Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 24 ноября 1999 г. №697 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб музеi навучальна-выхаваўчай установы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     24 лiстапада 1999 г. N 697

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАЙ
 УСТАНОВЫ
         -----------------------------------------------------------
         Утратил  силу постановлением Министерства образования от  4
         декабря  2002  г.  №  52  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/8879 от 19.12.2002 г.) 

     Важным  фактарам  патрыятычнай i культурна-асветнiцкай работы з
навучэнцамi    з'яўляюцца   музеi   навучальна-выхаваўчых   устаноў.
Выкарыстоўваючы   магчымасцi   музеяў  педагагiчныя  работнiкi  праз
канкрэтныя  матэрыялы  i  факты ўплываюць на фармаванне светапогляду
навучэнцаў,  выхоўваюць  патрыятызм  i  духоўнасць.  На  базе музеяў
праводзяцца   адкрытыя  ўрокi,  семiнары,  канферэнцыi,  сустрэчы  з
навукоўцамi  i пiсьменнiкамi, ветэранамi вайны i працы. Працягваецца
працэс   пашырэння   экспазiцый  дзеючых  музеяў,  ствараюцца  новыя
гiсторыка-краязнаўчыя музеi, пастаянна-дзеючыя выставы.
     Разам з   тым   установамi   адукацыi   не  заўсёды  ствараюцца
комплексныя  ўмовы  для  работы  музеяў.  Яны  не   заўсёды   цалкам
забяспечваюцца  нарматыўнай  базай,  адсутнiчае  сiстэма  метадычнай
дапамогi i  адпаведнага  кантролю  за  iх  дзейнасцю.  Недастатковая
сувязь з дзяржаўнымi музеямi i навуковымi ўстановамi рэспублiкi.
     У   сувязi   з  вышэйадзначаным  i  ў  адпаведнасцi  з  Законам
Рэспублiкi   Беларусь   "Аб  музеях  i  Музейным  фондзе  Рэспублiкi
Беларусь" *) загадваю:

 ____________________________
     *) Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь,  1996 г., N
28, ст.215.

     1. Зацвердзiць   Палажэнне   аб   музеi   навучальна-выхаваўчай
установы (дадаецца).

     2. Галоўнаму   ўпраўленню   сацыяльнай   i   выхаваўчай  работы
(Г.А.Бутрым) прадставiць дадзены загад  на  прававую  экспертызу  ва
ўстаноўленым парадку ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.

     3. Кантроль   за   выкананнем   дадзенага  загаду  ўскласцi  на
намеснiка Мiнiстра А.Г.Слуку.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

 УЗГОДНЕНА                               ЗАЦВЕРДЖАНА
 Намеснiк Мiнiстра культуры              Загад Мiнiстэрства адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь                     Рэспублiкi Беларусь
 В.К.Гедройц                             24.11.1999 N 697
 13.11.1999

                             ПАЛАЖЭННЕ
              аб музеi навучальна-выхаваўчай установы

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Музей навучальна-выхаваўчай установы з'яўляецца тэматычнай
сiстэматызаванай  калекцыяй   арыгiнальных   помнiкаў   нацыянальнай
гiсторыi,   культуры   i  прыроды.  Работа  музея  цесна  звязана  з
вучэбна-выхаваўчым  працэсам   установы.   Музей   ажыццяўляе   сваю
дзейнасць на аб'ектыўнай навуковай аснове.

     1.2.  Музей навучальна-выхаваўчай установы працуе на грамадскiх
пачатках     i     ствараецца     ў    агульнаадукацыйных    школах,
школах-iнтэрнатах, дзiцячых дамах, установах пазашкольнай адукацыi i
выхавання,  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчах, а таксама ў вышэйшых i
сярэднiх  спецыяльных  навучальных  установах  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  пад  кiраўнiцтвам  педагогаў,  бацькоў i iншых
зацiкаўленых асоб.

     1.3.  Арыгiнальныя  помнiкi  гiсторыi, культуры i прыроды, якiя
размешчаны  ў  фондах  музеяў, з'яўляюцца агульнанароднай уласнасцю.
Яны  ўваходзяць  у  склад  Музейнага  фонду  Рэспублiкi  Беларусь  i
дзяржаўнага  архiўнага  фонду  рэспублiкi  i  падлягаюць дзяржаўнаму
ўлiку ва ўстаноўленым парадку.

     1.4. Музей   навучальна-выхаваўчай   установы   *)  садзейнiчае
фармiраванню  нацыянальнай  самасвядомасцi  навучэнцаў,   беражлiвым
адносiнам да помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды.

 ____________________________
     *) Далей - музей.

                         2. Задачы музея

     2.1. Задачамi музея з'яўляюцца:
     - вывучэнне  i асэнсаванне гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця
iнтэлектуальных,  маральных,  культурных   i   творчых   магчымасцей
навучэнцаў, выхавання ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння iх
да нацыянальнай i агульначалавечай культуры;
     - удзел ва ўдасканаленнi вучэбна-выхаваўчай работы;
     - ахова  i  прапаганда  помнiкаў  гiсторыi,  культуры,  прыроды
роднага краю;
     - правядзенне  культурна-асветнiцкай  работы  сярод навучэнцаў,
бацькоў, насельнiцтва.

                       3. Музейная дзейнасць

     3.1. Да музейнай дзейнасцi адносяцца:
     - навуковае  камплектаванне,  арганiзацыя  ўлiку  i  захоўвання
музейных калекцый, забеспячэнне iх цэласнасцi;
     - навуковыя даследаваннi на аснове музейных калекцый, архiўных,
бiблiятэчных i iншых матэрыялаў;
     - праектаванне   i  стварэнне  музейных  экспазiцый  i  выстаў,
музейны дызайн i афармiцельскiя работы;
     - усе вiды рэстаўрацыi i кансервацыi музейных прадметаў;
     - падрыхтоўка i  выданне  каталогаў  музейных  калекцый,  iншай
друкаванай i сувенiрнай прадукцыi;
     - папулярызацыя музейных калекцый;
     - наладжванне  пошукавых  краязнаўчых  паходаў  i  экспедыцый з
мэтай папаўнення музейных калекцый;
     - выкарыстанне     экспазiцыi     i     фондаў     музея      ў
навучальна-выхаваўчым працэсе;
     - удзел   ва   Усебеларускай   турысцка-краязнаўчай  экспедыцыi
навучэнцаў "Наш край".

                          4. Музейны фонд

     4.1.  Музейны  фонд  навучальна-выхаваўчых устаноў уваходзiць у
склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

     4.2.  Музейны  фонд  навучальна-выхаваўчых устаноў уяўляе сабой
сукупнасць рухомых   i   асобных   нерухомых   гiстарычна-культурных
каштоўнасцей Беларусi,  а таксама замежнай гiсторыi i культуры, якiя
маюць  гiстарычную,  мастацкую,  навуковую  або   iншую   культурную
значнасць i захоўваюцца ў музеях названых устаноў.

     4.3.  У  склад  Музейнага  фонду  навучальна-выхаваўчых устаноў
уваходзяць:
     - калекцыi  i асобныя музейныя рэчы,  якiя звязаны з важнейшымi
з'явамi i падзеямi ў жыццi беларускага i iншых народаў,  дзяржавы  i
грамадства, з развiццём культуры i быту, навукi i тэхнiкi, мастацтва
i лiтаратуры,  з жыццём  i  дзейнасцю  дзяржаўных  дзеячаў,  дзеячаў
навукi,  лiтаратуры,  культуры  i  мастацтва,  актыўных  удзельнiкаў
гiстарычных падзей;
     - творы манументальнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у
тым  лiку  народнага),  музычнага,  тэатральнага   i   iншых   вiдаў
мастацтва;
     - калекцыi  i   асобныя   прадметы   геалогii,   палеанталогii,
мiнералогii,  фауны  i  флоры,  якiя  характарызуюць  прыродазнаўчую
гiсторыю;
     - рукапiсы  ўсiх вiдаў,  уключаючы рукапiсныя i старадрукаваныя
кнiгi, антыкварныя, рэдкiя i асаблiва каштоўныя выданнi;
     - нумiзматычныя,   геральдычныя,   сфрагiстычныя,  эпiграфiчныя
калекцыi i асобныя прадметы;
     - калекцыi  зброi  i  вайсковай  атрыбутыкi,  а таксама асобныя
прадметы ваеннай тэматыкi;
     - iншыя   прадметы,  якiя  з'яўляюцца  гiстарычнай,  навуковай,
мастацкай i культурнай каштоўнасцю.

     4.4.   Помнiкi   гiсторыi  i  культуры,  якiя  маюць  асаблiвае
навукова-гiстарычнае або  мастацкае  значэнне,  уключаючы  ордэны  i
медалi,   а   таксама   прадметы,  захаванасць  якiх  не  можа  быць
забяспечана  музеям  навучальна-выхаваўчай  установы,  павiнны  быць
перададзены   ў   дзяржаўныя  музеi  са  складаннем  акту  перадачы.
Захаванне ўзораў халоднай i  агнястрэльнай  зброi  ў  музеi  магчыма
толькi  пасля  прывядзення яе ў стан непрыдатнасцi да выкарыстання i
адпаведнага дазволу мясцовых органаў унутраных спраў.

     4.5.  Уласнiкам  Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца
дзяржава. Уладальнiкамi i захавальнiкамi рухомых i асобных нерухомых
гiстарычна-культурных       каштоўнасцей       Музейнага       фонду
навучальна-выхаваўчых устаноў з'яўляюцца названыя ўстановы.

     4.6. На музеi навучальна-выхаваўчых устаноў па правiлах  улiку,
захоўвання    i    выкарыстання    рухомых   i   асобных   нерухомых
гiстарычна-культурных каштоўнасцей Музейнага фонду названых  устаноў
распаўсюджваюцца палажэннi нарматыўных дакументаў,  якiя дзейнiчаюць
для дзяржаўных музеяў.

     4.7.   Перадача   калекцый  цi  асобных  музейных  прадметаў  з
Музейнага  фонду  навучальна-выхаваўчых  устаноў у мэтах культурнага
абмену  памiж  музеямi  розных  форм  уласнасцi ў часовае карыстанне
ажыццяўляецца  са  згоды  музея-уладальнiка  па  пiсьмоваму  дазволу
цэнтральных   дзяржаўных   органаў  кiравання  адукацыi  i  культуры
Рэспублiкi Беларусь, а ў пастаяннае - па загаду.

     4.8.  Музейны фонд навучальна-выхаваўчых устаноў падзяляецца на
асноўны   (арыгiнальныя   помнiкi  гiсторыi,  культуры,  прыроды)  i
дапаможны (схемы, дыяграмы, копii, муляжы).

     4.9. Адказнасць  за  арганiзацыю захаванасцi фондаў ускладаецца
на  дырэктара  навучальна-выхаваўчай  установы,  у  якой  функцыянуе
музей.

                        5. Арганiзацыя музея

     5.1. Навучальна-выхаваўчыя ўстановы могуць ствараць музеi пасля
заключэння   мясцовых   органаў   кiравання  адукацыяй  i  культурай
Рэспублiкi  Беларусь  аб  наяўнасцi  належных  умоў для забеспячэння
дзейнасцi  музеяў.  Музеi,  заснаваныя  на  гэтай  форме  ўласнасцi,
прадстаўляюць  у  рэгiянальныя дзяржаўныя музеi пiсьмовую iнфармацыю
аб наяўнасцi музейных прадметаў асноўнага фонду.

     5.2.   Стварэнне   музея   -   вынiк   мэтанакiраванай  творчай
пошукава-даследчай  работы вучэбна-педагагiчнага калектыву i магчыма
пры наяўнасцi:
     - актыву   навучэнцаў,   здольнага   ажыццяўляць  сiстэматычную
пошукавую, фондавую, экспазiцыйную, культурна-асветнiцкую работу;
     - кiраўнiка-педагога,  а  таксама  пры ўмове актыўнага ўдзелу ў
гэтай рабоце педагагiчнага калектыву,  бацькоў i iншых  зацiкаўленых
асоб;
     - асобнага  памяшкання  i  абсталявання,   якiя   забяспечваюць
захаванасць музейных экспанатаў i ўмовы для iх паказу;
     - экспазiцыi,  якая адпавядае па зместу i  афармленню  сучасным
патрабаванням i налiчвае не меней за 100 сапраўдных экспанатаў;
     - сабранай  i  зарэгiстраванай  у  iнвентарнай  кнiзе  калекцыi
музейных  прадметаў,  якая дае магчымасць стварыць музей вызначанага
профiлю.

     5.3.  Размяшчэнне  музеяў  у  будынках  (памяшканнях),  якiя не
адпавядаюць умовам захавання музейных калекцый, забараняецца.

     5.4.    Рашэнне    аб    адкрыццi    музея    прымае   педсавет
навучальна-выхаваўчай    установы.   Рашэнне   аб   адкрыццi   музея
ўзгадняецца   з   адпаведнымi   аддзеламi   адукацыi  i  культуры  i
афармляецца загадам дырэктара навучальна-выхаваўчай установы.

     5.5.  Профiль  музея  вызначаецца  педагагiчнай  мэтазгоднасцю,
характарам  сабраных  калекцый помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды.
Музеi   навучальна-выхаваўчых   устаноў  могуць  быць:  краязнаўчыя,
этнаграфiчныя,    вайсковай   славы,   лiтаратурныя,   мемарыяльныя,
прыродазнаўчыя i iншыя.

     5.6.  Музею,  работа  якога  адпавядае  патрабаванням дадзенага
палажэння, Рэспублiканскiм,   абласнымi   цэнтрамi  дзiцяча-юнацкага
турызму     i     экскурсiй     прысвойваецца     званне      "Музей
навучальна-выхаваўчай установы" i выдаецца пашпарт.

     5.7.  Лепшым  музеям Упраўленнямi адукацыi i культуры абласных,
Мiнскага  гарадскога  выканкамаў можа быць прысвоена званне "Народны
музей". Умовамi для прысваення звання з'яўляюцца:
     - праца музея на грамадскiх пачатках не меней як 3 гады;
     - высокi    арганiзацыйны     i     навуковы     ўзровень     у
навукова-асветнiцкай,       збiральнiцкай,       фондава-захаваўчай,
папулярызатарскай i культурна-выхаваўчай рабоце;
     - штогадовае  наведванне  музея  не  меней за 1 тысячу чалавек;
     - наяўнасць  не  меней  500  сапраўдных  помнiкаў  гiсторыi   i
культуры  ў  складзе  фондавай  калекцыi,  якiя  б  уяўлялi  значную
навуковую,  гiстарычную,  прыродазнаўчую,  лiтаратурную цi мастацкую
каштоўнасць;
     - вядзенне  дакладнай улiковай дакументацыi (iнвентарная кнiга,
якая заверана дзяржаўным  музеям,  акты  прыёма  i  выдачы  музейных
рэчаў,  вопiсы  музейных  прадметаў,  якiя  ўзяты на ўлiк дзяржаўным
музеям,   навуковыя   пашпарты   на   найбольш   выдатныя    рухомыя
гiсторыка-культурныя каштоўнасцi са складу фондавай калекцыi разам з
iх фотаздымкамi);
     - наяўнасць   асобнага  памяшкання  пад  пастаянную  экспазiцыю
агульнай плошчай не меней 100 квадратных метраў, а таксама наяўнасць
асобнага памяшкання для фондасховiшча;
     - наяўнасць у музейных памяшканнях  належнай  аховы  (узята  на
ахоўна-пажарную сiгналiзацыю, здаецца на варту, iснуе некалькi межаў
аховы i г.д.).
     Праз  кожныя  сем  гадоў  званне  "Народны  музей" павiнна быць
пацверджана рашэннем адпаведных органаў адукацыi i культуры.

     5.8.   Установы   адукацыi   ствараюць   належныя   ўмовы   для
прафесiйнага росту i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў музеяў.

                    6. Кiраўнiцтва работай музея

     6.1.  Работа  музея арганiзуецца на аснове самакiравання. Кiруе
ёй  савет,  якi  выбiраецца  на  сходзе  актыву  музея. Педагагiчнае
кiраўнiцтва   работай   актыва   музея   ажыццяўляе  настаўнiк,  якi
прызначаецца загадам дырэктара навучальна-выхаваўчай установы.

     6.2. Савет музея на сваiх пасяджэннях вырашае пытаннi ўключэння
ў  фонды музея паступаючых у працэсе камплектацыi помнiкаў гiсторыi,
культуры,  прыроды пры ўдзеле ў гэтай рабоце спецыялiстаў дзяржаўных
музеяў,   архiваў   i   iншых   устаноў,   разглядае   i  зацвярджае
перспектыўныя  каляндарныя  планы,  разглядае  справаздачы пошукавых
груп,   абмяркоўвае  асноўныя  пытаннi  дзейнасцi  музея,  арганiзуе
падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву.

     6.3.  З мэтай арганiзацыi работы музея з лiку яго актыву могуць
стварацца   групы   на  чале  з  членамi  савету  музея:  пошукавая,
перапiскi, фондавая (па апрацоўцы фондаў), экскурсiйная i iншыя.

     6.4.  Кiраўнiцтва  i  кантроль  за дзейнасцю музея ажыццяўляюць
органы  адукацыi.  Метадычную  дапамогу  музеям  аказваюць iнстытуты
ўдасканалення   настаўнiкаў,   дзяржаўныя  музеi,  архiвы,  установы
адукацыi (цэнтры дзiцяча-юнацкага турызму, Дамы творчасцi школьнiкаў
i г.д.).

                 7. Рэарганiзацыя i закрыццё музея

     7.1. У выпадку спынення дзейнасцi  музея  навучальна-выхаваўчай
установы  пытанне  аб  перадачы яго фондаў як у дзяржаўныя,  так i ў
грамадскiя  музеi   вырашаецца   органамi   адукацыi   i   культуры,
афармляецца  загадам  дырэктара  навучальна-выхаваўчай  установы  са
складаннем акту перадачы.  Пры  iншых  выпадках  музей  кансервуецца
(кiраўнiк музея  або  прадстаўнiк   навучальна-выхаваўчай   установы
сумесна  з прадстаўнiкамi ад устаноў адукацыi i культуры складае акт
наяўнасцi  прадметаў;  памяшканне,  дзе  знаходзяцца  фонды   музея,
апячатваецца).  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations