Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16 января 2007 г. №5 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       16 студзеня 2007 г. № 5

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНА-ВОПЫТНЫХ
УЧАСТКАХ (ГАСПАДАРКАХ) АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ

     У  адпаведнасці  з  пунктам  4 артыкула  49  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  5  ліпеня  2006 года «Об общем  среднем  образовании»,
пастановай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад  17  кастрычніка
2006  г.  №  1366 «О порядке утверждения положений об учебно-опытных
участках  (хозяйствах),  производственных  (учебно-производственных)
мастерских  и  комбинатах, других учебно-производственных  объектах,
обеспечивающих  реализацию  задач  общеобразовательного  учреждения»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзіць    Палажэнне    аб    вучэбна-вопытных     участках
(гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы (дадаецца).
     
Міністр                                                 А.М.Радзькоў
     
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Міністр прыродных рэсурсаў    Міністр фінансаў
і аховы навакольнага          Рэспублікі Беларусь
асяроддзя                              М.П.Корбут
Рэспублікі Беларусь                    14.08.2007
        Л.І.Харужык
         14.08.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Міністр працы                 Старшыня
і сацыяльнай абароны          Брэсцкага абласнога
Рэспублікі Беларусь           выканаўчага камітэта
       У.М.Патупчык                      К.А.Сумар
         14.08.2007                     12.01.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Віцебскага абласнога          Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
     У.П.Андрэйчанка                   А.С.Якабсон
          10.01.2007                    10.01.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Гродзенскага абласнога        Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
        У.Я.Саўчанка                    Б.В.Батура
          10.01.2007                    12.01.2007
                              
УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Мінскага абласнога            Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта          выканаўчага камітэта
      М.Ф.Дамашкевіч                    М.Я.Паўлаў
          10.01.2007                    12.01.2007
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               16.01.2007 № 5

ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай
установы

     1.   Палажэнне   аб  вучэбна-вопытных  участках   (гаспадарках)
агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасці з пунктам  4
артыкула  49  Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006  года  «Об
общем  среднем  образовании»  (Национальный  реестр  правовых  актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238).
     2.  Вучэбна-вопытныя  ўчасткі  (гаспадаркі)  агульнаадукацыйных
устаноў  (далей - гаспадаркі) ствараюцца ў сістэме агульнай сярэдняй
адукацыі  па  рашэннях мясцовых выканаўчых і распарадчых  органаў  і
ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць  у якасці структурных  падраздзяленняў
дадзеных  устаноў на падставе палажэнняў, зацверджаных  загадамі  іх
кіраўнікоў і ўзгодненых з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.
     3.   Дзейнасць   гаспадарак  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасці   з
Канстытуцыяй  Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі  Беларусь  аб
зямлі,  Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года  «Об
образовании»  у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад  19  сакавіка
2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г.,
№  33,  арт.  598;  Национальный реестр  правовых  актов  Республики
Беларусь,  2002  г., № 37, 2/844), Законам Рэспублікі  Беларусь  «Об
общем  среднем  образовании», дадзеным Палажэннем, а таксама  іншымі
нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць іх дзейнасць.
     4.  Гаспадаркі ажыццяўляюць ускладзеныя на іх функцыі і задачы,
вызначаныя гэтым Палажэннем, у мэтах:
     4.1.   правядзення  ўрокаў  па  вучэбных  прадметах  «Працоўнае
навучанне», «Чалавек і свет» і працоўнай практыкі вучняў;
     4.2.  арганiзацыі  грамадска-карыснай,  прадукцыйнай  працы   і
пазаўрочнай творчай дзейнасцi вучняў;
     4.3. прафарыентацыйнай работы.
     5.  Для  забеспячэння  дзейнасці гаспадарак  у  адпаведнасці  з
зямельным заканадаўствам агульнаадукацыйным установам з зямель любых
катэгорый,  у тым ліку сельскагаспадарчага прызначэння, могуць  быць
прадстаўлены зямельныя ўчасткі для даследчых і вучэбных мэтаў і  для
вядзення сельскай гаспадаркі.
     6. Гаспадаркі:
     6.1.  выкарыстоўваюць зямельныя ўчасткі  ў  адпаведнасці  з  іх
прызначэннем  і  ўмовамі,  на  якіх  яны  дадзены,  пасля  атрымання
дакументаў, якія засведчваюць права на іх карыстанне;
     6.2.   забяспечваюць   высокую   культуру   землекарыстання   і
жывёлагадоўлі,   рацыянальнае  выкарыстанне  замацаванага   за   імі
зямельнага ўчастка, маёмасці і прыродных рэсурсаў;
     6.3.   ствараюць  неабходныя  ўмовы  для  рэалізацыі  вучэбнага
працэсу, вытворчай практыкі вучняў;
     6.4.  забяспечваюць  выкананне санітарна-гігіенічных  нормаў  і
правілаў,  супрацьпажарных патрабаванняў,  мерапрыемстваў  па  ахове
працы і стварэнні бяспечных умоў;
     6.5.  выконваюць  правілы  і  нормы  па  ахове  раслін,  а  пры
ўзнікненні неабходнасці ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па іх  ахове,
ажыццяўляемых  упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і  іх  службовымі
асобамі;
     6.6.  выконваюць заагігіенічныя нормы, ветэрынарныя  правілы  і
мерапрыемствы,  накіраваныя на папярэджанне захворванняў  і  падзяжу
жывел  пры  ажыццяўленні дзейнасці па іх утрыманні,  а  таксама  пры
эксплуатацыі аб’ектаў, звязаных з утрыманнем жывёл;
     6.7.  прытрымліваюцца  прадпісанняў  ветэрынарных  спецыялістаў
пры    правядзенні   адпаведных   каранцінных,   абмежавальных   або
ветэрынарных мерапрыемстваў;
     6.8.  ажыццяўляюць  іншыя правы і абавязкі, ускладзеныя  на  іх
статутам агульнаадукацыйнай установы;
     6.9. вядуць справаводства па вучэбна-вытворчых пытаннях.
     7.  Па  рашэнні кіраўніцтва агульнаадукацыйнай установы  або  ў
парадку,   вызначаным   яе   статутам,   гаспадаркі   маюць    права
арганізоўваць  практычную дзейнасць сумесна з навукова-даследчымі  і
сельскагаспадарчымі  арганізацыямі, а  таксама  арганізацыямі  іншых
галін  эканомікі і абслугоўвання (далей - арганізацыі)  на  падставе
гаспадарчых  дагавораў  аб аказанні паслуг у правядзенні  практычных
заняткаў  з  вучнямі  гэтымі  арганізацыямі  і  іх  спецыялістамі  ў
адпаведных   галінах  прамысловасці  і  абслугоўвання,   ажыццяўляць
прадпрымальніцкую  дзейнасць,  якая не  супярэчыць  заканадаўству  і
служыць дасягненню статутных мэтаў.
     8.  Кантроль  за  дзейнасцю гаспадарак  ажыццяўляюць  кіраўнікі
агульнаадукацыйных устаноў.
     9.  Агульнаадукацыйныя ўстановы зыходзячы  з  мэтазгоднасці  іх
дзейнасці і з улікам яго месцазнаходжання, агульнай плошчы зямельных
участкаў  і  колькасці вучняў, якія прыцягваюцца  да  тэарэтычных  і
практычных  заняткаў,  маюць  права самастойна  вызначаць  структуру
гаспадаркі.
     10. У структуры гаспадарак могуць стварацца наступныя аддзелы:
     10.1.   абароненага   грунта  -  для  вырошчвання   агародніны,
кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-
ягадных  і  дэкаратыўных раслін у цяпліцах, парніках,  на  ўцепленым
грунце;
     10.2.      вытворчае     падраздзяленне     па      вырошчванні
сельскагаспадарчых культур - для вырошчвання па сістэме  севазвароту
гародніны,  бульбы,  садавіны,  пладова-ягадных  культур   і   іншых
сельскагаспадарчых  культур  і раслін, расады  кветкава-дэкаратыўных
раслін;
     10.3. гадавальнік пладова-ягадных і дэкаратыўных культур -  для
вырошчвання  сажанцаў  пладовых  і  дэкаратыўных  дрэў,  ягадных   і
дэкаратыўных кустарнікаў;
     10.4. дэндралагічны аддзел - для стварэння калекцый дрэвавых  і
куставых раслін;
     10.5.  заалагічны аддзел - для стварэння кутка  жывой  прыроды,
які  таксама можа ўключаць кральчатнік, птушнік, пчальнікі  і  іншыя
аб’екты жывёлагадоўлі;
     10.6.  калекцыйны аддзел - для вырошчвання і стварэння калекцый
раслін    сартоў    сельскагаспадарчых,   кветкава-дэкаратыўных    і
сістэматычных груп раслін, распаўсюджаных лекавых раслін;
     10.7.  аддзел  кветкава-дэкаратыўных раслін -  для  вырошчвання
аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных  раслін,
планіроўкі  азелянення  прышкольнай  тэрыторыі  і  вывучэння   асноў
ландшафтнага дызайну;
     10.8.  экалагічны  аддзел - для стварэння  экалагічнай  сцежкі,
вадаёмаў, садоў водару і ценю.
     11. Расклад заняткаў з вучнямі ў гаспадарках устанаўліваецца  ў
адпаведнасці  з Тыпавымі вучэбнымі планамі на бягучы навучальны  год
для  ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, вучэбнымі праграмамі  па
асобных вучэбных прадметах («Працоўнае навучанне», «Чалавек і  свет»
і  інш.),  зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
ва  ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку, планамі
работы  ў  гаспадарках,  якія  з’яўляюцца  часткай  планаў  вучэбна-
выхаваўчай  работы агульнаадукацыйных устаноў, зацвярджаемых  штогод
iх кіраўнікамі.
     12. Планы работы гаспадарак уключаюць наступныя раздзелы:
     12.1. аналіз працы за папярэдні год;
     12.2. схема плана ўчастка (маштаб адвольны);
     12.3.   тэматыка  вопытаў  па  заданні  вучоных,   спецыялістаў
сельскай гаспадаркі;
     12.4.  матэрыяльнае  забеспячэнне работ, якія  былі  праведзены
(патрэбнасць   у   пасяўным  і  пасадачным   матэрыяле,   інвентары,
угнаеннях);
     12.5. грамадска карысная, прадукцыйная праца;
     12.6. графік летніх заняткаў навучэнцаў на ўчастку;
     12.7. загатоўка прыроднага раздатачнага матэрыялу для ўрокаў;
     12.8.  запланаваны ўраджай сельскагаспадарчых культур  і  аб’ём
сельскагаспадарчай   прадукцыі  заалагічнага   аддзела,   шляхі   іх
рэалізацыі.
     13.  Асноўнымі накірункамі дзейнасці вучняў на вучэбна-вопытных
участках з’яўляюцца:
     13.1.  вырошчванне раслін і гадаванне жывёл,  назіранне  за  іх
ростам і развіццём;
     13.2.  правядзенне  навуковых  і сельскагаспадарчых  вопытаў  у
адпаведнасці з праграмамі вучэбных прадметаў «Працоўнае  навучанне»,
праграмай курса «Чалавек і свет»;
     13.3. правядзенне прыродазнаўчых і іншых заняткаў.
     14.  Да  выканання кожнага новага вiду работ вучнi  дапускаюцца
толькi пасля правядзення iнструктажу па ахове працы.
     15.   Для   арганізацыі  заняткаў  з  вучнямі   ў   гаспадарках
выкарыстоўваюцца гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам на вучэбныя
прадметы «Працоўнае навучанне», «Чалавек і свет», а таксама за  кошт
гадзін  кампанента  агульнаадукацыйнай установы,  прадугледжаных  на
грамадска карысную працу.
     16.  Тэрміны, парадак арганізацыі практыкі зыходзячы з мясцовых
умоў вызначае педагагічны савет агульнаадукацыйнай установы.
     17.  У гаспадарках могуць стварацца гурткі. Для арганізацыі  іх
дзейнасці  выкарыстоўваюцца  гадзіны  кампанента  агульнаадукацыйных
устаноў.
     На базе гаспадарак можа быць арганізавана пазакласная работа  з
вучнямі   з  выкарыстаннем  гадзін,  прызначаных  на  арганізацыйна-
выхаваўчую працу.
     18.  Да  заняткаў у гаспадарках вучні дапускаюцца  на  падставе
даведкі  аб  стане  здароўя, якая выдадзена па  форме,  устаноўленай
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
     19.  Штогод у пачатку вучэбнага года падводзяцца вынікі  работы
ў гаспадарках, арганізуюцца выставы, праводзіцца Свята ўраджаю.
     20.   Агульнае   кiраўнiцтва   гаспадаркамі   ўскладаецца    на
кіраўнікоў агульнаадукацыйных устаноў, структурнымі падраздзяленнямі
якіх з’яўляюцца вучэбна-вопытныя ўчасткі.
     21.  Кіраўнікі агульнаадукацыйных устаноў нясуць адказнасць  за
вынікі  работы гаспадарак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
     22.  Непасрэднае кіраўніцтва працай у гаспадарках  ажыццяўляюць
кіраўнікі  вучэбна-вопытных участкаў, якія прызначаюцца  кіраўнікамі
агульнаадукацыйных  устаноў, як правіла, з  ліку  настаўнікаў,  якія
маюць адпаведную падрыхтоўку.
     23.   Гаспадаркі  забяспечваюцца  неабходнымі  памяшканнямі   і
абсталяваннем,      якія      адказваюць      санітарна-гігіенічным,
супрацьпажарным  патрабаванням,  а  таксама  патрабаванням   тэхнікі
бяспекі.
     24.   Пры   арганізацыі  работы  з  дзецьмі   з   асаблівасцямі
псіхафізічнага   развіцця  памяшканні  абсталёўваюцца   безбар’ерным
асяроддзем  і  інструментамі са спецыяльнымі  прыстасаваннямі,  якія
папярэджваюць  траўматызм   і   дазваляюць   пераадолець   парушэнні
навучэнцаў.
     25.    Сельскагаспадарчая   прадукцыя,   якая    вырашчана    ў
гаспадарках, выкарыстоўваецца для мэтаў:
     арганізацыі  харчавання  вучняў,  у  першую  чаргу   тых,   хто
пражывае ў інтэрнатах пры агульнаадукацыйных установах;
     нарыхтоўкі  кармоў  для  жывёлагадоўчага  комплексу,   закладкі
семяннога фонду.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations