МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб спецыяльнай дзiцячай дашкольнай установе
для дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця
Узгоднена Зацверджана
з Мiнiстэрствам фiнансаў загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г., N 203
Мiнiстр С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь
Старшыня Г.П.Бадзей
===
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Министерства образования от 9
ноября 2004 г. № 66 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/11845 от 15.12.2004 г.)
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Спецыяльная дзiцячая дашкольная ўстанова для дзяцей з
недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця з'яўляецца
выхаваўча-навучальнай установай, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
2. Галоўная задача спецыяльнай дашкольнай установы - карэкцыя
недахопаў развiцця, забеспячэнне фiзiчнага i псiхiчнага здароўя,
фармiраванне асобы, падрыхтоўка да жыцця.
3. Улiчваючы вядучую ролю сям'i ў выхаваннi дзяцей, спецыяльная
дашкольная ўстанова будуе свае адносiны на прынцыпах пераемнасцi,
супрацоўнiцтва, адкрытасцi. Дашкольная ўстанова i сям'я нясуць
адказнасць перад грамадскасцю i дзяржавай за выхаванне дзяцей.
4. У правядзеннi выхаваўча-адукацыйнага,
медыка-рэабiлiтацыйнага працэсу, умацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай
базы спецыяльная дашкольная ўстанова (групы) ўзаемадзейнiчае са
школай, працоўнымi калектывамi прадпрыемстваў, арганiзацый розных
форм уласнасцi, а таксама з установамi аховы здароўя, культуры,
спорту, таварыствамi глухiх i iнвалiдаў па зроку, творчымi саюзамi,
сродкамi масавай iнфармацыi.
5. На падставе гэтага Палажэння спецыяльная дашкольная ўстанова
можа распрацоўваць свой Статут, у якiм вызначаюцца нормы i правiлы
жыцця калектыву з улiкам яго асаблiвасцей i перспектыў развiцця,
правы i абавязкi членаў калектыву, а таксама бацькоўскi дагавор, якi
рэгулюе прававыя адносiны памiж дашкольнай установай i бацькамi, што
ўзнiкаюць у працэсе выхавання, карэкцыi, навучання, догляду i
аздараўлення дзiцяцi.
II. ПРАВАВЫ СТАТУС
6. Спецыяльная дашкольная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай асобай,
мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь са сваiм
найменнем, разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва
ўстаноўленым парадку.
7. Спецыяльная дашкольная ўстанова ў сваей дзейнасцi кiруецца
дзеючым заканадаўствам, гэтым прыкладным Палажэннем, Статутам.
8. Парадак адкрыцця, рэарганiзацыi i закрыцця спецыяльнай
дашкольнай установы вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
9. Кiраванне спецыяльнай дашкольнай установай ажыццяўляецца ў
цесным узаемадзеяннi яе працоўнага калектыву, бацькоў цi асоб, якiя
iх замяняюць, i грамадскасцi.
10. Вышэйшым органам упраўлення спецыяльнай дашкольнай установы
з'яўляецца агульны сход яе работнiкаў i бацькоў, якi праводзiцца не
радзей аднаго разу ў год.
Агульны сход:
-------------
- прымае Статут спецыяльнай дашкольнай установы i ўносiць у яго
неабходныя змяненнi;
- зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця спецыяльнай дашкольнай
установы, вызначае шляхi павышэння эфектыўнасцi педагагiчнай i
абслуговай працы;
- вырашае пытаннi, звязаныя з удасканаленнем кiравання i
арганiзацыйнай структуры спецыяльнай дашкольнай установы;
- прымае ўдзел у абмеркаваннi пытанняў аб выкарыстаннi наяўных
сродкаў для ўмацавання i развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы
спецыяльнай дашкольнай установы, а таксама iншых пытаннях яе
сацыяльнага развiцця;
- выбiрае адкрытым або тайным галасаваннем савет спецыяльнай
дашкольнай установы, старшыню i яго намеснiкаў, вызначае тэрмiны iх
паўнамоцтваў.
11. У перыяд памiж агульнымi сходамi органам кiравання выступае
савет спецыяльнай дашкольнай установы, якi дзейнiчае ў адпаведнасцi
з Палажэннем аб савеце, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
12. Савет спецыяльнай дашкольнай установы працуе ў цесным
кантакце з адмiнiстрацыяй i грамадскiмi арганiзацыямi. Усе яго
рашэннi своечасова даводзяцца да ведама бацькоў (асоб, якiя iх
замяняюць) i грамадскасцi.
13. У спецыяльнай дашкольнай установе ствараецца педагагiчны
савет - калегiяльны орган, якi аб'ядноўвае педагагiчных работнiкаў.
Асноўнымi яго задачамi з'яўляюцца абмеркаванне i выбар розных
варыянтаў праграм, зместу, форм i метадаў выхаваўча-адукацыйнай,
карэкцыйнай работы з дзецьмi, павышэнне навукова-педагагiчнага i
метадычнага ўзроўню педагогаў. Педагагiчны савет арганiзуе работу па
вывучэнню сучасных навучальна-выхаваўчых, карэкцыйных тэхналогiй,
развiццю творчых iнiцыятыў педагогаў, медыкаў, распаўсюджванню
лепшага вопыту, вызначае напрамкi сувязей спецыяльнай дашкольнай
установы са школай, навукова-даследчымi арганiзацыямi, таварыствамi
глухiх, iнвалiдаў па зроку.
Старшынёй педагагiчнага савета спецыяльнай дашкольнай установы
выбiраецца адзiн з кiраўнiкоў.
Парадак i рэжым работы педагагiчнага савета спецыяльнай
дашкольнай установы вызначаецца Статутам дашкольнай установы.
14. Кiраванне выхаваўча-навучальным, карэкцыйным працэсам i
бягучай дзейнасцю спецыяльнай дашкольнай установы ажыццяўляе
загадчык.
Загадчык назначаецца заснавальнiкам спецыяльнай дашкольнай
установы па згодзе з раённым(гарадскiм) аддзелам адукацыi з лiку
асоб, якiя маюць вышэйшую дэфекталагiчную адукацыю.
15. Загадчык спецыяльнай дашкольнай установы:
- накiроўвае дзейнасць калектыву дашкольнай установы i работу з
бацькамi на дасягненне высокай эфектыўнасцi выхавання, навучання i
карэкцыi дэфектаў дзяцей, стварае неабходныя ўмовы для ўмацавання iх
здароўя;
- ажыццяўляе кантроль за ходам i вынiкамi
выхаваўча-адукацыйнага i лячэбна-рэабiлiтацыйнага працэсу;
- вызначае штатны расклад спецыяльнай дашкольнай установы,
устанаўлiвае надбаўкi i ажыццяўляе прэмiраванне ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам;
- прымае на работу ва ўстаноўленым парадку работнiкаў
спецыяльных дашкольных устаноў;
- нясе адказнасць за падбор i правiльную расстаноўку кадраў,
станоўчыя ўзаемаадносiны ў калектыве, стварэнне ўмоў для творчага
росту педагагiчных, медыцынскiх работнiкаў, прымяненне iмi перадавых
форм i метадаў выхавання, навучання i карэкцыйнай дзейнасцi,
правядзенне педагагiчных эксперыментаў;
- з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў, дзейнiчае ад iмя
спецыяльнай дашкольнай установы, прадстаўляе яе ва ўсiх установах i
арганiзацыях розных форм уласнасцi; набывае, арэндуе, заказвае ў
прыватных асоб, рознiчнай сетцы i камiсiйных магазiнах неабходнае
спецыяльнай дашкольнай установе абсталяванне па безнаяўнаму або
наяўнаму разлiку; заключае дагаворы з арганiзацыямi, прадпрыемствамi
на выкананне розных вiдаў будаўнiча-мантажных работ, работ па
бягучаму рамонту, афармленню спецыяльнай дашкольнай установы,
гаспадарчаму ўтрыманню яе памяшканняў, пляцовак, якiя выконваюцца па
дзяржаўных расцэнках;
- выдае загады i ўказаннi, абавязковыя для выканання ўсiмi
работнiкамi спецыяльнай установы;
- уносiць найбольш важныя пытаннi жыццядзейнасцi спецыяльнай
дашкольнай установы на абмеркаванне агульнага сходу цi савета
дашкольнай установы, педагагiчнага савета, перыядычна робiць
справаздачу аб сваёй дзейнасцi перад калектывам, бацькоўскай
грамадскасцю i вышэйстаячымi органамi;
- адмяняе рашэннi савета спецыяльнай дашкольнай установы, калi
яны супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, гэтаму Палажэнню,
Статуту дашкольнай установы.
16. Выхавацель-метадыст спецыяльнай дашкольнай установы
назначаецца заснавальнiкам спецыяльнай дашкольнай установы па
ўзгадненню з раённым(гарадскiм) аддзелам адукацыi з лiку лепшых
педагогаў, якiя маюць адпаведную вышэйшую дэфекталагiчную адукацыю.
17. Выхавацель-метадыст:
- арганiзоўвае педагагiчны працэс у дашкольнай установе ў
адпаведнасцi з выбранымi праграмамi i методыкамi;
- ажыццяўляе кантроль за якасцю выхавання, навучання i
карэкцыйнай работы з дзецьмi;
- праводзiць псiхолага-педагагiчныя назiраннi за развiццем
дзяцей, дае адпаведныя рэкамендацыi педагогам i бацькам; аналiзуе
прафесiйную дзейнасць педагагiчных работнiкаў;
- забяспечвае педагагiчны працэс неабходнымi дыдактычнымi
сродкамi навучання, выхавання i карэкцыi развiцця дзiцяцi;
- арганiзуе работу метадычнага кабiнета, ажыццяўляе метадычную
работу з педагагiчнымi кадрамi, вывучае i распаўсюджвае лепшы вопыт
выхавання дзяцей;
- арганiзуе работу па прапагандзе педагагiчных ведаў сярод
бацькоў, забяспечвае пераемнасць у рабоце педагогаў розных
узроставых груп спецыяльнай дашкольнай установы i школы.
18. Педагогi спецыяльнай дашкольнай установы, акрамя выканання
абавязкаў, якiя прадугледжаны Палажэннем i Статутам дашкольнай
установы, павiнны праводзiць работу, накiраваную на максiмальную
карэкцыю недахопаў развiцця дзяцей, падрыхтоўку iх да жыцця,
навучання ў школе, сацыяльную адаптацыю; у сваiх адносiнах да дзяцей
павiнны праяўляць мiласэрнасць, не прынiжаць годнасць дзiцяцi, яго
бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць.
19. Правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў педагагiчнага працэсу i
iншых работнiкаў вызначаюцца правiламi ўнутранага працоўнага
распарадку, Статутам дашкольнай установы, Палажэннем аб савеце
спецыяльнай дашкольнай установы, бацькоўскiм дагаворам.
20. Педагагiчныя i медыцынскiя кадры спецыяльнай дашкольнай
установы фармiруюцца з лiку асоб, якiя маюць спецыяльную
дэфекталагiчную або медыцынскую адукацыю, i прымаюцца на работу з
выпрабавальным тэрмiнам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
21. Дакументацыя спецыяльнай дашкольнай установы вядзецца ў
адпаведнасцi з тыпавой iнструкцыяй, зацверджанай Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
22. Статыстычная справаздачнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.
23. Спецыяльная дашкольная ўстанова мае права прымяняць розныя
формы брыгаднага, арэнднага i сямейнага падрадаў, дагаварныя i iншыя
прагрэсiўныя вiды арганiзацыi i стымулявання педагагiчнай дзейнасцi
i абслуговай працы.
24. Правы дзiцяцi абараняюцца дзеючым заканадаўствам, а таксама
бацькоўскiм дагаворам. Кожнаму дзiцяцi ў дашкольнай установе
гарантуецца:
- абарона яго годнасцi;
- абарона ад фiзiчнага i псiхiчнага гвалту;
- задавальненне патрэбы ў эмацыяльна-асобасных зносiнах;
- атрыманне квалiфiкаванай дапамогi ў карэкцыi недахопаў
развiцця.
25. Выключэнне дзяцей са спецыяльнай дашкольнай установы
вядзецца загадчыкам пры згодзе з яе заснавальнiкамi i саветам
спецыяльнай дашкольнай установы ў наступных выпадках:
- па медыцынскаму заключэнню, якое забараняе яго знаходжанне ў
гэтай дашкольнай установе па стану здароўя дзiцяцi;
- ненаведванне дзецьмi дашкольнай установы звыш аднаго месяца
без заявы бацькоў;
- у выпадку нявыплаты за iх утрыманне на працягу двух тыдняў
пасля ўстаноўленага тэрмiну;
па заяве бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.
Бацькам паведамляецца аб выключэннi дзiцяцi за 7 дзён. За
дзiцём захоўваецца месца ў дашкольнай установе ў выпадку яго
хваробы, праходжання санаторна-курортнага лячэння, каранцiну,
хваробы або водпуску яго мацi, чарговага водпуску бацькi (або асоб,
якiя замяняюць бацькоў), па заяве бацькоў, на перыяд аздараўлення
дзiцяцi летам тэрмiнам да 90 дзён.
Забараняецца выключаць дзяцей са спецыяльнай дашкольнай
установы /групы/ у сувязi са змяненнем месца работы бацькоў.
III. СТРУКТУРА I АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
26. Спецыяльныя дашкольныя ўстановы могуць быць наступных
тыпаў:
па ўзроставаму ахопу дзяцей:
- яслi-сад;
- дзiцячы сад.
па прызначэнню:
- кампенсiруючыя (для дзяцей, якiя маюць патрэбу ў карэкцыi iх
фiзiчнага цi псiхiчнага развiцця);
- камбiнаваныя.
па профiлю:
- для глухiх i са слабым слыхам;
- для сляпых i са слабым зрокам;
- для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi мовы /алалiяй, агульным
недаразвiццем мовы, дызартрыяй, рыналалiяй, афазiяй, заiканнем/;
- для дзяцей з парушэннямi апорна-рухальнага апарату (з
цэрэбральным паралiчом, вынiкамi полiямiэлiту, артрагрыпозам,
мiяпатыяй);
- для разумова адсталых (з парушэннямi iнтэлекту);
- для дзяцей з затрымкай псiхiчнага развiцця.
27. Спецыяльныя дашкольныя групы для дзяцей з недахопамi
фiзiчнага i псiхiчнага развiцця могуць быць састаўной часткай
навучальна-выхаваўчай установы школы-iнтэрната /школы/ для дзяцей з
недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця, якiя працуюць у
адпаведнасцi з гэтым Палажэннем.
28. Па прыналежнасцi i формах арганiзацыi спецыяльныя
дашкольныя ўстановы могуць быць наступных вiдаў уласнасцi:
- дзяржаўныя;
- калектыўныя (арэндных прадпрыемстваў, кааператываў,
акцыянерных таварыстваў i iншыя);
- прыватныя.
29. Спецыяльныя дашкольныя ўстановы для дзяцей з адхiленнямi ў
разумовым i фiзiчным развiццi адкрываюцца ў будынку, якi пабудаваны
па тыпавым (iндывiдуальным) праекце.
30. Камплектаванне спецыяльнай дашкольнай установы (груп)
дзецьмi ажыццяўляецца яе заснавальнiкамi (упраўленнем, аддзелам
адукацыi або прадпрыемствам, установай, арганiзацыяй, асобамi, у
падпарадкаваннi якiх яна знаходзiцца) на падставе заключэння
псiхолага-медыка-педагагiчных кансультацый, дыягнастычных цэнтраў,
медыка-педагагiчных камiсiй у адпаведнасцi з дыягназам.
Парадак улiку заяў, афармленне i выдача пуцёвак вызначаецца
заснавальнiкамi дашкольных устаноў. Памiж дашкольнымi ўстановамi
можа арганiзоўвацца абмен месцамi.
31. Методыка адбору дзяцей з недахопамi разумовага i фiзiчнага
развiцця ў спецыяльныя дашкольныя ўстановы (групы) распрацоўваецца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
32. Залiчэнне дзяцей у спецыяльную дашкольную ўстанову (групу)
вядзецца па прад'яўленню наступных дакументаў:
- пуцёўкi, выдадзенай заснавальнiкам дашкольнай установы;
- заявы бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць;
- выпiскi з гiсторыi развiцця дзiцяцi з заключэннем аб стане
здароўя;
- даведкi аб адсутнасцi кантактаў з iнфiцыраванымi хворымi;
- пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi;
- заключэння псiхолага-медыка-педагагiчных кансультацый,
дыягнастычных цэнтраў, медыка-псiхалагiчных камiсiй.
33. Дзецi, накiраваныя ў спецыяльныя дашкольныя ўстановы
(групы) з дашкольнай установы агульнага тыпу, прымаюцца ў групы
адпаведна ўзроўню iх развiцця.
Пры ўмове паспяховай карэкцыi дэфектаў i пры ўдакладненнi
дыягназу на падставе заключэння псiхолага-медыка-педагагiчных
кансультацый, дыягнастычных цэнтраў, медыка-педагагiчных камiсiй,
дзецi пераводзяцца ў дашкольныя ўстановы агульнага тыпу або
спецыяльныя дашкольныя ўстановы iншага тыпу.
Адмiнiстрацыя спецыяльных дашкольных устаноў абавязана
садзейнiчаць уладкаванню дзяцей у адпаведныя дашкольныя ўстановы
(групы).
34. У спецыяльныя дзiцячыя ўстановы прымаюцца дзецi ва ўзросце
ад 2 да 7 год.
Па медыцынскаму заключэнню i вынiках рашэння
медыка-педагагiчных камiсiй дзецi могуць знаходзiцца ў спецыяльнай
дашкольнай установе (групе) да 8 год.
35. Групы камплектуюцца па аднаўзроставу прынцыпу або дзецьмi
рознага ўзросту, адпаведна ўзроўню iх развiцця, профiлю.
У спецыяльных дашкольных установах могуць арганiзоўвацца групы
для дзяцей з камбiнаваным дэфектам.
36. Камплектаванне груп у спецыяльнай дашкольнай установе
ажыццяўляецца ў летнi перыяд i заканчваецца да 1 верасня.
Прыём дзяцей вядзецца на працягу года пры наяўнасцi месцаў.
37. Рэжым работы спецыяльнай дашкольнай установы (групы)
вызначаецца рашэннем мясцовага Савета народных дэпутатаў па
прадстаўленню ўпраўлення (аддзела) адукацыi або прадпрыемства,
установы, арганiзацыi, у распараджэннi якiх яна знаходзiцца, а
таксама з улiкам правядзення неабходнай карэкцыйна-выхаваўчай
работы.
Спецыяльныя дашкольныя ўстановы (групы) могуць працаваць 5 i 6
дзён у тыдзень па рэжыму дзеннага, кругласутачнага знаходжання ў iх
дзяцей.
38. Пры наяўнасцi неабходных матэрыяльных, працоўных,
фiнансаваых рэсурсаў устанаўлiваюцца наступныя нормы напаўняльнасцi
груп у спецыяльнай дашкольнай ўстанове:
для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi мовы:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 12 чал.
з фанетыка-фанематычным недаразвiццём мовы i парушэннямi
гукавымаўлення:
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 12 чал.
глухiх дзяцей:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 6 чал.
дзяцей са слабым слыхам i позняй стратай слыху:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 8 чал.
сляпых дзяцей:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 6 чал.
дзяцей са слабым зрокам:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 10 чал.
дзяцей з касавокасцю i амблiяпiяй:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 10 чал.
дзяцей разумова адсталых:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 10 чал.
дзяцей з затрымкай псiхiчнага развiцця:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 10 чал.
дзяцей з вынiкамi палiямiэлiту i цэрэбральных паралiчаў:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 8 чал.
з камбiнаванымi дэфектамi:
- раннi ўзрост /да 3 год/ - 6 чал.;
- дашкольны ўзрост /з 3 да 7 год/ - 6 чал.
39. Спецыяльная дашкольная ўстанова забяспечвае збалансаванае
харчаванне дзяцей, неабходнае для iх развiцця i здароўя.
Харчаванне дзяцей у спецыяльнай дашкольнай установе
арганiзуецца з улiкам працягласцi рабочага дня i ў адпаведнасцi з
устаноўленымi фiнансамi i натуральнымi нормамi.
IV. АРГАНIЗАЦЫЯ ЛЯЧЭБНА-РЭАБIЛIТАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
40. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей з недахопамi разумовага i
фiзiчнага развiцця ажыццяўляецца штатнымi ўрачамi (педыятр,
псiхiятр, акулiст, оталарынголаг, артапед) i сярэднiм медыцынскiм
персаналам.
Лячэбна-кансультацыйная дапамога ўрачоў iншых спецыяльнасцей
ажыццяўляецца пры неабходнасцi палiклiнiкай раёна, дзе знаходзiцца
спецыяльная дашкольная ўстанова.
41. Медыцынскiя работнiкi разам з адмiнiстрацыяй нясуць
адказнасць за здароўе i фiзiчнае развiццё дзяцей, правядзенне
спецыялiзаванага лячэння, рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў, захаванне
ў дзiцячай установе санiтарна-гiгiенiчнага i процiэпiдэмiчнага
рэжыму, рэжым i якасць харчавання, дазiроўку iх фiзiчных i разумовых
нагрузак.
У спецыяльных дашкольных установах (групах) 2 разы ў год
праводзяцца паглыбленыя медыцынскiя агляды.
42. Пры правядзеннi лячэбна-рэабiлiтацыйнай работы, у
залежнасцi ад паказанняў, дзяцей кансультуюць у iнстытутах,
клiнiках, спецыялiзаваных аддзяленнях бальнiц. У сваёй рабоце
медыцынскiя работнiкi кiруюцца загадамi, iнструкцыямi i iншымi
дакументамi, якiя выдаюцца органамi адукацыi i аховы здароўя.
Кантроль за правядзеннем лячэбна-рэабiлiтацыйнага працэсу
ажыццяўляецца мясцовымi органамi аховы здароўя i адукацыi.
43. Медыцынскiя работнiкi ажыццяўляюць метадычную,
санiтарна-асветнiцкую работу з персаналам спецыяльнай дашкольнай
установы, бацькамi па зместу лячэбна-рэабiлiтацыйнагу працэсу,
аздараўленчай работы, накiраваных на паляпшэнне здароўя дзяцей.
V. АРГАНIЗАЦЫЯ ПЕДАГАГIЧНАГА ПРАЦЭСУ
44. Спецыяльная дашкольная ўстанова (група) з'яўляецца
выхаваўчай установай, якая ў працэсе выхавання, навучання,
спецыяльнай карэкцыйнай работы забяспечвае дзецям выпраўленне
дэфектаў разумовага i фiзiчнага развiцця, дасягненне ўзроўню ведаў i
ўменняў, неабходных для сацыяльнай адаптацыi i самастойнай
дзейнасцi.
45. Выхаваўча-адукацыйны працэс у спецыяльнай дашкольнай
установе праводзiцца па праграмах, зацверджаных Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
46. Спецыяльная дашкольная ўстанова ажыццяўляе выхаванне,
навучанне, карэкцыйную работу з дзецьмi на роднай мове у
адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
47. З мэтай стварэння аптымальных умоў для фiзiчнага,
псiхiчнага i асобаснага развiцця дзяцей, папярэджання ўзнiкнення
другасных дэфектаў развiцця, арганiзацыя выхаваўча-адукацыйнага
працэсу будуецца на аснове педагагiчна абгрунтаванага выбару
педагогамi праграм, сродкаў, форм i метадаў выхавання, навучання i
карэкцыi.
48. Выхаваўча-адукацыйнымi i карэкцыйнымi задачамi спецыяльнай
дашкольнай установы з'яўляюцца:
- кампенсацыя дэфекту, пераадоленне яго вынiкаў;
- фармiраванне асобы дзiцяцi з улiкам узроставых i
iндывiдуальных асаблiвасцей;
- умацаванне i загартаванне дзiцячага арганiзму;
- развiццё руху;
- фармiраванне культурна-гiгiенiчных навыкаў; эмацыянальнай
сферы;
- уключэнне дзяцей у пасiльную працу;
- далучэнне дзяцей да беларускай мовы, культуры, традыцый,
культуры iншых народаў, якiя пражываюць у рэспублiцы;
- непарыўнасць i ўзаемадапаўненне выхавання i навучання дзяцей
на аснове адзiнства ўсiх сфер iх жыццядзейнасцi;
- узаемадзеянне з сям'ей;
- ажыццяўленне пераемнасцi ў рабоце са школай.
49. Асаблiвасцю выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў спецыяльнай
дашкольнай установе з'яўляецца яго бесперапыннасць на працягу
каляндарнага года.
Працягласць навучальнага года 32 тыднi. На працягу навучальнага
года ўстанаўлiваюцца тыднёвыя вясеннiя i зiмовыя канiкулы.
Педагагiчны савет вызначае тэрмiны пачатку канiкул.
50. У адпаведнасцi з асаблiвасцямi развiцця дзяцей у сiстэме
карэкцыйнай работы ўводзяцца спецыяльныя заняткi па развiццю
зрокавага, слыхавага, дыдактыльнага (адчувальнага) ўспрымання мовы,
сацыяльна-бытавой арыенцiроўкi, фармiраванню навыкаў зносiн.
51. Групавыя i iндывiдуальныя заняткi па карэкацыi недахопаў
развiцця праводзяцца з мэтай лiквiдацыi або паслаблення другаснага
дэфекту, фармiравання кампенсаторных навыкаў, утварэння ў дзяцей
базiсу для засваення праграмнага матэрыялу i падрыхтоўкi iх да
школы.
Штодзённая колькасць, працягласць i паслядоўнасць групавых i
iндывiдуальных заняткаў вызначаецца раскладам.
VI. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
ДЗЕЙНАСЦЬ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
52. Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, прадпрыемствы,
арганiзацыi, установы, гаспадаркi прадстаўляюць спецыяльнай
дашкольнай установе неабходныя ей збудаваннi i памяшканнi,
iнжынерныя камунiкацыi, зямельныя надзелы.
53. Памяшканнi спецыяльнай дашкольнай установы павiнны
абсталеўвацца па дзеючых нарматывах i эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з
правiламi тэхнiкi бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi.
54. Спецыяльныя дашкольныя ўстановы павiнны аснашчацца сучаснай
апаратурай, мэбляй, абсталяваннем лячэбна-карэкцыйнага прызначэння.
55. Умацаванне i развiцце матэрыяльнай базы дзяржаўнай
спецыяльнай дашкольнай установы ажыццяўляецца за кошт мясцовых
Саветаў народных дэпутатаў, прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак i
iншых арганiзацый, прыватных асоб, а таксама за кошт сродкаў, якiя
паступаюць за аказанне платных паслуг.
56. Платныя паслугi насельнiцтву аказваюцца па цэнах i тарыфах,
зацверджаных ва ўстаноўленым парадку.
57. Аказванне платных паслуг не павiнна ажыццяўляцца ўзамен
дзейнасцi, фiнансуемай з бюджэту, i за кошт знiжэння ўзроўню
бясплатнага абслугоўвання. Кантроль за ўзроўнем бясплатнага
абслугоўвання ажыццяўляецца раенным /гарадскiм/ аддзелам адукацыi.
VII. МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА
58. Спецыяльныя дашкольныя ўстановы маюць права ўдзельнiчаць у
мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi, устанаўлiваць
прамыя сувязi з замежнымi i мiжнароднымi установамi i арганiзацыямi
адукацыi, у тым лiку накiроўваць на аснове ўзаемнага пагаднення
супрацоўнiкаў для навучання i стажыровак.
59. Мiжнародная дзейнасць спецыяльнай дашкольнай установы
ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 98/12.
Дата: 17.11.93 г.
|