Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 мая 2007 г. №20 "Аб XII Беларускiм фестывалi камернай музыкi "Музы Нясвiжа"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                         15 мая 2007 г. № 20

АБ XII БЕЛАРУСКІМ ФЕСТЫВАЛІ КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ «МУЗЫ
НЯСВІЖА»

     У   адпаведнасці   з  Палажэннем  аб  парадку   арганізацыі   і
правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых
з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №  521,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  ў маі 2007 года XII Беларускі фестываль  камернай
музыкі «Музы Нясвіжа».
     2. Зацвердзіць:
     прыкладзенае  Палажэнне  аб ХІІ Беларускім  фестывалі  камернай
музыкі «Музы Нясвіжа»;
     склад   арганізацыйнага  камітэта  ХІІ  Беларускага   фестывалю
камернай  музыкі  «Музы  Нясвіжа»  згодна  з  дадаткам  да  дадзенай
пастановы.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА                       
Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта
      Н.Ф.Дамашкевіч
          14.05.2007
     
                                               Дадатак
                                               да пастановы
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               15.05.2007 № 20

СКЛАД
арганізацыйнага камітэта ХІІ Беларускага фестывалю камернай музыкі
«Музы Нясвіжа»

Пазняк                -   выконваючы абавязкі першага намесніка
Андрэй Мікалаевіч         старшыні Мінскага аблвыканкома
                          (сустаршыня)*

Макар                 -   старшыня Нясвіжскага райвыканкома
Ігар Мікалаевіч           (сустаршыня)*

Рылатка               -   першы намеснік Міністра культуры
Уладзімір Пятровіч        (сустаршыня)

Акушэвіч              -   начальнік упраўлення культуры Мінскага
Анатолій Леанідавіч       аблвыканкома

Віхрова               -   загадчык аддзела культуры Нясвіжскага
Леаніда Мікалаеўна        райвыканкома

Майсеня               -   намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкома
Аляксандр Іванавіч

Фінберг               -   дырэктар - мастацкі кіраўнік дзяржаўнай
Міхаіл Якаўлевіч          установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і
                          эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь»,
                          народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік
                          фестывалю
     
______________________________
     *З яго згоды.

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               15.05.2007 № 20

ПАЛАЖЭННЕ
аб XII Беларускім фестывалі камернай музыкі «Музы Нясвіжа»

     1.  XII  Беларускі  фестываль камернай  музыкі  «Музы  Нясвіжа»
(далей   -  фестываль)  праводзіцца  ў  маі  2007  года  па  рашэнню
Міністэрства  культуры  Рэспублікі Беларусь, узгодненаму  з  Мінскім
абласным выканаўчым камітэтам.
     2.  Фестываль  праводзіцца  Міністэрствам  культуры  Рэспублікі
Беларусь, Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, Нясвіжскім  раённым
выканаўчым  камітэтам,  дзяржаўнай  установай  «Нацыянальны  аркестр
сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь».
     3. Мэтамі фестывалю з’яўляюцца:
     прапаганда гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     павышэнне  цікавасці  да  гістарычных  і  культурных   традыцый
Рэспублікі Беларусь;
     падтрымка   малых  гарадоў  Беларусі  і  паляпшэнне  культурна-
масавай работы, эстэтычнае выхаванне сельскіх жыхароў;
     далучэнне насельніцтва да нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей;
     папулярызацыя  лепшых узораў музычнай культуры Беларусі  розных
часоў;
     развіццё беларускага музычнага выканальніцкага мастацтва.
     4.   У   мэтах   ажыццяўлення  кіраўніцтва  па  падрыхтоўцы   і
правядзенні  фэстывалю  ствараецца арганізацыйны  камітэт  фэстывалю
(далей - аргкамітэт), які ўзаемадзейнічае з зацікаўленымі суб’ектамі
культурнай  дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі,
правядзення фэстывалю і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі.
     5.  Фестываль праводзіцца ў Нясвіжскім раённым цэнтры  культуры
і  адпачынку,  Нясвіжскім  гісторыка-краязнаўчым  музеі,  Нясвіжскім
райвыканкоме, Нясвіжскай ратушы на працягу 3 дзён.
     6.  Праграма  фестывалю фарміруецца па ўзгадненню  з  мастацкім
кіраўніком фестывалю і зацвярджаецца арганізацыйным камітэтам.
     7.  У фестывалі прымаюць удзел дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны
аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» і  іншыя
прафесійныя  калектывы  мастацкай творчасці і  выканаўцы  Рэспублікі
Беларусь.
     8.  У  рамках  мерапрыемстваў  фестывалю  выконваецца  камерная
музыка старажытных і сучасных беларускіх кампазітараў.
     9.    Фінансаванне   падрыхтоўкі   і   правядзення    фестывалю
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations