Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 4 июля 2007 г. №32 "Аб прысуджэннi дзяржаўных стыпендый дзеячам культуры i мастацтва, творчай моладзi Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                        4 ліпеня 2007 г. № 32

АБ ПРЫСУДЖЭННІ ДЗЯРЖАЎНЫХ СТЫПЕНДЫЙ ДЗЕЯЧАМ КУЛЬТУРЫ
І МАСТАЦТВА, ТВОРЧАЙ МОЛАДЗІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     На  падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад
1   чэрвеня   1994  г.  №  412  «О  мерах  по  поддержке  творческой
интеллигенции Республики Беларусь» Міністэрства культуры  Рэспублікі
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Устанавіць, што:
     1.1.  дзяржаўныя  стыпендыі (далей - стыпендыі) устанаўліваюцца
з   мэтай  забеспячэння  дзяржаўнай  падтрымкі  дзеячаў  культуры  і
мастацтва,  захавання  і развіцця культурнага патэнцыялу  Рэспублікі
Беларусь;
     1.2.  дзяржаўныя  стыпендыі  прысуджаюцца  дзеячам  культуры  і
мастацтва  Рэспублікі  Беларусь  у галіне  тэатральнага,  музычнага,
выяўленчага,  харэаграфічнага мастацтва, народнай  творчасці,  кіно,
архітэктуры  і  дызайна, літаратуры і журналістыкі  на  ажыццяўленне
творчага праекта;
     1.3.  дзяржаўныя  стыпендыі  прысуджаюцца  па  выніках  творчай
дзейнасці ў дзвюх групах:
     таленавітым  дзеячам  культуры і мастацтва  ва  ўзросце  да  40
гадоў;
     вядомым    майстрам   тэатральнага,   музычнага,   выяўленчага,
харэаграфічнага мастацтва, народнай творчасці, кіно,  архітэктуры  і
дызайна, літаратуры і журналістыкі ва ўзросце звыш 40 гадоў;
     1.4. дзяржаўныя стыпендыі прысуджаюцца тэрмінам на адзін год;
     1.5.  дзяржаўныя  стыпендыі ўстанаўліваюцца ў колькасці  25  па
кожнай  групе  ў памерах, устаноўленых Саветам Міністраў  Рэспублікі
Беларусь;
     1.6.  заяўкі  на  прысуджэнне дзяржаўных стыпендый  падаюцца  ў
Міністэрства  культуры Рэспублікі Беларусь грамадскімі  аб’яднаннямі
(творчымі саюзамі), арганізацыямі і ўстановамі культуры. Рашэнне  аб
выдвіжэнні  кандыдата на прысуджэнне стыпендыі прымаецца  праўленнем
творчага   саюза,   мастацкім  саветам  установы  культуры   (сходам
працоўнага калектыву);
     1.7. заяўка ўключае:
     хадайніцтва  грамадскага аб’яднання (творчага саюза),  установы
культуры  з  прадстаўленнем  праекта твора,  на  ажыццяўленне  якога
выдаецца стыпендыя;
     творчую біяграфію кандыдата;
     пратакол   пасяджэння  мастацкага  савета   (сходу   працоўнага
калектыву);
     спіс творчых прац і заслуг;
     пашпартныя   дадзеныя  кандыдата,  хатні  адрас  і   кантактныя
тэлефоны;
     1.8.  заяўкі на прысуджэнне дзяржаўных стыпендый падаюцца да  1
кастрычніка  папярэдняга  выплаце  года  ў  камісію  па  прысуджэнні
дзяржаўных   стыпендый  (далей  -  камісія)  Міністэрства   культуры
Рэспублікі  Беларусь.  Камісія  мае права  запатрабаваць  ў  выпадку
неабходнасці   дадатковую  інфармацыю.  Заяўкі,   пададзеныя   пасля
вызначанага тэрміну, не разглядаюцца;
     1.9.   камісія   прызначаецца  загадам  Міністэрства   культуры
Рэспублікі  Беларусь.  Рашэнне  аб прысуджэнні  стыпендый  прымаецца
большасцю  галасоў,  пры роўнасці галасоў перавага  аддаецца  голасу
старшыні камісіі;
     1.10.  стыпендыі  выплачваюцца за  кошт  сродкаў,  якія  штогод
прадугледжваюцца Міністэрству культуры ў рэспубліканскім бюджэце  на
рэалізацыю централізаваных мерапрыемстваў;
     1.11.  камісія па прысуджэнні стыпендый выносіць рашэнне  да  1
снежня папярэдняга выплаце года.
     2.  Дадзеная  пастанова  ўступае ў  сілу  пасля  яе  афіцыйнага
апублікавання.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА             
Міністр фінансаў
Рэспублікі Беларусь
       М.П.Корбут
       04.07.2007
     



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations