалеты мужчынскiя i жаночыя,
кладоўкi для прадуктаў i асабiстых рэчаў вучняў, бялiзнавыя, павець,
пакоi для  выхавальнiкаў  i  дапаможныя  памяшканнi  для абслуговага
персаналу,  iзалятар,  якi абсталёўваецца з разлiку 1  ложак  на  50
чалавек.
     7. Усе памяшканнi iнтэрната павiнны ўтрымлiвацца ў адпаведнасцi
з патрабаваннямi  супрацьпажарнай  бяспекi  i санiтарна-гiгiенiчнага
рэжыму для ўстаноў адукацыi.
     8. Адмiнiстрацыя    школы   абавязана   забяспечыць   утрыманне
iнтэрната ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарнымi правiламi i  нормамi
тэхнiчнай эксплуатацыi жыллёвага фонду.

              III. Парадак прыняцця вучняў у iнтэрнат
                      i арганiзацыя яго работы

     9. Адмiнiстрацыя школы,  пры якой працуе iнтэрнат,  прымае меры
па ўладкаваннi ў iнтэрнат вучняў, якiя маюць у гэтым патрэбу.
     Залiчэнне вучняў у iнтэрнат праводзiцца  загадам  па  школе  на
падставе пiсьмовай  заявы  бацькоў  або  асоб,  якiя  iх  замяняюць.
Залiчэнне праводзiцца да 5 верасня,  у асобных выпадках - на працягу
навучальнага года.
     Выбыццё вучняў з iнтэрната таксама афармляецца загадам па школе
з указаннем прычын выбыцця.
     10. На  час  знаходжання  ў  iнтэрнаце вучням даецца магчымасць
бясплатна карыстацца ложкам, матрацам, падушкай, коўдрай, прадметамi
агульнага карыстання (шафа,  тумбачка,  люстра,  умывальнiк i г.д.).
Забеспячэнне пасцельнымi прыладамi i мяккiм iнвентаром ажыццяўляецца
ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi.
     11. Для   вучняў,   якiя   пражываюць    у    iнтэрнатах    пры
агульнаадукацыйных школах, арганiзуецца чатырохразовае харчаванне па
дзеючых нормах, як за кошт бюджэтных асiгнаванняў i сродкаў бацькоў,
так i  за  кошт сродкаў,  якiя выдзяляюцца на гэтыя мэты калгасамi i
саўгасамi,     прадпрыемствамi,      арганiзацыямi,      установамi,
прадпрымальнiкамi  i  фундатарамi.  З  мэтай  паляпшэння  харчавання
вучняў у iнтэрнатах выдзяляюць частку сродкаў з фонду  ўсенавуча,  а
таксама выкарыстоўваюцца  прадукты  з  прышкольных  вучэбна-вопытных
участкаў i падсобных гаспадарак.
     Па рашэнню  выканкамаў раённых (гарадскiх) Саветаў дэпутатаў за
кошт бюджэтных асiгнаванняў 25% вучняў, якiя пражываюць у iнтэрнаце,
поўнасцю вызваляюцца ад платы за гарачае харчаване, а астатнiя вучнi
аплачваюць палову  кошту  гэтага  харчавання.   Выканкамы   мясцовых
Саветаў   могуць   прыняць  рашэнне  аб  бясплатным харчаваннi  ўсiх
школьнiкаў, якiя пражываюць у iнтэрнаце.
     12. Вучнi,  якiя пражываюць у  iнтэрнаце,  абавязаны  выконваць
правiлы ўнутранага распарадку,  санiтарна-гiгiенiчнага рэжыму, аховы
працы i  пажарнай  бяспекi,  а таксама пакрываць нанесеныя iнтэрнату
матэрыяльныя страты ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.  Вучнi,
якiя   пражываюць   у   iнтэрнаце,   удзельнiчаюць   у   работе   па
самаабслугоўванню.  Гэта работа накiроўваецца на падтрымку належнага
санiтарнага стану  жылых памяшканняў i тэрыторыi iнтэрната i павiнна
адпавядаць узросту,  полу  вучняў  i  выконвацца  ў  адпаведнасцi  з
дзеючымi  санiтарнымi  правiламi.  Да работы па самаабслугоўванню не
дапускаюцца дзецi,  якiя перанеслi цяжкiя  захворваннi,  i  дзецi  з
хранiчнымi  хваробамi,  для якiх фiзiчная праца супрацьпаказана.  Не
дазваляюцца вучням работы,  выкананне якiх шкодна  для  iх  жыцця  i
здароўя (прыбiранне  санiтарных  вузлоў,  мыццё вакон,  асвятляльнай
апаратуры, чыстка даху i г.д.).
     Распарадак дня ў iнтэрнаце  ўстанаўлiваецца  з  улiкам  узросту
дзяцей, мясцовых  умоў  i  асаблiвасцей  (адлегласцi ад iнтэрната да
школы, зменнасцi заняткаў, складу вучняў).
     13. Вучнi,  якiя пражываюць у iнтэрнаце пры школе,  на агульным
сходзе выбiраюць  савет  iнтэрната,  якi  разам   з   выхавальнiкамi
ўстанаўлiвае дзяжурства ў iнтэрнаце,  сталовай,  кантралюе выкананне
вучнямi работ     па    самаабслугоўванню,    арганiзуе    захаванне
ўстаноўленага рэжыму, таварысцкую дапамогу слабапаспяваючым i г.д.
     14. Агульнае  кiраўнiцтва  работай  iнтэрната  ўскладаецца   на
дырэктара школы.  Ён  ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва iнтэрнатам,
нясе адказнасць за стан i арганiзацыю работы  з  пражываючымi  ў  iм
вучнямi, прмае меры па ахове iх жыцця i здароўя, арганiзуе харчавнне
i адпачынак вучняў,  каардынуе i накiроўвае дзейнасць выхавальнiкаў,
настаўнiкаў i  класных  кiраўнiкоў;  назначае  i звальняе работнiкаў
малодшага абслуговага   персаналу   ў   адпаведнасцi    з    дзеючым
заканадаўствам.
     Дырэктар школы арганiзуе падвоз дзяцей у школу  пасля  выхадных
дзён i адпраўку iх дамоў у канцы працоўнага тыдня.  Для вучняў, якiя
не могуць на выхадныя днi паехаць дамоў, ствараюцца неабходныя ўмовы
для харчавання i адпачынку ў iнтэрнаце.
     Дырэктар школы можа ўскласцi адказнасць за арганiзацыю работы i
яе стан  па  канкрэтных  напрамках  дзейнасцi  iнтэрната на аднаго з
сваiх намеснiкаў.
     15. Намеснiк   дырэктара   па  выхаваўчай  рабоце  арганiзоўвае
метадычную работу з выхавальнiкамi, аказвае iм адпаведную практычную
дапамогу.
     16. Непасрэднае    кiраўнiцтва    гаспадарчай    дзейнасцю    i
эксплуатацыяй iнтэрната,     арганiзацыяй     быту,     падтрыманнем
устаноўленага парадку  ажыццяўляе  намеснiк   дырэктара   школы   па
гаспадарчай частцы.
     17. Выхавальнiкамi iнтэрната  прызначаюцца  асобы,  якiя  маюць
педагагiчную адукацыю.
     У асноўныя абавязкi  выхавальнiкаў  уваходзяць:  правядзенне  з
дзецьмi ў  пазаўрочны час адукацыйна-выхаваўчай работы,  арганiзацыя
самастойных заняткаў вучняў па выкананню хатнiх заданняў,  назiранне
за гэтымi заняткамi i аказанне вучням неабходнай дапамогi.
     Выхавальнiкi нясуць адказнасць за якасць  выхаваўчай  работы  з
вучнямi, за выкананне ўстаноўленнага распарадку дня, правiл паводзiн
вучняў у iнтэрнаце,  ахову i ўмацаванне здароўя  дзяцей,  правiльнае
выкарыстанне матэрыяльных    каштоўнасцей   i   абсталявання,   якiя
выдзяляюцца для работы з вучнямi; падтрымлiваюць пастаянную сувязь з
настаўнiкамi, класнымi кiраўнiкамi i бацькамi школьнiкаў;  сочаць за
арганiзацыяй  харчавання  вучняў,  разам  з медыцынскiмi работнiкамi
прымаюць  штодзённы  ўдзел  у  складаннi  меню,  правяраюць   якасць
прыгатавання ежы.
     Выхавальнiкi працуюць па плану,  якi  зацвярджаецца  дырэктарам
школы, i адказваюць перад iм за сваю работу.
     Выхавальнiкi з'яўляюцца членамi педагагiчнага  савета  школы  i
трымаюць перад iм справаздачы за арганiзацыю работы з вучнямi.
     18. Медыцынскае   абслугоўванне   вучняў,   якiя  пражываюць  у
iнтэрнаце, ажыццяўляецца ўрачом або  медыцынскай  сястрой  школы,  а
там, дзе   iх   няма,   -   замацаванымi   медыцынскiмi  работнiкамi
тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў.
     19. Правы  i абавязкi малодшага абслуговага персаналу iнтэрната
вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi i дырэктарам  школы  ў
адпаведнасцi з   Правiламi   ўнутранага  распарадку  для  работнiкаў
агульнаадукацыйных школ.

          IV. Штаты, фiнансаванне, улiк i справаздачнасць

     20. Штаты   iнтэрната   пры   школе   ўстанаўлiваюцца  ў  межах
выдаткаваных сродкаў.
     Выплата заработнай     платы     персаналу    iнтэрнатаў    пры
агульнаадукацыйных школах    (акрамя    педагагiчных     работнiкаў)
ажыццяўляецца на працягу работы iнтэрната.
     21. Сродкi  iнтэрната  пры  школе  ўтвараюцца  з  сумаў,   якiя
выдзяляюцца з   мясцовага   бюджэту,  з  сродкаў  бацькоў,  школьных
падсобных гаспадарак  i  вучэбна-доследных  участкаў,  а  таксама  з
сродкаў, якiя выдзяляюца  калгасамi,  дзяржгасамi,  прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, установамi, фундатарамi.
     Распарадчыкам крэдытаў з'яўляецца дырэктар школы.
     22. Справаздачнасць аб рабоце iнтэрната прадстаўляецца ў раённы
(гарадскi) аддзел  адукацыi адзiн раз у год,  фiнансавая справаздача
па iнтэрнату  складаецца  па  ўстаноўленай  форме  i  дасылаецца   ў
тэрмiны, якiя вызначаны фiнансавымi органамi для бюджэтных устаноў.
     У iнтэрнаце павiнны весцiся па ўстаноўленай форме:
     а) журнал iнтэрната пры школе;
     б) кнiга запiсаў рэчаў,  якiя  выдаюцца  ў  карыстанне  вучням,
пражываючым у iнтэрнаце.




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations