АГУЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI ДЗЯРЖАЎНЫХ КЛУБНЫХ УСТАНОЎ
Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
У.А.Гiлеп 22.10.1991
Узгоднена: старшыня Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў
культуры Л.С.Сушкевiч, намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь Н.П.Корбут
-----------------------------------------------------------
Утратили силу приказом Министерства культуры от 16 октября
2006 г. № 243 (зарегистрирован в Национальном реестре - №
8/15759 от 24.01.2007 г.)
I. Сацыяльнае назначэнне
Дзяржаўныя клубныя ўстановы адносяцца да культурна-асветных
устаноў, з'яўляюцца самастойнымi арганiзацыямi, якiя дзейнiчаюць у
сферы вольнага часу людзей з мэтамi стварэння спрыяльных умоў для
самадзейнай творчасцi ўсiх, хто жадае праявiць i развiць свае
мастацкiя i iнтэлектуальныя здольнасцi; задавальнення культурных
запатрабаванняў розных груп насельнiцтва ў аднаўленнi i ўзмацненнi
духоўных i фiзiчных сiл, а таксама ў мiжасабовых зносiнах i
адпачынку.
Дзейнасць клубных устаноў будуецца на прынцыпах даступнасцi,
добраахвотнасцi, апоры на грамадскую iнiцыятыву i самадзейнасць,
спалучэння iндывiдуальнай, групавой i масавай работы; галоснасцi;
кiравання i самакiравання; выкарыстання розных (законных) крынiц
фiнансавання; абавязковага ўлiку мясцовых асаблiвасцяў у гiстарычным
i культурным развiццi; дыферэнцыяцыi i спецыялiзацыi.
Асноўныя задачы клубных устаноў:
- зберажэнне i развiццё здабыткаў нацыянальнай культуры,
традыцыйных форм культурнай дзейнасцi i адпачынку;
- развiццё самадзейнай мастацкай творчасцi ва ўсiх яе праявах,
раскрыццё i падтрымка творчых iндывiдуальнасцяў i талентаў, асаблiва
носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору;
- садзейнiчанне пазнавальнай актыўнасцi розных груп
насельнiцтва, самаадукацыi ў галiне лiтаратуры, мастацтва, гiсторыi,
навукi, эканомiкi, вытворчасцi, культуры быту, iнавацый i iнш.;
стварэнне ўмоў для рэалiзацыi iнтэлектуальна-творчага патэнцыялу i
павышэння духоўнасцi чалавека; практычная падтрымка
сацыяльна значных творчых iнiцыятыў аматарскiх аб'яднанняў, клубаў,
грамадскiх суполак; у тым лiку тых, якiя спрыяюць развiццю
нацыянальных культур на тэрыторыi Беларусi;
- фармiраванне ў розных катэгорый насельнiцтва i ў асобных
грамадзян умення i звычкi грунтоўнай, трывалай i гуманнай
арганiзацыi i самаарганiзацыi свайго вольнага часу;
- метадычная i практычная прафесiйная дапамога ўстановам,
прадпрыемствам, арганiзацыям i асобным грамадзянам па пытаннях сваёй
кампетэнцыi на ўзаемакарысных умовах.
Кожная клубная ўстанова мае права самастойна скiраваць сваю
дзейнасць на выкананне той цi iншай асобнай задачы, зыходзячы з
канкрэтных умоў i магчымасцяў; пры неабходнасцi можа ўкласцi на сябе
дадатковую сацыяльна значную задачу цi функцыю i выкарыстоўваць
самыя розныя сродкi, метады i формы культурна-творчай i асветнiцкай
работы, якiя адпавядаюць мясцовым грамадскiм iнтарэсам i культурным
запатрабаванням.
II. Тыпы клубных устаноў
Тыпы клубных устаноў вызначаюцца ў залежнасцi ад асноўных
напрамкаў iх дзейнасцi. Па напрамках дзейнасцi клубныя ўстановы
могуць быць аднапрофiльныя i шматпрофiльныя - у залежнасцi ад
сацыяльна-культурнага попыту насельнiцтва, кадравых, матэрыяльных i
iнфармацыйных рэсурсаў, iншых базавых дадзеных.
Да клубных устаноў адносяцца такiя ўстановы культуры, якiя
створаны па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным прынцыпе, з
унiверсальна-комплексным характарам дзейнасцi (сельскiя, пасялковыя,
гарадскiя, занальныя, раённыя, абласныя, рэспублiканскiя клубы,
дамы, цэнтры i палацы культуры).
У населеных пунктах, мiкрараёнах гарадоў, дзе знаходзяцца
некалькi клубных устаноў, па рашэнню мясцовых органаў улады магчыма
спецыялiзацыя кожнай з гэтых устаноў (незалежна ад ведамаснай
прыналежнасцi) па асобных напрамках дзейнасцi:
- скiраваныя на зберажэнне i развiццё нацыянальнай культуры,
традыцыйных форм адпачынку, рамёстваў; на культурныя iнтарэсы
вызначаных прафесiйных, нацыянальных i iншых сацыяльна-дэмаграфiчных
катэгорый насельнiцтва (клубы, цэнтры, дамы сельскай iнтэлiгенцыi,
жывёлаводаў, дзяцей, моладзi, жанчын, пенсiянераў, iнвалiдаў,
майстроў музычнай культуры, фальклору, кiно, кнiнi, рамёстваў,
цэнтры нацыянальных культур i г.д.);
- спецыялiзуюцца на перасоўным характары дзейнасцi (аўтаклубы,
плаваючыя культбазы, клубы i iнш.);
- сумяшчаюць сваю асноўную функцыянальную дзейнасць з работай
iншых тыпаў устаноў культуры, побыту, спорту, гандлю
(клубы-чытальнi, клубы-бiблiятэкi, клубы-музеi, клубы-выставы,
культурна-спартыўныя i культурна-вытворчыя цэнтры i г.д.). Работа
клубных устаноў у гэтых выпадках рэгулюецца ва ўстаноўленым законам
парадку.
Выбар канкрэтнага тыпу i разнастайнасцi клубных устаноў
залежыць толькi ад мясцовых iнiцыятыў, умоў i магчымасцяў.
З мэтай больш рацыянальнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнiчнай,
кадравай i фiнансавай базы клубныя ўстановы могуць уваходзiць
(зберагаючы пры гэтым сваю юрыдычную самастойнасць) у склад
цэнтралiзаваных клубных сiстэм, культурных, культурна-спартыўных
комплексаў, цэнтраў культуры i вольнага часу, культурна-вытворчых
аб'яднанняў, другiх фармiраванняў, сумесная дзейнасць якiх
рэгулюецца асобнымi статутамi i дагаворнымi адносiнамi.
Развiццё разнастайных тыпаў i вiдаў клубных устаноў гарантуецца
Законам БССР аб культуры, артыкул 31.
III. Арганiзацыйная структура
Арганiзацыйная структура клубных устаноў складаецца з розных
творча-вытворчых падраздзяленняў i грамадскiх фармiраванняў, у
залежнасцi ад абраных задач i напрамкаў дзейнасцi, мясцовых умоў i
магчымасцяў.
Да творча-вытворчых падраздзяленняў клубных устаноў адносяцца
аддзелы i сектары па напрамках дзейнасцi.
Клубныя ўстановы могуць ствараць i арганiзоўваць у адпаведнасцi
з дзеючым заканадаўствам на аснове самаакупнасцi цi дагаворных
адносiн дасугавыя аб'екты: кiнаўстаноўкi, кiнатэатры,
вiдэатэкi-залы-салоны, спартыўныя залы i пляцоўкi, атракцыёны,
танцавальныя (дыскатэчныя) залы i пляцоўкi, кафэ, бары i буфеты,
базы i пункты пракату, прыклубныя паркi i сады, майстэрнi прыкладных
навыкаў i рамёстваў, гасцёўнi, гульнятэкi, дзiцячыя пакоi, абрадавыя
залы, адкрытыя тэатры, стадыёны, павiльёны, каткi, бiльярдныя,
кегельбаны i iншыя аб'екты - як на асноўнай базе ўстановы культуры,
так i за яе межамi.
Пры неабходнасцi i наяўнасцi ўмоў i крынiц фiнансавання клубныя
ўстановы могуць ствараць у сваёй структуры штатныя тэатральныя,
музычныя, харэаграфiчныя i iншыя мастацкiя калектывы, пазаштатныя i
часовыя калектывы спецыялiстаў, майстроў. Клубныя ўстановы, якiя
працуюць ва ўмовах гаспадарчага механiзму, могуць быць
заснавальнiкамi малых прадпрыемстваў i кааператываў, дзейнасць якiх
адпавядае статутным задачам i не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь.
У склад фармiраванняў клубных устаноў уваходзяць кружкi i
калектывы самадзейнай мастацкай i тэхнiчнай творчасцi, аматарскiя
аб'яднаннi i клубы па iнтарэсах, асацыяцыi, таварыствы, суполкi,
народныя музеi, тэатры, фiлармонii, унiверсiтэты i г.д.
Iнiцыятыва стварэння клубных фармiраванняў можа належаць
работнiкам клубных устаноў, грамадскiм арганiзацыям, асобным
грамадзянам, якiя iмкнуцца рэалiзаваць свае сацыяльна значныя
iнiцыятывы.
Агульныя сходы членаў клубных самадзейных калектываў i
аб'яднанняў выбiраюць кiруючыя органы самакiравання, самастойна
вырашаюць пытаннi сваёй дзейнасцi.
Непасрэдная адмiнiстрацыйна-ўпраўленчая адказнасць за дзейнасць
клубных фармiраванняў ускладаецца на штатных кiраўнiкоў
фармiраванняў, а за iх адсутнасцю - на кiраўнiкоў клубнай установы.
Аматарскiя клубныя фармiраваннi арганiзуюць сваю дзейнасць на
падставе дагавора з адмiнiстрацыяй базавай клубнай установы, якi
састаўляецца з улiкам задач двух бакоў i зацвярджаецца на сумесным
сходзе адмiнiстрацыi i членаў фармiравання. Дагавор можа быць па
iнiцыятыве аднаго з бакоў дапоўнены, зменены цi скасаваны.
Аматарскiя клубныя фармiраваннi з iх згоды могуць на дагаворнай
аснове прыцягвацца да выканання сацыяльна-творчых заказаў,
выдаваемых органамi кiравання культурай у адпаведнасцi з артыкулам
26 Закона БССР аб культуры.
Пры маючых быць разыходжаннях i спрэчных пытаннях па-за межах
кампетэнцыi клубных фармiраванняў i клубных устаноў праблемы
разглядаюцца мясцовымi Саветамi народных дэпутатаў i iх органамi
культуры ў адпаведнасцi з дзеючым у рэспублiцы заканадаўствам.
IV. Матэрыяльная база, планаванне i
фiнансаванне, кiраўнiцтва
Матэрыяльная база клубных устаноў складаецца са спецыяльна
пабудаваных i прыстасаваных будынкаў i асобных памяшканняў, розных
збудаванняў, абсталявання, транспарту, грашовых сродкаў i iншай
маёмасцi, неабходнай для здзяйснення сваiх задач i функцый.
Будынкi i збудаваннi клубных устаноў могуць быць на балансе
самастойным цi выканкама мясцовага Савета народных дэпутатаў,
прадпрыемстваў, гаспадарак i арганiзацый, а таксама выкарыстоўвацца
па прызначэнню на ўмовах арэнднай платы, частковага цi поўнага
гаспадарчага ўтрымання ў сельскагаспадарчых i прамысловых
прадпрыемстваў, аб'яднанняў i калектываў (у тым лiку i
кааператыўных), грамадскiх i iншых арганiзацый на дагаворнай аснове,
маючы на ўвазе разлiкi з клубнымi ўстановамi за культурныя паслугi.
Планаванне i фiнансаванне работы клубных устаноў, а таксама
кiраўнiцтва iмi i кантроль здзяйсняюцца ва ўстаноўленым парадку ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi, з улiкам спецыфiкi
i магчымасцяў клубных устаноў, iнтарэсаў i запатрабаванняў
насельнiцтва.
V. Узаемаадносiны з вышэйстаячымi органамi
Узаемаадносiны клубных устаноў з вышэйстаячымi органамi
культуры афармляюцца сумесным дагаворам, у якiм вышэйстаячы орган
з'яўляецца дзяржаўным заказчыкам на асобныя мерапрыемствы, праекты,
праграмы i гарантуе супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi са сваёй
кампетэнцыяй, якая ўстаноўлена заканадаўствам.
VI. Прававы статут
Клубныя ўстановы карыстаюцца правамi юрыдычнай асобы. у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам яны могуць здзяйсняць розныя
юрыдычныя акты, быць iсцом i адказчыкам у судах i арбiтражах,
уступаць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя грамадскiя
(неўрадавыя) арганiзацыi, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты
i сувязi, ствараць ва ўстаноўленым Законам парадку сумесныя
прадпрыемствы i арганiзацыi, удзельнiчаць у розных мiжнародных
мерапрыемствах, якiя не пярэчаць мiжнародным абавязкам Рэспублiкi
Беларусь, а таксама ўступаць у любыя праваадносiны ў межах сваёй
кампетэнцыi для выканання статутных задач.
Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя клубных устаноў
адбываюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона "Аб культуры ў
Рэспублiцы Беларусь".
Клубныя ўстановы могуць мець самастойны баланс, разлiковыя i
другiя рахункi ў банках, свае фiрменныя бланкi, вуглавыя штампы i
круглыя пячаткi ўстаноўленага ўзору са сваёй поўнай назвай, другiя
рэквiзiты.
Кiраўнiкi клубных устаноў маюць права подпiсу на
распараджальна-фiнансавых дакументах. У выпадку карыстання паслугамi
цэнтралiзаваных бухгалтэрый банкаўскiя i iншыя да iх падобныя
аперацыi па артыкулах каштарыса выдаткаў клубнай установы могуць
рабiцца толькi на патрэбы клубнай установы, з ведама i пры наяўнасцi
вiзы яе кiраўнiка.
Асноўным прававым дакументам клубнай установы з'яўляецца яе
Статут, якi распрацоўваецца iндывiдуальна для кожнай на выснове
дзейнiчаючых нарматыўных дакументаў i дадзеных Агульных прынцыпаў.
Статут уключае:
- поўную назву ўстановы, яго заснавальнiкаў, парадак iх
узаемаадносiнаў;
- асноўныя мэты, задачы i функцыi;
- арганiзацыйную структуру;
- сiстэму кiраўнiцтва, найбольш адметныя прынцыпы арганiзацыi
творча-вытворчай i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;
- правы i абавязкi грамадзян у адносiнах да клубнай установы;
- выснова i парадак рэарганiзацыi i закрыцця ўстановы.
У статут могуць быць уключаны i iншыя палажэннi, якiя звязаны з
асаблiвасцямi арганiзацыi i дзейнасцi клубнай установы ў канкрэтнай
сiтуацыi i якiя не супярэчаць дзеючаму ў Рэспублiцы Беларусь
заканадаўству.
Статут клубнай установы з меркаваннем аддзела культуры
прадстаўляецца ў выканкам Савета народных дэпутатаў, на тэрыторыi
якога знаходзiцца асноўная база клубнай установы.
Клубная ўстанова лiчыцца створанай з моманту рэгiстрацыi яе
статута ў выканкаме Савета народных дэпутатаў.
VII. Права валодання зямлёй
За клубнымi ўстановамi замацавана права карыстання зямлёй у
парадку i на ўмовах адпаведна заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
|