Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 апреля 2007 г. №13 "Аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      10 красавіка 2007 г. № 13

АБ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ СЯМЕЙНАЙ ТВОРЧАСЦІ
«ЖЫВІЦЕ Ў РАДАСЦІ»

     У   адпаведнасці   з  Палажэннем  аб  парадку   арганізацыі   і
правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых
з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. №  521,
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Правесці  з  25  па  28  мая  2007  г.  у  г.  Слоніме  IІІ
рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці».
     2. Зацвердзіць:
     прыкладзенае  Палажэнне аб рэспубліканскім  фестывалі  сямейнай
творчасці «Жывіце ў радасці»;
     склад  арганізацыйнага камітэта IІІ рэспубліканскага  фестывалю
сямейнай  творчасці «Жывіце ў радасці» згодна з дадаткам да дадзенай
пастановы.
     
Міністр                                                У.Ф.Матвейчук
     
УЗГОДНЕНА             
Старшыня Гродзенскага
абласнога выканаўчага камітэта
                  У.Я.Саўчанка
                    10.04.2007
     
                                               Дадатак
                                               да пастановы
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               10.04.2007 № 13

СКЛАД
арганізацыйнага камітэта IІІ рэспубліканскага фестывалю сямейнай
творчасці «Жывіце ў радасці»

Гедройц            -  намеснік Міністра культуры Рэспублікі
Валерый Карлавіч      Беларусь, старшыня

Цярэнін            -  намеснік старшыні Слонімскага райвыканкома,
Анатоль Мікалаевіч    сустаршыня

Чэрнік             -  начальнік упраўлення ўстаноў культуры і
Васіль Мечыслававіч   народнай творчасці Міністэрства культуры
                      Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні

Лойка              -  начальнік упраўлення культуры Гродзенскага
Аляксандр Часлававіч  аблвыканкома, намеснік старшыні

Раманюк            -  загадчык аддзела культуры Слонімскага
Святлана Антонаўна    райвыканкома, дырэктар фестывалю

Адамчык            -  дырэктар Слонімскага раённага Дома культуры
Мікалай Аляксандравіч

Галабурда          -  галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў
Іван Іванавіч         культуры і народнай творчасці Міністэрства
                      культуры Рэспублікі Беларусь

Грыгаран           -  выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнай
Таццяна Уладзіміраўна установы культуры «Гродзенскі абласны
                      метадычны цэнтр народнай творчасці»

Лебедзь            -  вядучы спецыяліст упраўлення культуры
Людміла Іосіфаўна     Гродзенскага аблвыканкома

Скрыпко            -  старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі
Ігар Пятровіч         аматарскай творчасці ўстановы адукацыі
                      «Беларускі дзяржаўны інстытут праблем
                      культуры»
     
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства культуры
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               10.04.2007 № 13

ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»

     1.    Дадзенае    Палажэнне   ўстанаўлівае   агульны    парадак
арганізацыі,  падрыхтоўкі  і правядзення рэспубліканскага  фестывалю
сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (далей - фестываль).
     2.  Фестываль  праводзіцца  Міністэрствам  культуры  Рэспублікі
Беларусь,  упраўленнем  культуры Гродзенскага абласнога  выканаўчага
камітэта,   Слонімскім  раённым  выканаўчым   камітэтам   (далей   -
арганізатары фестывалю).
     3.   Фестываль   праводзіцца  ў  мэтах  павышэння   сацыяльнага
статусу,  ролі і значнасці сям'і ў грамадстве, далейшага развіцця  і
папулярызацыі  традыцый аматарскай мастацкай творчасці,  арганізацыі
вольнага  часу  насельніцтва  і ставіць  сваімі  асноўнымі  задачамі
вызначэнне агульначалавечых каштоўнасцей сям’і, прапаганду здаровага
ладу   жыцця,   павышэнне  мастацкага  ўзроўню   і   выканальніцкага
майстэрства сямейных калектываў мастацкай творчасці, узбагачэнне  іх
рэпертуару,распаўсюджванне новых формаў сямейнага побыту,пераемнасці
нацыянальных сямейных традыцый і абрадаў.
     4.  Фестываль мае статус рэспубліканскага і прадугледжвае ўдзел
творчых  дэлегацый  усіх  (ці большасці)  абласцей  і  г.  Мінска  з
магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў.
     5.  Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзін раз у два гады.
Канкрэтныя   тэрміны  яго  правядзення  вызначаюцца   арганізатарамі
фестывалю.
     6.  Месцам  правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры,
канцэртныя, сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі г.  Слоніма
і  Слонімскага  раёна,  якія  адпавядаюць  неабходным  патрабаванням
канцэртнай   і  выставачнай  дзейнасці  і  садзейнічаюць   вырашэнню
мастацкіх задач фестывалю.
     7.    Кіраўніцтва   падрыхтоўкай   і   правядзеннем   фестывалю
ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю (далей - аргкамітэт), які
фарміруецца  з  прадстаўнікоў  дзяржаўных  органаў  (са   згоды   іх
кіраўнікоў)  і  зацікаўленых  арганізацый,  якія  прымаюць  удзел  у
правядзенні фестывалю.
     8. Аргкамітэт:
     8.1.  уносіць  на  разгляд Міністэрства культуры  прапановы  па
каштарысе  выдаткаў на арганізацыю і правядзенне  фестывалю,  умовах
правядзення  фестывалю і відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных
мерапрыемстваў;
     8.2. разглядае і зацвярджае:
     склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
     склад  журы  фестывалю, якое фарміруецца з ліку відных  дзеячаў
культуры і мастацтва;
     спіс удзельнікаў фестывалю;
     праграму правядзення фестывалю;
     фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку;
     план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю;
     8.3.  вызначае  віды  і формы інфармацыйна-рэкламнай  падтрымкі
фестывалю;
     8.4.   вырашае   іншыя  пытанні,  звязаныя  з  падрыхтоўкай   і
правядзеннем фестывалю.
     9. Рэжысёрска-пастановачная група:
     9.1.  уносіць  на  разгляд аргкамітэта прапановы  па  стварэнні
агульнай канцэпцыі правядзення фестывалю;
     9.2. распрацоўвае сцэнарыі фестывальных мерапрыемстваў;
     9.3.   праводзіць   рэжысёрска-пастановачныя   і   рэпетыцыйныя
работы.
     10.  Праграма  фестывалю  прадугледжвае канцэртныя  выступленні
сямейных  аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, тэатралізаваныя
дзеянні  і  арганізаваныя  масавыя  гульні,  конкурсныя  выступленні
сямейных калектываў мастацкай творчасці, выставы работ выяўленчага і
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, правядзенне тэарэтычна-практычных
пасяджэнняў  па пытаннях развіцця аматарскага мастацтва  і  сямейнай
творчасці,  дэманстрацыю іншых відаў і напрамкаў творчай  дзейнасці,
якія не супярэчаць мэтам і задачам фестывалю.
     11.  Да  ўдзелу  ў  фестывалі запрашаюцца  сямейныя  аматарскія
калектывы мастацкай творчасці незалежна ад узросту ўдзельнікаў.
     12.   Упраўленні   культуры   абласных,   Мінскага   гарадскога
выканаўчых  камітэтаў  вызначаюць для ўдзелу  ў  фестывалі  сямейныя
аматарскія  калектывы  мастацкай  творчасці  і  фарміруюць   творчую
дэлегацыю вобласці, г. Мінска.
     13.   Крытэрыямі  для  адбору  сямейных  аматарскіх  калектываў
мастацкай творчасці ў якасці ўдзельнікаў фестывалю з’яўляюцца:
     самабытнасць;
     сцэнічная культура;
     наяўнасць  аўтарскіх твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгінальных
музычных інструментаў.
     14. Колькасны склад творчай дэлегацыі не павінен перавышаць  20
чалавек (у тым ліку з вадзіцелямі транспартных сродкаў).
     15.   Заяўкі  на  ўдзел  у  фестывалі  дасылаюцца  ўпраўленнямі
культуры  абласных,  Мінскага  гарадскога  выканаўчых  камітэтаў   у
тэрмін,   вызначаны   аргкамітэтам,  на  адрас   установы   адукацыі
«Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры».
     16.   Заяўка   змяшчае   поўную  назву  сямейнага   аматарскага
калектыву мастацкай творчасці (з указаннем адраса, тэлефона,  факса)
і  колькасны склад дэлегацыі (з вадзіцелямі транспартных сродкаў), у
тым ліку мужчын, жанчын.
     17. Да заяўкі дадаюцца:
     поўны  спіс  удзельнікаў дэлегацыі (указваюцца прозвішча,  імя,
імя  па  бацьку  кіраўніка  творчай дэлегацыі,  кіраўніка  калектыву
мастацкай  творчасці,  удзельнікаў  калектыву  мастацкай  творчасці,
суправаджаючых асоб);
     поўны  спіс конкурснай і канцэртнай праграмы (з указаннем  часу
гучання кожнага твора);
     творчая  інфармацыя  аб  калектыве мастацкай  творчасці  і  яго
кіраўніку;
     каляровае фота калектыву мастацкай творчасці не менш за 10 х 15
см;
     аўдыё-   і   відэазапісы   канцэртных  выступленняў   калектыву
мастацкай творчасці на лічбавых носьбітах (пры іх наяўнасці).
     18.  Склад удзельнікаў фестывалю вызначаецца аргкамітэтам пасля
папярэдняга   разгляду   дасланых  заявак  на   падставе   дадзенага
Палажэння.
     19.   Згода   на  ўдзел  у  фестывалі  пацвярджаецца  афіцыйным
запрашэннем аргкамітэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.
     20.  Удзельнікі  фестывалю прымаюць удзел ва ўсіх  фестывальных
мерапрыемствах.
     21.  Працягласць  канцэртных выступленняў вызначае  рэжысёрска-
пастановачная група фестывалю.
     22.  У рамках фестывалю праводзіцца конкурс сямейных калектываў
мастацкай творчасці па наступных намінацыях:
     харавое мастацтва;
     інструментальнае мастацтва;
     харэаграфічнае мастацтва;
     тэатральнае мастацтва;
     дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
     23.   Конкурсныя  выступленні  сямейных  калектываў   мастацкай
творчасці  аб'ядноўваюцца  ў адзіную конкурсную  праграму  дэлегацыі
вобласці (г. Мінска), якая не павінна перавышаць 20 хвілін.
     24.  Экспазіцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  размяшчаюцца
на  адпаведных пляцоўках з разліку прадастаўлення 3-4 кв.  м  кожнай
дэлегацыі.
     25.   Конкурсныя  выступленні  аматарскіх  сямейных  калектываў
мастацкай  творчасці, выставы дэкаратыўна-прыкладнога і  выяўленчага
мастацтва ацэньвае журы фестывалю.
     26. Выступленні калектываў ацэньваюцца па наступных крытэрыях:
     выканальніцкае майстэрства;
     раскрыццё   музычна-вобразнага  зместу  і  рэжысура  конкурснай
праграмы;
     сцэнічная культура;
     наяўнасць у конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкі;
     арыгінальнасць і захаванне традыцый народнага мастацтва.
     27.  Па выніках конкурсных выступленняў журы фестывалю вызначае
лаўрэата   і  дыпламантаў  у  кожнай  намінацыі  конкурсу   сямейных
калектываў мастацкай творчасці.
     28.  Удзельнікам  фестывалю  - сямейным  аматарскім  калектывам
мастацкай   творчасці   ўручаюцца  спецыяльныя   дыпломы,   памятныя
падарункі.
     29.   Фінансаванне  падрыхтоўкі  і  правядзення  мерапрыемстваў
фестывалю  ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізатараў  фестывалю  ў
адпаведнасці з заканадаўствам.
     30.  Выдаткі  па знаходжанні творчых дэлегацый на  фестывалі  ў
час    яго   правядзення   (харчаванне,   пражыванне,   экскурсійнае
абслугоўванне)  ажыццяўляюцца  за кошт  арганізатараў,  транспартныя
выдаткі - за кошт накіроўваючых арганізацый.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations