ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ХАДАЙНIЦТВАЎ АБ УЗНАГАРОДЖАННI
ДЗЯРЖАЎНЫМI ЎЗНАГАРОДАМI I ПРЫСВАЕННI ГАНАРОВЫХ ЗВАННЯЎ
Зацверджана: Першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
У.П.Рылатка 18.11.1996
-----------------------------------------------------------
Утратил силу приказом Министерства культуры Республики
Беларусь от 17 мая 2005 г. № 101
1. Кiраўнiцтва справамi рэгiструе i дакладвае мiнiстру (першаму
намеснiку, намеснiкам мiнiстра) дакументы, паступiўшыя ад
арганiзацый, устаноў i прадпрыемстваў.
2. Начальнiкi ўпраўленняў, аддзелаў па накiрунках дзейнасцi
правяраюць абгрунтаванасць прадстаўлення, правiльнасць арфаграфii,
пунктуацыi i даюць сваё заключэнне.
3. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы правярае наяўнасць i
правiльнасць запаўнення дакументаў i дае аб гэтым сваё заключэнне.
Калi дакументы аформлены недасканала, з памылкамi, аддзел вяртае iх
ва ўпраўленнi, аддзелы для iх дапрацоўкi.
4. Камiсiя па разгляду пытанняў па ўзнагародах i прысваенню
ганаровых званняў вызначае мэтазгоднасць прадстаўлення дакументаў на
калегiю.
5. Начальнiкi ўпраўленняў, аддзелаў па накiрунках дзейнасцi
прадстаўляюць дакументы на калегiю ў адпаведнасцi з рэгламентам
работы калегii.
6. Сакратар калегii афармляе рашэнне калегii (выпiску з
пратакола калегii).
7. Аддзел юрыдычнай i кадравай работы рыхтуе пiсьмо ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i падае дакументы Мiнiстру на подпiс.
8. Кiраўнiцтва справамi адпраўляе дакументы ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
|