Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Государственного комитета Республики Беларусь по труду и социальной защите населения от 10 июля 1992 г. №35 "Аб квалiфiкацыйнай характарыстыцы арганiзатара адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА ДЗЯРЖАЎНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
             ПА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ НАСЕЛЬНIЦТВА
                       10 лiпеня 1992 г. № 35

 АБ КВАЛIФIКАЦЫЙНАЙ ХАРАКТАРЫСТЫЦЫ АРГАНIЗАТАРА АДУКАЦЫI

     Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь  па  працы  i  сацыяльнай
абароне насельнiцтва пастанаўляе:
     Зацвердзiць па  узгадненню  з  Федэрацыяй  прафсаюзаў  Беларусi
квалiфiкацыйную характарыстыку  арганiзатара адукацыi згодна дадатку
1.

 Старшыня Камiтэта                                        Г.П.БАДЗЕЙ

                                     Дадатак 1
                                     да пастановы
                                     Дзяржаўнага камiтэта па працы i
                                     сацыяльнай абароне насельнiцтва
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     10.07.1992 № 35

     Квалiфiкацыйная характарыстыка арганiзатара адукацыi

                        Арганiзатар адукацыi

                         Службовыя абавязкi

     Арганiзуе выкананне навучальна-выхаваўчымi ўстановамi Закона аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь  i  iншых  заканадаўчых i нарматыўных
актаў. Прымае   ўдзел   у   разработцы  i  рэалiзацыi  дзяржаўных  i
рэгiянальных праграм развiцця адукацыi,  вывучае грамадскую думку  i
ўносiць прапановы,  накiраваныя  на  выкананне  дзяржаўных запытаў у
галiне адукацыi.
     Вядзе работу з кiраўнiкамi, настаўнiкамi, выхавацелямi i iншымi
педагагiчнымi работнiкамi  па  ўдасканаленню  навучальна-выхаваўчага
працэсу, арганiзуе   мерапрыемствы  па  павышэнню  iх  квалiфiкацыi.
Удзельнiчае ў  вывучэннi  i  укараненнi   перадавога   педагагiчнага
вопыту, дасягненняў  навукi  ў  практыку работы ўстаноў адукацыi,  у
прапагандзе педагагiчных ведаў сярод бацькоў i грамадскасцi. У межах
сваёй кампетэнцыi   ажыццяўляе  кантроль  за  ўпраўленчай  дзейнасцю
кiраўнiкоў навучальна-выхаваўчых  устаноў,  рэалiзацыяй  абавязковай
базавай адукацыi,     у    неабходных    выпадках    вывучае    стан
навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе,  дашкольнай  i  пазашкольнай
установе, якасць  ведаў  вучняў.  Уносiць  прапановы  па  паляпшэнню
работы школ, дашкольных i пазашкольных устаноў.
     Арганiзуе  работу з кiраўнiкамi, настаўнiкамi i выхавацелямi па
выяўленню здольнасцей, схiльнасцей i iнтарэсаў дзяцей  i  падлеткаў,
стварэнню ўмоў для iх развiцця,  праводзiць алiмпiяды, агляды, злёты
i iншыя  масавыя  мерапрыемствы,  работу  па   аздараўленню.   Вядзе
камплектаванне дзецьмi   дашкольных   устаноў,   школ-iнтэрнатаў   i
санаторных школ,  арганiзуе ўзаемадзеянне з непадпарадкаванымi  адна
другой ўстановамi адукацыi.  Прымае ўдзел у правядзеннi педагагiчных
эксперыментаў, iх  экспертнай   ацэнцы.   Ажыццяўляе   кантроль   за
выкананнем правiл  i  норм аховы працы.  Удзельнiчае ў падрыхтоўцы i
правядзеннi нарад,  канферэнцый,  семiнараў   работнiкаў   адукацыi.
Абараняе правы  i  iнтарэсы  ўсiх  суб'ектаў  адукацыi  ў дзяржаўных
установах i арганiзацыях.
     Павiнен ведаць.  Закон  аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь,  усе
заканадаўчыя i  нарматыўныя   акты   ў   галiне   адукацыi;   асновы
педагагiчнай навукi   i   сучасныя   патрабаваннi   да  навучання  i
выхавання; правiлы тэхнiкi бяспекi,  аховы жыцця i здароўя дзяцей  i
падлеткаў; асновы працоўнага заканадаўства,  эканомiкi i арганiзацыi
ўпраўлення адукацыяй;  псiхалогiю, методыку навучальнай i выхаваўчай
работы.
     Квалiфiкацыйныя патрабаваннi.    Вышэйшая    адукацыя,     стаж
педагагiчнай дзейнасцi   не   менш   3-х гадоў, вышэйшая  цi  першая
педагагiчная катэгорыя.





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations