ПАЛАЖЭННЕ АБ БЕСПЕРАПЫННЫМ ПРАФЕСIЯНАЛЬНЫМ НАВУЧАННI
КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
Зацверджана: загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28
чэрвеня 1993 г. № 203
Узгоднена: Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, Дзяржэканомплан Рэспублiкi Беларусь,
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь
Агульныя палажэннi
У рашэннi задач абнаўлення грамадства вядучая роля належыць
адукацыi, якая павiнна забяспечыць пашыранае ўзнаўленне яго
iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу.
У гэтых умовах узрастае роля сiстэмы павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кадраў, асноўнай мэтай якой з'яўляецца пастаяннае
прывядзенне ўзроўню квалiфiкацыi работнiкаў у адпаведнасць са
зменамi, што адбываюцца ў вытворчай i сацыяльнай сферах,
фармiраванне ў работнiкаў высокага прафесiяналiзму, сучаснага
эканамiчнага мыслення, умення працаваць ва ўмовах рыначных адносiн,
развiцця дэмакратыi i самакiравання.
Павышэнне квалiфiкацыi кадраў мае бесперапынны характар i
ажыццяўляецца на працягу ўсёй працоўнай дзейнасцi ў мэтах
паслядоўнага пашырэння i паглыблення ведаў, удасканалення iх
майстэрства ў адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага
прагрэсу, сучаснага гаспадарчага механiзма, духоўных патрабаванняў
грамадства. Навучанне ажыццяўляецца ў навучальных установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, а
таксама непасрэдна на прадпрыемствах (у аб'яднаннях), ва ўстановах,
арганiзацыях (у далейшым - прадпрыемствах). Яго бесперапыннасць
забяспечваецца шляхам рацыянальнага спалучэння сiстэматычнай
самаадукацыi, кароткатэрмiновага i перыядычнага навучання на
адпаведных курсах або ў навучальных установах (падраздзяленнях).
Пастаяннае павышэнне квалiфiкацыi з'яўляецца непасрэдным
службовым абавязкам кожнага работнiка.
Кiраўнiкi мiнiстэрстваў i ведамстваў, прадпрыемстваў нясуць
персанальную адказнасць за арганiзацыю бесперапыннага павышэння
квалiфiкацыi работнiкаў, падтрымку iх высокага прафесiянальнага
ўзроўню, своечасовую падрыхтоўку да новых працоўных функцый як у
вытворчай, так i ў невытворчай сферах.
Службовыя перамяшчэннi кадраў, устанаўленне iм адпаведнага
памеру заработнай платы павiнна быць звязана з вынiкамi навучання i
практычнага выкарыстання атрыманых ведаў, уменняў i навыкаў.
У мэтах забеспячэння работнiкам умоў для бесперапыннага
навучання ў кожнай галiне, а таксама на прадпрыемствах ствараецца
гiбкая i мабiльная вучэбна-вытворчая сетка з неабходнай матэрыяльнай
базай, навукова-метадычным i кадравым зябеспячэннем.
Уся работа па арганiзацыi бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi
кадраў павiнна быць накiравана на забеспячэнне эфектыўнай дзейнасцi
мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, кожнага працоўнага
калектыву.
1. Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў
Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў ажыццяўляецца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржкампрацы Рэспублiкi
Беларусь, мiнiстэрствамi i ведамствамi. Каардынацыя iх дзейнасцi ў
гэтым напрамку ўскладзена на Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе адзiную
дэяржаўную палiтыку ў галiне бесперапыннага навучання,
арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва сiстэмай павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кадраў, вызначае асноўныя напрамкi яе развiцця,
праводзiць акрэдытацыю i дзяржаўнае iнспектаванне ўсiх вiдаў
бесперапыннага навучання кадраў, каардынацыю работы навучальных
устаноў (падраздзяленняў), кантроль за зместам i якасцю вучэбнага
працэсу.
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь устанаўлiвае адзiныя
квалiфiкацыйныя патрабаваннi да кадраў.
Мiнiстэрствы i ведамствы, гаспадарчыя кiраўнiкi ажыццяўляюць
кiраўнiцтва павышэннем квалiфiкацыi кадраў у адпаведных галiнах
народнай гаспадаркi i на прадпрыемствах, выконваюць усю работу па
планаванню i арганiзацыi навучання, павышэннi яе якасцi i
рэзультатыўнасцi.
Мiнiстэрствы i ведамствы:
ствараюць галiновыя сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў, фармiруюць сетку адпаведных навучальных
устаноў (падраздзяленняў), а таксама равiваюць розныя формы
бесперапыннага навучання непасрэдна на вытворчасцi;
ажыццяўляюць меры па навукова-матадычнаму, кадраваму
забеспячэнню i ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы бесперапыннага
навучання кадраў;
забяспечваюць адпаведнасць зместу навучання кадраў
патрабаванням навукова-тэхнiчнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця
галiн, дыферэнцыраваны падыход да арганiзацыi навучання з улiкам
рэальных патрабаванняў i iнтарэсаў розных катэгорый работнiкаў;
распрацоўваюць i зацвярджаюць галiновыя нарматывы
вучэбна-матэрыяльнай базы для навучання кадраў;
прадугледжваюць у планах навукова-тэхнiчных сувязей
камандзiраванне работнiкаў на прадпрыемствы, у фiрмы, арганiзацыi i
навучальныя ўстановы замежных краiн дзеля вывучэння вопыту ў
прыярытэтных напрамках вытворчасцi, падрыхтоўкi кадраў у галiне
кiравання, навукi i тэхнiкi;
абагульняюць i распаўсюджваюць перадавы вопыт арганiзацыi
бесперапыннага навучання кадраў галiны.
У мэтах каардынацыi работы па бесперапыннаму навучанню ў
мiнiстэрствах i ведамствах могуць стварацца на грамадскiх пачатках
саветы па навучанню кадраў, работа якiх ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з Палажэннем, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Навукова-метадычнае кiраўнiцтва бесперапынным навучаннем у
галiнах могуць ажыццяўляць галоўныя iнстытуты павышэння
квалiфiкацыi, вучэбна-метадычныя кабiнеты i iншыя падраздзяленнi,
якiя выконваюць аналагiчныя функцыi.
Кiраўнiкi прадпрыемстваў забяспечваюць:
адпаведнасць узроўню прафесiянальнай i эканамiчнай падрыхтоўкi
кадраў патрабаванням рыначнай эканомiкi, навукова-тэхнiчнага
прагрэсу, сацыяльнага развiцця калектываў;
патрэбу ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi
кадраў, распрацоўку i рэалiзацыю планаў бесперапыннага навучання,
заключэнне дагавораў з навучальнымi ўстановамi(падраздзяленнямi) i
арганiзацыю навучання непасрэдна на вытворчасцi;
стварэнне вучэбна-матэрыяльнай базы, выраб i набыццё тэхнiчных
сродкаў навучання, наглядных дапаможнiкаў, арганiзацыю распрацоўкi
метадычных матэрыялаў, работу з выкладчыцкiмi кадрамi.
Дзеля ажыццяўлення бесперапыннага навучання кадраў
рэкамендуецца ствараць на прадпрыемствах адзiныя падраздзяленнi -
аддзелы (бюро, сектары) падрыхтоўкi кадраў або выдзяляць работнiкаў,
якiя будуць адказваць за арганiзацыю гэтай работы.
У вытворчых адзiнках, цэхах i iншых падраздзяленнях
прадпрыемства, дзе ў штатным раскладзе не прадугледжаны вызваленыя
работнiкi па навучаннi кадраў, гэта работа можа быць ускладзена на
iншых спецыялiстаў з вышэйшай цi сярэдняй адукацыяй з iх згоды.
Адмiнiстрацыяй прадпрыемства прадугледжваюцца ва ўстаноўленым
парадку дадатковыя меры маральнага i матэрыяльнага стымулявання
азначаных спецыялiстаў за паспяховае выкананне работы па арганiзацыi
бесперапыннага навучання кадраў.
Дзеля каардынацыi ўсёй арганiзацыйнай i вучэбна-метадычнай
работы на прадпрыемстве можа стварацца на грамадскiх пачатках савет
па бесперапынным прафесiянальным навучаннi кадраў, дзейнасць якога
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем, зацверджаным ва
ўстаноўленым парадку.
2. Бесперапыннае прафесiянальнае навучанне
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
Бесперапыннае прафесiянальнае навучанне кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў уключае павышэнне iх квалiфiкацыi i перападрыхтоўку.
Да павышэння квалiфiкацыi адносiцца любое навучанне,
накiраванае на паглыбленне прафесiянальных ведаў i навыкаў
работнiкаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага
прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, а таксама на
задавальненне iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у павышэннi
сваёй прафесiянальнай падрыхтоўкi.
Пад перападрыхтоўкай разумеецца набыццё новых прафесiянальных
ведаў i навыкаў, прафесiй i спецыяльнасцей у сувязi з патрабаваннямi
навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнымi зменамi вытворчасцi i
сацыяльнай сферы, на рынку працы, а таксама з улiкам iндывiдуальных
патрабаванняў грамадзян.
Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды навучання кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якiя павiнны забяспечыць яго
бесперапыннасць:
- сiстэматычнае самастойнае навучанне работнiкаў
(самаадукацыя);
- арганiзаванае навучанне на вытворчасцi (унiверсiтэты, школы,
семiнары i iнш.);
- кароткатэрмiновае навучанне;
- працяглае перыядычнае навучанне;
- стажыроўка на лепшых прадпрыемствах, у вядучых навуковых
арганiзацыях i вучэбных установах;
- навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры;
- перападрыхтоўка - набыццё новай спецыяльнасцi.
2.1. Сiстэматычнае самастойнае навучанне работнiкаў
(самаадукацыя)
Сiстэматычнае самастойнае навучанне работнiка (самаадукацыя)
ажыццяўляецца па iндывiдуальнаму плану, зацверджанаму яго
непасрэдным кiраўнiком.
У iндывiдуальных планах, зыходзячы з характару працы работнiка,
павiнна прадугледжвацца вывучэнне пытанняў рыначнай эканомiкi,
перадавога айчыннага i замежнага вопыту, навейшых дасягненняў навукi
i тэхнiкi, кiравання, псiхалогii, сацыялогii i iнш.
Самаадукацыя ажыццяўляецца шляхам самастойнага вывучэння
спецыяльнай навукова-тэхнiчнай, эканамiчнай i iншай лiтаратуры,
азнакамлення з перадавым вопытам пры арганiзаванай кансультацыйнай i
метадычнай дапамозе з боку вну i вучэбных устаноў (падраздзяленняў)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Самаадукацыяй
з'яўляецца таксама педагагiчная дзейнасць у формах арганiзаванага
прафесiянальнага навучання на вытворчасцi.
У дапамогу тым, хто павышае сваю квалiфiкацыю самастойна,
праводзяцца лекцыi, кансультацыi. Такiя работнiкi павiнны мець
магчымасць карыстацца адпаведнай навуковай, тэхнiчнай i эканамiчнай
iнфармацыяй.
Самаадукацыя праводзiцца ў цеснай узаемасувязi з iншымi вiдамi
навучання, якiя таксама адлюстроўваюцца ў iндывiдуальных планах
работнiка.
Дзеля задавальнення рознабаковых пазнавальных патрабаванняў
грамадзян i аказання iм дапамогi ў самастойнай адукацыi ствараюцца
унiверсiтэты, школы, лекторыi, нацыянальна-культурныя i iншыя цэнтры
i курсы.
Самастойная адукацыя грамадзян ажыццяўляецца пры садзейнiчаннi
з боку бiблiятэк цi iншых iнфармацыйных цэнтраў, грамадскiх
аб'яднанняў, выдавецтваў i сродкаў масавай iнфармацыi.
Кантроль за выкананнем работнiкам плана самаадукацыi
ажыццяўляецца яго непасрэдным кiраўнiком. Пры неабходнасцi пытанне
аб выкананнi гэтага плана можа быць разгледжана на сходзе пярвiчнага
працоўнага калектыву.
2.2. Навучанне ў вытворча-эканамiчных семiнарах i
унiверсiтэтах тэхнiка-эканамiчных ведаў
Вытворча-эканамiчныя семiнары i унiверсiтэты
тэхнiка-эканамiчных ведаў з'яўляюцца асноўнымi формамi масавай
прафесiйнай вучобы кiраўнiкоў i спецыялiстаў.
Вытворча-эканамiчныя семiнары ствараюцца прадпрыемствамi дзеля
комплекснага вывучэння пытанняў рыначнай эканомiкi, кiравання
працоўнымi калектывамi, прагрэсiўнай тэхнiкi i тэхналогii,
гаспадарчага i працоўнага заканадаўства, перадавога вопыту i iншых
пытанняў, якiя накiраваны на рашэнне канкрэтных прафесiйных задач,
удасканаленне дзейнасцi падраздзяленняў, у якiх працуюць слухачы.
У аб'яднаннях i на буйных прадпрыемствах пры неабходнасцi з
гэтай мэтай ствараюцца унiверсiтэты тэхнiка-эканамiчных ведаў.
Навучанне ў семiнарах i унiверсiтэтах праводзiцца па вучэбных
планах i праграмах, якiя распрацоўваюцца прадпрыемствамi на падставе
тыпавых вучэбных планаў i праграм, падрыхтаваных Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Акадэмiяй кiравання пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, з улiкам дапаўненняў i рэкамендацый
галiновых вучэбна-метадычных цэнтраў.
Камплектаванне груп семiнараў i унiверсiтэтаў ажыццяўляецца з
лiку кiраўнiкоў, навуковых супрацоўнiкаў, iншых спецыялiстаў з
улiкам характару iх працоўнай дзейнасцi. У семiнарах i унiверсiтэтах
могуць прымаць удзел, акрамя работнiкаў дадзенага прадпрыемства,
таксама кiраўнiкi i спецыялiсты iншых прадпрыемстваў.
Колькасць слухачоў у вучэбнай групе рэкамендуецца ўстанаўлiваць
ад 10 да 30 чалавек. Заняткi праводзяцца з адрывам або без адрыву ад
працы. Агульная працягласць навучання i рэжым правядзення заняткаў
вызначаюцца адмiнiстрацыяй прадпрыемства па ўзгадненнi з саветам
працоўнага калектыву ў залежнасцi ад канкрэтных умоў вытворчасцi.
Навучанне ў вытворча-эканамiчных семiнарах i унiверсiтэтах
тэхнiка-эканамiчных ведаў заканчваецца здачай залiкаў, падрыхтоўкай
i абаронай слухачамi рэфератаў, распрацоўкай рацыяналiзатарскiх
прапаноў i г.д.
2.3. Кароткатэрмiновае навучанне
Кароткатэрмiновае навучанне кiраўнiкоў i спецыялiстаў
праводзiцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у год
па месцы працы або ў навучальных установах (падраздзяленнях) сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з мэтай рашэння
навукова-тэхнiчных, эканамiчных i iншых задач, якiя ўзнiкаюць у
развiццi галiны, на прадпрыемстве.
Вучэбныя планы i праграмы распрацоўваюцца прадпрыемствамi,
навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi), якiя арганiзуюць
навучанне.
Тэрмiны навучання ўстанаўлiваюцца да трох тыдняў. Навучанне
праводзiцца з адрывам ад працы, колькасць слухачоў у групах
рэкамендуецца ўстанаўлiваць ад 10 да 30 чалавек (у навучальных
установах - 25-30 чалавек). Камплектаванне вучэбных груп можа
ажыццяўляцца з лiку работнiкаў аднолькавых цi розных службовых
катэгорый у залежнасцi ад мэт навучання.
Кароткатэрмiновае навучанне заканчваецца здачай залiку,
экзамену цi падрыхтоўкай i абаронай рэферата.
2.4. Працяглае перыядычнае навучанне
Працяглае перыядычнае навучанне кiраўнiкоў i спецыялiстаў
праводзiцца не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў у навучальных
установах (падраздзяленнях) сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi з мэтай паглыблення прафесiйных ведаў i навыкаў
работнiкаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага
прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, задавальнення
iндывiдуальных патрабаванняў работнiкаў у павышэннi сваёй
прафесiйнай падрыхтоўкi.
Навучанне праводзiцца па вучэбных планах i праграмах, якiя
распрацоўваюцца навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi),
узгадняюцца з прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi, якiя
накiроўваюць слухачоў на навучанне, i зацвярджаюцца кiраўнiком
навучальнай установы.
Тэрмiн навучання ўстанаўлiваецца для кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў
апарату кiравання да двух месяцаў з адрывам ад працы, для
спецыялiстаў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да трох
месяцаў з адравам ад працы i да шасцi месяцаў без адрыву ад працы.
Па прыярытэтных накiрунках навукi i тэхнiкi, падрыхтоўцы
аператыўных работнiкаў органаў дзяржаўнай бяспекi, мытнага кантролю
i пагранiчных войск тэрмiны навучання спецыялiстаў могуць быць
павялiчаны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь да чатырох месяцаў з адрывам ад працы i да дзесяцi месяцаў
без адрыву ад працы.
Навучанне кiраўнiкоў i спецыялiстаў можа праводзiцца з
частковым адрывам ад працы працягласцю да шасцi месяцаў пры агульным
тэрмiне адрыву ад работы да двух месяцаў.
Мiнiстэрствам i ведамствам дазваляецца пры неабходнасцi
праводзiць стажыроўку кiраўнiкоў i спецыялiстаў у мэтах паглыбленага
вывучэння вытворчага вопыту ў адпаведных падраздзяленнях
мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў працягласцю да двух
месяцаў звыш тэрмiнаў навучання, прадугледжаных гэтым пунктам.
У Акадэмii кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
падрыхтоўка кiруючых кадраў ажыццяўляецца з аднагадовым (вочная
форма) i двухгадовым (вочна-завочная форма) тэрмiнамi навучання,
перападрыхтоўка - тры месяцы з адрывам ад працы, павышэнне
квалiфiкацыi - звыш трох месяцаў.
Парадак камплектавання вучэбных груп, арганiзацыя вучэбнага
працэсу i падвядзенне вынiкаў працяглага навучання кiраўнiкоў i
спецыялiстаў вызначаюцца Палажэннем аб навучальных установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў у Рэспублiцы Беларусь.
2.5. Стажыроўка на прадпрыемствах, у вядучых навуковых
арганiзацыях i вышэйшых навучальных установах
Стажыроўка кiраўнiкоў i спецыялiстаў на прадпрыемствах, у
вядучых навуковых арганiзацыях i вышэйшых навучальных установах, у
тым лiку за мяжой, праводзiцца ў мэтах асваення перадавога вопыту,
набыцця практычных i арганiзатарскiх навыкаў дзеля выканання
абавязкаў на займаемай пасадзе або на пасадзе больш высокага ўзроўню
(для рэзерву на вылучэнне).
Праходжанне стажыроўкi ажыццяўляецца па iндывiдуальных планах,
якiя распрацоўваюцца спецыялiстамi сумесна з кiраўнiком стажыроўкi.
Працягласць стажыроўкi ўстанаўлiваецца прадпрыемствам, якое
накiроўвае работнiка на навучанне зыходзячы з яе мэт, па ўзгадненнi
з кiраўнiком прадпрыемства, арганiзацыi або навучальнай установы,
дзе яна праводзiцца.
Па вынiках стажыроўкi работнiк робiць справаздачу непасрэдна
кiраўнiку па месцы асноўнай работы.
2.6. Навучанне ў мэтавай аспiрантуры, дактарантуры
Навучанне у мэтавай аспiрантуры, дактарантуры па тэмах, якiя
цiкавяць арганiзацыю або прадпрыемства, прызначана для рашэння
навуковых праблем i павышэння ўзроўню навукова-тэарэтычнай
квалiфiкацыi. Яно ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым
заканадаўствам пры падрыхтоўцы кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
2.7. Перападрыхтоўка - атрыманне новай спецыяльнасцi
Перападрыхтоўка кiраўнiкоў i спецыялiстаў з мэтай набыцця iмi
новых прафесiйных ведаў i навыкаў, прафесiй i спецыяльнасцей у
сувязi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнымi
зменамi ў вытворчасцi i сацыяльнай сферы, на рынку працы
ажыццяўляецца ў Акадэмii кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, у iнстытутах павышэння квалiфiкацыi, на спецыяльных
факультэтах вышэйшых i аддзяленнях сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў у парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Тэрмiны навучання пры перападрыхтоўцы для кiраўнiкоў i
супрацоўнiкаў апарату кiравання - да пяцi месяцаў з адрывам ад
працы, для спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй - да аднаго года з
паловаю з адрывам ад працы i да двух гадоў без адрыву ад працы, для
спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да сямi месяцаў з
адрывам ад працы i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы.
2.8. Асаблiвасцi арганiзацыi навучання кiруючых
работнiкаў у навучальных установах
Мiнiстэрствы i ведамствы праводзяць з улiкам галiновай
спецыфiкi i характару рашаемых задач кiравання размеркаванне
канкрэтных катэгорый кiруючых работнiкаў (iх рэзерву) па групах
пасад. Для кожнай з выдзеленых груп пасад фармiруецца рэзерв
кiруючых кадраў на падставе аб'ектыўнай ацэнкi iх дзелавых,
прафесiйных i асобасных якасцей.
Навучанне кiруючых работнiкаў праводзiцца пры любых службовых
перамяшчэннях; перападрыхтоўка - пры перамяшчэннi або залiчэннi ў
рэзерв больш высокай групы пасад. Пры адсутнасцi службовых
перамяшчэнняў павышэнне квалiфiкацыi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым
парадку.
|