ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII ПА
ПРАДУХIЛЕННЮ ПРАПАГАНДЫ ПАРНАГРАФII, НАСIЛЛЯ I ЖОРСТКАСЦI
Зацверджана: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
21.04.1997
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Министерства культуры от 24
декабря 2002 г. № 18 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/8958 от 09.01.2003 г.)
1. Агульныя палажэннi
1.1. Рэспублiканская экспертная камiсiя па прадухiленню
прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi *) створана ў
адпаведнасцi з Пастановай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь ад 21 студзеня 1992 г. "Аб мерах па спыненню прапаганды
парнаграфii, культу насiлля i жорсткасцi" i Распараджэннем Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 1992 г. N 136р.
_______________________________
*) У далейшым - РЭК.
1.2. РЭК функцыянiруе пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь i ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з iншымi
мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi
рэспублiкi, якiя маюць непасрэднае дачыненне да фармiравання
маральнай культуры грамадства, здаровага ладу жыцця людзей.
1.3. У сваёй рабоце РЭК кiруецца дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.
2. Задачы i функцыi РЭК
2.1. Асноўнымi задачамi РЭК з'яўляюцца:
рэгулярная экспертная ацэнка кiнатэатральных i
канцэртна-вiдовiшчных праграм, мастацкiх твораў, альбомаў, буклетаў,
часопiсаў i iншых друкаваных выданняў, запланаваных да публiчнай
дэманстрацыi i распаўсюджвання з мэтай недапушчэння прапаганды
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;
экспертная ацэнка аўдыёвiзуальных твораў i радыёпраграм па
заяўках iх стваральнiкаў i iнiцыятараў пракату (юрыдычных i фiзiчных
асоб);
распрацоўка i ўдасканаленне навуковых крытэрыяў экспертнай
ацэнкi твораў i прадметаў, якiя могуць утрымлiваць прыкметы
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;
метадычная i практычная дапамога, каардынацыя дзейнасцi
аналагiчных абласных камiсiй.
2.2. У адпаведнасцi з асноўнымi задачамi РЭК мае
тэарэтыка-метадалагiчную, асветнiцкую, каардынацыйную,
прафiлактычную функцыi, дзеля чаго ажыццяўляе экспертызу, разгляд
канфлiктных сiтуацый зацiкаўленых бакоў, пiсьмовых зваротаў
грамадзян, iнфармаванне насельнiцтва аб сваёй дзейнасцi праз сродкi
масавай iнфармацыi i камунiкацыi.
3. Структура i склад РЭК
3.1. Склад РЭК фармiруецца з квалiфiкаваных
спецыялiстаў-экспертаў у галiнах мастацтвазнаўства, эстэтыкi, этыкi,
лiтаратуразнаўства, сацыялогii, юрыспрудэнцыi, медыцыны, педагогiкi,
псiхалогii i iншых па прапановах зацiкаўленых мiнiстэрстваў.
Персанальны склад РЭК узгадняецца з зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
тэрмiнам на 3 гады.
На першым пасяджэннi РЭК з яе лiку выбiраецца бюро ў складзе 6
чалавек (старшыня, намеснiк старшынi, сакратар, iншыя члены РЭК) для
вядзення бягучых спраў, якiя не патрабуюць склiкання ўсiх членаў
РЭК.
3.2. Узначальвае РЭК старшыня, а ў яго адсутнасць - намеснiк
старшынi. Падрыхтоўка матэрыялаў для разгляду на пасяджэннях РЭК
(вядзенне пратаколаў нарад, iншай дакументацыi) ўскладаецца на
сакратара РЭК.
3.3. Абласныя камiсii ў сваёй дзейнасцi кансультуюцца з РЭК.
3.4. Членам РЭК выдаюцца Мiнiстэрствам культуры адпаведныя
пасведчаннi.
4. Правы i абавязкi членаў РЭК
4.1. Члены РЭК маюць права:
з мэтай экспертызы бясплатна наведваць усе вiды кiнатэатральных
i канцэртна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, выстаўкi, а таксама
ўстановы, якiя займаюцца дэманстрацыяй кiнааўдыёвiзуальнай i iншай
прадукцыi (незалежна ад форм уласнасцi);
прысутнiчаць на пасяджэннях мастацкiх i навуковых саветаў
творчых арганiзацый, устаноў культуры i адукацыi, рэдакцыйных
калегiй выдавецтваў i сродкаў масавай iнфармацыi;
выступаць у сродках масавай iнфармацыi, на семiнарах,
канферэнцыях, якiя абмяркоўваюць праблемы маральна-эстэтычнага i
палавога выхавання насельнiцтва.
4.2. Члены РЭК павiнны:
выконваць патрабаваннi дадзенага Палажэння;
выконваць рашэннi i даручэннi старшынi;
выступаючы ад iмя РЭК, узгадняць свае дзеяннi, кансультацыi з
яе кiраўнiцтвам;
кансультаваць прадстаўнiкоў адпаведных абласных камiсiй.
5. Дзейнасць РЭК, яе фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае
забеспячэнне
5.1. Пасяджэннi РЭК праводзяцца не радзей чым адзiн раз у 2
месяцы, а ў выпадку неабходнасцi па рашэнню старшынi склiкаецца
нечарговае пасяджэнне.
Пасяджэннi праводзяцца ў форме свабоднай дыскусii, пасля якой
праходзiць адкрытае або тайнае галасаванне па абвешчаных пытаннях.
Рашэнне прымаецца большасцю галасоў i афармляецца ў выглядзе
пратаколу i экспертнага заключэння РЭК. Рашэнне РЭК можа быць
абскарджана ў судзе ва ўстаноўленым парадку.
Пасяджэннi бюро праводзяцца па меры неабходнасцi.
5.2. Iнфармацыя аб рашэннях РЭК па меры неабходнасцi даводзiцца
да зацiкаўленых дзяржаўных або iншых устаноў i фiзiчных асоб,
публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi рэспублiкi.
5.3. РЭК дае свае заключэннi i квалiфiкацыйныя ацэнкi, як
правiла, на падставе экспертыз галiновых спецыялiстаў: дзеячаў
культуры, лiтаратуры i мастацтва. Рашэнне аб прыцягненнi канкрэтных
экспертаў прымае старшыня РЭК.
У выпадку неабходнасцi старшыня РЭК за кошт асобы, якая падала
заяву на правядзенне экспертызы, можа прызначыць экспертную камiсiю
ў складзе асоб, якiя не ўваходзяць у РЭК.
Аўтары, творы якiх падвяргаюцца ацэнцы экспертаў, маюць права,
па ўзгадненнi са старшынёй РЭК, прысутнiчаць на пасяджэннях камiсiй.
5.4. Пры РЭК працуе рэспублiканскi семiнар, якi праводзiцца не
менш чым два разы ў год, на якiм абмяркоўваюцца вынiкi работы
адпаведных абласных камiсiй i найбольш важныя пытаннi ў межах
кампетэнцыi РЭК.
Матэрыялы семiнара, сацыялагiчныя даследаваннi, тэзiсы дакладаў
i паведамленняў публiкуюцца ў iнфармацыйных бюлетэнях i ў
перыядычным друку.
5.5. Матэрыяльна-тэхнiчнае i фiнансавае забеспячэнне работы РЭК
ажыццяўляе Дзяржаўны рэгiстр кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм за
кошт пазабюджэтных крынiц, у тым лiку штомесячнай аплаты працы
старшынi РЭК у памеры паловы стаўкi галоўнага спецыялiста.
5.6. РЭК карыстаецца юрыдычным адрасам i памяшканнем
Дзяржрэгiстра, мае ўласную пячатку i бланк.
6. Парадак паступлення матэрыялаў на экспертызу, iх
абмеркаванне i афармленне рашэнняў РЭК
6.1. Уся без выключэння прадукцыя эратычнага характару цi якая
ўтрымлiвае элементы насiлля i жорсткасцi (друкаваная, электронных
сродкаў масавай iнфармацыi, кiнатэатральная, канцэртна-вiдовiшчная,
выяўленчага мастацтва; прэпараты, сродкi i прадметы сексуальнага
прызначэння) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь перад публiчным яе
паказам i распаўсюджваннем, а таксама вытворчасцю любым спосабам
юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязкова павiнна мець экспертнае
заключэнне РЭК.
6.2. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на любы вiд прадукцыi
эратычнага характару (а таксама прадукцыю, якая ўтрымлiвае элементы
насiлля i жорсткасцi) экспертныя заключэннi i лiцэнзii, выдадзеныя
экспертнымi камiсiямi i ўстановамi iншых дзяржаў, не маюць юрыдычнай
сiлы.
6.3. Iнiцыiраваць экспертызу акрамя РЭК могуць любыя дзяржаўныя
арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi, юрыдычныя i фiзiчныя асобы, як
стваральнiкi адзначаных вышэй вырабаў i прадукцыi, так i iх
распаўсюджвальнiкi, звярнуўшыся з пiсьмом на iмя старшынi камiсii.
6.4. Паступiўшыя ў адрас РЭК дакументы i матэрыялы для
экспертнай ацэнкi, а таксама зыходзячыя дакументы рэгiструюцца ў
спецыяльным журнале (прашытым i апячатаным), якi знаходзiцца ў
сакратара камiсii, i заносяцца ў памяць камп'ютэра.
6.5. Даручэнне эксперту (цi экспертам) афармляецца рэзалюцыяй
старшынi камiсii.
Рашэнню РЭК папярэднiчае заключэнне эксперта (цi групы
экспертаў), якому даручана экспертыза.
6.6. Рашэнне РЭК афармляецца пратаколам пасяджэння камiсii, а
на рукi заяўнiку выдаецца рашэнне цi экспертнае заключэнне,
надрукаванае на фiрменным бланку РЭК, падпiсанае старшынёй камiсii
(у яго адсутнасць - намеснiкам), i экспертам-выканаўцам, заверанае
пячаткай РЭК.
6.7. Юрыдычная цi фiзiчныя асобы, якiя звярнулiся ў РЭК з
просьбай аб правядзеннi экспертызы, заключаюць дагавор з РЭК на
правядзенне ўказанай работы i выплачваюць па завяршэннi экспертызы i
афармленнi адпаведных экспертных заключэнняў аўтарскае
ўзнагароджанне ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 1996 г. N 697 "Аб мiнiмальных
стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукi,
лiтаратуры i мастацтва" (дадатак 1, п.1,9; 2,4):
кнiжная цi часопiсная прадукцыя, брашуры (да 1 аўтарскага
аркуша - 4-7 мiнiмальных заработных плат);
тэксты газет, плакатаў, лiставых выданняў (за 4 паласы - 3
мiнiмальныя заработныя платы);
выяўленчая, фотапрадукцыя (за 1 лiст цi выяву - 0,2 мiнiмальнай
заработнай платы);
экспертыза малааб'ёмных (да 200 тактаў) музычных твораў (за 1
найменне - 0,2 мiнiмальнай заработнай платы);
экспертыза сцэнарыяў перадач, праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
экспертыза сцэнарыяў перадач, праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
экспертыза, анатацыя на фiльм, вiдэапрадукцыю, рэцэнзаванне (за
60 мiнут - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
экспертыза матэрыялаў, запiсаных на плёнку, цi якiя iдуць у
прамым эфiры (за адзiнку - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
пераклад матэрыялаў з замежнай мовы на рускую цi беларускую (за
адну старонку тэкста - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы).
Разлiк затрат на правядзенне экспертызы ў РЭК уключае
вышэйпералiчаныя тарыфныя стаўкi за кожную экспертную адзiнку,
памножаныя на колькасць экспертаў (для экспертыз прадукцыi
эратычнага зместу - не менш 2-х экспертаў, у спрэчных выпадках - да
5-цi экспертаў).
6.8. Экспертныя заключэннi РЭК выдаюцца толькi пасля
правядзення поўнага разлiку з РЭК.
7. Кантроль за дзейнасцю РЭК
7.1. Аб сваёй дзейнасцi РЭК робiць справаздачу перад Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iнфармуе Нацыянальны сход Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
|