ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 лiпеня 1997 г. № 206
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ I АДКРЫЦЦЯ
МУЗЕЯЎ I IХ ЭКСПАЗIЦЫЙ
-----------------------------------------------------------
Утратил силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
2007 г. № 271
У мэтах далейшага ўдасканалення нарматыўнай базы i згодна з
Законам "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" загадваю:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку стварэння i адкрыцця
музеяў i iх экспазiцый, узгодненую з аблвыканкамамi i
Мiнгарвыканкамам, Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы
(дадаецца).
2. Аддзелу музеяў i выставак (С.I.Маслоўскi) давесцi згаданую
Iнструкцыю да ўсiх зацiкаўленых i да музеяў рэспублiканскага
падпарадкавання.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
18.07.1997 № 206
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку стварэння i адкрыцця
музеяў i iх экспазiцый
1. Агульныя палажэннi
1.1. Дадзеная Iнструкцыя распрацавана ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi
Беларусь" i вызначае парадак стварэння i адкрыцця музеяў, заснаваных
на розных формах уласнасцi, i iх экспазiцый.
1.2. Iнструкцыя акрэслiвае паслядоўнасць i шляхi дзеянняў
дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый, аб'яднанняў i
ўстаноў дзяржаўнай i недзяржаўнай уласнасцi, прыватных асоб у справе
стварэння музеяў.
2. Стварэнне i адкрыццё музеяў, заснаваных на дзяржаўнай
уласнасцi
2.1. Да музеяў, якiя заснаваны на дзяржаўнай уласнасцi,
адносяцца музеi, заснаваныя на ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь
(рэспублiканскай уласнасцi), i ўласнасцi
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў.
2.2. Музеi, заснаваныя на ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь,
ствараюцца рашэннем Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь альбо
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання ў парадку,
вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2.3. Музеi, заснаваныя на ўласнасцi
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў, ствараюцца рашэннямi
мясцовых Саветаў i ўпаўнаважаных iмi органаў па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
2.4. Музеi дзяржаўных прадпрыемстваў, арганiзацый, аб'яднанняў
i ўстаноў ствараюцца рашэннямi iх кiруючых органаў па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе заключэнняў
мясцовых органаў кiравання культурай з удзелам вядучых
рэспублiканскiх або рэгiянальных музеяў аб наяўнасцi ўмоў для
забеспячэння дзейнасцi гэтых музеяў.
2.5. У выпадку прыпынення дзейнасцi такiх музеяў iх
заснавальнiкi абавязаны забяспечыць захаванасць музейных калекцый.
Калi ў далейшым дзейнасць азначаных музеяў не будзе ўзноўлена,
заснавальнiкi на падставе заключэнняў адпаведных экспертных камiсiй
перадаюць музейныя калекцыi дзяржаўным музеям.
2.6. Аднясенне музеяў, заснаваных на дзяржаўнай уласнасцi, да
груп па аплаце кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца на
падставе адпаведных пастаноў Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь.
2.7. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы
могуць прымаць рашэнне аб стварэннi рабочай групы па арганiзацыi
музея i вызначаць яе колькасны склад. Аплата працы членаў рабочай
групы на перыяд да адкрыцця музея ўстанаўлiваецца як работнiкам
музеяў, аднесеных да IV групы па плаце працы, у межах наяўных
фiнансавых сродкаў.
3. Стварэнне музеяў, заснаваных на недзяржаўнай форме ўласнасцi
3.1. Да музеяў, якiя заснаваны на недзяржаўнай форме ўласнасцi,
адносяцца музеi недзяржаўных прадпрыемстваў, арганiзацый,
аб'яднанняў i ўстаноў, а таксама прыватныя музеi.
3.2. Музеi недзяржаўных прадпрыемстваў, арганiзацый,
аб'яднанняў i ўстаноў ствараюцца пры наяўнасцi неабходных умоў для
забеспячэння iх дзейнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
3.3. Прыватныя музеi могуць стварацца грамадзянамi Рэспублiкi
Беларусь пры наяўнасцi асабiстых калекцый рухомых
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўмоў для iх
экспанавання, захаванасцi i прэзентацыi наведвальнiкам.
4. Умовы для стварэння музеяў
4.1. Для прыняцця рашэння аб стварэннi музея абавязковымi
з'яўляюцца наступныя ўмовы:
наяўнасць у заснавальнiка рухомых гiсторыка-культурных
каштоўнасцей (музейных калекцый), у адпаведнасцi з якiмi вызначаецца
тэматыка музея;
наяўнасць будынка (памяшкання, памяшканняў), якi (якiя)
адпавядае прызначэнню музея i патрабаванням захавання музейных
калекцый;
наяўнасць неабходных фiнансавых i матэрыяльных сродкаў для
забеспячэння дзейнасцi музея (акрамя прыватнага).
5. Стварэнне i адкрыццё экспазiцый музеяў, заснаваных на
дзяржаўнай уласнасцi
5.1. Стварэнне экспазiцыi музея з'яўляецца вынiкам яго
навукова-даследчай працы i мае сваю этапнасць.
5.2. Для стварэння экспазiцыi неабходна:
распрацаваць яе навуковую канцэпцыю з абгрунтаваннем галоўнай
iдэi i вызначэннем шляхоў увасаблення ў жыццё;
падрыхтаваць тэматычную структуру, тэматыка-экспазiцыйны або
сцэнарны план;
распрацаваць мастацкае рашэнне i выканаць мантаж.
5.3. Стварэнне экспазiцыi ажыццяўляецца рабочай групай, якая
зацвярджаецца загадам па музею. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны
пачатку i заканчэння работы, прызначаецца галоўны мастак.
5.4. Ход выканання работ па экспазiцыi разглядаецца на нарадах
у дырэктара музея, альбо ў яго намеснiка па навуковай працы.
5.5. Падрыхтаваная рабочай групай дакументацыя дасылаецца на
рэцэнзаванне:
музеямi раённага падпарадкавання - у абласны музей i вядучы
профiльны рэспублiканскi музей;
музеямi абласнога падпарадкавання - у профiльную
навукова-даследчую ўстанову i адпаведны рэспублiканскi музей;
музеямi рэспублiканскага падпарадкавання - у аддзел музеяў i
выставак Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i ў лабараторыю
музейнага праектавання Беларускага iнстытута праблем культуры.
5.6. Пасля атрымання неабходных рэцэнзiй дакументацыя ўносiцца
на разгляд i ўзгадненне:
музеямi раённага падпарадкавання - навукова-метадычнай рады пры
абласных музеях i ўпраўлення культуры аблвыканкама;
музеямi абласнога падпарадкавання - навукова-метадычнай рады
профiльнага рэспублiканскага музея i ўпраўлення культуры
аблвыканкама, а таксама Рады дырэктароў;
музеямi рэспублiканскага падпарадкавання - Рады дырэктароў i
аддзела музеяў i выставак Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
5.7. Падрыхтаваная i ўзгодненая дакументацыя зацвярджаецца
дырэктарам музея.
5.8. Зацверджаныя навуковая канцэпцыя, тэматыка-экспазiцыйны
або сцэнарны план i мастацкае рашэнне экспазiцыi з'яўляюцца
падставай для заключэння адпаведных дагавароў на выкананне
экспазiцыi.
5.9. Далейшыя змяненнi ў зацверджаную дакументацыю па стварэнню
экспазiцыi могуць быць унесены толькi са згоды дырэктара музея. Усе
змяненнi фiксуюцца дадаткамi да дагавора з выканаўцам.
5.10. Парадак стварэння экспазiцый у музеях, якiя заснаваны на
недзяржаўных формах уласнасцi, вызначаецца iх заснавальнiкамi з
выкарыстаннем палажэнняў дадзенай Iнструкцыi ў частцы падрыхтоўкi
неабходнай навуковай базы i мастацкага рашэння.
6. Прыём экспазiцый музеяў, якiя заснаваны на дзяржаўнай
уласнасцi, ажыццяўляецца камiсiямi, што прызначаюцца загадам:
для музеяў мясцовага падпарадкавання - мясцовага Савета
дэпутатаў альбо ўпаўнаважанага iм органа;
для музеяў рэспублiканскага падпарадкавання - Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
|