ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 мая 1994 г. № 136
АБ IНСТРУКЦЫI ПА СТВАРЭННЮ, ПАПАЎНЕННЮ I АБНАЎЛЕННЮ
БIБЛIЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ ШКОЛЬНЫХ ПАДРУЧНIКАЎ
-----------------------------------------------------------
Утратил силу приказом Министерства образования от 1 февраля
2000 г. N 49 (зарегистрирован в Национальном реестре - N
8/2985 от 14.02.2000 г.)
![Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования и науки от 9 августа
1996 г. N 357 (зарегистрирован в Национальном реестре - N
8/2291 от 23.12.2000 г.)].
1. Зацвердзiць Iнструкцыю па стварэнню, папаўненню i абнаўленню
бiблiятэчных фондаў школьных падручнiкаў (дадаецца).
2. Даручыць упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Пятроўскi
Г.М.) у другiм квартале 1994 года давесцi Iнструкцыю да ведама
навучальных устаноў, упраўленняў i аддзелаў адукацыi.
3. Iнструкцыю аб стварэннi i абнаўленнi бiблiятэчных фондаў
падручнiкаў, парадку iх выкарыстання i мерах, якiя забяспечваюць
захаванасць лiтаратуры, зацверджаную Мiнiстэрствам асветы СССР,
Дзяржаўным Камiтэтам Савета Мiнiстраў СССР па справах выдавецтваў,
палiграфii i кнiжнага гандлю, Мiнiстэрствам культуры СССР, на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь не прымяняць.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЕНАК
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
16.05.1994 № 136
IНСТРУКЦЫЯ
па стварэнню, папаўненню i абнаўленню бiблiятэчных фондаў
школьных падручнiкаў
Парадак фандавання падручнiкаў па агульнаадукацыйных прадметах
сярэдняй школы
1. Бiблiятэчныя фонды падручнiкаў па агульнаадукацыйных
прадметах сярэдняй школы ствараюцца ў агульнаадукацыйных i
спецыяльных школах, прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх
спецыяльных, вышэйшых i iншых тыпах навучальных i пазашкольных
устаноў, у якiх школьныя падручнiкi выкарыстоўваюцца ў
навучальна-выхаваўчым працэсе.
2. У бiблiятэчныя фонды вучэбнай лiтаратуры закладваюцца ўсе
падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi, у тым лiку эксперыментальныя i
пробныя, а таксама арфаграфiчныя слоўнiкi, зборнiкi задач i
практыкаванняў, практыкумы, хрэстаматыi, атласы.
3. Вучэбныя кнiгi, якiя выкарыстоўваюцца чатыры i больш разоў
на тыдзень, фандуюцца на чатыры годы. На падручнiкi па прадметах, на
вывучэнне якiх прадугледжваецца ў вучэбных планах па дзве-тры
гадзiны ў тыдзень, устанаўлiваецца пяцiгадовы цыкл фандавання, а на
падручнiкi па прадметах, якiя вывучаюцца адну гадзiну на тыдзень, -
шасцiгадовы цыкл фандавання. Парадак выдання i тэрмiны фандавання
вучэбных кнiг па асобных прадметах могуць быць зменены ў сувязi з
увядзеннем новых вучэбных праграм i выпускам новай вучэбнай
лiтаратуры.
4. Заказы на падручнiкi на поўны цыкл фандавання для гарадскiх
школ ажыццяўляюцца на 140%, для сельскiх школ - на 150% ад
кантынгенту школьнiкаў адпаведных класаў, пры гэтым у першы год
цыкла фандавання выдаецца 110% ад агульнай патрэбы падручнiкаў,
другi год - астатняя колькасць кнiг. Па рашэнню Мiнiстэрства
адукацыi выпуск асобных падручнiкаў можа ажыццяўляцца адзiн раз на
поўны цыкл фандавання ў памерах 140-150% ад кантынгентаў вучняў. Аб
гэтым рашэннi ўстановы адукацыi iнфармуюцца за 6 месяцаў да году
выдання.
Падручнiкi для настаўнiкаў, метадыстаў, навучэнцаў
прафтэхвучылiшчаў, тэхнiкумаў i педвучылiшчаў, студэнтаў вышэйшых
навучальных устаноў заказваюцца па неабходнасцi дадаткова да
агульнай колькасцi вучэбных кнiг, якiя набываюцца для забеспячэння
школьнiкаў.
На кожным наступным цыкле фандавання працэнт выпуску школьных
падручнiкаў на ўвесь кантынгент навучэнцаў устанаўлiваецца з улiкам
наяўных фондаў вучэбнай лiтаратуры, якая прыдатная да выкарыстання ў
навучальна-выхаваўчым працэсе.
Заказы на вучэбныя дапаможнiкi на друкаванай аснове для
школ-iнтэрнатаў i спецыяльных школ для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця ажыццяўляюцца штогод на 101% да кантынгенту
научэнцаў адпаведных класаў.
-----------------------------------------------------------
Пункт 4 дополнен абзацем Министерства образования и науки
от 9 августа 1996 г. N 357 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/2291 от 23.12.2000 г.)
4. Заказы на падручнiкi на поўны цыкл фандавання для
гарадскiх школ ажыццяўляюцца на 140%, для сельскiх школ -
на 150% ад кантынгенту школьнiкаў адпаведных класаў, пры
гэтым у першы год цыкла фандавання выдаецца 110% ад
агульнай патрэбы падручнiкаў, другi год - астатняя
колькасць кнiг. Па рашэнню Мiнiстэрства адукацыi выпуск
асобных падручнiкаў можа ажыццяўляцца адзiн раз на поўны
цыкл фандавання ў памерах 140-150% ад кантынгентаў вучняў.
Аб гэтым рашэннi ўстановы адукацыi iнфармуюцца за 6 месяцаў
да году выдання.
Падручнiкi для настаўнiкаў, метадыстаў, навучэнцаў
прафтэхвучылiшчаў, тэхнiкумаў i педвучылiшчаў, студэнтаў
вышэйшых навучальных устаноў заказваюцца па неабходнасцi
дадаткова да агульнай колькасцi вучэбных кнiг, якiя
набываюцца для забеспячэння школьнiкаў.
На кожным наступным цыкле фандавання працэнт выпуску
школьных падручнiкаў на ўвесь кантынгент навучэнцаў
устанаўлiваецца з улiкам наяўных фондаў вучэбнай
лiтаратуры, якая прыдатная да выкарыстання ў
навучальна-выхаваўчым працэсе.
-----------------------------------------------------------
5. Пры вызначэннi патрэбы ў падручнiках агульнаадукацыйныя
школы могуць уносiць неабходныя змены ў працэнтны лiк па асобных
вучэбных кнiгах: пры павелiчэннi заказу на адзiн з падручнiкаў
неабходна адпаведна паменшыць яго на другi ў гэтым жа класе, але
такiм чынам, каб агульны заказ на падручнiкi кожнага класа ў межах
аднаго цыкла фандавання не перавышаў агульную патрэбу ў сярэднiм па
кожнаму выданню.
6. Исключен.
-----------------------------------------------------------
Пункт 6 исключен приказом Министерства образования и науки
от 9 августа 1996 г. N 357 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/2291 от 23.12.2000 г.)
6. Буквары i вучэбныя дапаможнiкi на друкаванай аснове
выпускаюцца штогод на 101% да кантынгенту вучняў адпаведных
класаў i застаюцца ў школьнiкаў пасля заканчэння
навучальнага года i спiсваюцца па колькасцi вучняў тых
класаў, у якiх яны выкарыстоўвалiся.
-----------------------------------------------------------
7. Агульнаадукацыйныя ўстановы заказваюць падручнiкi для
спецыяльнай школы, калi там навучаюцца дзецi з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця. Пры гэтым заказы на спецыяльныя падручнiкi
не ўплываюць на агульны заказ навучальнай установы.
-----------------------------------------------------------
Пункт 7 - в редакции приказа Министерства образования и
науки от 9 августа 1996 г. N 357 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/2291 от 23.12.2000 г.)
7. Падручнiкi для слабабачачых можна заказваць для
масавых навучальных устаноў у тых выпадках, калi там
навучаюцца дзецi з панiжаным зрокам. Пры гэтым заказы на
спецыяльныя падручнiкi для дзяцей з панiжаным зрокам не
ўплываюць на агульны заказ навучальнай установы.
-----------------------------------------------------------
Фiнансаванне i дастаўка школьных падручнiкаў
8. Фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных са стварэннем,
папаўненнем i выкарыстаннем бiблiятэчных фондаў школьнай вучэбнай
лiтаратуры праводзiцца са сродкаў бюджэту. Акрамя таго, мэтазгодным
лiчыцца выкарыстанне сродкаў фундатараў, шэфаў, спецыяльных сродкаў
навучальных устаноў.
9. Забеспячэнне навучальных устаноў школьнымi падручнiкамi
ажыццяўляецца арганiзацыямi, якiя экспедзiруюць кнiгi, па
разнарадках органаў адукацыi.
У разнарадках (планах завозу) прадугледжваецца таксама
выдзяленне школьных падручнiкаў як агульнаадукацыйным i спецыяльным
школам, так i прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчам, сярэднiм
спецыяльным, вышэйшым навучальным i пазашкольным установам,
бiблiятэкам iншых арганiзацый i ўстаноў, якiя заказалi вучэбныя
кнiгi i маюць патрэбу ў iх набыццi.
Абавязкi органаў адукацыi
10. Планы падрыхтоўкi i выдання школьных падручнiкаў
распрацоўваюцца Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
11. НМЦ вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання ў адпаведнасцi з
зацверджанымi планамi выпуску школьнай вучэбнай лiтаратуры арганiзуе
сумесна з установамi, якiя ажыццяўляюць экспедзiраванне кнiг, збор
папярэднiх заказаў, iх аналiз, удакладненне i карэкцiроўку, вызначае
тыражы выданняў i размяркоўвае лiмiты памiж абласнымi i Мiнскiм
гарадскiм упраўленнямi адукацыi, сочыць за своечасовым выпускам кнiг
i дастаўкай iх да спажыўцоў.
12. Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi ў
адпаведнасцi з гадавымi планамi выпуску вучэбнай лiтаратуры збiраюць
заказы на школьныя падручнiкi ад раённых i гарадскiх аддзелаў
адукацыi, аналiзуюць, удакладняюць i пасля ўзгаднення з
арганiзацыямi, якiя iх экспедзiруюць, накiроўваюць у НМЦ вучэбнай
кнiгi i сродкаў навучання.
Пасля атрымання лiмiтаў упраўленнi адукацыi размяркоўваюць
вучэбную лiтаратуру памiж раённымi i гарадскiмi аддзеламi адукацыi ў
адпаведнасцi з папярэднiмi заказамi i фактычнымi патрэбамi на
школьныя падручнiкi, а таксама сочаць за аператыўнай дастаўкай
школьных падручнiкаў.
13. Раённыя i гарадскiя аддзелы адукацыi збiраюць заказы на
школьную вучэбную лiтаратуру ад усiх тыпаў школ, прафтэхвучылiшчаў,
сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных, метадычных i iншых
устаноў, у тым лiку абласных i рэспублiканскiх, якiя размешчаны на
тэрыторыi раёна (горада), незалежна ад iх ведамаснай
падпарадкаванасцi. Пасля аналiзу i ўдакладнення агульны заказ
рэгiёна накiроўваецца ў абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi
адукацыi.
Пры размеркаваннi лiмiтаў аддзелы адукацыi ўлiчваюць папярэднiя
заказы i фактычную патрэбу ў школьных падручнiках усiх тыпаў устаноў
свайго рэгiёна.
У працэсе работы па забяспячэнню навучэнцаў школьнымi
падручнiкамi Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання, упраўленнi i аддзелы адукацыi маюць правы
пераразмяркоўваць вучэбныя кнiгi памiж рэгiёнамi i навучальнымi
ўстановамi.
Дакладныя тэрмiны збору заказаў i размеркавання лiмiтаў штогод
устанаўлiваюцца Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання.
Абавязкi педагагiчнага калектыву
14. Кiраўнiк навучальнай установы нясе адказнасць за
арганiзацыю работы па фармiраванню i своечасоваму папаўненню
бiблiятэчнага фонду падручнiкаў, стварае ўмовы яго ўлiку i
захавання. Ён накiроўвае дзейнасць педагагiчнага калектыву на
выхаванне ў навучэнцаў беражлiвых адносiн да падручнiкаў i
забяспечвае сiстэматычны кантроль за iх выкананнем.
15. Намеснiк дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце разам з
выкладчыкамi (настаўнiкамi) i бiблiятэкарам вызначае патрэбы
навучальнай установы ў падручнiках, распрацоўвае адзiныя
патрабаваннi да навучэнцаў па захаванасцi школьных падручнiкаў,
ажыццяўляе сiстэматычны кантроль за iх выкарыстаннем на працягу
ўсяго навучальнага года.
16. Настаўнiкi 1-4 класаў, класныя кiраўнiкi 5-11 класаў школ,
вучэбных груп прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў i сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў:
- удзельнiчаюць у выдачы фандаваных падручнiкаў навучэнцам i
арганiзуюць iх зварот у бiблiятэку пасля заканчэння навучальнага
года;
- ажыццяўляюць неабходную работу з навучэнцамi i iх бацькамi па
выхаванню беражлiвых адносiн да вучэбных кнiг;
- кантралююць стан падручнiкаў у класе (групе), сочаць за тым,
каб па заканчэннi навучальнага года падручнiкi, якiя маюць патрэбу ў
рамонце, былi своечасова адрамантаваны i здадзены ў бiблiятэку.
17. Непасрэдную работу з бiблiятэчным фондам школьных
падручнiкаў у навучальнай установе вядзе бiблiятэкар, а пры яго
адсутнасцi - iншы супрацоўнiк, прызначаны кiраўнiком навучальнай
установы адказным за работу з бiблiятэчным фондам школьных
падручнiкаў, - за дадатковую аплату.
Улiк бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
18. Бiблiятэчны фонд вучэбнай лiтаратуры па агульнаадукацыйных
прадметах у школах, прафтэхвучылiшчах i сярэднiх спецыяльных
навучальных установах улiчваецца i захоўваецца асобна ад агульнага
фонду выданняў у гэтай навучальнай установе.
19. Улiк бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў павiнен
адлюстроўваць паступленне, набыццё, агульную колькасць вучэбных
кнiг, iх размеркаванне памiж навучэнцамi. На аснове ўлiковых
дакументаў ажыццяўляецца кантроль за захаваннем фонду, праверка i
перадача яго ад аднаго работнiка другому, вядзецца статыстычная
справаздача.
20. Працэс улiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
уключае прыём i рэгiстрацыю паступленняў, штэмпеляванне выданняў,
размеркаванне па класах i перамяшчэнне падручнiкаў, iх набыццё, а
таксама падвядзенне вынiкаў змянення фонду i яго праверку.
Усе аперацыi па ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
выконваюцца бiблiятэкарам або iншым работнiкам, адказным за фонд
вучэбных кнiг.
21. Улiк падручнiкаў праводзiцца групавым спосабам. Агульная
колькасць падручнiкаў адлюстроўваецца ў "Кнiзе бiблiятэчнага фонду
школьных падручнiкаў". На кожнае выданне падручнiка заводзiцца
асобная ўлiковая картка, на якой указваецца аўтар, назва кнiгi, год
выдання, выдавецтва, для якога класа ён прызначаны, а таксама цана.
Заўвага. Асобным выданнем лiчыцца кожны палiграфiчна аформлены
твор друку, якi прымаецца ў якасцi адзiнкi статыстычнага ўлiку
друкаванай прадукцыi.
Калi ў бiблiятэку паступаюць дадаткова падручнiкi аднаго i таго
ж наймення i маюць аднолькавыя тыпаграфскiя паказчыкi з тымi
кнiгамi, на якiя ўжо заведзены рэгiстрацыйныя (улiковыя) карткi,
новыя карткi не афармляюцца, а звесткi аб колькасцi паступiўшых кнiг
заносяцца на карткi, якiя заведзены на раней паступiўшыя выданнi.
Карткi з бiблiяграфiчным апiсаннем выданняў становяцца ва
ўлiковую картатэку па класах, а ўнутры класаў - па прадметах. Для
кантролю за захаваннем улiковых картак яны рэгiструюцца ў "Журнале
рэгiстрацыi ўлiковых картак бiблiятэчнага фонду школьных
падручнiкаў".
"Кнiга ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў"
складаецца з трох частак:
частка 1. Паступленне ў фонд падручнiкаў;
частка 2. Выбыццё з фонду падручнiкаў;
частка 3. Вынiкi ўлiку фонду падручнiкаў.
(Узоры друкаванай бiблiятэчнай дакументацыi дадзены ў дадатках
1-5).
22. На тытульнай старонцы кожнага экземпляра падручнiка
ставiцца спецыяльны штэмпель з назвай або нумарам школы.
23. Перад пачаткам навучальнага года бiблiятэкар з дапамогай
настаўнiкаў пачатковых класаў, выкладчыкаў-прадметнiкаў, класных
кiраўнiкоў старэйшых класаў i груп арганiзуе выдачу падручнiкаў
навучэнцам. За кожны атрыманы падручнiк навучэнцы, пачынаючы з
чацвертага класа, распiсваюцца на спецыяльным укладышы ў фармуляры
чытача, якiя захоўваюцца ў бiблiятэцы.
24. Як правiла, падручнiкi выдаюцца на навучальны год.
Падручнiкi, па якiх навучанне вядзецца некалькi гадоў, могуць быць
выдадзены на ўвесь тэрмiн карыстання.
Пры пераходзе з адной навучальнай установы ў другую навучэнцы
павiнны здаць вучэбную лiтаратуру ў бiблiятэку, а навучэнцам, якiя
залiчаны ў навучальную ўстанову, бiблiятэка павiнна выдаць усе
неабходныя падручнiкi.
25. Штогод частка вучэбнай лiтаратуры можа выбываць з
бiблiятэчных фондаў у сувязi з тым, што некаторыя падручнiкi не
адпавядаюць зместу i патрабаванням новых вучэбных праграм, па
дрэннаму фiзiчнаму стану, не вернутыя ў бiблiятэку асобнымi
чытачамi, у сувязi з заканчэннем тэрмiну карыстання i па iншых
прычынах. У гэтых выпадках падручнiкi спiсваюцца па акту камiсiяй, у
склад якой уваходзяць бiблiятэкар, адзiн-два настаўнiкi, супрацоўнiк
бухгалтэрыi, якая абслугоўвае дадзеную навучальную ўстанову, а
таксама прадстаўнiк бацькоўскага камiтэта школы або савета
навучальнай установы. Акт складаецца ў двух экземплярах, узгадняецца
з метадыстам (арганiзатарам) аддзела адукацыi па фондах школьных
падручнiкаў i зацвярджаецца кiраўнiком навучальнай ўстановы. У акце
на спiсанне ўказваюцца аўтар i назва падручнiка, год яго выдання,
цана (на ўлiковых дакументах), колькасць спiсваемых экземпляраў i
сума. На кожную прычыну спiсання афармляюцца асобныя акты. Першы
экземпляр акта здаецца ў бухгалтэрыю, другi - захоўваецца ў
бiблiятэцы.
Колькасць спiсаных па акту экземпляраў падручнiкаў рэгiструецца
ў кнiзе ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў i на
рэгiстрацыйных картках улiковай картатэкi.
26. Калi падручнiк згублены або сапсаваны вучнем, бацькi цi
асобы, што iх замяняюць, або самi навучэнцы аплачваюць яго кошт па
цане, якая дзейнiчае на момант страты кнiгi. Грошы, атрыманыя за
выданнi, якiя не вернутыя чытачамi ў бiблiятэку, уносяцца на рахунак
навучальнай установы i выкарыстоўваюцца для папаўнення фонду
бiблiятэкi. У гэтым выпадку таксама складаецца акт на спiсанне, пры
гэтым абавязкова ўказваецца цана кнiгi па ўлiковай дакументацыi i
сума, спагнаная з чытача за згубленую або сапсаваную кнiгу.
27. Бiблiятэкарам навучальных устаноў дазваляецца ўзамен
згубленых або сапсаваных падручнiкаў прымаць iншыя кнiгi, неабходныя
для вучэбна-выхаваўчага працэсу ў навучальнай установе. Запiсы аб
замене кнiг робяцца ў сшытку па ўлiку кнiг, прынятых замест
згубленых або сапсаваных выданняў. Звесткi аб колькасцi падручнiкаў,
спiсаных па акту на выпадак страты кнiг, запiсваюцца ў другую частку
Кнiгi ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў, а звесткi аб
колькасцi кнiг, прынятых узамен згубленых або сапсаваных,
рэгiструюцца ў першую частку Кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага
фонду пад чарговым нумарам.
28. Спiсаныя па акту падручнiкi па прычыне дрэннага фiзiчнага
стану здаюцца ў адпаведныя арганiзацыi па нарыхтоўцы другаснай
сыравiны. Грошы ад здачы макулатуры ўносяцца ў даход адпаведнага
бюджэту.
Кнiгi, спiсаныя па iншых прычынах (у сувязi з заканчэннем
тэрмiну фандавання i г.д.), могуць перадавацца ў вучэбныя кабiнеты.
Пры гэтым у канцы акта на спiсанне (пасля подпiсаў членаў камiсii)
дадаткова запiсваецца, колькi кнiг у якi кабiнет перададзена, i
ставiцца подпiс загадчыка кабiнета аб атрыманнi гэтых кнiг.
Падручнiкi, якiя перададзены ў вучэбныя кабiнеты, могуць
выкарыстоўвацца для паўтарэння вучэбнага матэрыялу, для рамонту
iншых падручнiкаў або выдавацца выпускнiкам школ пры iх паступленнi
ў сярэднiя спецыяльныя або вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пры гэтым
дадатковыя фiнансавыя дакументы не складаюцца.
29. У мэтах рацыянальнага выкарыстання бiблiятэчных фондаў
навучальных устаноў, а таксама больш поўнага задавальнення патрэбаў
вучняў, настаўнiкаў, бацькоў i iншых катэгорый грамадзян у набыццi
вучэбнай лiтаратуры дазваляецца выключаць з фондаў бiблiятэк
падручнiкi, якiя па розных прычынах не выкарыстоўваюцца ў
навучальна-выхаваўчым працэсе, для продажу iх насельнiцтву.
Палажэнне аб арганiзацыi продажу выданняў друку з фондаў
бiблiятэк навучальных устаноў зацверджана загадам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 26 чэрвеня 1992 г. № 167/202 i апублiкавана ў Зборнiку
нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь за
1992 год № 9.
30. Для рамонту падручнiкаў пры кожнай бiблiятэцы арганiзуецца
гурток пераплётнай справы, дзейнасць якога аплачваецца як i работа
iншых гурткоў у навучальнай установе.
31. Вучнi, якiя паступаюць у сярэднiя спецыяльныя або вышэйшыя
навучальныя ўстановы, на час падрыхтоўкi i здачы ўступных экзаменаў
карыстаюцца падручнiкамi з лiку кнiг, якiя перададзены ў вучэбныя
кабiнеты, або з бiблiятэчных фондаў па фармуляру чытача.
Утрыманне залогаў (грошай, дакументаў i iнш.) забараняецца.
32. Звесткi аб фондзе школьных падручнiкаў складаюцца па стану
на пачатак навучальнага года i ўключаюцца ў агульную справаздачу
навучальнай установы.
Дадатак 1
________________________
(назва цi нумар школы)
--------------T---------------------T-------------T-------------
¦ ¦Стан ¦Адзнака вучню
Навучальны год¦Iмя i прозвiшча вучня¦падручнiка ¦за карыстанне
¦ ¦пры атрыманнi¦падручнiкам
--------------+---------------------+-------------+-------------
----------------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------------
----------------------------------------------------------------
Дадатак 2а
КНIГА
ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
Частка I. Паступленне ў фонд школьных падручнiкаў
------T----------T---------T--------------T-----------T---------T-----------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦На якую ¦Распiска
Дата ¦№ запiсу ¦Адкуль ¦№ або дата ¦Усяго ¦агульную ¦бухгалтэрыi
запiсу¦па парадку¦паступiлi¦суправаджаль- ¦экземпляраў¦суму ¦ў прыёме
¦ ¦выданнi ¦нага дакумента¦ ¦паступiла¦дакумента
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выданняў ¦
------+----------+---------+--------------+-----------+---------+-----------
Дадатак 2б
КНIГА
ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
Частка II. Выбыццё з фонду школьных падручнiкаў
------T----------T-----------T---------------T----------------
Дата ¦№ акта або¦Усяго ¦На якую суму ¦Распiска
запiсу¦накладной ¦экземпляраў¦спiсваецца кнiг¦бухгалтэрыi ў
¦па парадку¦ ¦ ¦прыёме дакумента
------+----------+-----------+---------------+----------------
Дадатак 2в
КНIГА
ўлiку бiблiятэчнага фонду школьных падручнiкаў
Частка III. Вынiкi ўлiку фонду
----------------------------T-----------------T--------------------
Змяненне бiблiятэчнага фонду¦Усяго экземпляраў¦Агульная сума грошай
школьных падручнiкаў ¦ ¦
----------------------------+-----------------+--------------------
Паступiла за 19__ г.
Выбыла за 19__ г.
Лiчыцца на 01.01.19__ г.
Паступiла за 19__ г.
Выбыла за 19__ г.
Лiчыцца на 01.01.19__ г.
Паступiла за 19__ г.
Выбыла за 19__ г.
Лiчыцца на 01.01.19__ г.
-------------------------------------------------------------------
Дадатак 3
УЗОР
каталожнай (улiковай) карткi
Рэгiстрацыйны нумар __________
________________________________________________
(поўная назва выдання)
________________________________________________
-------T---------T------T-------T-------T---------T------T-------
Год, № ¦ ¦ ¦ ¦Год, № ¦ ¦ ¦
у кнiзе¦ ¦ ¦ ¦у кнiзе¦ ¦ ¦
ўлiку ¦Паступiла¦Выбыла¦Лiчыцца¦ўлiку ¦Паступiла¦Выбыла¦Лiчыцца
бiблiя-¦ ¦ ¦ ¦бiблiя-¦ ¦ ¦
тэчнага¦ ¦ ¦ ¦тэчнага¦ ¦ ¦
фонду ¦ ¦ ¦ ¦фонду ¦ ¦ ¦
-------+---------+------+-------+-------+---------+------+-------
правы бок карткi
-----T-----T-----T-----T-----T-----T-----T-----T-----T------T------
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11
-----+-----+-----+-----+-----+-----+-----+-----+-----+------+------
"А"
"Б"
"В"
"Г"
"Д"
"Е"
"Ж"
адваротны бок карткi
(памер карткi 75х125 мм)
Дадатак 4
ЖУРНАЛ
рэгiстрацыi ўлiковых картак бiблiятэчнага фонду
школьных падручнiкаў
-----------------------T------------------T---------------------
№ рэгiстрацыйнай карткi¦Аўтар, назва, клас¦№ акта выбыцця карткi
-----------------------+------------------+---------------------
Дадатак 5
УКЛАДЫШ
у фармуляр чытача
(для запiсу выдадзеных навучэнцам падручнiкаў)
________________
(прозвiшча, iмя)
--------------------T---------------T-----------T-------------------
¦Стан падручнiка¦Распiска аб¦Адзнака аб
Поўная назва выдання¦пры атрыманнi ¦атрыманнi ¦звароце падручнiка,
¦ ¦кнiгi ¦ацэнка яго стану
--------------------+---------------+-----------+-----------------
|