ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2007 г. № 26
АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ ФІКСАЦЫІ, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКІ І
МАСТАЦКАЙ АЦЭНКІ ВЫЯЎЛЕНЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ'ЕКТАЎ І
НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ ПРАЯЎЛЕННЯЎ ТВОРЧАСЦІ ЧАЛАВЕКА, ЯКІЯ
МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ КАШТОЎНАСЦЬ, І
ПАРАДКУ ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ЭТАЛОНА ФІКСАВАНАЙ
НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 15, пунктам 3 артыкула 17
Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове
гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзеныя:
Інструкцыю аб парадку фіксацыі, навуковай апрацоўкі і
мастацкай ацэнкі выяўленых матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-
культурную каштоўнасць;
Інструкцыю аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай і якаснай
фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці графічнымі
і тэхнічнымі сродкамі ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Міністр У.Ф.Матвейчук
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.05.2007 № 26
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі
выяўленых матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную
каштоўнасць
1. Інструкцыя аб парадку фіксацыі, навуковай апрацоўкі і
мастацкай ацэнкі выяўленых матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-
культурную каштоўнасць (далей - Інструкцыя), распрацавана ў
адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9
студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны
Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і вызначае парадак фіксацыі,
навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі выяўленых матэрыяльных
аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія
могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць (далей - аб’екты).
2. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак фіксацыі, навуковай
апрацоўкі і мастацкай ацэнкі для аб’ектаў, якія выяўляюцца шляхам
прафесійнага або выпадковага выяўлення.
3. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка аб’ектаў
выконваецца па даручэнню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асобамі, якія маюць
пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-
культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукава-
праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на гісторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенае Міністэрствам
культуры.
Дапускаецца правядзенне фіксацыі, навуковай апрацоўкі і
мастацкай ацэнкі аб’ектаў іншымі асобамі пад непасрэдным
кіраўніцтвам і (або) пры ўдзеле асоб, названых у частцы першай
гэтага пункта.
4. Матэрыялы выкананай фіксацыі, навуковай апрацоўкі і
мастацкай ацэнкі аб’екта прадстаўляюцца ў Міністэрства культуры для
надання яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і зацвярджэння
ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці.
5. Фіксацыя выяўленых аб’ектаў выконваецца шляхам тэкставага
апісання, фатаграфавання, відэа-, аудыёзапісу, графічнага
адлюстравання (абмерных чарцяжоў і (або) замалёвак з пазначэннем
асноўных памераў) з вызначэннем на картаграфічным матэрыяле ў
маштабе 1:50 000 месцазнаходжання выяўленых матэрыяльных аб’ектаў
або ў маштабе 1:200 000 арэалу бытавання выяўленых нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека.
Замест нанясення на картаграфічны матэрыял дапускаецца
тэкставае апісанне арэалу бытавання нематэрыяльнага праяўлення
творчасці чалавека, у якім даецца прывязка да пазнавальных на
мясцовасці арыенціраў (населеных пунктаў, рэк, азёр, дарог,
урочышчаў і гэтак далей).
6. Тэкставае апісанне як адзін са спосабаў фіксацыі выяўленых
аб’ектаў рыхтуецца з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій. Тэкст
друкуецца і афармляецца па ўстаноўленых у камп’ютэрах шаблонах з
наступнымі параметрамі ў рэдактары Microsoft World:
на паперы фармата А4 (210 х 297);
палі старонкі: верхняе і ніжняе - 20 мм, левае - 30 мм,
правае - 10 мм;
шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyr), звычайны, памер
15 пунктаў. У табліцах дапускаецца памяншэнне да 13 пунктаў (калі
тэкст не ўмяшчаецца);
міжрадковы інтэрвал адзінарны;
першы радок у абзацы з адступленнем 12,5 мм;
выраўноўванне па шырыні і без пераносаў (у табліцах
выраўноўванне па неабходнасці з пераносам слоў);
нумар старонкі ў цэнтры верхняга калантытула на адлегласці ад
верхняга краю старонкі 10-15 мм, памер шрыфта 13 пунктаў (першая
старонка не нумаруецца).
Дапускаецца падрыхтоўка тэкстаў машынапісным спосабам з
захаваннем асноўных умоў, што прыведзены вышэй у гэтым пункце.
7. У выпадках немагчымасці на працягу кароткага часу без
спецыяльных даследаванняў і вывучэння правесці апрацоўку і ацэнку
выяўленага аб’екта фіксацыя ў форме тэкставага матэрыялу выконваецца
метадам простага апісання відавочных адметных асаблівасцей выяўленых
аб’ектаў. Гэтыя матэрыялы павінны быць дапоўнены ў далейшым
тэкставым апісаннем згодна з пунктам 6 дадзенай Інструкцыі.
Да моманту такога дапаўнення выяўленыя аб’екты не могуць быць
прадстаўлены для надання ім статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці.
8. Пры фатаграфаванні выяўленых матэрыяльных аб’ектаў
неабходна забяспечыць перадачу іх аб’ёмна-прасторавага рашэння,
наяўнасць найбольш значных дэкаратыўных і канструктыўных дэталей і
элементаў, размяшчэнне аб’ектаў у акаляючым асяроддзі.
Пры фатаграфаванні выяўленых нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека адлюстроўваюцца найбольш характэрныя рысы гэтага
праяўлення, якія перадаюць асноўныя пастановачныя, выканальніцкія
прыкметы, асаблівасці мастацкага афармлення, у тым ліку вопраткі і
ўпрыгажэнняў выканаўцаў і (або) удзельнікаў, традыцыйнай атрыбутыкі.
9. Фотаздымкі выконваюцца каляровымі памерам не менш за
10 х 15 см, у асобных выпадках памерам 18 х 24 см, у залежнасці ад
неабходнасці найбольш поўна, у дэталях прадставіць матэрыяльны
аб’ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасці чалавека.
На фотаздымках павінны якасна ўспрымацца як цэлыя матэрыяльныя
аб’екты або нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, так і
асобныя іх элементы, дэталі, колеры, іншыя характэрныя рысы. У
выпадку правядзення фотафіксацыі ў прыродным асяроддзі не
дапускаецца перакрыванне матэрыяльных аб’ектаў або нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека іншымі аб’ектамі, элементамі
ландшафту або расліннасцю. Кожны фотаздымак павінен мець анатацыю.
Аб’ект, фотафіксацыя якога праводзіцца, не павінен быць
загароджаны іншымі прадметамі і (або) аб’ектамі, якія не маюць
адносін да гэтага аб’екта. У выпадку знаходжання аб’ектаў сярод дрэў
або кустоў іх фотафіксацыя праводзіцца да пачатку распускання лістоў
вясной або пасля іх ападання восенню.
Дапускаецца раздрукоўка адбіткаў на каляровым прынтары.
Разам з фотаздымкамі або адбіткамі перадаюцца кантрольныя
экземпляры файлаў на магнітных носьбітах або негатываў на стужцы з
прыкладзенымі ў пісьмовай форме анатацыямі і дазволам аўтара на
выкарыстанне іх у мэтах аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
10. Відэа- і аудыёзапіс ажыццяўляецца існуючымі тэхнічнымі
сродкамі.
11. Навуковая апрацоўка аб’ектаў праводзіцца для прадстаўлення
выяўленых аб’ектаў у іх прычынна-выніковай залежнасці ў сістэме
падобных такіх аб’ектаў або праяўленняў (аналагаў) і выяўлення
асноўных заканамернасцей іх развіцця.
12. Пры аналізе вынікова-прычыннай залежнасці выяўленых
аб’ектаў у сістэме падобных такіх аб’ектаў або праяўленняў
забяспечваецца:
суаднясенне іх з пэўнымі відамі і (або) тыпамі аналагаў;
характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных
прыкмет і іншых уласцівых рысаў, па якіх гэтыя аб’екты і праяўленні
адносяцца да пэўных відаў і (або) тыпаў;
выяўленне спецыфічных рысаў разглядаемых матэрыяльных аб’ектаў
або нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, калі такія могуць
быць выяўлены і прадстаўлены;
раскрыццё іншых асаблівасцей і ўзаемасувязей.
13. Аналіз асноўных заканамернасцей развіцця аб’ектаў
выконваецца шляхам параўняння гэтых аб’ектаў з аналагічнымі для
выяўлення іх значнасці.
14. Навуковая апрацоўка можа праводзіцца ў палявых і (або)
камеральных умовах і афармляецца ў выглядзе тэкста з ілюстрацыямі,
калі апошняе неабходна для больш поўнага прадстаўлення выяўленых
матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці
чалавека.
Тэкст уваходзіць у склад фіксацыі аб’ектаў, складаецца з іх
апісання і вывадаў, у якіх даецца заключэнне па прычынна-выніковай
залежнасці і асноўных заканамернасцях развіцця.
15. Мастацкая ацэнка аб’ектаў забяспечвае іх аналіз па
асноўных стылёва-жанравых і марфалагічных прыкметах, суаднясенне з
пэўнай стадыяй або стадыямі развіцця нацыянальнага і сусветнага
мастацтва.
16. Пры мастацкай ацэнцы выяўленых матэрыяльных аб’ектаў
праводзіцца аднясенне іх да пэўных відаў і (або) тыпаў, апісанне
стылёвых асаблівасцей, структуры і асаблівасцей забудовы, элементаў
і дэталей, іншых характэрных рысаў, аддзелкі, колеру, характару і
віду матэрыялаў і гэтак далей.
17. Мастацкая ацэнка афармляецца ў выглядзе тэксту, да якога ў
выпадку неабходнасці больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей
выяўленых матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека дадаюцца ілюстрацыі.
Гэты тэкст уваходзіць у склад фіксацыі названых аб’ектаў і
праяўленняў, складаецца з іх паслядоўнага апісання, у якім
прадстаўляецца інфармацыя пра стылявыя або жанравыя асаблівасці
названых аб’ектаў або праяўленняў, іх храналогіі ўзнікнення і
развіцця, элементы і дэталі, колер і іншыя адметныя вартасці,
месцазнаходжанне або арэал бытавання, іншыя характэрныя рысы.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.05.2007 № 26
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі
нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці графічнымі і
тэхнічнымі сродкамі ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Інструкцыя аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай і
якаснай фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
графічнымі і тэхнічнымі сродкамі ў якасці эталона фіксаванай
нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці распрацавана ў
адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9
студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны
Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і ўстанаўлівае парадак зацвярджэння
поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці графічнымі і тэхнічнымі сродкамі (далей -
фіксацыя) у якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці (далей - эталон).
2. Поўнай, дакладнай і якаснай лічыцца фіксацыя, якая найбольш
поўна адпавядае крытэрыям аўтэнтычнасці нематэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці і найбольш поўна перадае яе адметныя
вартасці.
3. Фіксацыя павінна быць выканана ў адпаведнасці з парадкам,
вызначаным для фіксацыі выяўленых матэрыяльных аб’ектаў і
нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, устаноўленым Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства культуры).
4. Прапанова аб зацвярджэнні фіксацыі ў якасці эталона, да
якой прыкладаюцца матэрыялы фіксацыі, уносіцца ў Міністэрства
культуры юрыдычнай або фізічнай асобай, што ў час прафесійнай
навукова-даследчай дзейнасці выявіла гэта нематэрыяльнае праяўленне
творчасці чалавека, якому быў нададзены статус гісторыка-культурнай
каштоўнасці.
5. Пасля атрымання прапановы аб зацвярджэнні фіксацыі ў якасці
эталона Міністэрства культуры накіроўвае асобе, якая ўнесла
прапанову, інфармацыю аб разглядзе гэтай прапановы на пасяджэнні
Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (далей -
Навукова-метадычная рада).
6. Кваліфікаваны разгляд прапановы, якая паступіла ў
Міністэрства культуры, ажыццяўляецца на пасяджэнні Навукова-
метадычнай рады ў тэрмін, які не перавышае 30 дзён.
7. Па выніках разгляду Навукова-метадычная рада дае заключэнне
аб магчымасці зацвярджэння фіксацыі ў якасці эталона або аб
немагчымасці такога зацвярджэння з абгрунтаваннем прычын адмовы.
8. Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэнні
накіроўваецца асобе, якая ўнесла прапанову, у тэрмін, які не
перавышае 10 дзён з дня яго прыняцця.
9. Пасля станоўчага рашэння Навукова-метадычнай рады
Міністэрства культуры зацвярджае фіксацыю ў якасці эталона і
вызначае месца захоўвання эталона.
|