ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 чэрвеня 2007 г. № 29
АБ УНЯСЕННІ ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МІНІСТЭРСТВА
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 8 СНЕЖНЯ 2004 Г. № 29
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19
красавіка 2007 г. № 190 «О порядке оценки стоимости культурных
ценностей» і Палажэннем аб Міністэрстве культуры Рэспублікі
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства
культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў Палажэнне аб Рэспубліканскім навукова-метадычным
савеце па пытаннях музейнай справы, зацверджанае пастановай
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2004 г. № 29
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г.,
№ 21, 8/12041), наступныя дапаўненні:
пункт 3 дапоўніць абзацам наступнага зместу:
«прыняцце рашэнняў па скаргах на заключэнні камісій дзяржаўных
музеяў рэспубліканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы
кошту культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Музейны фонд
Рэспублікі Беларусь.»;
пункт 10 дапоўніць словамі «, акрамя рашэнняў па скаргах на
заключэнні камісій дзяржаўных музеяў рэспубліканскага або абласнога
падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якія
ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага
апублікавання.
Міністр У.Ф.Матвейчук
|