ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ I ДРУКУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 студзеня 1996 г. N 5
АБ ТЫПАВЫХ ШТАТАХ КУЛЬТУРНА-АСВЕТНЫХ УСТАНОЎ
1. Увесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1996 г. тыпавыя штаты абласных
метадычных цэнтраў народнай творчасцi; раённых метадычных цэнтраў
народнай творчасцi i культурна-асветнай работы; гарадскiх метадычных
цэнтраў народнай творчасцi i культасветработы; раённых i гарадскiх
дамоў, палацаў культуры; раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў,
народнага мастацтва; цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў
нацыянальных культур, сельскiх дамоў культуры; цэнтраў, дамоў,
клубаў фальклору, народнай творчасцi, народнага мастацтва; сельскага
клуба; клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў; груп
цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры пры
райаддзеле культуры; цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм; раённых
музеяў (дадаюцца).
2. Упраўленням культуры аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама
прыняць неабходныя меры па прывядзенню штатаў культурна-асветных
устаноў у адпаведнасць з тыпавымi штатамi.
Мiнiстр А.I.БУТЭВIЧ
|