МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
1 лютага 1994 г. N 28
г.Мiнск
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку
вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам,
якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь
![Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования от 13 декабря
2005 г. № 115 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/13668 от 28.12.2005 г.);
Постановление Министерства образования от 8 июня 2006 г.
№ 59 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/14585
от 20.06.2006 г.)].
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў аб адукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi"
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i
выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя установы
Рэспублiкi Беларусь.
2. Упраўленню вышэйшых навучальных устаноў i педадукацыi
/Галко Т.Я./ давесцi дадзеную Iнструкцыю да ўсiх вышэйшых
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.
3. Упраўленню матэрыяльных рэсурсаў /Гаўрыленка I.I./,
Рэспублiканскай гандлёвай фiрме "Глобус" /Мыцько В.П./ штогод
забяспечваць своечасовае размяшчэнне заказаў на выраб дакументаў аб
вышэйшай адукацыi на палiграфiчных прадпрыемствах, атрыманне гатовай
прадукцыi i давядзенне дакументаў аб адукацыi да вышэйшых
навучальных устаноў.
4. Лiчыць страцiўшым сiлу Iнструкцыю "Аб парадку вырабу,
запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя
навучальныя установы СССР", зацверджаную загадам Мiнiстра вышэйшай i
сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 11 студзеня 1961 г. N 9.
5. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на першага намеснiка
мiнiстра Сухнат Л.К.
Мiнiстр В.А.Гайсёнак
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
1 лютага 1994 г. N 28
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вырабу, запаЎнення i выдачы
дыпломаЎ асобам, якiя скончылi вышэйшыя
навучальныя установы Рэспублiкi Беларусь
===
1. Дыплом альбо дублiкат дыплома падпiсваецца старшынёй
Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii, якая дзейнiчае ў год выдачы
дакументаў. На дублiкаце дыплома ў загалоўку пад словам "дыплом"
пiшацца слова "дублiкат".
2. Дыплом аб вышэйшай адукацыi ўяўляе сабой кнiжку з цвёрдай
вокладкай памерамi 16х11 см. На вонкавым баку вокладкi пасярэдзiне
размяшчаецца рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
памерам 4х5 см, нiжэй выцiскаецца слова "Дыплом". Колер вокладкi i
герба - сiнi, лiтар - сярэбраны.
На абодвух унутраных баках вокладкi на спецыяльнай паперы
пасярэдзiне размяшчаюцца выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
памерам 5х6 см. Тэкст друкуецца на правым унутраным баку вокладкi
друкарскiм спосабам чорнай фарбай.
На дыпломе з адзнакай рэльефнае цiсненне слова "Дыплом" на
вонкавым баку вокладкi выконваецца залатой фольгай, а на правым
унутраным баку вокладкi пад словам "Дыплом" чырвонай фарбай
друкуюцца словы: "з адзнакай".
Друкарскiм спосабам друкуецца наступны тэкст: зверху - "Дыплом"
чорнай фарбай, пад iм N
Далей:
Гэты дыплом выдадзены _________________________________________
у тым, што ён/яна/ у 19 __ годзе паступi __ у ____________________
i ў 19 __ годзе скончы __ поўны
курс ______________________________________________________________
па спецыяльнасцi __________________________________________________
___________________________________________________________________
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii
ад " ___ " __________ 19 __ года, пратакол N _____
прысвоена квалiфiкацыя _______________________________
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад ___________________ " ___ " __________ 19 __ года
Рэгiстрацыйны N _________
3. Дыплом аб спецыяльнай вышэйшай адукацыi ўяўляе сабой кнiжку
з цвёрдай вокладкай памерам 16х11 см.
На вонкавым баку вокладкi пасярэдзiне размяшчаецца рэльефная
выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь памерам 4х5 см, нiжэй
выцiскаецца слова "Дыплом". Колер вокладкi i герба - блакiтны, лiтар
- сярэбраны.
На абодвух унутраных баках вокладкi на спецыяльнай паперы
пасярэдзiне размяшчаюцца выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
памерам 5х6 см. Тэкст друкуецца на правым баку вокладкi друкарскiм
спосабам чорнай фарбай.
На дыпломе з адзнакай рэльефнае цiсненне слова "Дыплом" на
вонкавым баку вокладкi выконваецца залатой фольгай, а на правым
унутраным баку вокладкi пад словам "Дыплом" чырвонай фарбай
друкуюцца словы: "з адзнакай".
Друкарскiм спосабам друкуецца наступны тэкст: зверху - "Дыплом"
чорнай фарбай, пад iм N
Далей:
Гэты дыплом выдадзены _________________________________________
у тым, што ён /яна/ у 19 __ - 19 __ гадах _________________________
выкана ___ вучэбны план спецыяльнай вышэйшай адукацыi ў ___________
___________________________________________________________________
___________________________________________________________________
па спецыяльнасцi___________________________________________________
___________________________________________________________________
са спецыялiзацыяй__________________________________________________
___________________________________________________________________
i рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад "__" ______ ___ г.,
пратакол N __________________
прысвоена квалiфiкацыя ___________________________________________
___________________________________________________________________
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад ___________ " ___ " _______________ 19 __ года
Рэгiстрацыйны N ________
4. Дыплом бакалаўра ўяўляе сабой кнiжку з цвёрдай вокладкай
памерам 16х11 см. На вонкавым баку вокладкi пасярэдзiне размяшчаецца
рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь памерам
4х5 см, нiжэй у два радкi выцiскаюцца словы: "Дыплом бакалаўра".
Колер вокладкi дыплома i герба - карычневы, лiтар - бронзавы.
На абодвух унутраных баках вокладкi на спецыяльнай паперы
пасярэдзiне размяшчаюцца выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
памерам 5х6 см.
Тэкст друкуецца на правым унутраным баку вокладкi друкарскiм
спосабам чорнай фарбай.
Друкарскiм спосабам друкуецца наступны тэкст: зверху - "Дыплом"
чорнай фарбай, пад iм N
Далей:
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii __________________
___________________________________________________________________
___________________________________________________________________
ад "___" _____________ _____ года, пратакол N _____________________
___________________________________________________________________
якi(якая) скончы __ у _________________ годзе _____________________
___________________________________________________________________
па спецыяльнасцi __________________________________________________
___________________________________________________________________
прысуджана акадэмiчная ступень БАКАЛАЎРА _______________________
___________________________________________________________________
___________________________________________________________________
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад _____________ " ___ " _______________ ______ года
Рэгiстрацыйны N ____________
5. Дыплом магiстра ўяўляе сабой кнiжку з цвёрдай вокладкай
памерам 16х11 см. На вонкавым баку вокладкi пасярэдзiне размяшчаецца
рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь памерам
4х5 см, нiжэй у два радкi выцiскаюцца словы: "Дыплом магiстра".
Колер вокладкi дыплома i герба - вiшнёвы, лiтар - бронзавы.
На абодвух унутраных баках вокладкi на спецыяльнай паперы
пасярэдзiне размяшчаюцца выявы Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
памерам 5х6 см. Тэкст друкуецца на правым унутраным баку вокладкi
друкарскiм спосабам чорнай фарбай. Друкарскiм спосабам надрукаваны
наступны тэкст: зверху - "Дыплом" чорнай фарбай, пад iм N
Далей:
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ________________
___________________________________________________________________
___________________________________________________________________
ад " __ " __________ ____ года, пратакол _________________________
___________________________________________________________________
якi(якая) скончы ___ у _______ годзе ______________________________
___________________________________________________________________
i з _______ па _______ год прайш ___ навучанне ў __________________
___________________________________________________________________
па спецыяльнасцi __________________________________________________
___________________________________________________________________
прысуджана акадэмiчная ступень МАГIСТРА ___________________________
___________________________________________________________________
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад ____________ " ___ " ______________ ____ года
Рэгiстрацыйны N ______________
6. Запаўненне бланкаў дыпломаў праводзiцца ВНУ у строгай
адпаведнасцi з зацверджаным тэкстам, ад рукi, калiграфiчным
почыркам, чорнай тушшу.
7. Бланк дыплома запаўняецца наступным чынам:
а) пасля слоў "Гэты дыплом выдадзены" пiшацца цалкам прозвiшча,
iмя, iмя па бацьку выпускнiка ВНУ;
б) пасля ўказання года паступлення ў навучальную ўстанову
пiшацца поўнае найменне ВНУ, у якую паступаў выпускнiк, прычым для
тых, хто навучаўся ў дзвюх i больш навучальных установах, указваецца
поўнае найменне першай вышэйшай навучальнай установы, куды паступiў
выпускнiк;
в) далей указваецца год заканчэння вышэйшай навучальнай
установы i пасля слоў "поўны курс" пiшацца: для тых, хто навучаўся ў
адной вышэйшай навучальнай установе, у залежнасцi ад наймення
навучальнай установы - словы "назва унiверсiтэта", "названай
акадэмii", "названага iнстытута" i г.д.; для тых, хто навучаўся ў
дзвюх i больш навучальных установах, - поўнае найменне вышэйшай
навучальнай установы, якую студэнт заканчвае;
г) пасля слоў "па спецыяльнасцi" пiшацца поўнае найменне
спецыяльнасцi, па якой навучаўся выпускнiк навучальнай установы, у
дакладнай адпаведнасцi з вучэбным планам;
д) пасля слоў "Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii"
ўказваецца чысло, месяц i год рашэння Дзяржаўнай экзаменацыйнай
камiсii адпаведна з пратаколам паседжання, пасля чаго пiшуцца
прозвiшча i iнiцыялы выпускнiка;
е) пасля слоў "прысвоена квалiфiкацыя" пiшацца найменне
квалiфiкацыi, якая прысуджана выпускнiку ў дакладнай адпаведнасцi з
вучэбным планам;
ж) дыплом падпiсваецца старшынёй Дзяржаўнай экзаменацыйнай
камiсii, рэктарам вышэйшай навучальнай установы i сакратаром ВНУ
/асобай, якая адказвае за выдачу дыпломаў/;
з) нiжэй подпiсаў пiшацца найменне горада, у якiм знаходзiцца
вышэйшая навучальная ўстанова, чысло, месяц i год выдачы дыплома, а
таксама рэгiстрацыйны нумар дыплома па кнiзе рэгiстрацыi выдаваемых
дыпломаў;
i) з левага боку на адведзеным месцы ставiцца гербавая пячатка
вышэйшай навучальнай установы.
8. Асобы, якiя закончылi завочныя альбо вячэрнiя навучальныя
ўстановы (факультэты i аддзяленнi), атрымлiваюць дыплом на агульнай
падставе без указання на завочнае альбо вячэрняе навучанне.
9. Дыпломы з адзнакай выдаюцца выпускнiкам вышэйшых навучальных
устаноў пасля 1 студзеня 1994 г., калi яны здалi экзамены з адзнакай
"выдатна" не менш чым на 75% усiх дысцыплiн вучэбнага плана, а па
астатнiх дысцыплiнах - з адзнакай "добра", i тых, хто абаранiў
дыпломны праект (работу) альбо здаў дзяржаўныя экзамены з адзнакай
"выдатна", а таксама праявiў сябе ў навуковай рабоце.
10. Разам з дыпломам выпускнiку вышэйшай навучальнай установы
выдаецца выпiска з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi (форма
дадаецца).
У выпiску з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi запiсваюцца
найменнi навучальных устаноў, у якiх навучаўся выпускнiк, з
указаннем тэрмiнаў навучання ў кожнай з iх; найменнi спецыяльнасцi i
спецыялiзацыi ў дакладнай адпаведнасцi з вучэбным планам; пералiк
пройдзеных дысцыплiн i атрыманых па iх адзнак; тэма выкананага
дыпломнага праекта альбо здадзеных на дзяржаўных экзаменах дысцыплiн
i атрыманых адзнак; пералiк вытворчых i вучэбных практык i вытворчай
работы з указаннем адзнакi, а таксама наймення i разраду атрыманай
квалiфiкацыi.
Выпiскi з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi друкуюцца на
пiшучай машынцы ў вышэйшай навучальнай установе, падпiсваюцца
рэктарам ВНУ, дэканам i сакратаром факультэта. Нiжэй подпiсаў
пiшацца найменне горада, у якiм знаходзiцца навучальная ўстанова,
чысло, месяц i год выдачы выпiскi i рэгiстрацыйны нумар, якiя
павiнны адпавядаць даце i рэгiстрацыйнаму нумару дыплома.
З левага боку выпiскi на ўстаноўленым месцы ставiцца гербавая
пячатка вышэйшай навучальнай установы.
Бланк выпiскi з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi можа быць
надрукаваны ў тыпаграфii.
Калi квалiфiкацыя выпускнiка вышэйшай навучальнай установы была
прысвоена на аснове здачы дзяржаўных экзаменаў, то пасля пералiку
выкананых практык запiсваецца: "Здаў (здала) дзяржаўныя экзамены па
прадметах", пасля чаго iдзе поўнае найменне прадметаў, вынесеных на
дзяржаўныя экзамены згодна з вучэбным планам, з адзнакамi,
атрыманымi выпускнiком на дзяржаўных экзаменах.
У выпiсцы з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi ўказваецца, што
яна з'яўляецца дадаткам да дыплома i без дыплома несапраўдная.
11. Дыплом альбо пасведчанне выдаецца асабiста ўладальнiку
пасля прад'яўлення пашпарта альбо па даверанасцi, аформленай ва
ўстаноўленым парадку, альбо высылаецца па пошце каштоўным пакетам з
адваротнай распiскай.
-----------------------------------------------------------
Пункт 11 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования от 13 декабря 2005 г. № 115
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/13668 от
28.12.2005 г.)
11. Дыплом, дублiкат дыплома альбо пасведчанне выдаецца
асабiста ўладальнiку пасля прад'яўлення пашпарта альбо па
даверанасцi, аформленай ва ўстаноўленым парадку, альбо
высылаецца па пошце каштоўным пакетам з адваротнай
распiскай.
-----------------------------------------------------------
12. Копii выдаваемых дыпломаў i выпiсак з
залiкова-экзаменацыйных ведамасцей, надрукаваныя на машынцы на
шчыльнай паперы ў адным экземпляры, засведчаным рэктарам вышэйшай
навучальнай установы, належыць пастаянна захоўваць у асабовай справе
выпускнiка.
Рэктар вышэйшай навучальнай установы нясе адказнасць за поўную
захаванасць асабовых спраў выпускнiкоў навучальнай установы.
13. Для рэгiстрацыi выдаваемых дыпломаў у кожнай вышэйшай
навучальнай установе заводзiцца спецыяльная кнiга, у якую заносяцца
наступныя дадзеныя:
а) нумар па парадку;
б) прозвiшча, iмя i iмя па бацьку;
в) факультэт, спецыяльнасць;
г) год паступлення;
д) год заканчэння;
е) прысвоена квалiфiкацыя;
ж) дата i нумар пратакола Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii;
з) сведчанне аб дыпломе з адзнакай i рэкамендацыях ДЭК;
i) нумар бланка дыплома;
к) выдача нагруднага знака;
л) дата выдачы дыплома;
м) нумар пашпарта i распiска ў атрыманнi дыплома;
н) подпiс рэктара навучальнай установы, якая выдае дыплом.
Заўвага. Кнiга для рэгiстрацыi выдадзеных дыпломаў
прашнуроўваецца, пранумароўваецца, замацоўваецца пячаткай i
захоўваецца ў рэктара навучальнай установы.
14. Сапсаваныя пры запаўненнi бланкi дыпломаў належыць
знiшчаць, для чаго ствараецца камiсiя, старшынёй якой з'яўляецца
рэктар вышэйшай навучальнай установы, у гэтую камiсiю павiнны
ўваходзiць прадстаўнiкi вучэбнага аддзелу i бухгалтэрыi. Камiсiя
складае акт у 2 экземплярах. У акце ўказваюцца колькасць i нумары
знiшчаных бланкаў дыпломаў з адзнакай, без адзнакi i г.д. Колькасць
указваецца пропiссю. Нумары сапсаваных бланкаў вырэзваюцца i
наклейваюцца на асобны лiст паперы, якi дадаецца да экземпляра акта
для захавання ў вышэйшай навучальнай установе. Другi экземпляр акта
высылаецца ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
15. Дыпломы друкуюцца цэнтралiзавана праз Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь у Дзяржзнаку Рэспублiкi Беларусь па заяўках
мiнiстэрстваў i ведамстваў, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца
вышэйшыя навучальныя ўстановы. Нумарацыю бланкаў дыпломаў
устанаўлiвае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Вышэйшыя
навучальныя ўстановы штогод да 1 верасня падаюць заяўкi на
неабходную колькасць бланкаў дыпломаў ва ўпраўленне матэрыяльных
рэсурсаў з указаннем колькасцi бланкаў з адзнакай i без адзнакi па
кожнай навучальнай установе, адрасоў навучальных устаноў i тэрмiнаў
пастаўкi бланкаў.
16. Бланкi дыпломаў захоўваюцца ў вышэйшых навучальных
установах як бланкi строгай справаздачнасцi i ўлiчваюцца па
спецыяльным рэестры.
Узоры запоўненых дыпломаў i выпiсак з залiкова-экзаменацыйных
ведамасцей дадаюцца.
Дыплом
з адзнакай
А 231887
Гэты дыплом выдадзены Уладыкоўскай Любовi Мiкалаеўне ў тым, што
яна ў 1989 годзе паступiла ў Беларускую дзяржаўную полiтэхнiчную
акадэмiю i ў 1994 годзе скончыла поўны курс названай акадэмii па
спецыяльнасцi "Тэхналогiя машынабудавання".
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад 15 чэрвеня
1994 г. Уладыкоўскай Л.М. прысвоена квалiфiкацыя iнжынера-механiка.
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад Мiнск 26 чэрвеня 1994 г.
Рэгiстрацыйны N 349
Дадатак да дыплома А N 231887
Выпiска з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi
(без дыплома несапраўдная)
Уладыкоўская Любоў Мiкалаеўна за час знаходжання ў Беларускай
дзяржаўнай полiтэхнiчнай акадэмii з 1989 па 1994 г. здала экзамены i
залiкi па наступных дысцыплiнах па спецыяльнасцi "Тэхналогiя
машынабудавання":
Найменне дысцыплiн Кол-ць Экзамен Залiк
гадзiн
1. Гiсторыя Беларусi, беларусазнаўства 90 добра залiк
2. Фiласофiя 90 выдатна залiк
3. Эканамiчная тэорыя 90 выдатна залiк
4. Культуралогiя 90 залiк
5. Палiталогiя 80 залiк
6. Беларуская мова 90 выдатна залiк
7. Замежная мова 160 выдатна залiк
8. Вышэйшая матэматыка 370 выдатна
9. Начартальная геаметрыя 72 выдатна добра
i iнжынерная графiка 102 выдатна добра
10. Хiмiя 72 выдатна залiк
11. Фiзiка 225 выдатна залiк
12. Тэарэтычная механiка 160 выдатна залiк
13. Супрацiўленне матэрыялаў 140 выдатна
14. Тэорыя машын i механiзмаў 51 выдатна
15. Грамадзянская абарона 36 добра
16. Асновы канструявання машын 124 выдатна залiк
17. Тэхналагiчныя працэсы машынабудаўнiчай 90 выдатна залiк
вытворчасцi
18. Асновы матэматычнага мадэлiравання 48 залiк
19. Матэрыялазнаўства 64 выдатна
20. Логiка 36 залiк
21. Асновы iнжынернай творчасцi 72 залiк
22. Дыскрэтная матэматыка 54 залiк
23. Гiдраўлiка, гiдраўлiчныя машыны,
гiдрапрывад 56 выдатна
24. Элетратэхнiка i асновы электронiкi 152 выдатна залiк
25. Тэорыя рэзання 80 выдатна
26. Канструяванне металарэжучых станкоў i 180 выдатна залiк
прамысловых робатаў
27. Асновы тэхналогii машынабудавання 208 выдатна залiк
28. Праектаванне тэхналагiчнай аснасткi 62 выдатна
29. Аўтаматыка i аўтаматызацыя вытворчых 120 выдатна залiк
працэсаў
30. Эканомiка машынабудавання 84 выдатна залiк
31. Арганiзацыя, планаванне i ўпраўленне 120 выдатна -
прадпрыемствам
32. Ахова працы 56 выдатна
33. Правазнаўства 28
34. Вылiчальная тэхнiка i праграмаванне
на ЭВМ 34 выдатна -
35. Фiзiчнае выхаванне 263 залiк
36. Тэхналагiчная апрацоўка на станках
з ЧПУ 42 залiк
37. Асновы сiстэм аўтаматызаванага
праектавання 42 выдатна -
38. Этыка i эстэтыка 36 добра
39. Асновы экалогii i радыяцыйнай бяспекi 36 залiк
40. Праектаванне i вытворчасць загатовак 48 выдатна
41. САПР тэхналагiчных працэсаў 72 выдатна
42. Праектаванне механазборачных цахоў 42 залiк
43. Сацыяльная псiхалогiя 36 залiк
44. Станочнае абсталяванне 98 выдатна
Уладыкоўская Любоў Мiкалаеўна выканала вытворчыя практыкi па
спецыяльнасцi з адзнакамi:
1. Вучэбная практыка 4 тыднi выдатна
2. Канструктарска-тэхналагiчная практыка 8 тыдняў выдатна
3. Тэхналагiчная практыка 8 тыдняў добра
4. Пераддыпломная практыка 6 тыдняў выдатна
Абаранiла дыпломны праект на тэму: "Участак механiчнага цэха па
апрацоўцы дэталяў аўтамабiля БелАЗ-5336 з распрацоўкай тэхпрацэсу на
шэсцярню дыферэнцыялу (5336-2403050). Аб'ём выпуску 50 тыс. машын у
год" з адзнакай "выдатна".
Дыплом
А N 186116
Гэты дыплом выдадзены Шыловiчу Мiкалаю Уладзiмiравiчу ў тым,
што ён у 1988 г. паступiў у Брэсцкi полiтэхнiчны iнстытут i ў
1994 г. скончыў поўны курс Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
транспарту па спецыяльнасцi "Вытворчасць будаўнiчых вырабаў i
канструкцый" са спецыялiзацыяй "Вытворчасць зборных i маналiтных
жалезабетонных канструкцый".
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад 17 чэрвеня
1994 г. Шыловiчу М.У. прысвоена квалiфiкацыя
iнжынера-будаўнiка-тэхнолага.
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад Гомель 27 чэрвеня 1994 г.
Рэгiстрацыйны N 232
Дадатак да дыплома А N 186116
Выпiска з залiкова-экзаменацыйнай ведамасцi
(без дыплома несапраўдная)
Шыловiч Мiкалай Уладзiмiравiч за час знаходжання ў Брэсцкiм
полiтэхнiчным iнстытуце з 1988 па 1991 г. i ў Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэце транспарту з 1992 па 1994 г. здаў экзамены i залiкi па
наступных дысцыплiнах спецыяльнасцi "Вытворчасць будаўнiчых вырабаў
i канструкцый", са спецыялiзацыяй "Вытворчасць зборных i маналiтных
жалезабетонных канструкцый".
Далей пералiчваюцца дысцыплiны з адзнакамi.
Дыплом
В N 123567
Гэты дыплом выдадзены Жуку Мiкалаю Iванавiчу ў тым, што ён у
1993-1995 гадах выканаў вучэбны план спецыяльнай вышэйшай адукацыi ў
Беларускай дзяржаўнай полiтэхнiчнай акадэмii па спецыяльнасцi
"Электраэнергетыка" са спецыялiзацыяй "Мантаж i эксплуатацыя
электрычных сетак" i рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад
19 чэрвеня 1995 г., пратакол 137 Жуку Мiкалаю Iванавiчу прысвоена
квалiфiкацыя iнжынера-электрыка.
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад Мiнск 19 чэрвеня 1995 г.
Рэгiстрацыйны N 1345
Дыплом
В N 230876
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii Беларускага
дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта ад 15 чэрвеня 1995 года,
пратакол 207 Мартынаву Аляксандру Аляксандравiчу, якi скончыў у 1993
годзе Мазырскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут па спецыяльнасцi
"Педагогiка i методыка пачатковага навучання", прысуджана
акадэмiчная ступень БАКАЛАЎРА педагагiчных навук.
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад Мiнск 15 чэрвеня 1995 г.
Рэгiстрацыйны N 564
Дыплом
Д N 948266
Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii Беларускай
дзяржаўнай полiтэхнiчнай акадэмii ад 23 чэрвеня 1995 года, пратакол
341 Жуку Мiкалаю Iванавiчу, якi скончыў ў 1993 годзе Магiлёўскi
машынабудаўнiчы iнстытут i з 1993 па 1995 год прайшоў навучанне ў
Беларускай дзяржаўнай полiтэхнiчнай акадэмii па спецыяльнасцi
"Электраэнергетыка", прысуджана акадэмiчная ступень МАГIСТРА
тэхнiчных навук.
Старшыня Дзяржаўнай
экзаменацыйнай камiсii /подпiс/
М.П. Рэктар /подпiс/
Сакратар /подпiс/
Горад Мiнск 23 чэрвеня 1995 г.
Рэгiстрацыйны N 251
17. У парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
у выпадку страты цi прывядзення ў нягоднасць дыплома выдаецца
дублiкат дыплома, а ў выпадку страты, крадзяжу цi прывядзення ў
нягоднасць дублiката дыплома - даведка аб атрыманай адукацыi па
форме згодна дададку да дадзенай Iнструкцыi.
Дублiкат дыплома рэгiструецца ў кнiге для рэгiстрацыi
выдадзеных дыпломаў пад чарговым нумарам з адзнакай "Дублiкат".
У асабiстай справе студэнта захоўваецца разам з прыведзеным у
нягоднасць дыпломам (дублiкатам дыплома) копiя заявы аб выдачы
дублiката дыплома (даведкi аб атрыманай адукацыi).
-----------------------------------------------------------
Пункт 17 - в редакции постановления Министерства
образования от 8 июня 2006 г. № 59 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/14585 от 20.06.2006 г.)
17. У парадку, вызначаным пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2005 г. № 1389 "Аб парадку
арганiзацыi работы з грамадзянамi ва ўстановах адукацыi па
выдачы дублiкатаў дакументаў аб адукацыi i даведак аб
атрыманнi адукацыi ў выпадку страты гэтых дублiкатаў"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2005 г., № 195, 5/16903), у выпадку страты дыплома выдаецца
дублiкат дыплома, а ў выпадку страты дублiката дыплома -
даведка аб атрыманнi адукацыi.
-----------------------------------------------------------
Инструкция дополнена пунктом 17 постановлением Министерства
образования от 13 декабря 2005 г. № 115 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/13668 от 28.12.2005 г.)
-----------------------------------------------------------
Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку вырабу,
запаўнення i выдачы дыпломаў
асобам, якiя скончылi вышэйшыя
навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь
ДАВЕДКА
аб атрыманай адукацыi
____________________________________________________________________
Выдадзена __________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
у тым, што ён (яна) сапраўды навучаўся(лася) з "__" _______ ____ г.
па "__" ________ ____ г. у _________________________________________
(назва навучальнай установы)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад "__" ____ ____ г.
пратакол № ___ _____________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
прысвоена квалiфiкацыя _____________________________________________
(найменне дакумента аб адукацыi, нумар
____________________________________________________________________
i дата выдачы)
Кiраўнiк навучальнай установы _______________________
(подпiс)
М.П.
-----------------------------------------------------------
Инструкция дополнена приложением постановлением
Министерства образования от 8 июня 2006 г. № 59
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/14585 от
20.06.2006 г.)
-----------------------------------------------------------
----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 564/12.
Дата: 29.09.94 г.
|