ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лютага 1994 г. № 37
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII
ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ТЫПАВЫХ ПРАВIЛ ПРЫЁМУ Ў ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 1994 ГОД
-----------------------------------------------------------
Утратил силу постановлением Министерства образования от 14
июня 2004 г. № 40
1. Зацвердзiць абмеркаваныя з вышэйшымi навучальнымi ўстановамi
ўзгодненыя ва ўстаноўленым парадку прыкладзеныя Палажэнне аб
прыёмнай камiсii вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беласусь i
Тыпавыя правiлы прыёму ў вышэйшыя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на
1994 год (дадатак 1, 2).
2. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў да 15 сакавiка 1994 г.
устанавiць колькасць i пералiк уступных экзаменаў, форму iх
правядзення, а таксама тэрмiн прыёму на навучанне без адрыву ад
вытворчасцi.
3. Лiчыць страцiўшымi сiлу загады ад 7 лiпеня 1992 г. № 176 i
ад 1 сакавiка 1993 г. № 73.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Дадатак 1
да загада Мiнiстэрства
адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
08.02.1994 № 37
ПАЛАЖЭННЕ
аб прыёмнай камiсii вышэйшай навучальнай
установы Рэспублiкi Беларусь
I. Агульныя палажэннi
1. Прыёмная камiсiя вышэйшай навучальнай установы арганiзуецца
штогод для фармiравання кантынгенту ўсiх формаў навучання з лiку
найбольш падрыхтаванай i прафесiйна арыентыраванай моладзi.
2. Састаў прыёмнай камiсii, правы i абавязкi яе членаў вызначае
i зацвярджае рэктар вышэйшай навучальнай установы, якi з'яўляецца
старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за выкананне дадзенага
Палажэння, Правiлаў прыёму i нарматыўных дакументаў па арганiзацыi
прыёму ў вышэйшую навучальную ўстанову.
3. З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных педагогаў вышэйшай
навучальнай установы на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаецца
адказны сакратар прыёмнай камiсii, яго намеснiкi.
4. У тэрытарыяльных структурных падраздзяленнях вышэйшай
навучальнай установы (фiлiял, навучальна-кансультацыйны пункт) пры
неабходнасцi для прыёму дакументаў арганiзоўваюцца адборачныя
камiсii, якiя працуюць пад непасрэдным кiраўнiцтвам прыёмнай камiсii
вышэйшай навучальнай установы.
5. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай i адборачных камiсiй
выдаецца рэктарам ВНУ не пазней за снежань.
6. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца дадзеным
Палажэннем, Тыпавымi правиламi прыёму ў ВНУ Рэспублiкi Беларусь,
Правiламi прыёму ў ВНУ, iншымi нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, планам работы, якi складаецца на ўвесь
перыяд працы i зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камiсii.
7. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца простай большасцю галасоў
пры наяўнасцi не менш за 2/3 саставу. Работа прыёмнай камiсii
афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i адказным
сакратаром прыёмнай камiсii.
8. Тэрмiн паўнамоцтваў прыёмнай камiсii складае адзiн год.
Работа прыёмнай камiсii завяршаецца аналiзам i абагульненнем вынiкаў
прыёму, падрыхтоўкай прапаноў для разгляду на Савеце вышэйшай
навучальнай установы, саветаў факультэтаў i на кафедрах.
9. Для правядзення ўступных экзаманаў за 2-3 месяцы да iх
пачатку загадам рэктара арганiзуюцца экзаменацыйныя камiсii з лiку
найбольш квалiфiкаваных, вопытных i прынцыповых выкладчыкаў вышэйшых
навучальных устаноў, настаўнiкаў сярэднiх школ i зацвярджаюцца iх
старшынi.
10. Да работы ў прыёмнай i экзаменацыйных камiсiях не
дапускаюцца асобы, якiя займаюцца прыватным рэпетытарствам.
11. З мэтай паляпшэння работы прыёмнай, экзаменацыйных i
адборачных камiсiй, а таксама тэхнiчнага персаналу, за выключэннем
членаў, якiя ўваходзяць у iх па службоваму абавязку, рэкамендуецца
штогод абнаўляць iх састаў не менш чым на адну трэць.
12. Вышэйшыя навучальныя ўстановы распрацоўваюць функцыянальныя
абавязкi кiраўнiкоў прыёмных i экзаменацыйных камiсiй, адказных
сакратароў, iх намеснiкаў i iншых асоб, занятых у рабоце па прыёме
на першы курс на падставе дадзенага Палажэння.
II. Функцыi прыёмнай камiсii
1. Правядзенне работы па прафесiйнай арыентацыi моладзi,
выданне i распаўсюджванне розных iнфармацыйных матэрыялаў, якiя
характарызуюць профiль навучальнай установы, падрыхтоўка бланкаў
неабходнай дакументацыi па прыёме.
2. Арганiзацыя падрыхтоўчых курсаў i перадэкзаменацыйных
кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на ўступныя экзамены.
3. Прыём дакументаў паступаючых, iх афармленне i захоўванне,
перапiска па пытаннях прыёму.
4. Прыняцце рашэння аб допуску паступаючых да здачы ўступных
экзаменаў, правядзенне конкурснага адбору i вынясенне рашэння аб
залiчэннi ў састаў студэнтаў.
5. Арганiзацыя, у вынiку неабходнасцi, медыцынскага агляду
паступаючых у мэтах удакладнення стану iх здароўя з улiкам характару
навучання ў навучальнай установе i вытворчай рабоце па дадзенай
спецыяльнасцi.
6. Фармiраванне прадметных экзаменацыйных i адборачных камiсiй,
падбор тэхнiчнага персаналу, вызначэнне iх абавязкаў, забеспячэнне
вывучэння iмi нарматыўных дакументаў па прыёме, арганiзацыя кантролю
за iх дзейнасцю.
7. Прыняцце рашэння аб прыёме ўступных экзаменаў выязной
камiсiяй ВНУ ў фiлiяле, навучальна-кансультацыйным пункце, у iншай
навучальнай установе.
III. Арганiзацыя работы прыёмнай камiсii
1. Члены прыёмнай камiсii знаёмяцца з дакументамi, праводзяць
субяседаваннi з усiмi паступаючымi, даюць рэкамендацыi па выбары
спецыяльнасцi з улiкам iх падрыхтоўкi i асабiстых схiльнасцяў.
2. Дакументы паступаючых рэгiструюцца ў журнале ўстаноўленай
формы, паступаючаму выдаецца распiска аб прыёме дакументаў.
3. У тыднёвы тэрмiн з дня рэгiстрацыi дакументаў прыёмная
камiсiя прымае рашэнне i паведамляе паступаючым аб допуску iх да
ўступных экзаменаў i ўмовах удзелу ў конкурсе.
Дапушчаным да ўступных экзаменаў напярэдаднi экзаменаў выдаецца
экзаменацыйны лiст устаноўленага ўзору.
4. Для паступаючых праводзяцца кансультацыi як па зместу
праграм уступных экзаменаў, так i па арганiзацыi апытання, крытэрыях
ацэнкi, прад'яўляемых патрабавяннях, парадку конкурснага залiчэння,
устаноўленых дзяржавай i ВНУ льготах i г.д.
5. Уступныя экзамены праводзяцца ў тэрмiны, вызначаныя
Правiламi прыёму. Расклад уступных экзаменаў зацвярджаецца рэктарам
вышэйшай навучальнай установы за тыдзень да iх правядзення.
Прозвiшчы экзаменатараў у раскладзе не ўказваюцца. Iнтэрвалы памiж
экзаменамi, як правiла, складаюць не менш чым 2-3 днi.
6. Па адным i тым жа прадмеце можа праводзiцца пiсьмовы i вусны
экзамен. У гэтым выпадку пiсьмовыя работы экзаменатары павiнны
праверыць да пачатку вуснага экзамену.
7. Уступныя экзамены праводзяцца па экзамецыйных бiлетах i
заданнях, якiя штогод складаюцца старшынямi экзаменацыйных камiсiй у
адпаведнасцi з праграмамi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, падпiсваюцца iмi i зацвярджаюцца старшынёй
прыёмнай камiсii за месяц да пачатку экзаменаў. Старшыня
экзаменацыйнай камiсii нясе асабiстую адказнасць за захаванасць
iнфармацыi.
8. Старшынi экзаменацыйных камiсiй вызначаюць крытэрыi ацэнкi
пiсьмовых экзаменацыйных работ i зацвярджаюць iх рашэннем прыёмнай
камiсii.
9. Колькасць бiлетаў павiнна быць большай, чым колькасць
экзаменуемых у групе, а колькасць камплектаў вызначае старшыня
прыёмнай камiсii. Ён нясе асабiстую адказнасць за захоўванне
экаменацыйных матэрыялаў.
10. У экзаменацыйныя бiлеты ўключаюцца, як правiла, два-тры
пытаннi, у тым лiку пры неабходнасцi, адна-дзве задачы або прыклады.
Пытаннi бiлетаў павiнны ахоплiваць усю праграму прадметаў з улiкам
як тэарэтычнага, так i практычнага яе раздзелаў.
11. Тэксты пытанняў, пераказаў i тэм сачыненняў устанаўлiваюцца
ў адпаведнасцi з дзеючымi нормамi сярэдняй школы, якiя вызначаюцца
органамi адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
12. Экзаменацыйныя групы для здачы ўступных экзаменаў
фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек. Для зручнасцi пры
правядзеннi вусных экзаменаў група можа разбiвацца на падгрупы для
здачы экзаменаў адна пасля другой у адзiн i той жа дзень.
13. Старшыня прыёмнай камiсii або яго намеснiк перад пачаткам
экзаменаў выдае старшыням экзаменацыйных камiсiй неабходную
колькасць камплектаў экзаменацыйных бiлетаў, варыянты пiсьмовых
заданняў i прызначае экзаменатараў у групы.
14. Пры правядзеннi пiсьмовага экзамену варыянт задання
вызначаецца жараб'ёўкай з удзелам абiтурыентаў.
15. Прысутнасць на экзаменах пабочных асоб без дазволу старшынi
прыёмнай камiсii або яго намеснiка не дапускаецца.
16. У аўдыторыi, дзе праводзiцца экзамен, паступаючы прад'яўляе
пашпарт i экзаменацыйны лiст. Пасля праверкi асобы паступаючага, яму
прапануецца выцягнуць бiлет i выдаецца бланк лiста вуснага адказу
або бланкi тытульнага лiста з укладышам для выканання пiсьмовай
работы.
17. Вусныя экзамены ў кожнага паступаючага прымаюцца двума
экзаменатарамi, а экзамен па спецыяльнасцi - не менш чым трыма
экзаменатарамi (архiтэктура, мастацтва, фiзкультура i г.д.).
18. Адначасова ў аўдыторыi павiнна знаходзiцца не больш за 5-6
абiтурыентаў, падрыхтоўка да адказу павiнна складаць не больш за 1,5
гадзiны.
19. Пры падрыхтоўцы да вусных экзаменаў або субяседавання па
прадметах уступных экзаменаў абiтурыент абавязкова робiць запiсы ў
лiсце вуснага адказу са штампам навучальнай установы, а экзаменатары
адзначаюць правiльнасць i паўнату адказаў на пытаннi бiлета i
дадатковыя пытаннi, якiя запiсваюцца ў лiст вуснага адказу
экзаменатарам. Дадатковыя пытаннi павiнны насiць удакладняючы
характар i не выходзiць за межы праграмы.
20. На ўступных экзаменах павiнны быць створаны спакойныя i
добразычлiвыя абставiны, абiтурыенту дадзена магчымасць найбольш
поўна выявiць узровень сваiх ведаў i ўменняў.
21. Вынiкi ўступных экзаменаў могуць вызначацца адзнакамi: "5"
(пяць), "4,5" (чатыры с паловай), "4" (чатыры), "3,5" (тры с
паловай), "3" (тры), "2" (два) пры ўмове распрацоўкi адпаведных
крытэрыяў i iх зацвярджэння прыёмнай камiсiяй.
22. Экзаменацыйная адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю спярша ў
экзаменацыйную ведамасць, а потым ў экзаменацыйны лiст паступаючага.
Кожная адзнака па вусным экзамене ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў
экзаменацыйным лiсце падпiсваецца двума экзаменатарамi.
23. На правядзенне пiсьмовага ўступнага экзамену
прадугледжваецца 4 гадзiны (240 хвiлiн) без перапынку.
Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiкi)
выконваюцца на лiстах-укладышах са штампам навучальнай установы, на
якiх недапушчальны нiякiя пабочныя паметкi i запiсы, i здаюцца
экзаменатару.
24. Лiсты са штампам навучальнай установы да выдачы iх
экзаменатарам знаходзяцца ў адказнага сакратара прыёмнай камiсii i
падлягаюць строгаму ўлiку. Правераныя работы, а таксама лiсты
вуснага адказу пасля экзамену перадаюцца экзаменатарамi адказнаму
сакратару (яго намеснiку), якi нясе асабiстую адказнасць за iх
захаванне.
25. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы правяраюцца пад шыфрам без
указання прозвiшча паступаючага. Шыфроўку пiсьмовых работ праводзiць
адказны сакратар прыёмнай камiсii або яго намеснiк у прысутнасцi
аднаго з кiраўнiкоў прыёмнай камiсii.
26. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе
адказнага сакратара, а лiсты-укладышы вяртаюцца старшынi
экзаменацыйнай камiсii, якi размяркоўвае памiж членамi
экзаменацыйнай камiсii пiсьмовыя работы для праверкi.
27. Праверка пiсьмовых работ праводзiцца толькi ў памяшканнi
навучальнай установы i толькi членамi экзаменацыйнай камiсii.
28. Старшыня экзаменацыйнай камiсii абавязкова правярае
пiсьмовыя работы, якiя ацэнены экзаменатарамi на "2" (два) i "5"
(пяць), а таксама выбарачна 5% астатнiх работ, правераных кожным
экзаменатарам, i правiльнасць адзнакi засведчвае сваiм подпiсам.
29. Асобы, якiя не паспелi выканаць работы поўнасцю, аддаюць iх
незакончанымi.
30. Правераныя пiсьмовыя работы, а таксама запоўненыя
экзаменацыйныя ведамасцi з шыфрамi, адзнакамi i подпiсамi
правяраўшых экзаменатараў старшынёй экзаменацыйнай камiсii
передаюцца адказнаму сакратару або яго намеснiку, якiя праводзяць
дэшыфроўку работ i ўпiсваюць прозвiшчы паступаючых. Пасля гэтага
ведамасцi i экзаменацыйныя лiсты перадаюцца старшынi экзаменацыйнай
камiсii, якi арганiзуе ўпiсванне адзнакi з ведамасцi ў экзаменацыйны
лiст абiтурыента.
31. Экзаменацыйныя камiсii аналiзуюць якасць ведаў абiтурыентаў
i рыхтуюць абагульняючы матэрыял для прадстаўлення ў Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
32. Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя залiчаны
ў навучальную ўстанову, абавязкова захоўваюцца ў iх асабовых
справах.
Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя атрымалi
нездавальняючыя адзнакi цi не прайшлi па конкурсе, знiшчаюцца па
сканчэннi шасцi месяцаў пасля ўступных экзаменаў.
33. На праверку пiсьмовых экзаменацыйных работ адводзiцца: 4
дыктанты - адна гадзiна (акадэмiчная), 3 сачыненнi - адна гадзiна
(акадэмiчная), 3 работы па матэматыцы, фiзiцы - адна гадзiна
(акадэмiчная).
34. На вусны экзамен адводзiцца не больш за 1/3 акадэмiчнай
гадзiны (15 хвiлiн).
35. За правядзенне субяседавання замест уступнага экзамену пры
паступленнi на некаторыя спецыяльнасцi аплата праводзiцца па
фактычна затрачаным часе, але не больш за 15 хвiлiн на аднаго
паступаючага.
36. У межах наяўнага фонду заработнай платы можа праводзiцца
аплата за правядзенне перадэкзаменацыйых кансультацый. Час на
правядзенне кансультацый вызначаецца ў кожным канкрэтным выпадку
рэктарам ВНУ.
37. Дадатковая аплата старшынi прыёмнай камiсii, работнiкам,
якiя выконваюць абавязкi адказнага сакратара, яго намеснiкам i
членам прыёмнай камiсii, старшыням экзаменацыйных камiсiй можа
праводзiцца ў межах наяўнага фонду заработнай платы.
Памер даплаты ўстанаўлiвае рэктар ВНУ.
38. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца. Атрымаўшыя
нездавальняючую адзнаку, а таксама тыя, хто не з'явiўся без
уважлiвых прычын на ўступны экзамен, да далейшых экзаменаў не
дапускаюцца.
Пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, пацверджаных дакументамi,
паступаючыя могуць дапускацца да здачы ўступных экзаменаў з дазволу
намеснiка старшынi прыёмнай камiсii цi адказнага сакратара ў межах
вызначаных тэрмiнаў правядзення экзаменаў.
39. Кожны паступаючы мае права асабiста азнаёмiцца са сваёй
пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi.
Апеляцыi па пытаннi экзаменацыйнай адзнакi павiнны быць
абгрунтаваны i падавацца паступаючымi адказнаму сакратару (яго
намеснiку) на iмя рэктара ў дзень правядзення вуснага экзамену або ў
дзень абвяшчэння адзнакi па пiсьмовым экзамене. Парадак падачы i
разгляду апеляцый павiнен быць аб'яўлены разам з Правiламi прыёму ў
ВНУ на рэкламным стэндзе, паступаючыя абавязаны з iм азнаёмiцца да
пачатку ўступных экзаменаў.
Пры разглядзе апеляцыi паступаючых дадатковае iх апытанне не
дапускаецца.
Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца паступаючаму не пазней,
чым на наступны дзень пасля яе падачы.
40. Усе выпадкi далейшага змянення выстаўленых экзаменатарамi
адзнак суправаджаюцца пiсьмовым абгрунтаваннем апеляцыйнай камiсii,
тлумачэннем экзаменатара i зацвярджаюцца рашэннем прыёмнай камiсii.
41. Правядзенне конкурсу i залiчэнне ў састаў студэнтаў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Правiламi прыёму ў ВНУ публiчна, на
адкрытым пасяджэннi прыёмнай камiсii.
42. Рашэннем прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў афармляецца
пратаколам, у якiм указваюцца падставы для залiчэння: без уступных
экзаменаў, па мэтавым прыёме, па вынiках субяседавання цi аднаго
экамену, па-за конкурсам, па конкурсе; падставы для залiчэння
асоб, набраўшых паўпрахадны бал, а таксама прычыны адказу ў прыёме.
43. Загад аб залiчэннi ў састаў студэнтаў выдаецца рэктарам ВНУ
толькi на падставе рашэння прыёмнай камiсii.
Спiсы залiчаных вывешваюцца да агульнага ведама.
44. Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў
студэнтаў, накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы.
45. Асобам, якiя не прайшлi па конкурсе, выдаюцца па iх просьбе
даведкi ўстаноўленай формы аб здадзеных уступных экзаменах для
ўдзелу ў конкурсе ў iншых ВНУ.
46. У месячны тэрмiн пасля заканчэння ўступных экзаменаў
прыёмная камiсiя прадстаўляе ў Мiнiстэрства адукацыi аналiз якасцi
ведаў абiтурыентаў па прадметах з прыкладаннем зацверджаных
экзаменацыйных матэрыялаў (бiлетаў, пiсьмовых заданняў).
47. Вызначыць наступны пералiк бланачнай дакументацыi па прыёме
ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь:
форма № 1 - заява;
форма № 2 - журнал рэгiстрацыi дакументаў абiтурыентаў;
форма № 3 - вопiс асабовай справы, распiска аб прыёме
дакументаў;
форма № 4 - экзаменацыйны лiст;
форма № 5 - паведамленне аб допуску да ўступных экзаменаў;
форма № 6 - экзаменацыйная ведамасць;
форма № 7 - паведамленне аб залiчэннi на дзённую форму
навучання;
форма № 8 - паведамленне аб залiчэннi на безадрыўныя формы
навучання;
форма № 9 - паведамленне аб вяртаннi дакументаў;
форма № 10 - даведка аб здадзеных дакументах;
форма № 11 - экзаменацыйны бiлет;
форма № 12 - лiст вуснага адказу;
форма № 13 - тытульны лiст;
форма № 14 - лiст-укладыш (матэматыка, фiзiка пiсьмова);
форма № 15 - лiст-укладыш (беларуская мова, руская мова i
лiтаратура).
Дадатак 2
да загада Мiнiстэрства
адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
08.02.1994 № 37
Тыпавыя правiлы прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь на 1994 год
***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ
|