ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 верасня 1993 г. № 282
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА IНФАРМАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 верасня 1993 г. № 116
АБ ПАРАДКУ ВЫДАННЯ ПАДРУЧНIКАЎ I ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЙ
ЛIТАРАТУРЫ ДЛЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI
1. Зацвердзiць новую Iнструкцыю аб парадку выдання падручнiкаў
i вучэбна-метадычнай лiтаратуры для навучальных устаноў Рэспублiкi
Беларусь i ўвесцi яе ў дзеянне з моманту зацвярджэння.
2. Iнструкцыю аб парадку выдання падручнiкаў i
вучэбна-метадычнай лiтаратуры для агульнаадукацыйных школ,
зацверджаную Мiнiстэрствам народнай адукацыi БССР i Дзяржаўным
камiтэтам БССР па справах выдавецтваў, палiграфii i кнiжнага гандлю
5 жнiўня 1988 г., i Iнструкцыю аб парадку планавання i падрыхтоўкi
да выдання падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў (кнiг) для вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ад 1 лютага 1988 г. №
61/42, зацверджаную Мiнiстэрствам вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай
адукацыi СССР i Дзяржаўным Камiтэтам па справах выдавецтваў,
палiграфii i кнiжнага гандлю, лiчыць страцiўшым сiлу.
Мiнiстр адукацыi Мiнiстр iнфармацыi
В.А.ГАЙСЁНАК А.I.БУТЭВIЧ
ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Загад
Мiнiстэрства адукацыi Мiнiстэрства iнфармацыi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
16.09.1993 № 282 23.09.1993 № 116
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку выдання падручнiкаў i вучэбна-метадычнай
лiтаратуры для навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь
I. Парадак падрыхтоўкi i выдання падручнiкаў
Выданне падручнiкаў для агульнаадукацыйных школ, вышэйшых,
сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў
рэспублiкi ажыццяўляюць выдавецтвы "Народная асвета", "Вышэйшая
школа", "Унiверсiтэцкае", "Беларусь", "Юнацтва", "Ураджай", а
таксама iншыя дзяржаўныя i камерцыйныя выдавецтвы на падставе
перспектыўных i гадавых планаў, якiя распрацоўваюцца
Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання* i
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у форме
дзяржаўнага заказу.
___________________________________
*У далейшым - НМЦэнтр.
Складанню перспектыўных i гадавых планаў папярэднiчае дакладны
аналiз забеспячэння вучэбнай лiтаратурай навучэнцаў школ,
прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i
студэнтаў вышэйшай школы, праведзены НМЦэнтрам i адпаведнымi
ўпраўленнямi Мiнiстэрства адукацыi.
На падставе праведзенага аналiзу i з улiкам устаноўленага
Саветам Мiнiстраў парадку выдання школьных падручнiкаў ("Пастанова
Савета Мiнiстраў ад 17 сакавiка 1978 г. № 90 "Аб пераходзе на
бясплатнае карыстанне падручнiкамi вучнямi агульнаадукацыйных школ
Беларускай ССР") НМЦэнтр:
- складае з улiкам профiлю дзейнасцi выдавецтваў перспектыўныя
планы выдання падручнiкаў, зыходзячы з патрэбнасцей найбольш поўнага
забеспячэння навучэнцаў i студэнтаў падручнiкамi i вучэбнымi
дапаможнiкамi ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi
вучэбнымi планамi i праграмамi;
- узгадняе iх з выдавецтвамi i прадстаўляе для зацвярджэння
Мiнiстэрству адукацыi;
- арганiзуе работу па iх выкананнi;
- вызначае патрэбы, фармiруе тыражы i распрацоўвае планы
размеркавання падручнiкаў па абласцях, навучальных установах i
ажыццяўляе кантроль за паступленнем падручнiкаў спажыўцам.
Пералiк запланаваных да выдання падручнiкаў i вучэбных
дапаможнiкаў да чарговага навучальнага года складаецца на аснове
перспектыўнага плана, зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i
дасылаецца ў выдавецтвы ў наступныя тэрмiны:
- папярэднi спiс з указаннем аб'ёмаў i планавых тыражоў - за 22
месяцы да года выдання (да 1 сакавiка);
- канчатковы спiс з указаннем удакладненых тыражоў - за 13
месяцаў да года выдання (да 1 снежня);
- канчатковае ўдакладненне тыражоў з указаннем размеркавання iх
на базах кнiгагандлёвых арганiзацый - за 6 месяцаў да года выдання
(да 1 лiпеня).
Зацверджаны пералiк выдаваемых падручнiкаў НМЦэнтрам даводзiцца
да ведама абласных (Мiнскага гарадскога) упраўленняў адукацыi,
вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i рэспублiканскiх
кнiгагандлёвых арганiзацый.
Састаў аўтарскiх калектываў для падрыхтоўкi вучэбнай лiтаратуры
вызначаецца адпаведнымi лабараторыямi НМЦэнтра сумесна з
выдавецтвамi "Народная асвета", "Вышэйшая школа", "Унiверсiтэцкае",
"Беларусь", "Юнацтва", "Ураджай", навуковымi, навукова-педагагiчнымi
ўстановамi, узгадняецца з адпаведнымi ўпраўленнямi Мiнiстэрства
адукацыi, зацвярджаецца Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнiгi i
сродкаў навучання па прадстаўленнi Навукова-метадычнага савета пасля
зацвярджэння перспектыўнага плана.
Рукапiсы падручнiкаў могуць рыхтавацца таксама шляхам
правядзення конкурсаў, аб'яўляемых Мiнiстэрствам адукацыi i
Мiнiстэрствам iнфармацыi. Умовы конкурсу i парадак яго правядзення
аб'яўляюцца ў рэспублiканскiм друку. Практычную работу па
правядзеннi конкурсаў ажыццяўляе НМЦэнтр.
У выпадку неабходнасцi, як выключэнне, рукапiсы падручнiкаў
могуць рыхтавацца навуковымi, навучальнымi ўстановамi, а таксама
спецыяльна створанымi аўтарскiмi калектывамi на заказных пачатках.
Сумесна з адпаведнымi выдавецтвамi НМЦэнтр устанаўлiвае аўтарам
тэрмiн прадстаўлення рукапiсаў, складае папрацэсныя графiкi iх
падрыхтоўкi, разгляду, зацвярджэння i выдання.
Падрыхтаваны аўтарам (аўтарскiм калектывам) на мове выдання
рукапiс прадстаўляецца у НМЦэнтр ва ўстаноўлены тэрмiн, але не
пазней 1 верасня (за 16 месяцаў да года выдання). Годам выдання
лiчыцца год, напiсаны на тытульным лiсце падручнiка (ДАСТ 7.4-86, п.
1, 2, 5).
Паступiўшыя ў НМЦэнтр рукапiсы рэцэнзуюцца. Кожны рукапiс
рэцэнзуецца калектывам кафедры адной з вядучых вышэйшых навучальных
устаноў рэспублiкi па профiлю, прадметнай камiсiяй (секцыяй,
аб'яднаннем) тэхнiкума, вучылiшча, школы i iнш., незалежна ад iх
ведамаснага падпарадкавання калектыўным рэцэнзентам), а таксама
адным або двума вядучымi спецыялiстамi ў данай галiне навукi i
тэхнiкi (супрацоўнiкам навучальнай установы, навукова-даследчага
iнстытута або метадычнай установы, вытворчасцi). Выключэнне могуць
складаць толькi перакладныя падручнiкi, затрымка з выпускам якiх
можа ўзнiкаць у сувязi з запозненым паступленнем неабходных
матэрыялаў з выдавецтваў другiх дзяржаў.
Пры атрыманнi дзвюх адмоўных рэцэнзiй, выключаючых якасную i
своечасовую яго перапрацоўку, рукапiс вяртаецца аўтару (аўтарскаму
калектыву), аб чым НМЦэнтр апавяшчае адпаведнае выдавецтва.
Пры наяўнасцi станоўчых рэцэнзiй рукапiс на працягу месяца
разглядаецца i ацэньваецца Навукова-метадычным саветам не пазней 1
лiстапада (за 14 месяцаў да года выдання). На падставе рашэння
Навукова-метадычнага савета НМЦэнтр прадстаўляе выдавецтву рукапiс з
заключэннем для дапрацоўкi, рэдагавання i мастацкага афармлення.
У выпадку значнай затрымкi паступлення рукапiсу ў выдавецтва
(больш 3 месяцаў) адпаведная пазiцыя ў спiсе падручнiкаў i вучэбных
дапаможнiкаў на чарговы навучальны год падлягае выключэнню, аб чым
выдавецтва паведамляе НМЦэнтру.
Пасля атрымання адобранага рукапiсу выдавецтва заключае з
аўтарам (аўтарскiм калектывам) дагавор на выданне рукапiсу.
Падрыхтаваны i адрэдагаваны рукапiс (2 экз.) з адным камплектам
iлюстраванага матэрыялу выдавецтва накiроўвае у НМЦэнтр не пазней 1
кастрычнiка (за 3 месяцы да года выдання).
Да рукапiсу ў якасцi суправаджаючых дакументаў прыкладаюцца
аўтарская даведка аб дапрацоўцы i ўнесеных змяненнях, заключэнне
вядучага рэдактара выдавецтва.
На працягу месяца НМЦэнтр разглядае рукапiс i арганiзуе яго
зацвярджэнне да выдання у Мiнiстэрстве адукацыi. Рукапiс,
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi, накiроўваецца НМЦэнтрам у
выдавецтва для выдання.
Перавыданне падручнiкаў без дапрацоўкi або з нязначнай
дапрацоўкай, iстотна не ўплываючай на змест падручнiка,
ажыццяўляецца выдавецтвамi ў адпаведнасцi з гадавымi планамi выдання
падручнiкаў. Падручнiкi, у якiх ступень дапрацоўкi значная
(дапрацоўваюцца асобныя раздзелы, параграфы, iлюстрацыйны матэрыял
або даецца ўкладыш з новым матэрыялам), разглядаюцца ў тым жа
парадку, што i новыя.
Падручнiкi выдаюцца з грыфам "Зацверджаны Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь". Вучэбныя дапаможнiкi выдаюцца з
грыфам "Дапушчана Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь". У
грыфе падручнiкаў для вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў указваецца, для якiх
спецыяльнасцей зацверджана (дапушчана) выданне дадзенага падручнiка
цi вучэбнага дапаможнiка.
Выпуск зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi рукапiсаў
падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў павiнен быць завершаны да 1
лiпеня, гэта значыць за 2 месяцы да пачатку навучальнага года.
2. Парадак падрыхтоўкi i выдання метадычных дапаможнiкаў,
дыдактычных матэрыялаў, дапаможнiкаў па факультатыўных курсах,
спецкурсах i курсах па выбару, навукова-папулярнай i даведнiцкай
лiтаратуры
Выданне метадычных дапаможнiкаў, дыдактычных матэрыялаў,
дапаможнiкаў па факультатыўных курсах, спецкурсах i курсах па
выбару, навукова-папулярнай i даведнiцкай лiтаратуры для навучэнцаў
i студэнтаў навучальных устаноў рэспублiкi ажыццяўляюць выдавецтвы
"Народная асвета", "Беларусь", "Юнацтва", "Вышэйшая школа",
"Унiверсiтэцкае", "Ураджай", а таксама iншыя дзяржаўныя i
камерцыйныя выдавецтвы на падставе перспектыўных i гадавых планаў,
якiя распрацоўваюцца НМЦэнтрам сумесна з выдавецтвамi i
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi.
Выдавецтвы "Народная асвета", "Беларусь", "Юнацтва", "Вышэйшая
школа", "Унiверсiтэцкае", "Ураджай" сумесна з НМЦэнтрам з улiкам
рэкамендацый навучальных i навукова-даследчых i метадычных устаноў
ажыццяўляюць падбор аўтараў (аўтарскiх калектываў), якiя
зацвярджаюцца НМЦэнтрам.
Рукапiсы прадстаўляюцца аўтарамi на мове выдання у НМЦэнтр (2
экзэмпляры), рэцэнзуюцца i разглядаюцца Навукова-метадычным саветам
НМЦэнтра. Тэрмiн разгляду не павiнен перавышаць 1 месяц.
Адобраны рукапiс з заключэннем НМЦэнтра паступае да аўтара i ў
выдавецтвы для дапрацоўкi, рэдагавання i мастацкага афармлення за 14
месяцаў да года выдання.
На падставе рашэння НМЦэнтра выдавецтвы заключаюць з аўтарамi
(аўтарскiмi калектывамi) выдавецкiя дагаворы i сумесна з НМЦэнтрам
складаюць папрацэсныя графiкi iх падрыхтоўкi i выдання.
Калi рукапiс атрымоўвае адмоўныя рэцэнзii (не меней дзвюх) або
не рэкамендуецца да выдання Навукова-метадычным саветам, ён
вяртаецца аўтару (аўтарскаму калектыву).
Рукапiсы метадычных дапаможнiкаў, дыдактычных матэрыялаў,
дапаможнiкаў па факультатыўных курсах, спецкурсах i курсах па выбару
выдаюцца з грыфам "Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам
вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь".
Рукапiсы, выдаваемыя сродкамi малога друку вышэйшых навучальных
устаноў, а таксама iншымi выдавецтвамi, для атрымання грыфа
прадстаўляюцца у НМЦэнтр для разгляду Навукова-метадычным саветам.
Малатыражная вучэбна-метадычная лiтаратура i дапаможнiкi, якiя
выдаюцца сродкамi малога друку, плануюцца да выдання i выдаюцца
НМЦэнтрам i палiграфiчнымi цэнтрамi вышэйшых навучальных устаноў.
Выпуск рэкамендуемых рукапiсаў рэгламентуецца ўнутранымi
графiкамi выдавецтваў, малатыражнай лiтаратуры, якая выдаецца
сродкамi малога друку - унутранымi графiкамi НМЦэнтра i
палiграфiчных цэнтраў вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнiкi, даведнiкi, метадычная лiтаратура з вопытам работы,
навукова-папулярная лiтаратура для навучэнцаў, студэнтаў,
настаўнiкаў i выкладчыкаў выдаюцца ў адпаведнасцi з перспектыўнымi i
гадавымi планамi выдавецтваў.
3. Фiнансаванне выпуску вучэбнай i
вучэбна-метадычнай лiтаратуры
Выпуск падручнiкаў для вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, дыдактычных матэрыялаў,
вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, дапаможнiкаў па факультатыўных
курсах, спецкурсах i курсах па выбару, слоўнiкаў i даведнiкаў,
задверджаных да выдання Мiнiстэрствам адукацыi, дацiруецца за кошт
сродкаў, спецыяльна выдзеленых НМЦэнтру для гэтых мэт.
Памер датацый розных вiдаў лiтаратуры ўстанаўлiваецца
Мiнiстэрствам адукацыi.
4. Ажыццяўленне заказаў, фармiраванне
тыражоў i рэалiзацыя выданняў
Заказы на падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi, метадычную,
даведнiцкую, навукова-папулярную лiтаратуру i праграмную мастацкую
лiтаратуру серыi "Школьная бiблiятэка" i тыражы iх выдання
фармiруюцца НМЦэнтрам на падставе заявак абласных (Мiнскага
гарадскога) упраўленняў адукацыi i навучальных устаноў, якiя
знаходзяцца на рэспублiканскiм бюджэце.
Гарантаваныя заяўкi на падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi
абласныя (Мiнскае гарадское) упраўленнi адукацыi, вышэйшыя i
сярэднiя спецыяльныя ўстановы незалежна ад ведамаснага
падпарадкавання накiроўваюць у НМЦэнтр i рэспублiканскiя гандлёвыя
арганiзацыi да 1 студзеня года, якi папярэднiчае году выпуску кнiг.
Рэалiзацыя падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў для ўсiх тыпаў
навучальных устаноў ажыццяўляецца рэспублiканскiмi гандлёвымi
арганiзацыямi, якiя нясуць адказнасць за паступленне падручнiкаў
спажыўцам.
Гарантаваныя заяўкi на метадычныя дапаможнiкi, дыдактычныя
матэрыялы, слоўнiкi, даведнiцкую, навукова-папулярную лiтаратуру i
праграмную мастацкую лiтаратуру серыi "Школьная бiблiятэка" абласныя
(Мiнскае гарадское) упраўленнi адукацыi, вышэйшыя i сярэднiя
спецыяльныя ўстановы накiроўваюць у НМЦэнтр i кнiгагандлёвыя
арганiзацыi да 1 студзеня года, якi папярэднiчае году выпуску кнiг.
Рэалiзацыя гэтай лiтаратуры для ўсiх тыпаў навучальных устаноў
ажыццяўляюцца кнiгагандлёвымi арганiзацыямi, якiя нясуць адказнасць
за паступленне вучэбнай лiтаратуры спажыўцам.
Штогод Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання, кнiгагандлёвыя фiрмы заключаюць з аналагiчнымi
арганiзацыямi дзяржаў СНД двухбаковыя пагадненнi па абмену вучэбнай
лiтаратурай на дагаворнай аснове.
УЗГОДНЕНА
Дырэктар Навукова-метадычнага
цэнтра вучэбнай кнiгi i сродкаў
навучання Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
М.М.Круглей
УЗГОДНЕНА
Дырэктар выдавецтва
"Народная асвета"
I.М.Лапцёнак
УЗГОДНЕНА
Дырэктар выдавецтва
"Вышэйшая школа"
А.А.Жадан
УЗГОДНЕНА
Дырэктар выдавецтва
"Беларусь"
М.А.Кавалеўскi
УЗГОДНЕНА
Дырэктар выдавецтва
"Унiверсiтэцкае"
У.К.Касько
УЗГОДНЕНА
Дырэктар выдавецтва
"Юнацтва"
В.А.Лукша
УЗГОДНЕНА
Дырэктар выдавецтва
"Ураджай"
Б.Б.Ульянка
12.07.1993
|