Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 21 января 1994 г. №19 "Аб зацвярджэннi палажэнняў аб педагагiчным (метадычным) савеце, аб прадметнай (цыклавай) камiсii, аб аддзяленнi сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       21 студзеня 1994 г. № 19

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯЎ АБ ПЕДАГАГIЧНЫМ (МЕТАДЫЧНЫМ)
 САВЕЦЕ, АБ ПРАДМЕТНАЙ (ЦЫКЛАВОЙ) КАМIСII, АДДЗЯЛЕННI
 СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

     У сувязi  са  стварэннем  новай  нарматыўнай  базы па дзейнасцi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў загадваю:
     Зацвердзiць Палажэнне   аб   педагагiчным  (метадычным)  савеце
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы (дадатак 1),  Палажэнне аб
прадметнай   (цыклавой)  камiсii  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы (дадатак 2),  Палажэнне аб аддзяленнi сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай установы (дадатак 3).

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК

                                                           Дадатак 1

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               21.01.1994 № 19

                             ПАЛАЖЭННЕ
                аб педагагiчным (метадычным) савеце
             сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Педагагiчны  (метадычны) савет ствараецца для забеспячэння
калектыўнасцi абмеркавання пытанняў  вучэбна-выхаваўчай,  метадычнай
работы i ўдасканалення якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     1.2. Педагагiчны (метадычны) савет  з'яўляецца  рэкамендацыйным
органам,  працуе  пад  старшынствам  дырэктара  ў кантакце з Саветам
навучальнай установы i прадметнымi (цыклавымi) камiсiямi.
     1.3. Рэкамендацыi  педагагiчнага  (метадычнага)  савета лiчацца
правамоцнымi,  калi за iх прагаласавала большасць  прысутных  членаў
(пры ўдзеле ў галасаваннi не менш 2/3 яго спiсачнага складу).
     1.4. Рэкамендацыi педагагiчнага (метадычнага) савета ўваходзяць
у  сiлу  пасля  зацвярджэння  iх  дырэктарам  i  павiнны  выконвацца
супрацоўнiкамi  i  навучэнцамi  навучальнай  установы.   У   выпадку
рознагалоссяў памiж дырэктарам i педагагiчным (метадычным) саветам у
сiлу ўваходзiць рашэнне  дырэктара,  якое  можа  быць  скасавана  ва
ўстаноўлены  тэрмiн  органам,  у  падпарадкаваннi  якога знаходзiцца
гэтая навучальная ўстанова, або юрыдычнымi органамi.

                    2. Асноўныя напрамкi работы

     2.1. Вылучэнне   першачарговых   задач,   якiя   стаяць   перад
калектывам навучальнай установы па ўдасканаленню якасцi навучання, i
выяўленне напрамкаў i шляхоў iх вырашэння (фармiраванне ў навучэнцаў
ведаў  i  навыкаў у галiне рыначных адносiн,  ўпраўленчай i прававой
культуры i г.д.).
     2.2. Гуманiзацыя  адукацыi,  арыентацыя  яе  на развiццё асобы,
стварэнне  ў  калектыве  атмасферы   супрацоўнiцтва   навучэнцаў   i
выкладчыкаў.
     2.3. Стварэнне  ў   навучальнай   установе   цэласнай   сiстэмы
дыферэнцыраванага  падыходу  да навучання i забеспячэння ўзроўневага
прынцыпу ў падрыхтоўцы спецыялiстаў.
     2.4. Прафiлiзацыя       адукацыi,       вызначаная      будучай
спецыяльна-вытворчай дзейнасцю навучэнцаў i адлюстраваная  ў  змесце
вучэбных планаў, вучэбных праграм i вiдах практык.
     2.5. Вывучэнне  становiшча  вучэбна-выхаваўчай   i   метадычнай
работы  ў  навучальнай  установе  i  выпрацоўка  рэкамендацый  па iх
удасканаленню.
     2.6. Вывучэнне,    абагульненне    i    ўкараненне   перадавога
педагагiчнага вопыту, стварэнне ўмоў для педагагiчнай творчасцi.
     2.7. Вывучэнне  попыту  i  прапаноў  на  рынку працы па профiлю
навучальнай установы,  падрыхтоўка рэкамендацый  па  адкрыццю  новых
(закрыццю неперспектыўных) спецыяльнасцей.
     2.8. Аналiз якасцi выкладання, узроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў
i выпрацоўка рэкамендацый па iх павышэнню.
     2.9. Зацвярджэнне вынiкаў  атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў,
калi ўзнiкаюць спрэчкi.
     2.10. Абмеркаванне прапаноў па заахвочванню альбо прадстаўленню
да ўзнагарод педагагiчных работнiкаў i навучэнцаў.
     2.11. Разгляд пытанняў аб выключэннi навучэнцаў.
     2.12. Iншыя   пытаннi   па   дзейнасцi   навучальнай  установы,
непасрэдна    звязаныя    з     арганiзацыяй     i     ажыццяўленнем
вучэбна-выхаваўчай  работы,  а  таксама з удасканаленнем падрыхтоўкi
спецыялiстаў.

      3. Парадак фармiравання, структура, склад, дакументацыя

     3.1. У склад педагагiчнага (метадычнага) савета ўваходзяць  усе
супрацоўнiкi  навучальнай установы,  яе фiлiялаў,  якiя ажыццяўляюць
вучэбна-выхаваўчую i метадычную работу.  З лiку членаў педагагiчнага
(метадычнага) савета адкрытым галасаваннем выбiраецца сакратар.
     3.2. Работа педагагiчнага  (метадычнага)  савета  плануецца  на
вучэбны  год.  План  работы абмяркоўваецца педагагiчным (метадычным)
саветам i зацвярджаецца дырэктарам навучальнай установы  да  пачатку
навучальнага года.
     3.3. Педагагiчны (метадычны) савет збiраецца не  радзей  аднаго
разу ў два месяцы.
     3.4. Старшыня  педагагiчнага  (метадычага)  савета   ажыццяўляе
кантроль  за  выкананнем  прынятых  рашэнняў i iнфармуе савет аб яго
вынiках.
     3.5. Пратаколы педагагiчнага (метадычнага) савета афармляюцца ў
адпаведнасцi   з   iснуючымi   нормамi   (указваецца   нумар,   дата
правядзення,   колькасць   прысутных,  парадак  дня,  кароткi  змест
выступленняў i прынятыя прапановы па абмеркаваных пытаннях, ставiцца
подпiс  старшынi  i  сакратара),  з'яўляюцца дакументамi пастаяннага
захоўвання,  пры  прыёме  i  перадачы  спраў  навучальнай   установы
перадаюцца па акту.

                                                           Дадатак 2

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               21.01.1994 № 19

                             ПАЛАЖЭННЕ
             аб прадметнай (цыклавой) камiсii сярэдняй
                  спецыяльнай навучальнай установы

                         1. Агульная частка

     1.1. У  кожнай  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай установе,  а
таксама яе фiлiялах ствараюцца прадметныя (цыклавыя) камiсii.
     Прадметная камiсiя  -  аб'яднанне  выкладчыкаў  аднаго i таго ж
прадмета; цыклавая камiсiя - аб'яднанне выкладчыкаў шэрагу роднасных
прадметаў.
     1.2. Прадметная (цыклавая) камiсiя фармiруецца ў  колькасцi  не
менш  пяцi  чалавек з лiку педагагiчных работнiкаў,  якiя працуюць у
гэтай навучальнай установе, у тым лiку па сумяшчальнасцi.
     1.3. Пералiк  прадметных  (цыклавых)  камiсiй,  iх  старшынь  i
персанальны склад зацвярджаецца загадам дырэктара тэрмiнам на  адзiн
навучальны год.
     1.4. Планаванне i арганiзацыю  работы,  а  таксама  непасрэднае
кiраўнiцтва  прадметнай  (цыклавой)  камiсiяй здзяйсняе яе старшыня.
Работа па выкананню абавязкаў старшынi прадметнай (цыклавой) камiсii
падлягае дадатковай аплаце ва ўстаноўленым парадку.
     1.5. Агульнае   кiраўнiцтва   работай   прадметных   (цыклавых)
камiсiй,  зацвярджэнне  iх  планаў  работы  ажыццяўляецца намеснiкам
дырэктара па вучэбнай рабоце.
     1.6. Работа прадметных (цыклавых камiсiй) плануецца на семестр.
Пасяджэннi праводзяцца не радзей аднаго разу ў месяц.
     1.7. Прадметная  (цыклавая)  камiсiя  арганiзуе  сваю работу на
прынцыпах  навуковасцi,  галоснасцi,  з  улiкам   iнтарэсаў   членаў
педагагiчнага   i   вучнёўскага   калектываў;   праводзiць  у  жыццё
мерапрыемствы   па   рашэнню   задач,    пастаўленых    педагагiчным
(метадычным) саветам.
     1.8. Кожны  член  цыклавой  камiсii  мае  права   выступаць   з
педагагiчнай    iнiцыятывай,    самастойна   вызначаць   педагагiчна
абаснаваныя формы правядзення вучэбных  заняткаў,  сродкi  i  метады
навучання  i выхавання навучэнцаў,  выкарыстоўваць эксперыментальныя
методыкi выкладання, уносiць прапановы па размеркаванню педагагiчнай
нагрузкi членаў сваёй камiсii.

                      2. Асноўны змест работы

     2.1. Метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу,  якое мае на
ўвазе рэалiзацыю мерапрыемстваў,  накiраваных на  паляпшэнне  якасцi
падрыхтоўкi     спецыялiстаў,    удасканаленне    вучэбна-праграмнай
дакументацыi  i  вучэбнай  лiтаратуры,  выпрацоўку  адзiных  норм  i
патрабаванняў у ацэнцы ведаў i ўменняў навучэнцаў i г.д.
     2.2. Пабудова  вучэбна-выхаваўчага   працэсу   на   педагагiчна
абгрунтаваным  выбары  сродкаў  i  метадаў  навучання  i  выхавання.
Забеспячэнне тэхналогii навучання,  якая дазваляе  пры  неабходнасцi
карэкцiраваць вучэбныя планы i праграмы.
     2.3. Iнтэграцыя адукацыi з вытворчасцю, навукай i культурай.
     2.4. Удасканаленне   метадычнага   майстэрства,   сiстэматычнае
папаўненне  прафесiйных,  псiхолага-педагагiчных   ведаў;   аказанне
дапамогi  пачынаючым  выкладчыкам  i  майстрам вытворчага навучання;
развiццё прынцыпаў педагагiчнага супрацоўнiцтва.
     2.5. Вывучэнне     i     абагульненне     перадавога     вопыту
вучэбна-выхаваўчай, вытворчай i iншай дзейнасцi навучальных устаноў.
Правядзенне адкрытых заняткаў i мерапрыемстваў.
     2.6. Разгляд   i   рэцэнзаванне   дзеючай    вучэбна-метадычнай
лiтаратуры,  аўдыёвiзуальных i iншых дапаможнiкаў i матэрыялаў, якiя
прымяняюцца ў навучальным працэсе.
     2.7. Кiраўнiцтва    эксперыментальна-канструктарскай   работай,
тэхнiчнай i мастацкай творчасцю навучэнцаў.

                     3. Дакументы i справаздачы

     3.1. Кожная  прадметная  (цыклавая)  камiсiя  вядзе   наступную
дакументацыю:
     3.1.1. план работы;
     3.1.2. пратаколы    пасяджэнняў,    iншыя    дакументы,    якiя
адлюстроўваюць дзейнасць камiсii (iх пералiк вызначаецца камiсiяй).
     3.2. Кантрольныя  экземпляры  вучэбна-метадычнай  дакументацыi,
якая вызначае дзейнасць членаў камiсii ў бягучым навучальным  годзе,
захоўваюцца ў цыклавой камiсii.

                                                           Дадатак 3

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               21.01.1994 № 19

                             ПАЛАЖЭННЕ
                 аб аддзяленнi сярэдняй спецыяльнай
                        навучальнай установы

     1. Аддзяленне    (дзённае,   завочнае,   вячэрняе)   з'яўляецца
структурнай часткай сярэдняй спецыяльнай  навучальнай  установы.  На
аддзяленнi  ажыццяўляецца  падрыхтоўка  спецыялiстаў  па  адной  або
некалькiх спецыяльнасцях з адрывам або без адрыву ад вытворчасцi.
     2. Аддзяленнi    сярэднiх   спецыяльных   навучальных   устаноў
адкрываюцца,  рэарганiзуюцца   i   лiквiдуюцца   загадам   дырэктара
навучальнай установы.
     3. Аддзяленнi  ў  дзённых  сярэднiх   спецыяльных   навучальных
установах адкрываюцца пры наяўнасцi:
     дзённае - не менш 150 навучэнцаў па адной або некалькiх блiзкiх
спецыяльнасцях  (пры  наяўнасцi  ў  сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установе дзвюх i больш спецыяльнасцей);
     вячэрняе - не менш  100 навучэнцаў;
     завочнае - не менш 50 навучэнцаў.
     Аддзяленнi ў    вячэрнiх   сярэднiх   спецыяльных   навучальных
установах адкрываюцца пры наяўнасцi не менш 400 навучэнцаў па  адной
або некалькiх блiзкiх спецыяльнасцях.
     Аддзяленнi ў   завочных   сярэднiх   спецыяльных    навучальных
установах  адкрываюцца  пры  наяўнасцi  500  навучэнцаў па адной або
некалькiх блiзкiх спецыяльнасцях.
     4. Кiраўнiцтва аддзяленнем ажыццяўляецца загадчыкам аддзялення,
якi назначаецца загадам дырэктара сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы   з   лiку   работнiкаў  з  вышэйшай  адукацыяй  i  вопытам
вучэбна-метадычнай работы.
     5. На загадчыка аддзялення ўскладаецца:
     - арганiзацыя i непасрэднае кiраўнiцтва вучэбнай  i  выхаваўчай
работы на аддзяленнi;
     - забеспячэнне выканання вучэбных планаў i праграм;
     - падрыхтоўка   матэрыялаў  да  састаўлення  раскладу  вучэбных
заняткаў i кантроль за яго выкананнем;
     - арганiзацыя ўлiку паспяховасцi навучэнцаў;
     - кантроль за наведваннем заняткаў i дысцыплiнай навучэнцаў;
     - правядзенне    прафiлактычнай   работы   з   навучэнцамi   па
папярэджанню правапарушэнняў;
     - кантроль   за   работай   навучэнцаў  у  перыяд  курсавога  i
дыпломнага праектавання;
     - кантроль за якасцю выкладання вучэбных прадметаў;
     - кантроль за выкананнем педагагiчнай нагрузкi выкладчыкамi;
     - падрыхтоўка  матэрыялаў  для  работы  стыпендыяльнай камiсii,
дзяржаўных  квалiфiкацыйнай   i   экзаменацыйнай   камiсiй   i   для
размеркавання маладых спецыялiстаў на работу;
     - сувязь з выпускнiкамi, аналiз iх прафесiянальнага росту;
     - улiк работы на аддзяленнi i прадастаўленне справаздачнасцi.
     6. Работа  аддзялення  праводзiцца  па   плану,   зацверджанаму
дырэктарам сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
     7. Загадчык  аддзялення  нясе  адказнасць  за  ўсю  работу   на
аддзяленнi  i робiць справаздачу аб сваёй дзейнасцi перад дырэктарам
навучальнай установы або яго намеснiкам па вучэбнай рабоце.




Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations