ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 1997 г. N 22
АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ СПРАВАВОДСТВА ПА ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН
-----------------------------------------------------------
Утратил силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
2007 г. № 271
У адпаведнасцi з артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6
чэрвеня 1996 г. "Аб зваротах грамадзян" i пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 кастрычнiка 1996 г. N 643 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах
грамадзян" загадваю:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю "Аб парадку вядзення
справаводства па прапановах, заявах i скаргах грамадзян у
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь".
2. Кантроль за яе выкананнем ускласцi на Кiраўнiцтва спраў
(Галенчык Л.М.).
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь
20.01.1997 N 22
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вядзення справаводства па прапановах,
заявах i скаргах грамадзян у Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вядзення справаводства
па прапановах, заявах i скаргах грамадзян (далей - зваротах) у
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.
2. Справаводства па пiсьмовых зваротах грамадзян вядзецца
Кiраўнiцтвам спраў, па вусных, у час прыёму наведвальнiкаў па
асабiстых пытаннях у Мiнiстра, - памочнiкам Мiнiстра.
3. Улiк зваротаў грамадзян ажыццяўляецца на базе персанальнай
ЭВМ (ПЭВМ).
У аўтаматызаваным рэжыме выконваюцца наступныя вiды работ:
рэгiстрацыя зваротаў;
фармiраванне i вядзенне машыначытаемай картатэкi ўлiку
зваротаў;
кантроль за праходжаннем зваротаў i тэрмiнамi выканання
прынятых па iх рашэнняў i даручэнняў;
аператыўны пошук, аналiз i выдача iнфармацыi па зваротах;
збор i перадача iнфармацыi ў архiў для захоўвання i далейшага
выкарыстання.
4. Звароты грамадзян, якiя паступiлi ў Мiнiстэрства, прымаюцца
адказным супрацоўнiкам Кiраўнiцтва спраў i рэгiструюцца ў дзень iх
паступлення.
5. Усе звароты, якiя паступiлi, ускрываюцца.
Канверты захоўваюцца ў тых выпадках, калi толькi па iх можна
ўстанавiць адрас заявiцеля альбо калi дата паштовага штэмпеля
з'яўляецца пацвярджэннем часу адпраўлення i атрымання звароту.
Звароты грамадзян без подпiсу не рэгiструюцца.
6. Кожнаму звароту надаецца рэгiстрацыйны iндэкс, якi
складаецца з першай лiтары прозвiшча заявiцеля i парадкавага нумару.
Напрыклад: А-24. На зваротах у правым нiжнiм кутку альбо на iншым
вольным ад тэкста месцы ставiцца рэгiстрацыйны штамп, у якiм
указваецца дата рэгiстрацыi, рэгiстрацыйны iндэкс, колькасць
старонак.
Паўторным зваротам грамадзян надаецца рэгiстрацыйны iндэкс
першага звароту, робiцца адзнака "Паўторна" i падбiраюцца ўсе
папярэднiя дакументы, якiя звязаны з разглядам за перыяд не больш 2
гадоў.
8. Пасля рэгiстрацыi звароты грамадзян, у тым лiку i тых, што
прыняты ў час асабiстага прыёму Мiнiстрам i яго намеснiкамi,
перадаюцца ў адпаведнасцi з рэзалюцыяй непасрэдна выканаўцу.
9. Выканаўца павiнен уважлiва вывучыць змест дакумента,
разабрацца i ўнесцi прапановы кiраўнiку структурнага падраздзялення.
10. Кiраўнiк структурнага падраздзялення не пазней чым у
пяцiдзённы тэрмiн з часу рэгiстрацыi можа накiраваць зварот:
iншым цэнтральным дзяржаўным органам кiравання, мясцовым
выканаўчым органам, грамадскiм аб'яднанням, прадпрыемствам,
арганiзацыям i ўстановам для разгляду i вырашэння пытаняў, якiя
ўваходзяць у iх кампетэнцыю, з суправаджальным лiстом i
паведамленнем аб гэтым аўтару звароту.
11. Звароты грамадзян, якiя паступiлi ў структурныя
падраздзяленнi, разглядаюцца i выконваюцца ў тэрмiны, якiя вызначаны
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, - да 1 каляндарнага месяца,
альбо ўказаныя ў рэзалюцыях кiраўнiцтва Мiнiстэрства.
У тых выпадках, калi для разгляду звароту неабходна правядзенне
праверкi, пошук дадатковых матэрыялаў цi прыняцце iншых мер, тэрмiны
разгляду могуць быць падоўжаны мiнiстрам, намеснiкамi мiнiстра з
паведамленнем аб гэтым аўтару звароту.
Тэрмiн выканання лiчыцца з дня паступлення звароту ў
Мiнiстэрства, за выключэннем зваротаў, што паступiлi з вышэйшых
дзяржаўных органаў кiравання, па якiх тэрмiн лiчыцца з дня
рэгiстрацыi ў гэтых органах.
12. Кантроль за своечасовым i якасным разглядам зваротаў
грамадзян ускладаецца на начальнiкаў упраўленняў i аддзелаў
Мiнiстэрства.
Звароты грамадзян, на якiя даюцца прамежкавыя адказы, з
кантролю не здымаюцца. Кантроль завяршаецца толькi пасля вынясення
рашэння i прыняцця мер па звароту. Выкананыя дакументы здымаюцца з
кантролю па ўзгадненню з кiраўнiкамi, якiя давалi даручэнне.
13. Звароты грамадзян лiчацца вырашанымi, калi разгледжаны ўсе
ўзнятыя пытаннi, па iх прыняты неабходныя меры i дадзены адказы
заявiцелю.
Адказы на звароты грамадзян даюцца ў пiсьмовай альбо вуснай
форме. У выпадку вуснага адказу робiцца адпаведны запiс на першай
старонцы звароту, вольным ад тэкста месцы цi асобным аркушы паперы.
14. У адказах, якiя накiроўваюцца ў парадку кантролю ў вышэйшыя
дзяржаўныя органы, неабходна ўказаць, што заявiцелю дадзены адказ, а
таксама прозвiшча выканаўцы i яго службовы нумар тэлефона.
15. Паўторныя звароты грамадзян, якiя не маюць падстаў для
задавальнення просьбы, у адпаведнасцi з дакладной запiскай
структурнага падраздзялення вяртаюцца заявiцелю без разгляду альбо
накiроўваюцца ў справу.
16. Звароты грамадзян пасля iх вырашэння павiнны быць вернуты
супрацоўнiку Кiраўнiцтва спраў з усiмi матэрыяламi, якiя тычацца
гэтага пытання.
17. Звароты грамадзян i дакументы, якiя звязаны з iх разглядам,
у тым лiку i па асабiстаму прыёму грамадзян, фармiруюцца ў справы ў
адпаведнасцi з Наменклатурай спраў мiнiстэрства.
Дакументы ў гэтых справах размяшчаюцца ў храналагiчным парадку
iх паступлення. Кожны зварот i ўсе дакументы па яго разгляду
складаюць у справе самастойную групу. Дакументы ў групе падшываюцца
ў паслядоўнасцi вырашэння пытання, прычым у перапiсцы дакумент-адказ
павiнен быць падшыты за дакументам-запытам, якi ў сваю чаргу
размяшчаецца за зваротам.
Пры фармiраваннi спраў адказны супрацоўнiк Кiраўнiцтва спраў
правярае правiльнасць накiравання дакументаў у справу, iх
камплектнасць. Нявырашаныя звароты грамадзян, а таксама дакументы,
якiя аформлены няправiльна, падшываць у справы забараняецца.
Фармiраванне i захоўванне спраў у выканаўцаў забараняецца.
18. Тэрмiн захоўвання зваротаў грамадзян, дакументаў па
разгляду i вырашэнню зваротаў - 5 гадоў (у выпадку неаднаразовага
звароту - 5 гадоў з даты апошняга разгляду).
У асобных выпадках у вызначаным парадку Мiнiстрам (намеснiкамi
Мiнiстра) можа быць прынята рашэнне аб павелiчэннi тэрмiну
захоўвання альбо аб пастаянным захоўваннi зваротаў грамадзян.
19. Справы, якiя падлягаюць пастаяннаму i часоваму захоўванню,
перадаюцца ў архiў Мiнiстэрства праз год пасля завяршэння
справаводства па iх.
Па мiнаваннi вызначаных тэрмiнаў захоўвання дакументы па
зваротах грамадзян падлягаюць знiшчэнню ў парадку, якi ўстаноўлены
Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь.
20. Звароты грамадзян аналiзуюцца i абагульняюцца Кiраўнiцтвам
спраў з мэтай своечасовага выяўлення i лiквiдацыi прычын, якiя
выклiкаюць парушэннi законных правоў грамадзян, вывучэння грамадскай
думкi, а таксама ўдасканалення работы Мiнiстэрства.
Вынiкi аналiзу i абагульнення афармляюцца ў выглядзе
аналiтычных даведак i аглядаў, прадстаўляюцца кiраўнiцтву
Мiнiстэрства па заканчэннi кожнага каляндарнага года, а таксама па
меры неабходнасцi.
Кiраўнiк спраў Л.М.Галенчык
-----------------------------------------------------------
|