ПАЛАЖЭННЕ АБ КРАЯЗНАЎЧАЙ РАБОЦЕ БIБЛIЯТЭК РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Зацверджана: Першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
У.А.Гiлеп 28.12.1993
1. Агульныя палажэннi
1.1. Мэтай краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк з'яўляецца
садзейнiчанне:
- адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны;
- сацыяльнаму, эканамiчнаму, культурнаму развiццю краю *);
- ахове, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў;
- усебаковаму навуковаму даследаванню краю;
- патрыятычнаму выхаванню жыхароў краю;
- краязнаўчаму руху.
______________________________
*) Паняццем "край" абазначаецца канкрэтная частка дзяржавы,
якая звычайна супадае з адзiнкай сучаснага
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць, раён, горад) i
вызначаецца з улiкам змяненняў гiстарычных меж, а таксама
фiзiка-геаграфiчных, прыродна-клiматычных, геалагiчных, эканамiчных
i iншых крытэрыяў раянiравання.
1.2. Для дасягнення вышэйазначаных мэт бiблiятэкi праводзяць
наступную работу:
- распаўсюджваюць веды аб пэўнай мясцовасцi (краi);
- выяўляюць краязнаўчыя i мясцовыя дакументы *) (КМД) свайго
краю;
- збiраюць iх i забяспечваюць пастаяннае захоўванне;
- адлюстроўваюць з найбольшай паўнатой звесткi аб КМД у
даведачна-бiблiяграфiчным апараце (незалежна ад месца iх
захоўвання);
- абслугоўваюць КМД карыстальнiкаў сваёй бiблiятэкi i iншых
бiблiятэк (на МБА);
- iнфармуюць аб краязнаўчых дакументах у адпаведнасцi з
патрэбамi спажыўцоў;
- аказваюць кансультацыйную дапамогу спажыўцам iнфармацыi у
карыстаннi краязнаўчым даведачна-бiблiяграфiчным апаратам (КДБА)
бiблiятэкi;
- распаўсюджваюць веды аб краязнаўчых дакументах сярод жыхароў
краю сродкамi бiблiяграфiчнай i масавай бiблiятэчнай работы:
арганiзацыяй выставак, масавых краязнаўчых мерапрыемстваў, з
дапамогай друку, радыё, тэлебачання.
_________________________
*) Паняццем "краязнаўчыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi,
неапублiкаваныя i аўдыёвiзуальныя матэрыялы, машыначытальныя
носьбiты iнфармацыi, якiя прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы
i месца выдання.
Паняццем "мясцовыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi,
неапублiкаваныя i аўдыёвiзуальныя матэрыялы, машыначытальныя
носьбiты iнфармацыi, створаныя на тэрыторыi краю.
2. Арганiзацыя краязнаўчай дзейнасцi
2.1. З мэтай забеспячэння асноўных напрамкаў краязнаўчай
дзейнасцi ажыццяўляецца ўзаемадзеянне бiблiятэк розных сiстэм i
ведамстваў з iншымi ўстановамi i арганiзацыямi, у тым лiку
грамадскiмi, якiя вядуць краязнаўчую работу (музеямi, школамi,
клубамi, таварыствамi i г.д.).
2.2. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi:
- фармiруе фонд нацыянальнага дакумента i беларусiкi;
- стварае ў аўтаматызаваным i традыцыйным рэжымах базы даных
(БД), якiя могуць выкарыстоўвацца ў якасцi крынiц краязнаўчай
iнфармацыi;
- ажыццяўляе аналiз стану, праводзiць даследаваннi,
распрацоўвае праекты рэгламентуючых дакументаў па гэтых пытаннях
краязнаўчай работы;
- метадычна забяспечвае комплекс праблем па бiблiятэчнаму
краязнаўству.
2.3. Абласныя унiверсальныя навуковыя бiблiятэкi (АУНБ)
з'яўляюцца цэнтрамi краязнаўчай дзейнасцi ў сваiх абласцях,
ажыццяўляюць:
- увесь комплекс краязнаўчых работ;
- дэпазiтарнае захоўванне КМД;
- каардынацыю дзейнасцi бiблiятэк па краязнаўству, а таксама iх
узаемадзеянне з iншымi арганiзацыямi.
2.4. Цэнтральная бiблiятэка ЦБС вядзе краязнаўчую дзейнасць у
межах свайго рэгiёна, бiблiятэкi-фiлiялы збiраюць матэрыялы аб
тэрыторыях, якiя яны абслугоўваюць (мiкрараёнах, сельскiх населеных
пунктах).
2.5. Бiблiятэкi асобных арганiзацый, прадпрыемстваў i ўстаноў
назапашваюць дакументы аб дзейнасцi адпаведных арганiзацый i
раскрываюць iх змест; бiблiятэкi навучальных устаноў, апрача таго, -
матэрыялы аб сваiх выпускнiках.
3. Фармiраванне i арганiзацыя фондаў краязнаўчых i
мясцовых дакументаў
3.1. Аснову краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк складае фонд КМД,
якi выдзяляецца ў асобны падфонд з мэтай забеспячэння захаванасцi i
рацыянальнага выкарыстання. Ён фармiруецца ў бiблiятэках па прынцыпу
вычарпальнай паўнаты i захоўваецца пастаянна.
3.2. У краязнаўчы фонд уключаюцца дакументы, якiя прысвечаны
краю *). Выключэннi складаюць для АУНБ неапублiкаваныя дакументы па
культуры i мастацтву.
_______________________________
*) У краязнаўчыя фонды публiчных бiблiятэк адбiраюцца таксама
беларусазнаўчыя дакументы пры наяўнасцi iх у 2-х i больш
экземплярах, якiя змяшчаюць значны краязнаўчы матэрыял.
3.3. У фондзе краязнаўчых дакументаў збiраюцца таксама падборкi
газетных выразак, краязнаўчыя альбомы, рукапiсныя матэрыялы,
аўдыёвiзуальныя носьбiты (гуказапiсы, слайды, фотаматэрыялы i г.д.).
3.4. Бiблiятэкi вядуць сiстэматычную работу па выяўленню
краязнаўчых матэрыялаў шляхам непасрэднага прагляду дакументаў, а
таксама выкарыстоўваюць бiблiяграфiчныя дапаможнiкi,
даведачна-бiблiяграфiчны апарат сваёй i iншых бiблiятэк, каталогi
кнiжных збораў i калекцый iншых устаноў i прыватных асоб i г.д.
3.5. Функцыi дэпазiтарнага захоўвання краязнаўчых дакументаў i
мясцовых выданняў на тэрыторыi свайго краю выконваюць абласныя
бiблiятэкi.
Дэпазiтарны фонд краязнаўчых дакументаў АУНБ уключае ўсе
дакументы незалежна ад крынiц паступлення, практычнай i навуковай
каштоўнасцi, актыўнасцi карыстання чытачамi i месца захоўвання ў
бiблiятэцы.
4. Абслугоўванне краязнаўчымi дакументамi
4.1. Выдача КМД ажыццяўляецца адпаведна з агульнымi правiламi
карыстання бiблiятэкай.
4.2. КМД выдаюцца па МБА ў iншыя бiблiятэкi, акрамя адзiнага
экземпляра.
5. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi
5.1. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi ўключае:
- арганiзацыю i вядзенне краязнаўчага
даведачна-бiблiяграфiчнага апарату;
- фармiраванне сiстэмы бiблiяграфiчных дапаможнiкаў КМД;
- краязнаўчае бiблiяграфiчнае абслугоўванне;
- распаўсюджванне краязнаўчых ведаў.
5.2. Арганiзацыя i вядзенне КДБА.
5.2.1. КДБА ствараецца як спецыялiзаваная частка
даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэкi, усе элементы якога
складаюць цэласную сiстэму, арганiзуюцца i вядуцца па адзiнай
методыцы i звязаны памiж сабой, а таксама з агульным ДБА бiблiятэкi,
сiстэмай адсылак i спасылак.
5.2.2. Вядучым прынцыпам КДБА з'яўляецца вычарпальная паўната
адлюстравання i глыбiня раскрыцця краязнаўчых дакументаў незалежна
ад iх аб'ёму, каштоўнасцi i храналагiчных меж.
5.2.3. КДБА складаецца з:
- сiстэмы каталогаў i картатэк;
- фонду даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;
- фонду выкананых даведак.
5.2.4. Сiстэма каталогаў i картатэк бiблiятэкi вызначаецца з
улiкам асаблiвасцей яе ўмоў, традыцый i магчымасцей. У якасцi
асноўных элементаў у гэту сiстэму ўваходзяць:
- зводны краязнаўчы сiстэматычны каталог цi картатэка;
- каталог мясцовых дакументаў (для АУНБ);
а) храналагiчны каталог кнiг i выданняў з працягам;
б) алфавiтны каталог газет i часопiсаў;
- алфавiтны каталог на фонд аддзела (сектара) (для АУНБ).
5.2.5. Краязнаўчыя каталогi i картатэкi могуць быць як у
традыцыйных формах (картачныя, друкаваныя), так i ў нетрадыцыйных
(аўтаматызаваныя БД, на мiкраносьбiтах, магнiтных стужках,
кампакт-касетах i г.д.).
5.2.6. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў уключае
ўсе вiды даведачных i бiблiяграфiчных крынiц, прысвечаных краю:
- матэрыялы афiцыйнага характару;
- статыстычныя зборнiкi, памятныя кнiгi;
- даведнiкi, у тым лiку па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму
дзяленню;
- карты-схемы;
- бiблiяграфiчныя дапаможнiкi КМД.
5.2.7. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў
фармiруецца ў структурным падраздзяленнi бiблiятэкi, якi ўзначальвае
яе краязнаўчую дзейнасць (аддзеле, сектары, чытальнай зале).
5.3. Фармiраванне сiстэмы краязнаўчых бiблiяграфiчных
дапаможнiкаў i паказальнiкаў мясцовых дакументаў.
5.3.1. Сiстэма ахоплiвае ўсе бакi жыцця краю, задавальняе
патрэбы ў краязнаўчай iнфармацыi, будуецца з улiкам стану i
напрамкаў развiцця iншых сiстэм бiблiятэчных дапаможнiкаў рэспублiкi
i ўключае дзве падсiстэмы:
а) бiблiяграфiчных паказальнiкаў аб краi, у якую ўваходзяць:
- унiверсальныя бягучыя паказальнiкi краязнаўчых дакументаў
(тыпу "Новая лiтаратура аб... вобласцi");
- бягучыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi тыпу "Каляндар
знамянальных i памятных дат";
- унiверсальныя рэтраспектыўныя паказальнiкi тыпу "Што чытаць
аб краi" (вобласцi, раёне), а таксама паказальнiкi аб асобных
гарадах;
- галiновыя i тэматычныя (рэтраспектыўныя) краязнаўчыя
паказальнiкi;
- персанальныя i бiблiяграфiчныя дапаможнiкi (паказальнiкi i
слоўнiкi);
- паказальнiкi краязнаўчых бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;
б) бiблiяграфiчных паказальнiкаў мясцовых дакументаў, якiя
могуць быць прадстаўлены паказальнiкамi перыядычных выданняў, што
выдавалiся ў краi, i паказальнiкамi зместу гэтых выданняў (у т.л.
памятных кнiжак, губернскiх ведамасцей i iнш.).
Паказальнiкi могуць рыхтавацца як у традыцыйным, так i ў
аўтаматызаваным рэжымах.
5.4. Бiблiяграфiчнае абслугоўванне.
5.4.1. Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне па краязнаўчых
запытах ажыццяўляецца з выкарыстаннем усяго ДБА бiблiятэкi i, у
першую чаргу, яго краязнаўчай часткi.
5.4.2. Бiблiятэкi сiстэматычна вядуць бiблiяграфiчнае
iнфармаванне аб краязнаўчых дакументах, якiя паступiлi ў iх фонды
або фонды iншых бiблiятэк рэгiёна, у адпаведнасцi з канкрэтнымi
краязнаўчымi бiблiяграфiчнымi запытамi асобных чытачоў цi калектываў
у традыцыйных формах бiблiяграфiчнага iнфармавання.
5.4.3. Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў праводзiцца
сiстэматычна, ўваходзiць састаўной часткай у агульны план масавых
мерапрыемстваў бiблiятэкi i ажыццяўляецца ў цеснай сувязi з усiмi
грамадскiмi, навуковымi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i ўстановамi,
якiя займаюцца краязнаўчай работай.
|