ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 снежня 2006 г. № 110
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯЎ АБ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-
КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ, ЯКІЯ СТВАРАЮЦЦА Ў
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем образовании»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
дадаваемае Палажэнне аб класах, у якіх вывучэнне асобных
вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым
узроўнях;
дадаваемае Палажэнне аб класах, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне
спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці;
дадаваемае Палажэнне аб класах, у якіх ажыццяўляецца
профільнае навучанне;
дадаваемае Палажэнне аб класах, у якіх навучанне ажыццяўляецца
па вучэбных планах гімназій (гімназічных класах);
дадаваемае Палажэнне аб класах, у якіх навучанне ажыццяўляецца
па вучэбных планах ліцэяў (ліцэйскіх класах);
дадаваемае Палажэнне аб класах, вучэбна-кансультацыйных
пунктах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй
(зменнай) школы.
2. Прызнаць страціўшымі сілу:
загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня
1999 г. № 796 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб
агульнаадукацыйных школах (класах) з паглыбленым вывучэннем асобных
вучэбных прадметаў, эстэтычным і фізкультурна-спартыўным ухіламі»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 17, 8/2577);
пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16
жніўня 2000 г. № 36 «Аб зацвярджэнні прыкладных палажэнняў аб
гімназіі, агульнаадукацыйным ліцэі, гімназічных класах»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 86, 8/3957).
Міністр А.М.Радзькоў
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Міністр фінансаў Міністр
Рэспублікі Беларусь працы і сацыяльнай абароны
М.П.Корбут Рэспублікі Беларусь
01.12.2006 У.М.Патупчык
01.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі Старшыня
Рэспублікі Беларусь Віцебскага абласнога
М.П.Зайчанка выканаўчага камітэта
04.12.2006 У.П.Андрэйчанка
01.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гродзенскага абласнога Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта
У.Я.Саўчанка Б.В.Батура
04.12.2006 04.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснік старшыні Старшыня
Мінскага абласнога Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта
Л.Ф.Крупец М.Я.Паўлаў
04.12.2006 04.12.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта
А.С.Якабсон К.А.Сумар
04.12.2006 04.12.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.12.2006 № 110
ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, у якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца
на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб класах, у якіх вывучэнне асобных вучэбных
прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях
(далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 13
Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образовании» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
парадак стварэння ў агульнаадукацыйных установах незалежна ад
іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці класаў, у якіх вывучэнне
асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або)
паглыбленым узроўнях;
парадак фарміравання класаў, у якіх вывучэнне асобных вучэбных
прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў класах, у
якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным
і (або) паглыбленым узроўнях;
патрабаванні да кадравага, фінансавага і матэрыяльна-
тэхнічнага забеспячэння функцыянавання класаў, у якіх вывучэнне
асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або)
паглыбленым узроўнях.
2. Класы, у якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, ствараюцца
з мэтай забеспячэння права вучняў на атрыманне агульнай базавай,
агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб,
здольнасцей і запытаў.
3. Класы, у якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, ствараюцца
ў агульнаадукацыйных установах пры ажыццяўленні імі навучання і
выхавання вучняў на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
4. Класы, у якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, могуць
стварацца ў наступных агульнаадукацыйных установах (далей -
агульнаадукацыйныя ўстановы):
пачатковых школах;
базавых школах;
сярэдніх школах;
школах-інтэрнатах;
гімназіях;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах);
вучэбна-педагагічных комплексах:
яслі-сад-школа (яслі-сад-пачатковая школа, яслі-сад-базавая
школа, яслі-сад-сярэдняя школа);
дзіцячы сад-школа (дзіцячы сад-пачатковая школа, дзіцячы
сад-базавая школа, дзіцячы сад-сярэдняя школа).
5. Па рашэнні заснавальніка ў агульнаадукацыйных установах
могуць стварацца:
класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўні
вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы з I класа;
класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным і (або)
паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы з
V класа;
класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўні
вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» пачынаючы з V класа;
класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным і (або)
паглыбленым узроўнях іншых вучэбных прадметаў пачынаючы з VIII
класа.
6. Вучні, якія вывучалі вучэбны прадмет «Замежная мова» на
павышаным узроўні ў I-IV класах, могуць, пачынаючы з V класа,
працягваць яго вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўнях.
7. Класы, у якіх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях (далей -
класы), функцыянуюць у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь
«Об общем среднем образовании», іншымі актамі заканадаўства
Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай
установы.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ КЛАСАЎ
8. Фарміраванне класаў ажыццяўляецца агульнаадукацыйнымі
установамі, акрамя гімназій, без уступных іспытаў у адпаведнасці з
плануемым заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы кантынгентам
вучняў у гэтых класах.
Парадак фарміравання класаў у гімназіі вызначаецца
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
9. Фарміраванне I класаў з вывучэннем на павышаным узроўні
вучэбнага прадмета «Замежная мова» агульнаадукацыйная ўстанова
ажыццяўляе на падставе заяў законных прадстаўнікоў дзяцей, якія яны
падаюць на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы ў перыяд з 1
чэрвеня па 28 жніўня, па завяршэнні прыёму дзяцей у
агульнаадукацыйную ўстанову. Да заявы законныя прадстаўнікі дзяцей
прадстаўляюць наступныя дакументы:
копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
даведку аб стане здароўя дзіцяці.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў I класе з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбнага
прадмета «Замежная мова» афармляецца загадам кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да
іх законных прадстаўнікоў.
10. Фарміраванне класаў, якія ствараюцца агульнаадукацыйнай
установай, пачынаючы з V і VIII класаў, ажыццяўляецца
агульнаадукацыйнай установай у перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня на
падставе заяў законных прадстаўнікоў вучняў гэтай агульнаадукацыйнай
установы на імя яе кіраўніка.
Пераважнае права на навучанне ў класах маюць вучні, якія
атрымалі за апошні год навучання ў адпаведным класе гадавыя адзнакі
не ніжэй чым шэсць балаў па тых вучэбных прадметах, якія яны жадаюць
вывучаць на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях.
Рашэнне аб пераводзе вучняў у адпаведны клас, у якім вывучэнне
асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або)
паглыбленым узроўнях, афармляецца загадам кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да
іх законных прадстаўнікоў.
11. Прыём вучняў у агульнаадукацыйную ўстанову ў парадку
пераводу з іншых агульнаадукацыйных устаноў для навучання ў класах,
пачынаючы з V і VIII класаў, ажыццяўляецца пры наяўнасці ў іх
свабодных вучнёўскіх месцаў.
Для залічэння ў агульнаадукацыйную ўстанову ў парадку пераводу
для навучання ў класах законныя прадстаўнікі вучняў у перыяд з 1
чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы і прадстаўляюць наступныя дакументы:
асабовую картку вучня;
даведку аб стане здароўя дзіцяці.
Рашэнне аб залічэнні вучняў у адпаведны клас, у якім вывучэнне
асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным і (або)
паглыбленым узроўнях, афармляецца загадам кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да
іх законных прадстаўнікоў.
12. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці
свабодных вучнёўскіх месцаў у класах агульнаадукацыйных устаноў
прымаць вучняў у парадку пераводу з іншых агульнаадукацыйных устаноў
пры ўмове супадзення вучэбных прадметаў, якія яны вывучалі на
павышаным і (або) паглыбленым узроўнях.
ГЛАВА 3
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў КЛАСАХ
13. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах
агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі
планамі, якія кожны год распрацоўваюцца агульнаадукацыйнымі
ўстановамі на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны
год, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу да
тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, зацверджаных
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў
Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі
Беларусь, і вучэбнымі праграмамі, якія зацверджаны Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
14. Вучэбныя планы для класаў зацвярджаюцца кіраўніком
агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненні:
для дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў - з дзяржаўным
органам кіравання адукацыяй, якому падпарадкавана агульнаадукацыйная
ўстанова;
для прыватных агульнаадукацыйных устаноў - з аддзелам
(упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа
па месцу знаходжання агульнаадукацыйнай установы.
15. Змест заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў,
курсаў па выбары, якія арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін,
прадугледжаных вучэбнымі планамі на кампанент агульнаадукацыйнай
установы, вызначаецца вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
16. Напаўняльнасць класаў дзяржаўных агульнаадукацыйных
устаноў складае не больш за 20 вучняў.
Напаўняльнасць класаў у прыватных агульнаадукацыйных установах
ўстанаўліваецца іх заснавальнікамі, але яна не павінна перавышаць 20
вучняў.
17. Парадак дзялення класаў на групы пры вывучэнні асобных
вучэбных прадметаў на базавым, павышаным і паглыбленым узроўнях, а
таксама напаўняльнасць груп пры правядзенні стымулюючых і
падтрымліваючых заняткаў, напаўняльнасць груп пры арганізацыі
заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары
вызначаюцца тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага
працэсу да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год.
18. Атэстацыя вучняў, якія навучаюцца ў класах
агульнаадукацыйных устаноў з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў
на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях, перавод іх у наступны
клас, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск іх з
агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца на агульных падставах.
ГЛАВА 4
КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ФУНКЦЫЯНАВАННЯ КЛАСАЎ
19. Класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах пры
наяўнасці ў іх высокакваліфікаваных педагагічных работнікаў і
неабходных матэрыяльна-тэхнічных умоў.
20. Працоўныя адносіны педагагічных работнікаў
агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне
вучняў у класах, рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
21. Фінансаванне дзейнасці класаў у дзяржаўнай
агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кіраўніком у межах
сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту
на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы, у прыватнай
агульнаадукацыйнай установе - за кошт сродкаў заснавальніка.
22. Агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх створаны класы, акрамя
памяшканняў, неабходных для забеспячэння дзейнасці ўдзельнікаў
адукацыйнага працэсу, у тым ліку бібліятэк, памяшканняў для
правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і
здароўе», заняткаў фізічнай культурай і спортам, медыцынскіх
кабінетаў, памяшканняў для гатавання і прыёму ежы, бытавых
памяшканняў, павінны мець кабінеты, лабараторыі, пляцоўкі і іншыя
памяшканні з неабходным вучэбным абсталяваннем, інвентаром, іншымі
сродкамі навучання для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па асобных
вучэбных прадметах, якія вывучаюцца на павышаным і (або) паглыбленым
узроўнях у класах.
23. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы для функцыянавання класаў
ствараюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы за кошт сродкаў
заснавальніка агульнаадукацыйнай установы і сродкаў, атрыманых з
дадатковых крыніц фінансавання, якія не забаронены заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.12.2006 № 110
ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб класах, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне
спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці
(далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам 13
Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образовании» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
напрамкі і ўхілы, па якіх ствараюцца класы, у якіх
ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-
эстэтычнай накіраванасці (далей - мастацка-эстэтычныя класы);
парадак стварэння ў агульнаадукацыйных установах незалежна ад
іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці мастацка-эстэтычных класаў і
прыёму ў іх;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў мастацка-
эстэтычных класах;
патрабаванні да кадравага, фінансавага і матэрыяльна-
тэхнічнага забеспячэння функцыянавання мастацка-эстэтычных класаў.
2. Мастацка-эстэтычныя класы ствараюцца з мэтай забеспячэння
права вучняў на атрыманне агульнай базавай, агульнай сярэдняй
адукацыі і вывучэння спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-
эстэтычнай накіраванасці па адпаведным напрамку і ўхілу.
3. Мастацка-эстэтычныя класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных
установах пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання вучняў на I, II
і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх здольнасцей да
вывучэння спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай
накіраванасці па адпаведным напрамку і ўхілу.
4. Мастацка-эстэтычныя класы могуць стварацца ў наступных
тыпах агульнаадукацыйных устаноў (далей - агульнаадукацыйныя
ўстановы):
пачатковых школах;
базавых школах;
сярэдніх школах;
школах-інтэрнатах;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах);
гімназіях;
вучэбна-педагагічных комплексах:
яслі-сад-школа (яслі-сад-пачатковая школа, яслі-сад-базавая
школа, яслі-сад-сярэдняя школа);
дзіцячы сад-школа (дзіцячы сад-пачатковая школа, дзіцячы
сад-базавая школа, дзіцячы сад-сярэдняя школа);
сярэдняя школа-каледж мастацтваў, гімназія-каледж мастацтваў.
Парадак прыёму і залічэння ў мастацка-эстэтычныя класы, якія
ствараюцца ў гімназіі, вучэбна-педагагічным комплексе, акрамя яслі-
сад-школа, дзіцячы сад-школа, вызначаецца Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
5. Мастацка-эстэтычныя класы функцыянуюць у адпаведнасці з
Законам Рэспублікі Беларусь «Об общем среднем образовании», іншымі
актамi заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам
агульнаадукацыйнай установы.
ГЛАВА 2
НАПРАМКІ І ЎХІЛЫ, ПА ЯКІХ СТВАРАЮЦЦА МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНЫЯ КЛАСЫ
6. Устанаўліваюцца наступныя напрамкі, па якіх ствараюцца
мастацка-эстэтычныя класы:
музычны;
мастацкі;
тэатральны;
харэаграфічны;
культуралагічны.
7. Па музычным напрамку могуць стварацца мастацка-эстэтычныя
класы:
з музычным (харавым) ухілам;
з музычным (інструментальным) ухілам.
Па мастацкім напрамку могуць стварацца мастацка-эстэтычныя
класы:
з мастацкім ухілам;
з архітэктурна-мастацкім ухілам.
Па тэатральным напрамку могуць стварацца мастацка-эстэтычныя
класы:
з тэатральным ухілам;
з фальклорна-тэатральным ухілам.
Па харэаграфічным напрамку могуць стварацца мастацка-
эстэтычныя класы:
з харэаграфічным ухілам;
з фізкультурна-эстэтычным ухілам.
Па культуралагічным напрамку могуць стварацца мастацка-
эстэтычныя класы з агульнаэстэтычным ухілам.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНЫЯ КЛАСЫ
8. Заснавальнікі агульнаадукацыйных устаноў, вызначаных
пунктам 4 гэтага Палажэння, прымаюць рашэнне аб стварэнні ў
агульнаадукацыйных установах мастацка-эстэтычных класаў і вызначаюць
напрамак і ўхіл, па якім ажыццяўляецца навучанне.
9. Залічэнне ў агульнаадукацыйныя ўстановы, акрамя гімназій,
гімназій-каледжаў мастацтва, для навучання ў мастацка-эстэтычных
класах ажыццяўляецца без уступных іспытаў.
10. Для прыёму дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў I мастацка-эстэтычным класе законныя прадстаўнікі ў
перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы з указаннем ухілу мастацка-эстэтычнага
класа і прадстаўляюць наступныя дакументы:
копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
даведку аб стане здароўя дзіцяці.
11. Залічэнне дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў мастацка-эстэтычных класах ажыццяўляецца з улікам іх
здольнасцей да вывучэння спецыяльных вучэбных прадметаў у
адпаведнасці з напрамкам і ўхілам (далей - здольнасці).
12. Выяўленне ўзроўню здольнасцей дзіцяці праводзіцца ў
адпаведнасці з крытэрыямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
Выяўленне ўзроўню здольнасцей дзіцяці праводзіцца ў
прысутнасці іх законных прадстаўнікоў педагагічнымі работнікамі,
якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне па адпаведных спецыяльных
вучэбных прадметах, у дзень падачы заявы і азначаных у пункце 10
гэтага Палажэння дакументаў.
13. Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцей уносяцца ў картку
вынікаў выяўлення здольнасцей дзіцяці да вывучэння спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці па форме згодна
з дадаткам да гэтага Палажэння.
14. Педагагічныя работнікі знаёмяць законных прадстаўнікоў
дзіцяці з вынікамі выяўлення іх здольнасцей у дзень падачы заявы і
дакументаў пад подпіс.
15. Картка вынікаў выяўлення здольнасцей дзіцяці да вывучэння
спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці
захоўваецца ў агульнаадукацыйнай установе.
16. Залічэнне дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў I мастацка-эстэтычным класе афармляецца загадам
кіраўніка агульнаадукацыйнай установы на падставе вынікаў выяўлення
іх здольнасцей не пазней за 31 жніўня, які даводзіцца да іх законных
прадстаўнікоў.
17. Пры наяўнасці свабодных месцаў у мастацка-эстэтычных
класах пачынаючы з II класа агульнаадукацыйная ўстанова можа
праводзіць дадатковы прыём вучняў у парадку пераводу з іншых
агульнаадукацыйных устаноў з улікам гадавых адзнак па спецыяльных
вучэбных прадметах, якія яны вывучалі ў мастацка-эстэтычных класах
адпаведнага напрамку і ўхілу або ва ўстановах пазашкольнага
выхавання і навучання, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
18. Рашэнне аб залічэнні вучняў у агульнаадукацыйную ўстанову
ў парадку пераводу для працягвання навучання ў мастацка-эстэтычным
класе прымаецца яе кіраўніком на працягу трох дзён з дня падачы
заявы законнымі прадстаўнікамі вучня.
19. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці
свабодных вучнёўскіх месцаў у мастацка-эстэтычных класах
агульнаадукацыйных устаноў прымаць вучняў у парадку пераводу з іншых
агульнаадукацыйных устаноў пры ўмове супадзення напрамку і ўхілу.
20. Вучні, якія навучаюцца ў мастацка-эстэтычных класах, пасля
завяршэння навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
працягваюць навучанне на II і III ступенях агульнай сярэдняй
адукацыі без дадатковага выяўлення здольнасцей.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНЫХ КЛАСАХ
21. У мастацка-эстэтычных класах, акрамя вучэбных прадметаў,
якія вывучаюцца на базавым узроўні, вывучаюцца спецыяльныя вучэбныя
прадметы мастацка-эстэтычнай накіраванасці (далей - спецыяльныя
вучэбныя прадметы) у адпаведнасці з напрамкам і ўхілам мастацка-
эстэтычнага класа.
22. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў мастацка-эстэтычных
класах ажыццяўляецца па вучэбных планах, якія кожны год
распрацоўваюцца агальнаадукацыйнай установай на падставе тыпавых
вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па
арганізацыі адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных планаў на
бягучы навучальны год, зацверджаных Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
23. Вучэбныя планы мастацка-эстэтычных класаў зацвярджаюцца
кіраўніком агульнаадукацыйнай установы, у якой функцыянуюць мастацка-
эстэтычныя класы, па ўзгадненні з дзяржаўным органам кіравання
адукацыяй, якому непасрэдна падпарадкоўваецца агульнаадукацыйная
ўстанова, для прыватных агульнаадукацыйных устаноў - па ўзгадненні з
органам кіравання адукацыяй па месцы знаходжання агульнаадукацыйнай
установы.
24. Вучэбнымі планамі мастацка-эстэтычных класаў
прадугледжана:
абавязковае вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў;
вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў па выбары вучняў (іх
законных прадстаўнікоў).
25. Арганізацыя адукацыйнага працэсу па спецыяльных вучэбных
прадметах для абавязковага вывучэння вучнямі мастацка-эстэтычных
класаў ажыццяўляецца за кошт гадзін дзяржаўнага кампанента і
кампанента агульнаадукацыйнай установы вучэбнага плана.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па спецыяльных вучэбных
прадметах, якія вывучаюцца па выбары вучняў (іх законных
прадстаўнікоў), ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы вучняў (іх
законных прадстаўнікоў), за кошт гадзін агульнаадукацыйнай установы
вучэбнага плана ў адпаведнасці з максімальна дапушчальнай вучэбнай
нагрузкай, якая вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі
Беларусь.
26. Змест адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, якія
вывучаюцца на базавым узроўні, па спецыяльных вучэбных прадметах,
занятках па інтарэсах, факультатыўных занятках, курсах па выбары,
якія арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбнымі
планамі на дзяржаўны кампанент і кампанент агульнаадукацыйнай
установы, вызначаецца вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
27. Напаўняльнасць мастацка-эстэтычных класаў дзяржаўных
агульнаадукацыйных устаноў складае не больш за 20 вучняў.
Напаўняльнасць мастацка-эстэтычных класаў у прыватных
агульнаадукацыйных установах устанаўліваецца іх заснавальнікамі, але
яна не павінна перавышаць 20 вучняў.
28. Па спецыяльных вучэбных прадметах арганізацыя адукацыйнага
працэсу ажыццяўляецца ў індывідуальнай, групавой і калектыўнай
формах навучання.
29. Парадак дзялення мастацка-эстэтычных класаў на групы пры
вывучэнні вучэбных прадметаў на базавым узроўні, спецыяльных
вучэбных прадметаў, а таксама напаўняльнасць груп пры правядзенні
стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, напаўняльнасць груп пры
правядзенні заняткаў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў,
вывучэнні курсаў па выбары вызначаюцца тлумачальнай запіскай па
арганізацыі адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных планаў на
бягучы навучальны год.
30. Атэстацыя вучняў мастацка-эстэтычных класаў, перавод іх у
наступныя класы, допуск да выпускных экзаменаў, арганізацыя
выпускных экзаменаў і іх выпуск з агульнаадукацыйных устаноў
ажыццяўляюцца на агульных падставах.
ГЛАВА 5
КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ФУНКЦЫЯНАВАННЯ МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНЫХ КЛАСАЎ
31. Мастацка-эстэтычныя класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных
установах пры наяўнасці ў іх высокакваліфікаваных педагагічных
работнікаў і неабходных матэрыяльна-тэхнічных умоў.
32. Працоўныя адносіны педагагічных работнікаў
агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне
вучняў у мастацка-эстэтычных класах, рэгулююцца працоўным дагаворам
(кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
33. Фінансаванне дзейнасці мастацка-эстэтычных класаў у
дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кіраўніком
у межах сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага або мясцовага
бюджэта на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы, у прыватнай
агульнаадукацыйнай установе - за кошт сродкаў заснавальніка.
34. Агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх функцыянуюць мастацка-
эстэтычныя класы, акрамя памяшканняў, неабходных для забеспячэння
дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у тым ліку бібліятэк,
памяшканняў для правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная
культура і здароўе», заняткаў фізічнай культурай і спортам,
медыцынскіх кабінетаў, памяшканняў для гатавання і прыёму ежы,
бытавых памяшканняў, павінны мець кабінеты, лабараторыі, пляцоўкі,
памяшканні пад студыі і іншыя памяшканні з неабходным вучэбным
абсталяваннем, інвентаром, іншымі сродкамі навучання для
ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па спецыяльных вучэбных прадметах.
35. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы для функцыянавання мастацка-
эстэтычных класаў ствараюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы
за кошт сродкаў заснавальніка агульнаадукацыйнай установы і сродкаў,
атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання, якія не забаронены
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дадатак
да Палажэння
аб класах, у якіх ажыццяўляецца
вывучэнне спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-
эстэтычнай накіраванасці
КАРТКА
выяўлення здольнасцей дзіцяці да вывучэння спецыяльных вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці
____________________________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку вучня)
____________________________________________________________________
(ухіл класа)
____________________________________________________________________
(дата выяўлення здольнасцей дзіцяці)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
(працягласць выяўлення здольнасцей дзіцяці)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
(назва агульнаадукацыйнай установы, нумар аўдыторыі)
Вынікі выяўлення здольнасцей дзіцяці:
-----T----------------------T-----------T---------------T--------------¬
¦ № ¦Змест выяўлення здоль-¦ Вынiкi ¦ Заўвагi ¦ Подпiс педа- ¦
¦п/п ¦ насцей дзiцяцi ¦ ¦ ¦гагiчнага ра- ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ботнiка ¦
+----+----------------------+-----------+---------------+--------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
Азнаёмлены(а) _________________________________________
(подпіс, прозвішча, ініцыялы законнага
прадстаўніка дзіцяці)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.12.2006 № 110
ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, у якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб класах, у якіх ажыццяўляецца профільнае
навучанне (далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасці з пунктам
2 артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об
общем среднем образовании» (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
напрамкі прафесіянальнага самавызначэння вучняў, профілі
навучання і вучэбныя прадметы, якія могуць вывучацца ў межах
адпаведнага профілю навучання на павышаным або паглыбленым узроўні ў
класах, у якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне (далей -
профільныя класы);
парадак стварэння ў агульнаадукацыйных установах незалежна ад
іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці профільных класаў і прыёму ў
іх;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў профільных
класах;
патрабаванні да кадравага, фінансавага і матэрыяльна-
тэхнічнага забеспячэння функцыянавання профільных класаў.
2. Профільныя класы ствараюцца з мэтай ажыццяўлення
агульнаадукацыйнымі ўстановамі профільнага навучання.
3. Профільныя класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах
пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання вучняў на III ступені
агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб,
здольнасцей і запытаў, напрамкамі прафесіянальнага самавызначэння.
4. Профільныя класы ствараюцца ў гімназіях і ліцэях.
Профільныя класы могуць стварацца ў наступных
агульнаадукацыйных установах:
вучэбна-педагагічных комплексах: яслі-сад-сярэдняя школа,
дзіцячы сад-сярэдняя школа;
сярэдніх школах;
вячэрніх (зменных) школах;
школах-інтэрнатах;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах).
5. Профільныя класы функцыянуюць у адпаведнасці з Законам
Рэспублікі Беларусь «Об общем среднем образовании», іншымі актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам
агульнаадукацыйнай установы.
ГЛАВА 2
НАПРАМКІ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАГА САМАВЫЗНАЧЭННЯ ВУЧНЯЎ, ПРОФІЛІ НАВУЧАННЯ,
ПРОФІЛЬНЫЯ ВУЧЭБНЫЯ ПРАДМЕТЫ
6. Устанаўліваюцца наступныя напрамкі прафесіянальнага
самавызначэння вучняў:
прыродазнаўчанавуковы;
сацыякультурны;
гуманітарны;
тэхніка-тэхналагічны.
7. У прыродазнаўчанавуковым напрамку прафесіянальнага
самавызначэння вучняў выдзяляюцца наступныя профілі навучання і
вучэбныя прадметы, якія вывучаюцца на павышаным або паглыбленым
узроўні (далей - профільныя вучэбныя прадметы):
фізіка-матэматычны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Матэматыка», «Фізіка»;
інфарматыка-матэматычны з вывучэннем профільных вучэбных
прадметаў «Інфарматыка», «Матэматыка»;
прыродна-геаграфічны з вывучэннем профільных вучэбных
прадметаў «Геаграфія», «Матэматыка»;
хімічны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў «Хімія»,
«Матэматыка»;
фізіка-хімічны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Фізіка», «Хімія»;
біёлага-хімічны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Біялогія», «Хімія».
8. У сацыякультурным напрамку прафесіянальнага самавызначэння
вучняў выдзяляюцца наступныя профілі навучання і профільныя вучэбныя
прадметы:
правазнаўчы з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Матэматыка», «Замежная мова», вучэбнага курса «Чалавек. Грамадства.
Дзяржава»;
эканамічны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Матэматыка», «Замежная мова»;
педагагічны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Матэматыка», «Гісторыя Беларусі», «Біялогія»;
фізкультурна-спартыўны з вывучэннем профільных вучэбных
прадметаў «Фізічная культура і здароўе», «Біялогія»;
ваенна-гуманітарны, ваенна-тэхнічны, бяспека жыццядзейнасці з
вывучэннем профільных вучэбных прадметаў «Фізіка», «Матэматыка»,
«Гісторыя Беларусі», «Фізічная культура і здароўе», «Дапрызыўная і
медыцынская падрыхтоўка».
9. У гуманітарным напрамку прафесіянальнага самавызначэння
вучняў выдзяляюцца наступныя профілі навучання і профільныя вучэбныя
прадметы:
філалагічны профіль з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Руская мова», «Руская
літаратура», «Гісторыя Беларусі», «Замежная мова»;
гісторыка-грамадазнаўчы з вывучэннем профільных вучэбных
прадметаў «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», вучэбнага курса
«Чалавек. Грамадства. Дзяржава»;
мастацка-эстэтычны з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў
«Айчынная і сусветная мастацкая культура», курса «Асновы культуры»,
«Гісторыя Беларусі».
10. У тэхніка-тэхналагічным напрамку прафесіянальнага
самавызначэння вучняў выдзяляюцца наступныя профілі навучання і
профільныя вучэбныя прадметы:
тэхналагічны, сельскагаспадарчы, будаўнічы, агратэхнічны,
архітэктурна-будаўнічы, мастацка-прыкладны з вывучэннем профільных
вучэбных прадметаў «Працоўнае навучанне», «Чарчэнне», «Фізіка»,
«Матэматыка».
ГЛАВА 3
ПАРАДАК СТВАРЭННЯ ПРОФІЛЬНЫХ КЛАСАЎ І ПРЫЁМУ Ў ІХ
11. Рашэнне аб стварэнні ў агульнаадукацыйнай установе
профільных класаў прымаецца яе заснавальнікам.
12. Профільныя класы ў гімназіях забяспечваюць пераемнасць і
бесперапыннасць навучання і выхавання вучняў на II і III ступенях
агульнай сярэдняй адукацыі.
13. Залічэнне ў агульнаадукацыйныя ўстановы, акрамя лицэяў,
для навучання ў профільных класах ажыццяўляецца без уступных
іспытаў.
14. Для прыёму ў агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў
профільным класе асобы або іх законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1
чэрвеня па 20 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы з указаннем профіля класа, профільных
вучэбных прадметаў і прадстаўляюць наступныя дакументы:
пасведчанне аб базавай адукацыі;
даведку аб стане здароўя дзіцяці.
15. Пры залічэнні ў агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання
ў профільных класах перавагу маюць асобы, якія па выніках выніковай
атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі
па вучэбных прадметах, вызначаных у якасці профільных, атрымалі
адзнакі не ніжэй чым шэсць балаў.
16. Рашэнне аб залічэнні асоб у агульнаадукацыйную ўстанову
для навучання ў адпаведных профільных класах афармляецца загадам яе
кіраўніка не пазней за 25 жніўня і даводзіцца да ведама асоб, іх
законных прадстаўнікоў.
17. Асаблівасці прыёму ў ліцэй для навучання ў профільных
класах вызначаюцца палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе,
зацвярджаемым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ПРОФІЛЬНЫХ КЛАСАХ
18. У профільных класах агульнаадукацыйных устаноў арганізацыя
адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па вучэбных планах, якія
распрацоўваюцца агульнаадукацыйнымі ўстановамі на падставе тыпавых
вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па
арганізацыі адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных планаў на
бягучы навучальны год, зацверджаных Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь,
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з улікам профілю
(профіляў) навучання і вызначаных для вывучэння не менш за два
профільных вучэбных прадметаў.
19. Змест вучэбных прадметаў, якія вывучаюцца на базавым
узроўні, профільных вучэбных прадметаў, курсаў па выбары, якія
арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбнымі
планамі на кампанент агульнаадукацыйнай установы, вызначаецца
вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
20. Напаўняльнасць профільных класаў дзяржаўных
агульнаадукацыйных устаноў складае не больш за 20 вучняў.
Напаўняльнасць профільных класаў у прыватных
агульнаадукацыйных установах устанаўліваецца іх заснавальнікамі, але
яна не павінна перавышаць 20 вучняў.
21. Парадак дзялення профільных класаў на групы пры вывучэнні
асобных вучэбных прадметаў на базавым узроўні, профільных вучэбных
прадметаў, а таксама напаўняльнасць груп пры правядзенні стымулюючых
і падтрымліваючых заняткаў, напаўняльнасць груп пры вывучэнні курсаў
па выбары вызначаюцца тлумачальнай запіскай па арганізацыі
адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны
год.
22. Па рашэнні ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў у дзяржаўных агульнаадукацыйных
установах могуць стварацца групы для вывучэння профільных вучэбных
прадметаў з вучняў паралельных класаў.
23. Атэстацыя вучняў профільных класаў агульнаадукацыйных
устаноў, перавод іх у наступны клас, арганізацыя выпускных экзаменаў
3 іх выпуск з агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца на агульных
падставах.
ГЛАВА 5
КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ПРОФІЛЬНЫХ КЛАСАЎ
24. Профільныя класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах
пры наяўнасці ў іх высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і
неабходных матэрыяльна-тэхнічных умоў.
25. Працоўныя адносіны педагагічных работнікаў
агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне
вучняў у профільных класах, рэгулююцца працоўным дагаворам
(кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
26. Фінансаванне дзейнасці профільных класаў у дзяржаўнай
агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кіраўніком у межах
сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту
на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы, у прыватнай
агульнаадукацыйнай установе - за кошт сродкаў заснавальніка.
27. Агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх функцыянуюць
профільныя класы, акрамя памяшканняў, неабходных для забеспячэння
дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у тым ліку бібліятэк,
памяшканняў для правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная
культура і здароўе», заняткаў фізічнай культурай і спортам,
медыцынскіх кабінетаў, памяшканняў для гатавання і прыёму ежы,
бытавых памяшканняў, павінны мець кабінеты, лабараторыі, пляцоўкі і
іншыя памяшканні з неабходным вучэбным абсталяваннем, інвентаром,
іншымі сродкамі навучання для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па
профільных вучэбных прадметах.
28. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы для функцыянавання профільных
класаў ствараюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы за кошт
сродкаў заснавальніка агульнаадукацыйнай установы і сродкаў,
атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання, якія не забаронены
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.12.2006 № 110
ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах
гімназій (гімназічных класах)
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб класах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па
вучэбных планах гімназій (гімназічных класах) (далей - Палажэнне),
распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 13 Закона
Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образовании» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
парадак стварэння ў агульнаадукацыйных установах незалежна ад
іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці класаў, у якіх навучанне
ажыццяўляецца па вучэбных планах гімназій (гімназічных класаў)
(далей - гімназічныя класы);
парадак прыёму ў гімназічныя классы і правядзення ўступных
іспытаў;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гімназічных
класах;
патрабаванні да кадравага, фінансавага і матэрыяльна-
тэхнічнага забеспячэння функцыянавання гімназічных класаў.
2. Гімназічныя класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах
з мэтай забеспячэння права вучняў на атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыі з улікам іх індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў,
стварэння спрыяльных умоў для развіцця іх творчага, інтэлектуальнага
патэнцыялу, усвядомленага прафесіянальнага самавызначэння для
працягу далейшай адукацыі.
3. Гімназічныя класы ствараюцца агульнаадукацыйнымі ўстановамі
пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання вучняў на II і III
ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
4. Гімназічныя класы могуць стварацца ў наступных
агульнаадукацыйных установах:
вучэбна-педагагічных комплексах: яслі-сад-сярэдняя школа,
дзіцячы сад-сярэдняя школа;
сярэдніх школах;
школах-інтэрнатах;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах).
5. Па рашэнні заснавальніка ў агульнаадукацыйных установах
могуць стварацца гімназічныя класы, у якіх ажыццяўляецца:
вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай
накіраванасці пачынаючы з V класа;
вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай
накіраванасці пачынаючы з V класа;
вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Замежная
мова» ў спалучэнні з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў
мастацка-эстэтычнай накіраванасці агульнаэстэтычнага ўхілу;
вывучэнне на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях вучэбнага
прадмета «Замежная мова» пачынаючы з V класа;
вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Працоўнае
навучанне» пачынаючы з V класа;
вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Замежная
мова" ў спалучэнні з вывучэннем на павышаным або паглыбленым ўзроўні
іншага вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;
вывучэнне на паглыбленым узроўні вучэбнага прадмета «Замежная
мова» ў спалучэнні з вывучэннем на павышаным узроўні іншага
вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;
вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Працоўнае
навучанне» ў спалучэнні з вывучэннем вучэбнага прадмета «Замежная
мова» на павышаным або паглыбленым узроўні пачынаючы з V класа;
вывучэнне на павышаным узроўні вучэбнага прадмета «Працоўнае
навучанне» ў спалучэнні з вывучэннем на павышаным або паглыбленым
узроўні іншага вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;
профільнае навучанне пачынаючы з XI класа.
Парадак стварэння і дзейнасць класаў з вывучэннем спецыяльных
вучэбных прадметаў спартыўнай накіраванасці вызначаюцца
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорта і
турызма Рэспублікі Беларусь.
6. Гімназічныя класы функцыянуюць у адпаведнасці з Законам
Рэспублікі Беларусь «Об общем среднем образовании», іншымі актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам
агульнаадукацыйнай установы.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЧНЫЯ КЛАСЫ І ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ
7. У гімназічныя класы маюць права паступаць вучні, якія
завяршылі навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
8. Прыём вучняў у гімназічныя класы ажыццяўляецца на падставе
ўступных іспытаў у адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, якія
зацвярджаюцца заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы.
9. Для арганізацыі прыёму, фарміравання па выніках уступных
іспытаў кантынгенту вучняў адпаведных гімназічных класаў у
агульнаадукацыйнай установе ствараецца прыёмная камісія.
10. Для правядзення ўступных іспытаў па кожным вучэбным
прадмеце ствараюцца экзаменацыйныя камісіі.
11. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзенні
ўступных іспытаў ствараюцца апеляцыйныя камісіі.
12. Дзейнасць прыёмнай, экзаменацыйных і апеляцыйных камісій
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 28-45 гэтага Палажэння.
13. Законныя прадстаўнікі вучняў у перыяд з 10 па 25 мая
падаюць у прыёмную камісію агульнаадукацыйнай установы заяву на імя
кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і прадстаўляюць у дзень
правядзення першага ўступнага іспыту наступныя дакументы:
асабовую картку вучня;
даведку аб стане здароўя дзіцяці;
ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала па спецыяльных
вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці за апошні год
навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры навучанні ў
агульнаадукацыйных установах або за апошні год навучання ва
ўстановах пазашкольнага выхавання і навучання, якія знаходзяцца ў
падпарадкаванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, - для
вучняў, якія жадаюць працягваць вывучэнне адпаведных спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці;
накіраванне спартыўнай школы (цэнтра) - для вучняў, якія
жадаюць працягваць вывучэнне адпаведнага спецыяльнага вучэбнага
прадмета спартыўнай накіраванасці.
У заяве законныя прадстаўнікі вучняў указваюць гімназічны
клас, у які будуць паступаць іх дзеці.
14. У перыяд з 27 па 31 мая бягучага навучальнага года вучні
здаюць тры ўступныя іспыты ў пісьмовай форме па наступных вучэбных
прадметах:
«Беларуская мова»;
«Руская мова»;
«Матэматыка».
На правядзенне ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, якія
вызначаны першай часткай гэтага пункта, адводзіцца адна
астранамічная гадзіна.
15. Пераздача ўступных іспытаў не дазваляецца.
16. Устанаўліваюцца наступныя даты правядзення ўступных
іспытаў па вучэбных прадметах, якія вызначаны пунктам 14 гэтага
Палажэння:
27 мая - «Беларуская мова»;
29 мая - «Матэматыка»;
31 мая - «Руская мова».
17. Для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме па
вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» распрацоўваюцца
тэксты дыктантаў, па вучэбнаму прадмету «Матэматыка» - тэкст
кантрольнай работы.
Тэксты дыктантаў і канрольнай работы (далей - тэксты)
распрацоўваюцца і зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта на падставе патрабаванняў адпаведных вучэбных
праграм за перыяд навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
і даводзяцца ў перыяд з 20 па 23 мая да аддзелаў (упраўленняў)
адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у запячатаных
пакетах у адпаведнасці з іх заявамі.
18. Аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і
распарадчых органаў да 15 красавіка падаюць ва ўпраўленні адукацыі
абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэта заяўку на тэксты для правядзення
ўступных іспытаў.
19. Аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і
распарадчых органаў даводзяць да агульнаадукацыйных устаноў, у тым
ліку і да прыватных агульнаадукацыйных устаноў, якія знаходзяцца на
іх тэрыторыі, у перыяд з 24 па 26 мая ў запячатаных пакетах тэксты
для правядзення ўступных іспытаў.
На аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і
распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне
тэкстаў для правядзення ўступных іспытаў да кіраўнікоў
агульнаадукацыйных устаноў і забеспячэнне іх канфідэнцыяльнасці.
20. Пісьмовыя работы вучняў ацэньваюцца экзаменацыйнымі
камісіямі ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
вучняў па адпаведным вучэбным прадмеце, зацверджанымі Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
21. Залічэнне вучняў у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў адпаведным гімназічным класе ажыццяўляецца на пасяджэнні
прыёмнай камісіі, на якое запрашаюцца законныя прадстаўнікі вучняў.
Рашэнне прыёмнай камісіі аб залічэнні вучняў у агульнаадукацыйную
ўстанову для навучання ў адпаведным гімназічным класе афармляецца
пратаколам.
Пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці
балаў па выніках уступных іспытаў маюць:
вучні, якія маюць вышэйшы сярэдні бал гадавых адзнак за апошні
год навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
вучні, якія маюць вышэйшы сярэдні бал гадавых адзнак па
спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці за
апошні год навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры
навучанні ў агульнаадукацыйных установах або за апошні год навучання
ва ўстановах пазашкольнага выхавання і навучання, якія знаходзяцца ў
падпарадкаванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (для
вучняў, якія будуць працягваць вывучэнне адпаведных спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці).
22. Загад аб залічэнні вучняў у агульнаадукацыйную ўстанову
для навучання ў адпаведным гімназічным класе афармляецца яе
кіраўніком на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі не пазней
за 5 чэрвеня.
У трохдзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні вучняў у
агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў адпаведным гімназічным
класе даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў вучняў.
23. Вучні, якія не залічаны ў агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў гімназічных класах, працягваюць навучанне ў
агульнаадукацыйных установах, дзе яны навучаліся раней, або ў іншых
агульнаадукацыйных установах на агульных падставах.
Прыёмная камісія агульнаадукацыйнай установы выдае гэтым
вучням асабовую картку вучня, даведку аб стане здароўя дзіцяці, якія
яны вяртаюць у агульнаадукацыйную ўстанову, дзе навучаліся раней,
або прадстаўляюць у іншую агульнаадукацыйную ўстанову для працягу
навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
24. Дазваляецца па рашэнні ўпраўленняў адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта ў перыяд з 21 па 28 жніўня праводзіць уступныя
іспыты ў гімназічныя класы для вучняў, якія не з’явіліся на ўступныя
іспыты па ўважлівых прычынах (хвароба або іншыя непрадбачаныя
абставіны, што пацверджаны дакументальна), толькі пры наяўнасці ў
агульнаадукацыйных установах свабодных вучнёўскіх месцаў у
адпаведных гімназічных класах.
25. Пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў у гімназічных
класах пачынаючы з VI класа агульнаадукацыйная ўстанова можа
праводзіць дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных іспытаў,
парадак правядзення якіх вызначаецца ўпраўленнямі адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта.
26. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці
свабодных вучнёўскіх месцаў у гімназічных класах агульнаадукацыйнай
установы прымаць вучняў у парадку пераводу з іншых
агульнаадукацыйных устаноў, у якіх вучні навучаліся ў адпаведных
гімназічных класах.
27. Вучні гімназічных класаў, якія завяршылі навучанне на II
ступені агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі агульную базавую
адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў гімназічных класах, у
якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне, без праходжання ўступных
іспытаў.
Фарміраванне гімназічных класаў, у якіх ажыццяўляецца
профільнае навучанне, ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены для
гімназій.
ГЛАВА 3
ПРЫЁМНАЯ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ, АПЕЛЯЦЫЙНЫЯ КАМІСІІ
28. Састаў прыёмнай камісіі, тэрмін яе паўнамоцтваў
вызначаюцца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы і
зацвярджаюцца загадам яе кіраўніка (старшыня прыёмнай камісіі).
У састаў прыёмнай камісіі ўваходзяць: намеснік кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы па асноўнай дзейнасці (намеснік старшыні
прыёмнай камісіі), сакратар прыёмнай камісіі, члены прыёмнай камісіі
з ліку спецыялістаў, якія ажыццяўляюць навучанне вучняў па
адпаведных вучэбных прадметах.
29. Для правядзення ўступных іспытаў за тры тыдні да іх
пачатку з ліку педагагічных работнікаў агульнаадукацыйнай установы
ствараюцца экзаменацыйныя камісіі па кожным вучэбным прадмеце, па
якім праводзіцца ўступны іспыт, саставы якіх зацвярджаюцца загадам
кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы і ў сваёй дзейнасці
падпарадкоўваюцца прыёмнай камісіі.
30. Для разгляду пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў вучняў
аб пераглядзе вынікаў здачы ўступных іспытаў (далей - апеляцыя) на
тэрмін правядзення ўступных іспытаў рашэннем старшыні прыёмнай
камісіі ствараюцца апеляцыйныя камісіі, якія ўзначальваюць старшыні
экзаменацыйных камісій.
31. Рашэнні прыёмнай камісіі прымаюцца большасцю галасоў пры
наяўнасці не менш за дзве трэці саставу і афармляюцца пратаколам,
які падпісваецца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.
32. Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных камісій,
сакратара прыёмнай камісіі зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камісіі.
33. Прыёмная камісія ў тэрміны сваіх паўнамоцтваў:
33.1. ажыццяўляе прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў
вучняў, іх рэгістрацыю і захоўванне;
33.2. вызначае парадак падачы і разгляду апеляцый і знаёміць з
ім законных прадстаўнікоў вучняў да пачатку ўступных іспытаў;
33.3. ажыццяўляе фарміраванне экзаменацыйных і апеляцыйных
камісій, кантроль за іх дзейнасцю;
33.4. разглядае апеляцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі
пунктаў 41-44 гэтага Палажэння;
33.5. вызначае колькасны састаў груп вучняў для здачы ўступных
іспытаў і колькасны састаў экзаменацыйных камісій у час правядзення
ўступнага іспыту;
33.6. прымае рашэнне аб залічэнні вучняў у агульнаадукацыйную
ўстанову для навучання ў гімназічных класах.
34. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па
выкананні прапанаваных заданняў даводзяцца да ведама вучняў у
аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
35. Шыфроўку пісьмовых работ вучняў праводзіць сакратар
прыёмнай камісіі (або па даручэнні старшыні прыёмнай камісіі іншыя
члены прыемнай камісіі) у прысутнасці старшыні прыёмнай камісіі.
Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай
камісіі.
36. Праверка пісьмовых работ вучняў пад шыфрам без указання
прозвішча вучня праводзіцца экзаменацыйнай камісіяй у памяшканні
агульнаадукацыйнай установы пасля завяршэння ўступнага іспыту.
37. Правераныя пісьмовыя работы з адзнакамі і подпісамі
старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй
экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе
адказнасць за іх захаванне.
Правераныя пісьмовыя работы з адзнакамі і подпісамі членаў
экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе старшыня прыёмнай камісіі (або па
яго даручэнні сакратар прыёмнай камісіі).
38. Вынікі ацэньвання пісьмовых работ пасля іх дэшыфроўкі
старшыні экзаменацыйных камісій уносяць у пратаколы ўступных
іспытаў. Пратакол падпісваецца старшынёй і членамі экзаменацыйнай
камісіі.
39. Адзнакі, атрыманыя вучнямі на ўступных іспытах,
абвяшчаюцца на наступны дзень пасля іх правядзення.
40. Вучань у прысутнасці яго законных прадстаўнікоў можа
азнаёміцца са сваёй пісьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакі
на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні
экзаменацыйнай камісіі ў дзень абвяшчэння вынікаў уступнага іспыту.
41. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай вучань, законныя
прадстаўнікі вучня маюць права падаць апеляцыю на імя старшыні
прыёмнай камісіі.
Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца законным прадстаўнікам
вучня не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.
42. Разгляд апеляцыі ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў складзе
старшынi і двух членаў экзаменацыйнай камісіі, якія не правяралі
дадзеную пісьмовую работу.
Пры ўзнікненні рознагалоссяў паміж членамі апеляцыйнай камісіі
праводзіцца галасаванне і адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.
43. Пры неабходнасці змянення адзнакі (як у выпадку яе
павышэння, так і зніжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай
камісіі, з якім законныя прадстаўнікі вучня знаёмяцца пад подпіс.
44. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камісіі,
азначанага ў пункце 43 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакі
ўносяцца ў пісьмовыя работы вучня і ў пратаколы ўступных іспытаў.
45. Для вырашэння прыёмнай камісіяй пытання аб залічэнні
вучняў у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў адпаведных
гімназічных класах сакратаром прыёмнай камісіі запаўняецца
ведамасць, у якую ўносяцца адзнакі, атрыманыя вучнямі на ўступных
іспытах, сярэдні бал іх гадавых адзнак за апошні год навучання на I
ступені агульнай сярэдняй адукацыі, гадавыя адзнакі па адпаведных
спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
46. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў гімназічных класах
агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі
планамі, якія кожны год распрацоўваюцца агульнаадукацыйнай установай
на падставе тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для
гімназій, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу
да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, зацверджаных
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў
Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі
Беларусь, і вучэбнымі праграмамі, якія зацверджаны Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
47. Вучэбныя планы для гімназічных класаў зацвярджаюцца
кіраўніком агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненні:
для дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў - з дзяржаўным
органам кіравання адукацыяй, якому падпарадкавана агульнаадукацыйная
ўстанова;
для прыватных агульнаадукацыйных устаноў - з аддзелам
(упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа
па месцу знаходжання агульнаадукацыйнай установы.
48. Змест факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары, якія
арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбнымі
планамі на кампанент агульнаадукацыйнай установы, вызначаецца
вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
49. Напаўняльнасць гімназічных класаў дзяржаўных
агульнаадукацыйных устаноў складае не больш за 20 чалавек.
Напаўняльнасць гімназічных класаў у прыватных
агульнаадукацыйных установах устанаўліваецца іх заснавальнікамі, але
яна не павінна перавышаць 20 чалавек.
50. Парадак дзялення гімназічных класаў на групы пры вывучэнні
асобных вучэбных прадметаў на базавым, павышаным і паглыбленым
узроўнях, а таксама напаўняльнасць груп пры правядзенні стымулюючых
і падтрымліваючых заняткаў, напаўняльнасць груп пры вывучэнні
факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары вызначаюцца тлумачальнай
запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных
планаў на бягучы навучальны год.
51. Атэстацыя вучняў гімназічных класаў агульнаадукацыйных
устаноў, перавод іх у наступны клас, арганізацыя выпускных экзаменаў
і іх выпуск з агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца на агульных
падставах.
ГЛАВА 5
КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ГІМНАЗІЧНЫХ КЛАСАЎ
52. Гімназічныя класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных
установах пры наяўнасці ў іх высокакваліфікаваных педагагічных
кадраў і неабходных матэрыяльна-тэхнічных умоў.
53. Працоўныя адносіны педагагічных работнікаў
агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне
вучняў у гімназічных класах, рэгулююцца працоўным дагаворам
(кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
54. Фінансаванне гімназічных класаў у дзяржаўнай
агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кіраўніком у межах
сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэта
на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы, у прыватнай
агульнаадукацыйнай установе - за кошт сродкаў заснавальніка.
55. Агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх функцыянуюць
гімназічныя класы, акрамя памяшканняў, неабходных для забеспячэння
дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у тым ліку бібліятэк,
памяшканняў для правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная
культура і здароўе», заняткаў фізічнай культурай і спортам,
медыцынскіх кабінетаў, памяшканняў для гатавання і прыёму ежы,
бытавых памяшканняў, павінны мець кабінеты, лабараторыі, пляцоўкі і
іншыя памяшканні з неабходным вучэбным абсталяваннем, інвентаром,
іншымі сродкамі навучання для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па
вучэбных прадметах, якія вывучаюцца на павышаным і (або) паглыбленым
узроўнях, па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай
накіраванасці.
56. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы для функцыянавання гімназічных
класаў ствараюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы за кошт
сродкаў заснавальніка агульнаадукацыйнай установы і сродкаў,
атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання, якія не забаронены
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.12.2006 № 110
ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах ліцэяў
(ліцэйскіх класах)
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб класах, у якіх навучанне ажыццяўляецца па
вучэбных планах ліцэяў (ліцэйскіх класах) (далей - Палажэнне),
распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 13 Закона
Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образовании» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
парадак стварэння ў агульнаадукацыйных установах незалежна ад
іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці класаў, у якіх навучанне
ажыццяўляецца па вучэбных планах ліцэяў (ліцэйскіх класах) (далей -
ліцэйскія класы);
парадак прыёму ў ліцэйскія класы і правядзення ўступных
іспытаў;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ліцэйскіх
класах;
патрабаванні да кадравага, фінансавага і матэрыяльна-
тэхнічнага забеспячэння функцыянавання ліцэйскіх класаў.
2. Ліцэйскія класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах
пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі з мэтай забеспячэння профільнага навучання вучняў
з улікам іх індывідуальных патрэбнасцей, здольнасцей і запытаў,
напрамкамі прафесіянальнага самавызначэння.
3. Ліцэйскія класы могуць стварацца ў наступных
агульнаадукацыйных установах:
вучэбна-педагагічных комплексах: яслі-сад-сярэдняя школа,
дзіцячы сад-сярэдняя школа;
сярэдніх школах;
школах-інтэрнатах;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах).
4. Профілі навучання ў ліцэйскіх класах агульнаадукацыйнай
установы вызначаюцца яе заснавальнікам у адпаведнасці з Палажэннем
аб класах, у якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне, зацвярджаемым
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5. Ліцэйскія класы функцыянуюць у адпаведнасці з Законам
Рэспублікі Беларусь «Об общем среднем образовании», іншымі актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам
агульнаадукацыйнай установы.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЛІЦЭЙСКІЯ КЛАСЫ І ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ
6. У ліцэйскія класы агульнаадукацыйных устаноў маюць права
паступаць асобы, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай
сярэдняй адукацыі.
7. Прыём у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў
ліцэйскіх класах ажыццяўляецца на падставе ўступных іспытаў ў
адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, якія зацвярджаюцца
заснавальнiкам агульнаадукацыйнай установы.
8. Без уступных іспытаў у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў ліцэйскіх класах залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ,
ІІІ ступені) заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных
прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у
навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, пры паступленні ў
ліцэйскія класы з адпаведнымі профілямі навучання, для якіх дадзены
вучэбны прадмет вызначаны вучэбным прадметам для здачы ўступнага
іспыту.
9. Без уступных іспытаў у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў ліцэйскіх класах мастацка-эстэтычнага профілю
залічваюцца пераможцы рэспубліканскіх творчых конкурсаў і
фестываляў, алімпіяд па прадметах культуры і мастацтва, праведзеных
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, які
завяршыўся ў год прыёму, у адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
10. Для арганізацыі прыёму, фарміравання па выніках уступных
іспытаў кантынгенту вучняў ліцэйскіх класаў з адпаведнымі профілямі
навучання ў агульнаадукацыйнай установе ствараецца прыёмная камісія.
11. Для правядзення ўступных іспытаў па кожным вучэбным
прадмеце, па якім праводзяцца ўступныя іспыты, ствараюцца
экзаменацыйныя камісіі.
12. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзенні
ўступных іспытаў ствараюцца апеляцыйныя камісіі.
13. Парадак стварэння і паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных і
апеляцыйных камісій вызначаны пунктамі 32-49 гэтага Палажэння.
14. Асобы, якія жадаюць паступіць у ліцэйскія класы (далей -
асобы), падаюць у прыёмную камісію агульнаадукацыйнай установы заяву
на імя яе кіраўніка і наступныя дакументы:
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
даведку аб стане здароўя дзіцяці.
У заяве ўказваецца абраны профіль навучання.
15. У перыяд з 15 да 20 чэрвеня бягучага навучальнага года
асобы здаюць два ўступныя іспыты. Вучэбныя прадметы, па якіх яны
здаюць уступныя іспыты, вызначаюцца агульнаадукацыйнай установай у
адпаведнасці з профілямі навучання.
16. Пераздача ўступных іспытаў не дазваляецца.
17. Уступныя іспыты могуць праводзіцца ў пісьмовай, вуснай
формах, а таксама ў спалучэнні вуснай і практычнай форм.
18. Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных
прадметах, а таксама форма іх правядзення вызначаецца ўпраўленнямі
адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі
Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта да 1 красавіка.
19. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да
пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай
установы і даводзіцца да ведама асоб, якія жадаюць паступаць у
ліцэйскія класы. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе
не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны
іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна
складаць адзін або больш каляндарных дзён.
20. Уступныя іспыты ў пісьмовай форме праводзяцца па тэкстах,
у вуснай форме, а таксама ў спалучэнні вуснай і практычнай форм - па
білетах, якія распрацоўваюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта на падставе патрабаванняў адукацыйных
стандартаў па адпаведных вучэбных прадметах (базавы ўзровень
вывучэння з элементамі павышанага ўзроўню, якія не павіны перавышаць
40 %) да ўзроўню падрыхтоўкі выпускнікоў за перыяд навучання на
ўзроўні агульнай базавай адукацыі. Білеты для правядзення ўступных
iспытаў па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай
накіраванасці распрацоўваюцца на падставе патрабаванняў адпаведных
вучэбных праграм за перыяд навучання на II ступені агульнай сярэдняй
адукацыі.
Тэксты і білеты зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта і даводзяцца да аддзелаў (упраўленняў) адукацыі
мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у адпаведнасці з іх
заявамі ў запячатаных пакетах:
білеты - у перыяд з 10 да 15 мая;
тэксты - у перыяд з 1 да 5 чэрвеня.
21. Практычныя заданні, якія прадугледжаны білетамі,
зацверджанымі ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў,
камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта,
распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі агульнаадукацыйнай
установы і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі
агульнаадукацыйнай установы не пазней чым за тыдзень да пачатку
ўступных іспытаў.
22. Аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і
распарадчых органаў да 15 красавіка на падставе заяў
агульнаадукацыйных устаноў падаюць ва ўпраўленні адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта заяўку на адпаведныя тэксты і білеты.
23. Аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і
распарадчых органаў даводзяць да агульнаадукацыйных устаноў у
запячатаных пакетах:
білеты - у перыяд з 20 да 25 мая;
тэксты - у перыяд з 10 да 14 чэрвеня.
На аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых выканаўчых і
распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне
тэкстаў і білетаў для правядзення ўступных іспытаў да кіраўнікоў
агульнаадукацыйных устаноў і забеспячэнне іх канфідэнцыяльнасці.
24. Агульнаадукацыйная ўстанова незалежна ад яе
падпарадкаванасці і формаў уласнасці да 1 красавіка падае ў аддзел
(упраўленне) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па
месцу знаходжання агульнаадукацыйнай установы заяўку на адпаведныя
тэксты і білеты для правядзення ўступных іспытаў.
25. На правядзенне ўступных іспытаў у пісьмовай форме па
вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Руская мова»
прадугледжваецца адна астранамічная гадзіна, па іншых вучэбных
прадметах - не больш за чатыры астранамічныя гадзіны.
Асобы, якія не паспелі выканаць у вызначаны час пісьмовыя
работы, аддаюць іх разам з чарнавіком экзаменацыйнай камісіі
незакончанымі.
26. Для падрыхтоўкі да ўступнага іспыту, які праводзіцца па
білетах, адводзіцца не больш за 30 хвілін.
Пры падрыхтоўцы асоба абавязкова робіць запісы ў лісце адказу
са штампам агульнаадукацыйнай установы, а члены экзаменацыйнай
камісіі адзначаюць правільнасць і паўнату адказаў на тэарэтычныя
пытанні і практычныя заданні білета, а таксама дадатковыя пытанні,
якія запісваюцца ў ліст адказу. Дадатковыя пытанні павінны насіць
удакладняючы характар і не выходзіць за межы тэарэтычных пытанняў і
практычных заданняў білета.
Пры падрыхтоўцы да адказу па спецыяльным вучэбным прадмеце
мастацка-эстэтычнай накіраванасці асоба абавязкова робіць запісы ў
лісце адказу па тэарэтычных пытаннях. Члены экзаменацыйнай камісіі
адзначаюць правільнасць і паўнату адказаў на тэарэтычныя пытанні,
правільнасць і паўнату выканання практычнага задання.
27. Пісьмовыя работы і адказы па білетах ацэньваюцца
экзаменацыйнымі камісіямі ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў
вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведным вучэбным прадмеце, якія
зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
28. Залічэнне асоб у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання
ў ліцэйскіх класах ажыццяўляецца на пасяджэнні прыёмнай камісіі, на
якое запрашаюцца асобы і іх законныя прадстаўнікі. Рашэнне прыёмнай
камісіі аб залічэнні асоб у агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў ліцэйскіх класах афармляецца пратаколам.
Пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці
балаў у парадку пералічэння маюць:
пераможцы трэцяга этапу (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені)
заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах,
праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які
завяршыўся ў год прыёму, пры паступленні ў ліцэйскія класы з
адпаведнымі профілямі навучання, для якіх дадзены вучэбны прадмет
вызначаны вучэбным прадметам для здачы ўступпнага іспыту;
асобы, якія маюць вышэйшы сярэдні бал пасведчання аб агульнай
сярэдняй адукацыі;
асобы, якія маюць вышэйшы бал па тых вучэбных прадметах, па
якіх яны здаюць уступныя іспыты.
29. Загад аб залічэнні ў агульнаадукацыйную ўстанову для
навучання ў адпаведных ліцэйскіх класах афармляецца кіраўніком
агульнаадукацыйнай установы на падставе пратакола рашэння прыёмнай
камісіі не пазней за 1 ліпеня.
У трохдзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні ў агульнаадукацыйную
ўстанову для навучання ў ліцэйскіх класах даводзіцца да ведама асоб
і іх законных прадстаўнікоў.
30. Пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў у ліцэйскіх
класах агульнаадукацыйная ўстанова можа праводзіць дадатковы прыём
вучняў на падставе ўступных іспытаў, парадак правядзення якіх
вызначаецца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў,
камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
31. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці
свабодных вучнёўскіх месцаў у ліцэйскіх класах прымаць вучняў у
парадку пераводу з іншых агульнаадукацыйных устаноў, дзе створаны
ліцэйскія класы, пры ўмове супадзення профілю навучання.
ГЛАВА 3
ПРЫЁМНАЯ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ, АПЕЛЯЦЫЙНЫЯ КАМІСІІ
32. Састаў прыёмнай камісіі, тэрмін яе паўнамоцтваў
вызначаюцца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы і
зацвярджаюцца загадам яе кіраўніка (старшыня прыёмнай камісіі).
У састаў прыёмнай камісіі ўваходзяць: намеснік кіраўніка
агульнаадукацыйнай установы па асноўнай дзейнасці (намеснік старшыні
прыёмнай камісіі), сакратар прыёмнай камісіі, члены прыёмнай камісіі
з ліку спецыялістаў, якія ажыццяўляюць навучанне вучняў па
адпаведных вучэбных прадметах.
33. Для правядзення ўступных іспытаў за тры тыдні да іх
пачатку з ліку педагагічных работнікаў агульнаадукацыйнай установы
ствараюцца экзаменацыйныя камісіі па кожным вучэбным прадмеце, па
якім праводзіцца ўступны іспыт, саставы якіх зацвярджаюцца загадам
кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і ў сваёй дзейнасці
падпарадкоўваюцца прыёмнай камісіі.
34. Для разгляду пісьмовых заяў асоб або іх законных
прадстаўнікоў аб пераглядзе вынікаў здачы ўступных іспытаў (далей -
апеляцыя) на тэрмін правядзення ўступных іспытаў рашэннем старшыні
прыёмнай камісіі ствараюцца апеляцыйныя камісіі, якія ўзначальваюць
старшыні экзаменацыйных камісій.
35. Рашэнні прыёмнай камісіі прымаюцца большасцю галасоў пры
наяўнасці не менш за дзве трэці саставу і афармляюцца пратаколам,
якi падпісваецца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.
36. Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных камісій,
сакратара прыёмнай камісіі зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камісіі.
37. Прыёмная камісія ў тэрміны сваіх паўнамоцтваў:
37.1. ажыццяўляе прыём дакументаў у тэрміны, вызначаныя
агульнаадукацыйнай установай, іх рэгістрацыю і захоўванне;
37.2. вызначае парадак падачы і разгляду апеляцый і знаёміць з
ім асоб, іх законных прадстаўнікоў да пачатку ўступных іспытаў;
37.3. ажыццяўляе фарміраванне экзаменацыйных і апеляцыйных
камісій, кантроль за іх дзейнасцю;
37.4. разглядае апеляцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі
пунктаў
45-48 гэтага Палажэння;
37.5. вызначае колькасны састаў груп для здачы ўступных
іспытаў і колькасны састаў экзаменацыйных камісій у час правядзення
ўступнага іспыту;
37.6. прымае рашэнне аб залічэнні асоб у склад вучняў ліцэя.
38. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па
выкананні прапанаваных заданняў даводзяцца да ведама асоб у
аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
39. Шыфроўку пісьмовых работ асоб праводзіць сакратар прыёмнай
камісіі (або па даручэнні старшыні прыёмнай камісіі іншыя члены
прыёмнай камісіі) у прысутнасці старшыні прыёмнай камісіі. Пасля
шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай
камісіі.
40. Праверка пісьмовых работ пад шыфрам без указання прозвішч
асоб праводзіцца экзаменацыйнай камісіяй у памяшканні
агульнаадукацыйнай установы пасля завяршэння ўступнага іспыту.
41. Правераныя пісьмовыя работы з адзнакамі і подпісамі
старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй
экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе
адказнасць за іх захаванне.
Правераныя пісьмовыя работы з адзнакамі і подпісамі членаў
экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе старшыня прыёмнай камісіі (або па
яго даручэнні сакратар прыёмнай камісіі).
42. Вынікі ацэньвання пісьмовых работ пасля іх дэшыфроўкі,
вусных адказаў, вусных адказаў у спалучэнні з выкананнем практычных
заданняў старшыні экзаменацыйных камісій уносяць у пратаколы
ўступных іспытаў. Пратаколы падпісваюцца старшынёй і членамі
экзаменацыйнай камісіі.
43. Адзнакі, атрыманыя асобамі на ўступных іспытах, якія
праводзяцца ў пісьмовай форме, абвяшчаюцца на наступны дзень пасля
іх правядзення, а ў вуснай форме або ў вуснай форме ў спалучэнні з
практычнай формай - у дзень яго правядзення.
44. Асоба ў прысутнасці законных прадстаўнікоў можа азнаёміцца
са сваёй пісьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакі на
падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні
экзаменацыйнай камісіі ў дзень абвяшчэння вынікаў уступнага іспыту.
45. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба або яго
законныя прадстаўнікі маюць права падаць апеляцыю на імя старшыні
прыёмнай камісіі.
Пры здачы ўступнага іспыту ў вуснай форме або ў вуснай форме ў
спалучэнні з практычнай формай апеляцыя падаецца ў дзень яго
правядзення, пры правядзенні ўступнага іспыту ў пісьмовай форме - у
дзень абвяшчэння адзнакі.
Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца асобе або яе законным
прадстаўнікам не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.
46. Разгляд апеляцыі па выніках здачы ўступнага іспыту ў
пісьмовай форме ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў складзе старшыні і
двух членаў экзаменацыйнай камісіі, якія не правяралі дадзеную
пiсьмовую работу.
Разгляд апеляцыі па выніках здачы ўступнага іспыту ў вуснай
форме або ў вуснай форме ў спалучэнні з практычнай формай
праводзіцца ў прысутнасці асобы і яе законных прадстаўнікоў
апеляцыйнай камісіяй у складзе старшыні і членаў экзаменацыйнай
камісіі, якія прымалі дадзены ўступны іспыт. Пры разглядзе апеляцыі
дадатковае апытанне асоб не дапускаецца.
Пры ўзнікненні рознагалоссяў паміж членамі апеляцыйнай камісіі
праводзіцца галасаванне і адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.
47. Пры неабходнасці змянення адзнакі (як у выпадку яе
павышэння, так і зніжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай
камісіі, з якім асоба або яе законныя прадстаўнікі знаёмяцца пад
подпіс.
48. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камісіі,
азначанага ў пункце 47 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакі
ўносяцца ў пісьмовыя работы або ў ліст адказу асобы і ў пратаколы
ўступных іспытаў.
49. Для вырашэння прыёмнай камісіяй пытання аб залічэнні асоб
у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў ліцэйскіх класах
сакратаром прыёмнай камісіі запаўняецца ведамасць, у якую ўносяцца
адзнакі, атрыманыя асобамі на ўступных іспытах, сярэдні бал
пасведчання аб агульнай базавай адукацыі, сярэдні бал адзнак
пасведчання аб агульнай базавай адукацыі па тых вучэбных прадметах,
па якіх асоба здавала ўступныя іспыты.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
50. У ліцэйскіх класах агульнаадукацыйных устаноў арганізацыя
адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па вучэбных планах, якія
распрацоўваюцца агульнаадукацыйнымі ўстановамі на падставе тыпавых
вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскай па
арганізацыі адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных планаў на
бягучы навучальны год, зацверджаных Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь,
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з улікам профілю
(профіляў) навучання і вызначаных для вывучэння не менш за два
профільных вучэбных прадметаў.
51. Змест вучэбных прадметаў, якія вывучаюцца на базавым
узроўні, профільных вучэбных прадметаў, курсаў па выбары, якія
арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбнымі
планамі на кампанент агульнаадукацыйнай установы, вызначаецца
вучэбнымі праграмамі, зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
52. Напаўняльнасць ліцэйскіх класаў у дзяржаўных
агульнаадукацыйных установах складае не больш за 20 вучняў.
Напаўняльнасць ліцэйскіх класаў у прыватных агульнаадукацыйных
установах устанаўліваецца іх заснавальнікамі, але яна не павінна
перавышаць 20 вучняў.
53. Парадак дзялення ліцэйскіх класаў на групы пры вывучэнні
асобных вучэбных прадметаў на базавым узроўні, профільных вучэбных
прадметаў, а таксама напаўняльнасць груп пры правядзенні стымулюючых
і падтрымліваючых заняткаў, напаўняльнасць груп пры вывучэнні курсаў
па выбары вызначаюцца тлумачальнай запіскай па арганізацыі
адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны
год.
54. Атэстацыя вучняў ліцэйскіх класаў агульнаадукацыйных
устаноў, перавод іх у наступны клас, арганізацыя выпускных экзаменаў
і іх выпуск з агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца на агульных
падставах.
ГЛАВА 5
КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
55. Ліцэйскія класы ствараюцца ў агульнаадукацыйных установах,
якія маюць высокакваліфікаваныя педагагічныя кадры і неабходныя
матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы.
56. Фінансаванне ліцэйскіх класаў у дзяржаўнай
агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца яе кіраўніком у межах
сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту
на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы, у прыватнай
агульнаадукацыйнай установе - за кошт сродкаў заснавальніка.
57. Агульнаадукацыйныя ўстановы, у якіх функцыянуюць ліцэйскія
класы, акрамя памяшканняў, неабходных для забеспячэння дзейнасці
ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у тым ліку бібліятэк, памяшканняў
для правядзення ўрокаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і
здароўе», заняткаў фізічнай культурай і спортам, медыцынскіх
кабінетаў, памяшканняў для гатавання і прыёму ежы, бытавых
памяшканняў, павінны мець кабінеты, лабараторыі, пляцоўкі і іншыя
памяшканні з неабходным вучэбным абсталяваннем, інвентаром, іншымі
сродкамі навучання для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па
профільных вучэбных прадметах.
58. Матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы для функцыянавання ліцэйскіх
класаў ствараюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы за кошт
сродкаў заснавальніка агульнаадукацыйнай установы і сродкаў,
атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання, якія не забаронены
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
05.12.2006 № 110
ПАЛАЖЭННЕ
аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якіх навучанне
ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Палажэнне аб класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у
якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай)
школы (далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасці з артыкулам
13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем
среднем образовании» (Национальный реестр правовых актов Рэспублікі
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае:
парадак стварэння класаў, вучэбна-кансультацыйных пунктаў, у
якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай)
школы (далей - вячэрнія класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты);
парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў
вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх
класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах;
патрабаванні да кадравага, фінансавага і матэрыяльна-
тэхнічнага забеспячэння функцыянавання вячэрніх класаў, вучэбна-
кансультацыйных пунктаў.
2. Вячэрнія класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты ствараюцца
пры адсутнасці магчымасці адкрыцця вячэрняй (зменнай) школы.
3. Вячэрнія XI-XII (XIII) класы могуць стварацца ў наступных
агульнаадукацыйных установах:
вучэбна-педагагічных комплексах: яслі-сад - сярэдняя школа,
дзіцячы сад - сярэдняя школа;
сярэдніх школах;
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах).
4. Вучэбна-кансультацыйны пункт ствараецца ў структуры
вячэрняй (зменнай) школы.
Пры адной вячэрняй (зменнай) школе могуць быць адкрыты
некалькі вучэбна-кансультацыйных пунктаў.
Вучэбна-кансультацыйны пункт размяшчаецца па-за месцам
распалажэння вячэрняй (зменнай) школы і функцыянуе ў складзе XI-XII
(XIII) класаў.
5. Рашэнне аб адкрыцці вячэрніх класаў у агульнаадукацыйных
установах, азначаных у пункце 3 гэтага Палажэння, вучэбна-
кансультацыйных пунктаў у вячэрніх (зменных) школах прымаюць
абласныя выканаўчыя камітэты, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на
падставе вывучэння прапаноў аддзелаў (упраўленняў) адукацыі мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў.
6. Па рашэнні заснавальніка агульнаадукацыйнай установы,
вячэрняй (зменнай) школы можа ажыццяўляцца профільнае навучанне,
прафесійная падрыхтоўка вучняў вячэрніх класаў, а таксама вучняў,
якія навучаюцца ў вучэбна-кансультацыйных пунктах вячэрняй (зменнай)
школы.
7. Вячэрнія класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты
агульнаадукацыйных устаноў функцыянуюць у адпаведнасці з Законам
Рэспублікі Беларусь «Об общем среднем образовании», іншымі актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам
агульнаадукацыйнай установы.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫЯ ЎСТАНОВЫ ДЛЯ НАВУЧАННЯ Ў
ВЯЧЭРНІХ КЛАСАХ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАХ
8. У агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў вячэрніх
класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах прымаюцца асобы, якія
атрымалі агульную базавую адукацыю.
Магчымасць навучання ў вячэрніх класах, вучэбна-
кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў не абмяжоўваецца
ўзростам грамадзян.
9. Прыём асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў
вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах ажыццяўляецца ў
парадку, устаноўленым для адпаведных тыпаў агульнаадукацыйных
устаноў палажэннем аб агульнанаадукацыйнай установе, палажэннем аб
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-інтэрнаце),
зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
10. Навучанне і выхаванне ў вячэрніх класах, вучэбна-
кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца па
вочнай (дзеннай і вячэрняй) і завочнай формах атрымання агульнай
сярэдняй адукацыі.
11. Рашэнне аб навучанні і выхаванні ў вячэрніх класах,
вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў па
завочнай форме атрымання агульнай сярэдняй адукацыі прымаецца
кіраўніком агульнаадукацыйнай установы з улікам пажаданняў асоб.
12. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах,
вучэбна-кансультацыйных пунктах агульнаадукацыйных устаноў
ажыццяўляецца па вучэбных планах, якія распрацоўваюцца
агульнаадукацыйнымі установамі на падставе тыпавога вучэбнага плана
на бягучы навучальны год для вячэрняй (зменнай) школы, тлумачальнай
запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу да тыпавых вучэбных
планаў на бягучы навучальны год, зацверджаных Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь,
Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
13. Напаўняльнасць вячэрніх класаў, вучэбна-кансультацыйных
пунктаў складае не больш за 20 вучняў.
Пры завочнай форме атрымання агульнай сярэдняй адукацыі
напаўняльнасць класа складае не менш за 10 вучняў, а ў
агульнаадукацыйных установах, якія размешчаны ў сельскіх населеных
пунктах, - не менш за 5 вучняў.
14. Вучням, якія спалучаюць атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыі ў вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах
агульнаадукацыйных устаноў з працоўнай дзейнасцю, прадастаўляюцца
гарантыі, якія ўстаноўлены працоўным заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
15. Атэстацыя вучняў вячэрніх класаў, вучэбных-кансультацыйных
пунктаў агульнаадукацыйных устаноў, перавод іх у наступны клас,
арганізацыя выпускных экзаменаў і іх выпуск з агульнаадукацыйных
устаноў ажыццяўляюцца на агульных падставах.
ГЛАВА 4
КАДРАВАЕ, ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ВЯЧЭРНІХ КЛАСАЎ, ВУЧЭБНА-КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫХ ПУНКТАЎ
16. Навучанне і выхаванне ў вячэрніх класах, вучэбна-
кансультацыйных пунктах ажыццяўляюць педагагічныя работнікі
агульнаадукацыйных устаноў, у структуры якіх функцыянуюць вячэрнія
класы, вучэбна-кансультацыйныя пункты.
Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў
вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ў
парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
17. Працоўныя адносіны педагагічных работнікаў
агульнаадукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне
вучняў у вячэрніх класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах,
рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
18. Фінансаванне дзейнасці вячэрніх класаў, вучэбна-
кансультацыйных пунктаў у агульнаадукацыйнай установе забяспечваецца
яе кіраўніком у межах сродкаў, якія выдзяляюцца з рэспубліканскага
або мясцовага бюджэта на функцыянаванне агульнаадукацыйнай установы.
19. Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрніх (зменных) школ
размяшчаюцца ў памяшканнях, якія адпавядаюць патрабаванням
санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў, з вучэбным
абсталяваннем, мэбляй, інвентаром, іншымі сродкамі навучання,
неабходнымі для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з
тыпавым вучэбным планам для вячэрняй (зменнай) школы на бягучы год,
правіламі арганізацыі адукацыйнага працэсу.
20. Вучэбна-кансультацыйныя пункты вячэрніх (зменных) школ
могуць размяшчацца ў памяшканнях іншых агульнаадукацыйных устаноў.
Рашэнне аб размяшчэнні вучэбна-кансультацыйнага пункта
вячэрняй (зменнай) школы ў памяшканнях іншай агульнаадукацыйнай
установы прымаецца сумесна заснавальнікам вячэрняй (зменнай) школы і
заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы, у памяшканнях якой
размяшчаецца вучэбна-кансультацыйны пункт.
|