Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 14 июня 1994 г. №170 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку заключэння дагавароў на падрыхтоўку спецыялiстаў i рабочых кадраў у навучальных установах Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 14 чэрвеня 1994 г.                                   N 170


 Аб зацвярджэннi палажэння аб  парадку заключэння дагавароў
 на падрыхтоўку спецыялiстаў i рабочых кадраў у навучальных
 установах Рэспублiкi Беларусь


     У  сувязi са  стварэннем  новай  нарматыўнай базы  па дзейнасцi
навучальных устаноў

 ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць палажэнне  аб парадку  заключэння дагавароў  на
падрыхтоўку  спецыялiстаў i  рабочых кадраў  у навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь /дадаецца/.

     2. Адпаведныя палажэннi Дзяржаўнага камiтэта СССР  па  народнай
адукацыi  ад  05.07.90 г. N 466, ад 22.01.91 г. N 33, ад 30.10.89 г.
N 791,  Дзяржаўнага  камiтэта СССР па прафтэхадукацыi ад 12.03.87 г.
N 37 на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь лiчыць нядзейснымi.

     3.  Упраўленням  ВНУ  i  педадукацыi   /Галко  Т.Я./,  сярэдняй
спецыяльнай   адукацыi  /Кiрылюку   Л.Я./,  прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi  /Ганчару  Э.М./  у  месячны  тэрмiн  давесцi  палажэнне да
навучальных   устаноў,   гарадскiм   i   раённым аддзелам  адукацыi,
мiнiстэрствам i ведамствам.


 Мiнiстр                                              В.А.Гайсёнак

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 загадам Мiнiстра адукацыi
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 14 чэрвеня 1994 г.

 УЗГОДНЕНА з:

 Мiнiстэрствам фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Дзяржкампрацы Рэспублiкi
 Беларусь

 26.05.94 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
                  АБ ПАРАДКУ ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРАЎ
           НА ПАДРЫХТОЎКУ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ I РАБОЧЫХ КАДРАЎ У
             НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Палажэнне  вызначае  асноўныя  нормы i прынцыпы заключэння
дагавораў    памiж    вышэйшымi,    сярэднiмi     спецыяльнымi     i
прафесiянальна-тэхнiчнымi навучальнымi ўстановамi,  прадпрыемствамi,
установамi,  арганiзацыямi незалежна ад форм уласнасцi i  ведамаснай
прыналежнасцi  /далей прадпрыемствамi/ i грамадзянамi на падрыхтоўку
спецыялiстаў i рабочых кадраў  /далей  спецыялiстаў/  у  навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь.

     1.2. Палажэнне   распрацавана  ў  адпаведнасцi  з  Законам  "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",  Законам "Аб занятасцi насельнiцтва
Рэспублiкi   Беларусь",   прыкладнымi   палажэннямi  аб  навучальнах
установах.

     1.3. Заключэнне дагавораў пашырае магчымасць грамадзян атрымаць
вышэйшую,    сярэднюю   спецыяльную   або   прафесiянальна-тэхнiчную
адукацыю,  стварае  навучэнцам  умовы  для  пашырэння   ведаў,   дае
магчымасць атрымання другой адукацыi,  уключае паралельнае навучанне
па некалькiх спецыяльнасцях  цi  прафесiях  /далей  спецыяльнасцях/,
павышае прававую i сацыяльную абарону навучэнцаў вышэйшых,  сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў.

     1.4. Дагаворы на падрыхтоўку спецыялiстаў могуць заключацца  як
на  безвыплатнай  аснове,  так i з частковай цi поўнай аплатай кошту
навучання, а таксама ў парадку эквiвалентнага абмену навучэнцамi  на
падставе мiждзяржаўных пагадненняў.

                         2. ТЫПЫ ДАГАВОРАЎ

     2.1. Дагавор  на  падрыхтоўку  спецыялiстаў  памiж навучальнымi
ўстановамi i прадпрыемствамi (форма 1).

     Дадзены дагавор    заключаецца   на   аснове   прамых   сувязей
навучальных устаноў  i  прадпрыемстваў  i  адлюстроўвае  перспектыву
падрыхтоўкi   спецыялiстаў   з   вышэйшай,  сярэдняй  спецыяльнай  i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыяй.

     Дагавор можа   быць   пашыраны  паводле  ўзгодненасцi  бакоў  i
дадаткова ўключаць:

     - мэтавую падрыхтоўку навучэнцаў;

     - стварэнне на базе прадпрыемства фiлiялаў  кафедраў,  сумесных
лабараторый вучэбных участкаў i iншых аб'яднанняў;

     - запрашзннне    вядучых    спецыялiстаў    прадпрыемства   для
выкладчыцкай дзейнасцi;

     - дапамогу ва ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы навучальнай
установы.

     2.2. Дагавор   на  падрыхтоўку  спецыялiста  памiж  навучэнцам,
прадпрыемствам i навучальнай установай (форма 2).

     Дагавор па   форме   2   заключаецца   iндывiдуальна  з  кожным
навучэнцам пасля залiчэння яго ў навучальную ўстанову па конкурсу на
агульных  падставах або ў перыяд яго навучання.  Першачарговая права
заключэння такога дагавору з навучэнцамi маюць  прадпрыемствы,  якiя
заключылi   дагавор   з   навучальнымi   ўстановамi  на  падрыхтоўку
спецыялiстаў па форме 1.

     2.3. Дагавор  памiж  навучальнымi  ўстановамi  i   грамадзянамi
(навучэнцамi)  або  прадпрыемствамi  на  падрыхтоўку спецыялiстаў на
платнай аснове (форме 3).

     На платныя  формы  навучання па-за межамi дзяржзаказу прымаюцца
на  дагаворнай  падставе  грамадзяне  Рэспублiкi  Беларусь,  СНД   i
замежных дзяржаў.

                  3. НАВУЧАННЕ НА ПЛАТНАЙ ПАДСТАВЕ

     3.1. У  навучальныя  ўстановы  на навучанне на платнай падставе
прымаюцца:
     -  асобы, якiя  залiчаны на  1-шы курс  звыш кантрольных лiчбаў
плана  (акрамя   асоб,  якiя  атрымлiваюць   першую  прафесiянальна-
тэхнiчную адукацыю);
     - асобы, якiя жадаюць атрымаць другую адукацыю.

     3.2. Плата   за   навучанне  павiнна  быць  дыферэнцыраванай  у
залежнасцi ад тыпу навучальнай установы, профiлю падрыхтоўкi i формы
навучання.   Плата  ўстанаўлiваецца  загадам  кiраўнiка  навучальнай
установы  на   аснове   фiнансава-эканамiчнага   разлiку   сабекошту
падрыхтоўкi спецыялiстаў - у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     У кошт платы за навучанне  можа  быць  перададзена  навучальнай
установе  безвыплатна  абсталяванне,  вылiчальная  i  аргтэхнiка,  а
таксама прадстаўленне iншых паслуг,  у якiх зацiкаўлена  навучальная
ўстанова.

     3.3. Перавод  навучэнца  з  аднаго курса на другi ажыццяўляецца
пасля  выканання  праграмы  дадзенага  курса.  Стыпендыя  за  перыяд
навучання з дзяржбюджэтных сродкаў навучэнцам не выплачваецца.

     3.4. Навучэнцы  адлiчваюцца  з  навучальнай установы,  калi яго
навучанне не  аплачана  ў  тэрмiн  згодна  з  заключаным  дагаворам.
Затрачаныя  на  навучанне  грашовыя  сродкi навучальнай установай не
вяртаюцца.

     3.5. Навучальныя ўстановы пры  наяўнасцi  вакантных  месцаў  на
дадзенай   спецыяльнасцi  могуць  пераводзiць  навучэнцаў,  якiя  на
працягу двух семестраў паспяваюць толькi на "добра" i "выдатна",  на
навучанне за кошт бюджэтных сродкаў.


                          4. МЭТАВЫ ПРЫЁМ

     4.1. Пры  рашэннi  сацыяльна-эканамiчных  праблем  i  з   мэтай
садзейнiчання   дзяржаўным  органам,  арганiзацыям  i  ўстановам  па
забяспячэннi   асобных   рэгiёнаў   квалiфiкаванымi    спецыялiстамi
навучальныя  ўстановы  ажыццяўляюць  падрыхтоўку  кадраў  па мэтавым
прыёме.

     4.2. Прыём у навучальную ўстанову ажыццяўляецца ў  адпаведнасцi
з   Палажэннем  аб  мэтавым  прыёме,  якое  зацвярджае  Мiнiстэрства
адукацыi. Навучальныя  ўстановы  могуць  арганiзаваць  для  мэтавага
прыёму асобны конкурс.

     4.3. Згодна  з  планам  мэтавага  прыёму  навучальная  ўстанова
заключае   дагаворы   па   форме   1   з    дзяржаўнымi    органамi,
прадпрыемствамi,  а  навучэнцы  пасля  iх  залiчэння  ў  навучальную
ўстанову адпаведна заключаюць дагавары па форме 2.


                5. ЗМЕСТ ДАГАВОРАЎ I АБАВЯЗКI БАКОЎ

     5.1. Кожны  дагавор  павiнен  уключаць:  звесткi аб удзельнiках
дагавору, абавязкi бакоў, агульныя палажэннi.

     5.2. У дагаворы неабходна адлюстраваць:

     - правы, абавязкi i адказнасць бакоў;

     - арганiзацыю навучання,  у тым лiку вытворчай i пераддыпломнай
практык;

     - сацыяльна-бытавыя  i  другiя ўмовы,  неабходныя для выканання
ўзятых  бакамi  абавязкаў,  а  таксама  iльготы  (крэдыты,   мэтавыя
пазыкi), устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

     - умовы  аплаты  за  навучанне,  у  тым  лiку дадатковых паслуг
навучальных устаноў;

     - тэрмiны  дзеяння   дагавору,   парадак   вырашэння   спрэчак,
звязанных з яго выкананнем, умовы яго змянення або скасавання;

     - прававую   i   матэрыяльную   адказнасць  за  невыкананне  цi
парушэнне ўмоў дагавору.

     5.3. Прадпрыемствы, якiя заключылi з навучэнцамi дагавор:

     - могуць  выплачваць  за   кошт   сваiх   сродкаў   паспяваючым
навучэнцам стыпендыю ў памеры не менш,  чым дзяржаўная стыпендыя для
дадзенай катэгорыi навучэнцаў,  а  таксама  надбаўкi  да  стыпендыi,
матэрыяльную дапамогу;

     - аказваюць  навучальным  установам  дапамогу  па арганiзацыi i
правядзеннi  вытворчага  навучання  на  прадпрыемстве,  ўсiх   вiдаў
практык, а таксама дыпломнага праектавання;

     - прадастаўляюць маладому  спецыялiсту  работу ў адпаведнасцi з
атрыманай квалiфiкацыяй i спецыяльнасцю;

     - забяспечваюць выпускнiка па прыбыццi на месца працы жыллём  у
парадку, якi вызначаны жыллёвым заканадаўствам рэспублiкi;

     - могуць выдаваць маладым спецыялiстам пазыкi на iндывiдуальнае
будаўнiцтва,   набыццё   мэблi   i   iншага    жыллёва-бытавога    i
сельска-гаспадарчага     iнвентару,     прымаць    без    чаргi    ў
жыллёва-будаўнiчыя кааператывы, прадастаўляць iншыя iльготы.

     5.4. Навучэнцы,  якiя заключылi дагаворы  з  прадпрыемствамi  i
навучальнымi ўстановамi, павiнны:

     - за   перыяд   навучання   выканаць  патрабаваннi  прафесiйнай
адукацыйнай праграмы;

     - адпрацаваць  на  прадпрыемстве  пасля  сканчэння  навучальнай
установы тэрмiн, прадугледжаны дагаворам;

     - вярнуць   грашовыя   сродкi,   затрачаныя  прадпрыемствам  на
навучанне,  у выпадку выключэння з навучальнай ўстановы па прычынах,
якiя будуць указаны ў дагаворы.


     5.5. Навучальная ўстанова:

     - здзяйсняе   навучанне   ў   адпаведнасцi   з   патрабаваннямi
квалiфiкацыйнай характарыстыкi спецыялiста;

     - стварае навучэнцам неабходныя ўмовы для паспяховага засваення
прафесiйных адукацыйных праграм;

     - узгадняе  з  прадпрыемствам   рабочыя   праграмы   вытворчага
навучання  на  прадпрыемстве,  вытворчых  практык  i тэмы курсавых i
дыпломных праектаў (работ);

     - аказвае  выпускнiку  садзейнiчанне  ў   працаўладкаваннi   на
прадпрыемствах.


                6. АФАРМЛЕННЕ I СКАСАВАННЕ ДАГАВОРАЎ

     6.1. Дагаворы афармляюцца на прадрпыемствах  цi  ў  навучальных
установах,  падпiсваюцца iх кiраўнiкамi i навучэнцамi, замацоўваюцца
гербавымi пячаткамi прадпрыемства i  навучальнай  установы.  Дагавор
захоўваецца па адным экземпляры ў кожнага з бакоў.

     6.2. Падставай  для  скасавання дагавору з'яўляецца невыкананне
абавязкаў,  прынятых бакамi.  Аб рашэннi скасаваць дагавор  адзiн  з
удзельнiкаў даводзiць да ведама другiх афiцыйным пiсьмом (заявай) не
пазней, як за месяц да заканчэння тэрмiну дзеяння дагавору.

     6.3. Спрэчкi вырашаюцца ў парадку,  прадугледжаным  у  дадзеным
Палажэннi i ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     6.4. Прадпрыемствы, не павiнны спаганяць з навучэнца выплачаныя
яму грашовыя сродкi за навучанне, калi дагавор будзе скасаваны па iх
iнiцыятыве, а таксама пры:

     - невыкананнi прадпрыемствам умоў дагавору;

     - устанаўленнi пасля заключэння дагавору iнвалiднасцi першай цi
другой групы навучэнцу, аднаму з яго бацькоў або жонцы (мужу);

     - праходжаннi службы мужам  (жонкай)  навучэнца  ваеннаслужачым
афiцэрскага  або  начальнiцкага  складу,  прапаршчыкам,  мiчманам  i
ваеннаслужачым  звыштэрмiновай  службы  па-за   месцам   размяшчэння
прадпрыемства;

     - калi навучэнец - цяжарная жанчына або мацi дзiцяцi ва ўзросце
да трох гадоў;

     - у iншых выпадках са згоды прадпрыемства.


     6.5. Прыведзеныя ў дадатку формы дагавораў могуць быць пашыраны
або ўдасканалены па ўзгадненнi ўдзельнiкаў  дагавораў,  але  яны  не
павiнны супярэчыць дадзенаму Палажэнню.

                                               Форма 1.

                 ТЫПАВЫ ДАГАВОР N
                                  -----
     на падрыхтоўку спецыялiстаў памiж навучальнымi ўстановамi
                 i прадпрыемствамi (арганiзацыямi)

 ------------------------------------------------------------------,
                   (назва навучальнай установы)
 якая   называецца   ў   дальнейшым   "НАВУЧАЛЬНАЯ   ЎСТАНОВА",   у
 асобе
       -------------------------------------------------------------
                   (пасада, прозвiшча)

 i ________________________________________________________________,
                (назва прадпрыемства, арганiзацыi)
 якая называецца ў далейшым "ПРАДПРЫЕМСТВА", у асобе _______________

 ------------------------------------------------------------------,
                   (пасада, прозвiшча)
кiруючыся   "Палажэннем   аб   парадку   заключэння  дагавораў  на
падрыхтоўку  спецыялiстаў",  заключылi  гэты  дагавор з наступнымi
абавязкамi.


                  1. АБАВЯЗКI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     1.1. Падрыхтаваць  на  безвыплатнай  аснове  або  частковай  цi
поўнай  аплатай  кошту  навучання  i  накiраваць  на  работу маладых
спецыялiстаў на прадпрыемства  ў  колькасцi  i  па  спецыяльнасцi  ў
адпаведнасцi з дадаткам N 1.

     1.2. Арганiзаваць  па  ўзгадненнi  з  прадпрыемствам  вытворчае
навучанне на прадпрыемстве,  вытворчую i пераддыпломную практыку,  а
таксама  выкананне навучэнцамi курсавых i дыпломных праектаў (работ)
па вытворчай тэматыцы прадпрыемства.

     1.3. Падрыхтаваць праз мэтавую аспiрантуру з  адрывам  або  без
адрыву  ад  вытворчасцi  навуковыя кадры,  а таксама спецыялiстаў са
спецыялiзаванай вышэйшай адукацыяй у колькасцi i па спецыяльнасцях у
адпаведнасцi з дадаткам N 2.


                     2. АБАВЯЗКI ПРАДПРЫЕМСТВА

     2.1. Заключыць   дагаворы   на   падрыхтоўку   спецыялiстаў   у
адпаведнасцi з дадаткам N 1 з навучэнцамi навучальных устаноў,  даць
iм магчымасцi праходжання  вытворчага  навучання  на  прадпрыемстве,
вытворчай   практыкi   i   дыпломнага   праектавання   на   дадзеным
прадпрыемстве,  забяспечыўшы квалiфiкаванымi кiраўнiкамi  вытворчага
навучання, практыкi i дыпломных праектаў (работ).

     2.2. Забяспечыць маладых спецыялiстаў, якiя заключылi дагавор з
прадпрыемствам,  работай пасля  заканчэння  навучальнай  установы  ў
адпаведнасцi з атрыманай квалiфiкацыяй i спецыяльнасцю.

     2.3. Прадаставiць  маладым  спецыялiстам  iльготы,  гарантыi  i
кампенсацыi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     2.4. Накiраваць спецыялiстаў,  якiя працуюць на  прадпрыемстве,
на  вучобу ў мэтавую аспiрантуру навучальнай установы ў адпаведнасцi
з дагаворам.


                       3. АГУЛЬНЫЯ  ПАЛАЖЭННI

     3.1. Дагавор   афармляецца  ў  2-х  экземплярах,  замацоўваецца
подпiсамi   кiраўнiкоў   навучальнай   установы   i   прадпрыемства,
завяраецца гербавымi пячаткамi i захоўваецца ў кожнага з бакоў.

     3.2. Дагавор   можа   быць  пашыраны  ў  выглядзе  дадатку  або
перазаключаны па ўзаемнай згодзе бакоў.

     3.3. Аб рашэннi скасаваць дагавор адзiн з  бакоў  даводзiць  да
ведама   другi  бок  афiцыйным  пiсьмом.  Падставай  для  скасавання
дагавору з'яўляецца невыкананне абавязкаў, прынятых на сябе бакамi.
Спрэчныя пытаннi    памiж   удзельнiкамi   дагавору   вырашаюцца   ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     3.4. Дадзены дагавор уступае ў сiлу з  моманту  падпiсання  яго
бакамi i дзейнiчае да "      "                            года.
                       ------  --------------------------

 НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА                        ПРАДПРЫЕМСТВА

 Адрас:                                  Адрас:
       --------------                           --------------
 --------------------                    ---------------------
 --------------------                    ---------------------

 Кiраўнiк: __________                    Кiраўнiк: ___________

 --------------------                    ---------------------
 --------------------                    ---------------------
 "    "           199 г.                 "    "            199 г.
  ---- -----------                        ---- ------------


                                                     Дадатак N 1

                 Падрыхтоўка навучальнай установай
                   спецыялiстаў для прадпрыемства

 ---T----------------------T---------------------------------------¬
   N¦  Шыфр i пералiк      ¦         па гадах (чалавек)            ¦
 п/п¦  спецыяльнасцей      +----T-----T-----T-----T-----T-----T----+
    ¦ навучальнай установы ¦1994¦ 1995¦ 1996¦ 1997¦ 1998¦ 1999¦2000¦
 ---+----------------------+----+-----+-----+-----+-----+-----+----+
  1.¦                      ¦    ¦     ¦     ¦     ¦     ¦     ¦    ¦

                                                     Дадатак N 2

                  Падрыхтоўка вышэйшай навучальнай
                     установай навуковых кадраў

 ---T---------------------T----------------------------------------¬
  N ¦ Шыфр i пералiк      ¦          па гадах (чалавек)            ¦
 п/п¦ спецыяльнасцей      +----T-----T-----T-----T-----T-----T-----+
    ¦навучальнай установы ¦1994¦ 1995¦ 1996¦ 1997¦ 1998¦ 1999¦ 2000¦
 ---+---------------------+----+-----+-----+-----+-----+-----+-----+
 1. ¦ Аспiрантура         ¦    ¦     ¦     ¦     ¦     ¦     ¦     ¦
 1.1¦                     ¦    ¦     ¦     ¦     ¦     ¦     ¦     ¦


                                                           Форма 2

                   ТЫПАВЫ ДАГАВОР  N
                                     ------------

            на падрыхтоўку спецыялiста памiж навучэнцам,
       прадпрыемствам (арганiзацыяй) i навучальнай установай.

     Навучэнец
               -----------------------------------------------------
                        (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 пастаянна пражывае
                    ------------------------------------------------
                                    (адрас)

 ------------------------------------------------------------------,
 залiчаны на 1-шы курс  па  конкурсе  на  агульных  падставах або па
 мэтаваму прыёму (неабходнае падкрэслiць) i
                                            ------------------------
                                        (назва навучальнай установы)

 ------------------------------------------------------------------,

 якая называецца ў далейшым "НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА", у  асобе рэктара
 (дырэктара)
             ------------------------------------------------------,
                   (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 а таксама
             -------------------------------------------------------
               (адрас, назва прадпрыемства, арганiзацыi)

 -------------------------------------------------------------------
 якая называецца ў далейшым "ПРАДПРЫЕМСТВА", у асобе кiраўнiка

 ------------------------------------------------------------------,
                   (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 заключылi   гэты  дагавор  аб падрыхтоўцы спецыялiста для  далейшай
 працы на прадпрыемстве па спецыяльнасцi
                                        ----------------------------

 -------------------------------------------------------------------
                         (назва спецыяльнасцi)


                       1. АБАВЯЗКI НАВУЧЭНЦА

     1.1. Я,
             -------------------------------------------------------
                       (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
бяру на сябе абавязак авалодаць  усiмi ведамi прафесiйнай дзейнасцi,
прадугледжанымi квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi   да  спецыялiста  ў
адпаведнасцi з вучэбным планам спецыяльнасцi.

     1.2. Прыступiць  да  працы  на  прадпрыемстве на працягу аднаго
месяца пасля заканчэння навучальнай установы.

     1.3. Адпрацаваць на прадпрыемстве пасля заканчэння  навучальнай
установы не менш, як             гады.
                     -----------

     1.4. Пачаць  працу  на  прадпрыемстве  пасля звальнення з радоў
Узброеных  Сiл  (у  выпадку  прызыву  ў   армiю   пасля   заканчэння
навучальнай   установы)   для  адпрацоўкi  ўмоўленага  пунктам   1.3
тэрмiну.

     1.5. Вярнуць    прадпрыемству   грашовыя   сродкi,   затрачаныя
прадпрыемствам на маё навучанне ў выпадку:
     - адлiчэння   з   навучальнай   установы   за   непаспяховасць,
недысцыплiнаванасць або за iншыя неабгрунтаваныя прычыны;
     - непрыбыцця  на  працу  ў  адпаведнасцi  з гэтым дагаворам або
адмаўлення прыступiць да працы без абгрунтаваных прычын.

                     2. АБАВЯЗКI ПРАДПРЫЕМСТВА

     2.1. Выплачваць  у  адпаведнасцi   з   дзеючым   заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь  паспяваючаму  навучэнцу  стыпендыю  на працягу
ўсяго перыяду навучання ў навучальнай установе ў памеры
                                                        ------------

     2.2. Даплачваць навучэнцу надбаўку да стыпендыi ў памеры:
        - здаўшым экзаменацыйную сесiю на "выдатна"                ;
                                                    ---------------
        - здаўшым экзаменацыйную сесiю на "добра" i "выдатна"      .
                                                             ------

     2.3. Прадаставiць  навучэнцу  магчымасць праходжання вытворчага
навучання на прадпрыемстве, ўсiх вiдаў практык, а таксама дыпломнага
праектавання.

     2.4. Прадаставiць  маладому спецыялiсту работу пасля заканчэння
навучальнай установы ў  адпаведнасцi  з  атрыманай  квалiфiкацыяй  i
спецыяльнасцю,   а   таксама   iльготы,   гарантыi   i  кампенсацыi,
устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     2.5. Не спаганяць з навучанца выплачаныя яму  грашовыя  сродкi,
калi дагавор будзе скасаваны па iнiцыятыве прадпрыемства,  а таксама
пры скасаваннi дагавору па iнiцыятыве навучэнца ў выпадку:
     - невыканання прадпрыемствам умоў дагавору;
     - устанаўлення пасля заключэння дагавору iнвалiднасцi I або  II
групы яму, аднаму з бацькоў або мужу (жонцы);
     - праходжання службы мужам (жонкай) навучэнца,  якi  з'яўляецца
ваеннаслужачым  афiцэрскага або начальнiцкага складу,  прапаршчыкам,
мiчманам  i  ваеннаслужачым  звыштэрмiновай   службы  па-за   месцам
размяшчэння прадпрыемства;
     - калi навучэнец - цяжарная жанчына або мацi дзiцяцi ва ўзросце
да 3-х гадоў;
     - у iншых выпадках са згоды прадпрыемства.


                  3. АБАВЯЗКI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     3.1. Здзейснiць  навучанне   ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi
квалiфiкацыйнай характарыстыкi спецыялiста,  забяспечыўшы  навучэнцу
ўмовы для набыцця адпаведных ведаў, уменняў, навыкаў.

     3.2. Узгаднiць  з  прадпрыемствам  рабочыя  праграмы вытворчага
навучання на прадпрыемстве,  вытворчых практык  i  тэмы  курсавых  i
дыпломнага праекту (работы).

     3.3. Забяспечыць iншагародняга навучэнца месцам у iнтэрнаце.

     3.4. Аказаць  садзейнiчанне  выпускнiку  ў  працаўладкаваннi на
прадпрыемствах.

                       4. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     4.1. Дагавор  заключаецца  ў  адпаведнасцi  з  "Палажэннем   аб
парадку заключэння дагавораў на падрыхтоўку спецыялiстаў".

     4.2. Дагавор   афармляецца  ў  4-х  экземплярах,  замацоўваецца
подпiсамi   навучэнца,   кiраўнiкамi   i   галоўнымi    бухгалтарамi
прадпрыемства i навучальнай установы.

     4.3. Паводле  ўзгодненасцi бакоў дагавор можа быць пашыраны або
скарочаны i аформлены ў выгладзе дадатку.

     4.4. Перавод навучэнца
                            ----------------------------------------
                                       (прозвiшча)
з адной   формы   навучання  цi  з  адной  спецыяльнасцi  на iншую ў
навучальнай  установе  або   перавод    яго   ў  другую  навучальную
ўстанову ажыццяўляецца толькi пасля ўзгаднення з прадпрыемствам.

     4.5. Падставай  для  скасавання  дадзенага  дагавору з'яўляецца
невыкананне абавязкаў, прынятых бакамi. Аб рашэннi скасаваць дагавор
адзiн  з  бакоў  даводзiць  да  ведама  iншых  удзельнiкаў  дагавору
афiцыйным    пiсьмом  (заявай)  не  пазней, чым  за  тры  месяцы  да
заканчэння тэрмiну дзеяння дагавору.

     4.6. Дадзены  дагавор  уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.
Тэрмiн дзеяння заключанага дагавору ўстанаўлiваецца на ўвесь  перыяд
вучобы  навучэнца ў навучальнай установе i да заканчэння названага ў
пункце 1.3. тэрмiну адпрацоўкi.

     4.7. Дагавор захоўваецца па адным экземпляры ў кожнага з  бакоў
i ў дэканаце (аддзяленнi) навучальнай установы.


 НАВУЧЭНЕЦ           НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА       ПРАДПРЫЕМСТВА
 Адрас:              Адрас:                     Адрас:
       ----------          ---------------            -------------
 ----------------    ---------------------      -------------------
 ----------------    ---------------------      -------------------
 Пашпарт N           Плацёжныя рэквiзiты:       Плацёжныя рэквiзiты:
 серыя
      -----------
 выдадзены
          -------
 ----------------
                     Рэктар (дырэктар)          Кiраўнiк
 ----------------                     ----              -----------
 Подпiс:
        ---------    ---------------------      -------------------
                     Гал.бухгалтар              Гал.бухгалтар
 ----------------                 --------                   ------
   (прозвiшча)       ---------------------      -------------------
 "   "      199   г.   "   "         199   г.   "   "       199   г.
  --- ------   --       ---  --------   --       --- -------   --


                                                        Форма 3

                          ТЫПАВЫ  ДАГАВОР N
                                            -------------
    памiж навучальнымi ўстановамi i грамадзянамi (навучэнцамi)
         або прадпрыемствамi (арганiзацыямi) на падрыхтоўку
                  спецыялiстаў на платнай падставе

                         1. ЗМЕСТ ДАГАВОРА

     1.1. Грамадзянiн(ка)
                         -------------------------------------------
                             (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
пастаянна пражывае
                  --------------------------------------------------
                                   (дзяржава)

 -------------------------------------------------------------------
                         (адрас)
якi  ў дальнейшым  называецца "НАВУЧЭНЕЦ",  залiчаны на   1-шы  курс
звыш кантрольных лiчбаў прыёму на платнай аснове (або  адноўлены  на
                       курс для  паўторнага навучання  цi  атрымання
 ----------------------
 другой адукацыi) i
                   ------------------------------------------------,
                          (назва навучальнай установы)
якая  называецца  ў  дальнейшым  "НАВУЧАЛЬНАЯ  ЎСТАНОВА"   у   асобе
рэктара (дырэктара)
                   ------------------------------------------------,
                     (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
а таксама
          ----------------------------------------------------------
           (адрас, назва прадпрыемства, арганiзацыi)
якая ў далейшым называецца "ПРАДПРЫЕМСТВА"   у    асобе    кiраўнiка

 -------------------------------------------------------------------
             (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
заключылi  дадзены дагавор  на падрыхтоўку  ў  навучальнай  установе
спецыялiста на платнай аснове па               форме  навучання   па
                                ---------------
спецыяльнасцi
              ------------------------------------------------------
факультэта
          ----------------------------------------------------------

     1.2. За аказанне навучальнай установе платных паслуг:
                                                          ----------
 -------------------------------------------------------------------
   (атрыманне адукацыi па спецыяльнасцi, паўторнае навучанне,

 -------------------------------------------------------------------
                     атрыманне другой адукацыi)
 плату ажыццяўляе
                  --------------------------------------------------
                  (прозвiшча навучэнца або назва прадпрыемства)

     1.3. Кошт   навучання   за                    навучальны    год
                               --------------------
складае
       -------------------------------------------------------------
                        (мiнiмальных зарплат)

     1.4. Плата ў форме наяўнага цi безнаяўнага разлiку ўносiцца  на
разлiковы  рахунак  навучальнай  установы  або  ў касу бухгалтэрыi ў
адпаведнасцi з зацверджаным Саветам навучальнай установы  каштарысам
выдаткаў  на навучанне спецыялiста за 1-е паўгоддзе да 1 кастрычнiка
i за 2-е поўгодзе да 1 сакавiка бягучага навучальнага года.

     1.5. У выпадку карэкцыi кошту навучання ў сувязi  са  змяненнем
мiнiмальнай  заработнай  платы  канчатковы  разлiк праводзiцца да 30
чэрвеня бягучага года,  аб  чым  плацельшчык  паведамляецца  асобным
пiсьмом з указаннем сумы даплаты.

     1.6. Пры  нявыплаце  кошту навучання ў названы тэрмiн навучэнец
адлiчваецца з навучальнай установы,  як не выканаўшы ўмовы дадзенага
дагавору.

     1.7. У  выпадку адлiчэння навучэнца з навучальнай установы сума
грашовых сродкаў,  выплачаная ў бягучым годзе за яго  навучанне,  не
вяртаецца.

     1.8. Навучэнцам з платным навучаннем стыпендыя з дзяржбюджэтных
сродкаў не выплачваецца.

     1.9. Навучальныя ўстановы пры  наяўнасцi  вакантных  месцаў  на
дадзенай   спецыяльнасцi  могуць  пераводзiць  навучэнцаў,  якiя  на
працягу двух семестраў паспяваюць толькi на "добра" i "выдатна",  на
навучанне за кошт бюджэтных сродкаў.


                       2. АБАВЯЗКI  НАВУЧЭНЦА

     2.1. Я,
             -------------------------------------------------------
                      (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
бяру на сябе абавязак авалодаць усiмi ведамi прафесiйнай  дзейнасцi,
прадугледжанымi  квалiфiкацыйнымi  патрабаваннямi   да   спецыялiста
ў адпаведнасцi з вучэбным планам спецыяльнасцi.

     2.2. Выконваць   Правiлы   ўнутранага   распарадку   i   Статут
навучальнай установы.

     2.3. Сваечасова аплачваць кошт навучання.


                     3. АБАВЯЗКI ПРАДПРЫЕМСТВА

     3.1. Прадаставiць навучэнцу работу пасля заканчэння навучальнай
установы ў адпаведнасцi з атрыманай квалiфiкацыяй i спецыяльнасцю.

     3.2. Прадаставiць  маладому  спецыялiсту  iльготы,  гарантыi  i
кампенсацыi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     3.3. Сваечасова  аплачваць кошт навучання згодна з пунктам 1.3.
дадзенага дагавора,  па магчымасцi выплачваць  навучэнцу  стыпендыю,
заключыўшы з iм дадатковы дагавор.

     3.4. У   лiк   частковага   пакрыцця   затрат   на  падрыхтоўку
спецыялiстаў перадаць навучальнай установе безвыплатна абсталяванне,
вылiчальную  i  аргтэхнiку,  аказваць iншыя паслугi ў адпаведнасцi з
узаемнай дамоўленасцю.

     3.5. Прадаставiць навучэнцу магчымасць  праходжання ўсiх  вiдаў
практык, а таксама дыпломнага праектавання.


                  4. АБАВЯЗКI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     4.1. Здейснiць  навучанне  ў  адпаведнасцi   з   патрабаваннямi
квалiфiкацыйнай  характарыстыкi спецыялiста,  забяспечыўшы навучэнцу
ўмовы для набыцця адпаведных ведаў, уменняў, навыкаў.

     4.2. Па магчымасцi забяспечыць iншагародняга навучэнца месцам у
iнтэрнаце.

     4.3. Аказаць навучэнцу дапамогу ў працаўладкаваннi.


                       5. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     5.1. Дагавор  заключаецца  ў  адпаведнасцi  з  "Палажэннем   аб
парадку   заключэння   дагавораў   на  падрыхтоўку  спецыялiстаў"  i
дзейнiчаючымi Прыкладнымi Палажэннямi аб навучальных установах.

     5.2. Дагавор  афармляецца  ў  4-х  экземплярах,   замацоўваецца
подпiсамi   зацiкаўленых  бакоў  i  завяраецца  гербавымi  пячаткамi
навучальнай установы i прадпрыемства.

     5.3. Дагавор можа быць перазаключаны па ўзаемнай згодзе бакоў.

     5.4. Спрэчныя пытаннi памiж бакамi вырашаюцца ў адпаведнасцi  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     5.5. Дадзены  дагавор  уступае  ў сiлу з моманту падпiсання яго
бакамi i дзейнiчае да "   "                199   г.
                       --- ----------------   ---

 НАВУЧЭНЕЦ              НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА    ПРАДПРЫЕМСТВА
 Адрас:                 Адрас:                  Адрас:
       -------------          --------------          --------------
 -------------------    --------------------    --------------------
 -------------------    --------------------    --------------------
 Пашпарт N              Плацёжныя рэквiзiты:    Плацёжныя рэквiзiты:
          ----------
 серыя
      --------------
 выдадзены
          ----------
 -------------------
                        Рэктар (дырэктар)       Кiраўнiк
 -------------------                     ----            -----------
 Подпiс:
        ------------    --------------------    --------------------
                        Гал.бухгалтар           Гал.бухгалтар
 -------------------                 -------                 -------
  (прозвiшча)
                        --------------------    --------------------
  "   "       199   г.   "   "         199   г.  "   "      199   г.
   --- -------  --        ---  -------    --      --- ------   --

 ______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 410/12.
 Дата:  15.06.94 г.





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations