ПРАВIЛЫ ПАДРЫХТОЎКI, ПРЫНЯЦЦЯ, УЛIКУ I ЗАХОЎВАННЯ
ВЕДАМАСНЫХ НАРМАТЫЎНЫХ АКТАЎ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацвярджаю: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
04.12.1997
-----------------------------------------------------------
Утратили силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
2007 г. № 271
1. Агульныя палажэннi
1.1. Гэтыя правiлы рэгулююць парадак падрыхтоўкi, прыняцця,
улiку i захоўвання загадаў, пастаноў, iнструкцый, палажэнняў i iншых
нарматыўных актаў Мiнiстэрства культуры.
1.2. Праект нарматыўнага акта павiнен адпавядаць дзеючаму
заканадаўству, а таксама раней прынятым актам мiнiстэрства, калi ён
не прадугледжвае iх адмену або змяненне. Праект таксама павiнен
адпавядаць нарматыўным прадпiсанням мiнiстэрстваў, iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, акты якiх абавязковыя
для Мiнiстэрства культуры.
1.3. Новыя прадпiсаннi па асобных пытаннях, якiя ўжо былi
вырашаны ў раней выдадзеных актах, рыхтуюцца ў форме змяненняў
тэксту гэтых актаў або дапаўненняў да яго.
1.4. Калi пры падрыхтоўцы праекта прадугледжваецца ўнясенне
iстотных змяненняў у дзеючыя ведамасныя нарматыўныя акты або па
аднаму i таму ж пытанню маецца некалькi актаў, то можа быць
падрыхтаваны новы нарматыўны акт. У праект такого акта ўключаюцца
новыя, а таксама раней прынятыя нарматыўныя прадпiсаннi, якiя
захоўваюць сваю сiлу.
2. Арганiзацыя работы над праектам
2.1. Распрацоўцы праекта нарматыўнага акта папярэднiчаюць
вывучэнне пытання аб мэтазгоднасцi яго выдання i ўстанаўленне
наяўнасцi неабходных для яго рэалiзацыi працоўных, матэрыяльных i
iншых рэсурсаў.
2.2. Падрыхтоўка праекта ўскладаецца на адно або некалькi
структурных падраздзяленняў мiнiстэрства з улiкам iх кампетэнцыi.
Пры гэтым вызначаюцца службовыя асобы, якiя прыцягваюцца да
падрыхтоўкi, i адказныя за яе.
Для падрыхтоўкi найбольш складаных праектаў, а таксама
праектаў, якiя распрацоўваюцца сумесна з iншымi мiнiстэрствамi, можа
стварацца камiсiя (рабочая група).
Пры неабходнасцi да распрацоўкi праекта прыцягваюцца вучоныя i
квалiфiкаваныя спецыялiсты з лiку практычных работнiкаў.
Аддзел юрыдычнай i кадравай работы аказвае iншым структурным
падраздзяленням неабходную дапамогу па прававых пытаннях, якiя
ўзнiкаюць пры падрыхтоўцы праектаў, а таксама непасрэдна займаецца
распрацоўкай праектаў па пытаннях, якiя ўваходзяць у яго
кампетэнцыю.
2.3. Пры сумеснай распрацоўцы праекта з iншымi мiнiстэрствамi
Мiнiстэрства культуры забяспечвае вылучэнне спецыялiстаў для ўдзелу
ў падрыхтоўцы праекта i прадстаўленне прапаноў, неабходных
дакументаў, даведак, разлiкаў i iншых матэрыялаў.
2.4. У выпадку падрыхтоўкi сумеснага нарматыўнага акта па
iнiцыятыве Мiнiстэрства культуры кiраўнiцтва мiнiстэрства па
ўзгадненню з кiраўнiцтвам зацiкаўленых мiнiстэрстваў вызначае
парадак i тэрмiны падрыхтоўкi праекта, а таксама асоб, адказных за
яго падрыхтоўку.
2.5. Пры падрыхтоўцы нарматыўнага акта, якi з'яўляецца
абавязковым для iншых мiнiстэрстваў, вызначаецца кола мiнiстэрстваў,
на якiя ён будзе распаўсюджвацца, а ў неабходных выпадках - ступень
iх удзелу ў падрыхтоўцы праекта.
3. Састаўленне праекта
3.1. Састаўленне праекта пачынаецца з вызначэння пытанняў, якiя
неабходна вырашыць у новым акце. У праект уключаюцца нарматыўныя
прадпiсаннi, якiя адносяцца да аднаго або некалькiх пытанняў,
непасрэдна звязаных памiж сабой па зместу.
Праекты ведамасных нарматыўных актаў распрацоўваюцца на аснове
дзеючага заканадаўства ў адпаведнасцi з кампетэнцыяй i задачамi
Мiнiстэрства культуры.
Праект павiнен мець адпавядаючую яго зместу кароткую назву.
3.2. Для забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання адпаведнай
сферы грамадскiх адносiн складальнiкi праекта выяўляюць усе
нарматыўныя акты i асобныя нарматыўныя прадпiсаннi, якiя датычацца
дадзенага пытання, удакладняюць, якiя з iх захоўваюць сваю сiлу,
устанаўлiваюць прабелы i iншыя недахопы дзеючых актаў, вызначаюць,
якiя праблемы могуць узнiкнуць на практыцы ў сувязi з прыняццем
новага акта i ўлiчваюць гэтыя абставiны пры падрыхтоўцы праекта.
3.3. Матывы прыняцця акта выкладаюцца ва ўступнай частцы
(прэамбуле). Палажэннi, якiя маюць нарматыўны характар, ва ўступную
частку не ўключаюцца.
Калi ў новы акт, дзеянне якога не абмежавана тэрмiнам,
неабходна ўключыць прадпiсаннi, разлiчаныя на пэўны тэрмiн, або
аператыўна-распарадчыя прадпiсаннi, то яны змяшчаюцца ў асобных
пунктах або ў дадатку да праекта. Кожны пункт праекта, якi
прадпiсвае выкананне якога-небудзь задання, павiнен змяшчаць
адказнага за выкананне i тэрмiн выканання.
3.4. Тэкст праекта выкладаецца выразнай i зразумелай мовай,
тэрмiны ў праекце ўжываюцца ў адным значэннi.
3.5. Пры перадачы ў праекце асобных палажэнняў дзеючага
заканадаўства такiя палажэннi павiнны мець спасылкi на адпаведныя
акты заканадаўства.
Спасылкi на iншыя пункты праекта, а таксама на раней выдадзеныя
ведамасныя нарматыўныя акты, ужываюцца толькi ў тых выпадках, калi
неабходна паказаць iх узаемасувязь цi пазбегнуць паўтораў. Спасылка
на раней выдадзены акт павiнна змяшчаць назву, дату i нумар акта, а
таксама звесткi аб яго апублiкаваннi.
3.6. Кожны пункт акта павiнен змяшчаць, як правiла, адно
нарматыўнае прадпiсанне.
Калi ў праекце неабходна прывесцi пералiкi (асоб, органаў,
работ i г.д.), таблiцы, графiкi, карты, узоры дакументаў, бланкаў,
схем i да т.п., яны, як правiла, змяшчаюцца ў дадатках. У адпаведных
пунктах праекта робяцца спасылкi.
Некалькi звязаных памiж сабой нарматыўных прадпiсанняў
змяшчаюцца ў адзiн пункт, калi гэта неабходна для iх правiльнага
разумення i прымянення.
Кожны самастойны пункт акта павiнен мець поўны i закончаны
змест.
Заўвагi да пунктаў дапускаюцца ў выключных выпадках, калi
маецца неабходнасць зрабiць тлумачэннi да тэксту або калi змешчаныя
ў тэксце прадпiсання парушалi б паслядоўнасць выкладання.
3.7. Назвы арганiзацый i iншых аб'ектаў указваюцца ў праекце ў
дакладнай адпаведнасцi з iх афiцыйнымi назвамi, якiя прадугледжаны
статутамi, палажэннямi, рашэннямi аб iх стварэннi, найменаваннi,
перанайменаваннi i iншымi актамi.
Ужыванне iх скарочаных назваў дапускаецца ў тых выпадках, калi
такiя скарачэннi з'яўляюцца афiцыйнымi.
3.8. У канцы праекта ў храналагiчным парадку пералiчваюцца акты
або асобныя iх артыкулы, пункты, абзацы, якiя страцiлi сiлу ў сувязi
з прыняццем новага акта. Пры наяўнасцi значнай колькасцi актаў, якiя
падлягаюць прызнанню страцiўшымi сiлу, змяненню цi дапаўненню, iх
пералiк змяшчаецца ў дадатку да праекта.
3.9. Калi патрабуецца ўнесцi змяненнi ў раней прыняты акт,
даецца новая рэдакцыя адпаведных пунктаў або ўносяцца ўдакладненнi
(шляхам выключэння, дапаўнення або змены асобных слоў, фраз) у тэкст
пунктаў, якiя змяняюцца. Могуць быць выкладзены ў новай рэдакцыi
асобныя часткi пунктаў, абзацаў.
3.10. Акты Мiнiстэрства культуры, выдадзеныя сумесна або па
ўзгадненню з iншымi мiнiстэрствамi, змяняюцца, дапаўняюцца або
прызнаюцца страцiўшымi сiлу сумесна або па ўзгадненню з адпаведнымi
мiнiстэрствамi.
4. Прыняцце нарматыўнага акта
4.1. Падрыхтаваны праект трэба ўзгаднiць з адпаведнымi
структурнымi падраздзяленнямi i арганiзацыямi Мiнiстэрства культуры,
а ў неабходных выпадках - з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання. Праект лiчыцца
ўзгодненым пры наяўнасцi вiз.
Калi вiзiруючы не згодзен са зместам праекта, ён пiсьмова
выкладае свае пярэчаннi i прапановы па спрэчных палажэннях праекта.
4.2. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы правярае адпаведнасць
падрыхтаванага праекта дзеючаму заканадаўству i вiзiруе яго, а ў
выпадку неадпаведнасцi праекта дзеючаму заканадаўству - дае
заключэнне з прапановамi аб законным парадку вырашэння разглядаемых
пытанняў.
4.3. Дапрацоўка праекта ў адпаведнасцi з указаннямi кiраўнiцтва
мiнiстэрства ажыццяўляецца тымi структурнымi падраздзяленнямi
мiнiстэрства, якiя першапачаткова распрацоўвалi праект.
Спрэчныя i няўзгодненыя пытаннi праекта ўносяцца на разгляд
кiраўнiцтва мiнiстэрства.
4.4. Пры прадстаўленнi кiраўнiцтву мiнiстэрства ведамаснага
нарматыўнага акта да яго дадаюцца адпаведныя матэрыялы (разлiкi,
тлумачальная запiска i да т.п.).
4.5. Ведамасны нарматыўны акт Мiнiстэрства культуры лiчыцца
прынятым з моманту яго падпiсання (зацвярджэння) ва ўстаноўленым
парадку мiнiстрам альбо па яго даручэнню намеснiкамi мiнiстра.
4.6. Акты, выдадзеныя сумесна або па ўзгадненню з iншымi
мiнiстэрствамi, лiчацца прынятымi з моманту iх падпiсання
кiраўнiкамi мiнiстэрстваў альбо па iх даручэнню намеснiкамi
кiраўнiкоў.
5. Прадстаўленне ведамасных нарматыўных актаў на рэгiстрацыю
5.1. Прынятыя ведамасныя нарматыўныя акты Мiнiстэрства
культуры, якiя датычацца правоў, свабод i абавязкаў грамадзян або
носяць мiжведамасны характар, незалежна ад тэрмiну iх дзеяння
(пастаянныя альбо часовыя) i характару змешчаных у iх звестак,
падлягаюць дзяржаўнай рэгiстрацыi i прадстаўляюцца ў 3-х экземплярах
(арыгiнал i дзве завераныя копii) у Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi
Беларусь.
5.2. Дзяржаўная рэгiстрацыя ведамасных нарматыўных актаў,
парадак iх абнародавання i ўступлення ў сiлу, унясенне змяненняў i
дапаўненняў у акты, якiя прайшлi рэгiстрацыю, ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi ведамасных
нарматыўных актаў мiнiстэрстваў, дзяржаўных камiтэтаў i ведамстваў,
зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13
мая 1993 г. N 316.
5.3. Адмова ў рэгiстрацыi ведамаснага нарматыўнага акта можа
быць абскарджана ў Вярхоўны Суд або ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд
Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.
6. Арганiзацыя улiку i захоўвання ведамасных нарматыўных актаў
6.1. Арганiзацыя ўлiку i захоўвання ведамасных нарматыўных
актаў ускладаецца на кiраўнiцтва справаў i аддзел юрыдычнай i
кадравай работы Мiнiстэрства культуры.
6.2. Парадак улiку i захоўвання ведамасных нарматыўных актаў
вызначаецца гэтымi Правiламi з улiкам дзеючых у мiнiстэрстве
iнструкцый па справаводству.
6.3. Улiку падлягаюць усе ведамасныя нарматыўныя акты.
6.4. Сiстэматызаваны ўлiк ведамасных нарматыўных актаў
ажыццяўляе кiраўнiцтва справаў. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы
аказвае кiраўнiцтву справаў метадычную дапамогу па пытаннях улiку
ведамасных нарматыўных актаў.
Улiк ведамасных актаў вядзецца ў форме журнальнай рэгiстрацыi
або з прымяненнем камп'ютэрнай тэхнiкi.
6.5. Ведамасны нарматыўны акт рэгiструецца ў дзень яго
падпiсання. Пры рэгiстрацыi акту прысвойваецца iндэкс, адпавядаючы
яго асноўнай тэме.
Распарадчыя акты (загады, рашэннi, распараджэннi) атрымлiваюць
у якасцi iндэкса толькi парадкавыя нумары з пачатку года.
Iндэкс, па якiм акт узяты на ўлiк у цэлым, трэба ставiць на
нiжнiх палях першай старонкi акта. Калi на ўлiк бярэцца асобная
частка акта, iндэкс ставiцца супраць гэтай часткi.
6.6. На кожны ведамасны акт, а таксама на асобную яго частку,
калi яна мае свой iндэкс, запаўняюцца адпаведныя графы журнала, дзе
ўказваюцца:
назва акта (асноўная тэма акта, калi ён не мае назвы);
дата i нумар акта;
кiм акт прыняты;
грыф.
6.7. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы сочыць за ўсiмi
змяненнямi, якiя ўносяцца ў ведамасныя нарматыўныя акты, улiчвае iх
i робiць неабходныя ў гэтым выпадку адзнакi: распаўсюджаны,
дапоўнены, страцiў сiлу i да т.п. Пры гэтым перадаецца дакладны
тэкст указання аб змяненнi акта i робiцца спасылка на вiд, дату i
нумар акта, якiм уносяцца змяненнi.
Адзнакi робяцца на тым экземпляры акта, на якiм ставiцца
iндэкс, прысвоены гэтаму акту пры сiстэматызаваным улiку. Гэты
экземпляр з'яўляецца кантрольным. Адзнакi змяшчаюцца на верхнiм полi
першай старонкi акта, а калi адзнака датычыцца асобнай часткi акта -
насупраць гэтай часткi. Пры адсутнасцi на палях свабоднага месца для
адзнак можа быць выкарыстаны ўкладыш.
6.8. Ведамасныя нарматыўныя акты Мiнiстэрства культуры
захоўваюцца ў кiраўнiцтве справаў у спецыяльных канцылярскiх сейфах.
6.9. Згрупаваныя за каляндарны год акты брашуруюцца з
уключэннем поўных тэкстаў актаў з усiмi дадаткамi, якiя змяшчаюць
прадпiсаннi.
На акты, змешчаныя ў брашуры, складаецца вопiс з указаннем
назвы актаў, iх даты i нумара, а таксама нумароў старонак, на якiх
гэтыя акты размешчаны.
Вопiс размяшчаецца ў пачатку брашуры.
Акты, якiя перадаюцца на дзяржаўнае захоўванне (загады,
распараджэннi, рашэннi), знаходзяцца на захоўваннi ў ведамасным
архiве мiнiстэрства.
-----------------------------------------------------------
|