Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 24 октября 1996 г. №7п.2 "Палажэнне аб iмянных прэмiях у галiне тэатральнага мастацтва Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Беларускага саюза тэатральных дзеячаў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

 ПАЛАЖЭННЕ АБ IМЯННЫХ ПРЭМIЯХ У ГАЛIНЕ ТЭАТРАЛЬНАГА
 МАСТАЦТВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I 
 БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ТЭАТРАЛЬНЫХ ДЗЕЯЧАЎ

 Зацверджана: пастанова  калегii  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi
 Беларусь 24.10.1996 N 7.п.2, Прэзiдыум Рады БСТД 25.09.1996 N 3

     Iмянныя прэмii  Мiнкультуры Рэспублiкi Беларусь i БСТД у галiне
тэатральнага мастацтва  прысуждаюцца  за  яркiя  творчыя  дасягненнi
беларускага тэатральнага мастацтва па наступных намiнацыях:

     1. Прэмiя iмя Ларысы Александроўскай  прысуждаецца  за  творчыя
дасягненнi  артыстам  i  пастаноўшчыкам  спектакляў музычных тэатраў
(артысты оперы,   артысты   аперэты,   артысты   балета,   рэжысёры,
балетмайстры, кампазiтары, лiбрэтысты, мастакi-сцэнографы).

     2. Прэмiя  iмя  Iгната  Буйнiцкага  прысуджаецца   за   творчыя
дасягненнi артыстам драматычных тэатраў.

     3. Прэмiя   iмя  Яўсцiгнея  Мiровiча  прысуждаецца  за  творчыя
дасягненнi пастаноўшчыкам спектакляў драматычных тэатраў  (рэжысёры,
драматургi, сцэнографы, кампазiтары, балетмайстры).

     4. Прэмiя   iмя  Любовi  Мазалеўскай  прысуждаецца  за  творчыя
дасягненнi ў галiне  тэатральнага  мастацтва  для  дзяцей  (артысты,
рэжысёры, мастакi-сцэнографы,  дырыжоры,  кампазiтары, балетмайстры,
тэатральныя педагогi, арганiзатары тэатральнай справы).

     5. Прэмiя  iмя  Кандрата  Крапiвы   прысуждаецца   драматургам,
тэатральным крытыкам, тэатразнаўцам.
     Пачынаючы з 1997 года на кожныя два наступныя каляндарныя  гады
вызначана адна  прэмiя  па  кожнай  намiнацыi.  Прэмii  прысуджаюцца
толькi iндывiдуальна  з  уручэннем  прыза   "Натхненне"   (бронзавая
статуэтка, аўтарская  работа беларускага мастака Мiколы Байрачнага),
дыплома i грашовай прэмii ў памеры 15  мiнiмальных  заработных  плат
кожная. Прэмiяльны  фонд  ствараецца са сродкаў фонду БСТД,  сродкаў
Мiнкультуры Беларусi  ў  роўных  долях,  а  таксама   пры   дапамозе
спонсараў.
     Iмянная прэмiя па  кожнай  намiнацыi  прысуджаецца  толькi  пры
наяўнасцi дастойных кандыдатаў.  Пры адсутнасцi дастойных кандыдатаў
iмянная прэмiя  па  той  цi  iншай  намiнацыi  не  прысуджаецца,   а
грашова-прэмiяльны фонд пры гэтым захоўваецца.

                       ЗАЦВЕРДЖАНА               ЗАЦВЕРДЖАНА
                       Пастанова калегii         Прэзiдыум Рады БСТД
                       Мiнiстэрства культуры     25.09.1996 N 3
                       Рэспублiкi Беларусь
                       24.10.1996 N 7.п.2

                   Парадак вылучэння кандыдатур,
                       неабходныя дакументы i
                     парадак прысуджэння прэмiй

     1. Кандыдатаў на атрыманне iмянных прэмiй у галiне тэатральнага
мастацтва вылучаюць:
     - мастацкiя рады тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў;
     - творчыя саюзы i iншыя грамадскiя арганiзацыi.
     Вылучаныя кандыдатуры   выносяцца   на   разгляд   камiсii   па
прысуджэнню iмянных прэмiй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
i Беларускага саюза тэатральных дзеячоў (дадатак 2).
     Прапановы прымаюцца да 1 студзеня бягучага  года,  разглядаюцца
да 1 сакавiка бягучага года.

     2. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi 2/3 складу
камiсii, простай  большасцю  галасоў  пры  тайным  галасаваннi.  Яно
зацвярджаецца пастановай  калегii  Мiнкультуры  i  Радай  Прэзiдыума
БСТД.
     Прэмii ўручаюцца ў Мiжнародны Дзень тэатра - 27 сакавiка.
     Пастанова аб   прысуджэннi   iмяных   прэмiй   публiкуецца    i
абвяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi.

     3. У   камiсiю   па   прысуджэнню  iмянных  прэмiй  афармляецца
Прадстаўленне, у  якiм  падрабязна  ў  тэкставых,   фота   i   iншых
матэрыялах пераканаўча абасноўваецца права кандыдата быць  вылучаным
на   атрыманне  iмянной  прэмii.  Пры  неабходнасцi  членам  камiсii
прадастаўляецца   магчымасць   дадатковага   разгляду    дасягненняў
кандыдата па месцы яго дзейнасцi ў арыгынальным выглядзе.

     4. Склад камiсii зацвярджаецца  Мiнiстрам  культуры  Рэспублiкi
Беларусь i   Старшынёй   Беларускага  саюза  тэатральных  дзеячаў  i
падлягае перагляду праз кожныя 4 гады дзейнасцi.
     Старшыня камiсii  i  яго  намеснiк  выбiраюцца  членамi камiсii
тайным галасаваннем.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations