ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 снежня 2006 г. № 122
АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 28 МАЯ
2003 Г. № 39
У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 35 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем образовании»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ад 28 мая 2003 г. № 39 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб экстэрнаце ва
ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г.,
№ 75, 8/9680) наступныя змяненні і дапаўненні:
у назве і ў тэксце пастановы словы «ва ўстановах, якія
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі» замяніць словамі
«ў агульнаадукацыйных установах»;
Палажэнне аб экстэрнаце ва ўстановах, якія забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае дадзенай
пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).
Міністр А.М.Радзькоў
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Міністр фінансаў Міністр працы
Рэспублікі Беларусь і сацыяльнай абароны
М.П.Корбут Рэспублікі Беларусь
08.12.2006 У.М.Патупчык
08.12.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
28.05.2003 № 39
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
08.12.2006 № 122)
ПАЛАЖЭННЕ
аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах
распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 35 Закона
Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образавании» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае асаблівасці атрымання
адукацыі самастойна з атэстацыяй у парадку экстэрната.
2. У гэтым Палажэнні выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя
тэрміны і іх вызначэнні:
экстэрн - асоба, якая не мае агульнай базавай або агульнай
сэрэдняй адукацыі, не навучаецца ў агульнаадукацыйных установах,
установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай і
сярэдняй спецыяльнай адукацыі, самастойна засвоіла вучэбныя праграмы
і праходзіць выніковую атэстацыю за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі;
экстэрнат - працэдура праходжання выніковай атэстацыі ў мэтах
вызначэння адпаведнасці вынікаў самастойнай вучэбнай дзейнасці
экстэрнаў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм за
ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі.
3. Выніковая атэстацыя складаецца з экзаменаў, у тым ліку
выпускных экзаменаў, і праводзіцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай
формах.
4. Права здаваць экзамены за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь,
замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна
пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, не атрымалi агульную базавую або
агульную сярэднюю адукацыю i не займаюцца ў агульнаадукацыйных
установах, установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-
тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
5. Праходжанне экстэрнам выніковай атэстацыі не абмяжоўваецца
яго ўзростам.
ГЛАВА 2
АРГАНIЗАЦЫЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫНІКОВАЙ АТЭСТАЦЫІ
6. Экзамены для экстэрнаў праводзяцца за ўзровень агульнай
базавай або за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі.
Да здачы экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай
сярэдняй адукацыі дапускаюцца экстэрны, якiя прадставiлi даведку аб
навучанні ў агульнаадукацыйных установах на ўзроўнях (ступенях)
агульнай сярэдняй адукацыі, але не атрымалі агульную базавую або
агульную сэрэднюю адукацыю ці даведку з устаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
але не здалi экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай
сярэдняй адукацыі.
У выпадку, калi экстэрн навучаўся самастойна, ён указвае аб
гэтым у сваёй заяве.
7. Экстэрну, якi здае экзамены за ўзровень агульнай базавай
або агульнай сярэдняй адукацыі, неабходна да 20 красавіка, у асобных
выпадках не пазней чым да 1 мая (прызыў на ваенную службу цi
вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану
здароўя i iнш.), падаць заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб здачы ў бягучым годзе
экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй
адукацыі, а таксама прадставіць даведку аб месцы жыхарства, дакумент
аб адукацыi ў арыгiнале (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi).
Асобы, якія навучаліся ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай або сярэдняй спецыяльнай
адукацыі, але не атрымалі агульнай сярэдняй адукацыi ў час навучання
ў гэтых установах, прадстаўляюць даведку аб паспяховасці, даведку аб
навучанні (акадэмічную даведку).
8. Здача экзаменаў праводзiцца ў агульнаадукацыйнай установе
па месцы жыхарства экстэрнаў, якая вызначана аддзелам (упраўленнем)
адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
9. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа накiроўвае ў агульнаадукацыйную ўстанову, якая
вызначана для прыёму экзаменаў у парадку экстэрната, зацверджаны
спiс экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы. Кіраўнік
агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб допуску экстэрнаў да
экзаменаў.
10. Экстэрны здаюць экзамены за ўзровень агульнай базавай
адукацыі - па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб
агульнай базавай адукацыi; за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі -
па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
Выніковая атэстацыя па вучэбных прадметах «Музыка»,
«Выяўленчае мастацтва», «Фiзiчная культура», «Працоўнае навучанне»,
«Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка» праводзiцца па жаданнi
экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах ён не атэставаны, то ў
пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай
сярэдняй адукацыi робiцца запiс: «не вывучаў(ла)».
11. Канкрэтныя даты выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах,
якія праводзяцца ў пісьмовай форме, устанаўліваюцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь і даводзяцца да ведама экстэрнаў праз
сродкі масавай інфармацыі, экзамены па астатніх вучэбных прадметах
праводзяцца ў маі-чэрвені (тэрміны вызначаюцца агульнаадукацыйнай
установай).
У асобных выпадках (прызыў на ваенную службу цi вяртанне з яе,
выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану здароўя i iншых)
выніковая атэстацыя экстэрнаў за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі можа праводзiцца з дазволу Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь у iншыя тэрмiны.
12. Для правядзення экзаменаў агульнаадукацыйная ўстанова
стварае экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце. Iх склад
зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы не пазней чым
за тыдзень да пачатку экзаменаў.
13. Здача экзаменаў у парадку экстэрната ажыццяўляецца па
вучэбных прадметах на базавым узроўнi вывучэння прадмета, праграмы
па якiх зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Па жаданнi экстэрн можа здаваць экзамены па вучэбных прадметах
на павышаным або паглыбленым узроўні вывучэння.
14. Экзамены за ўзровень агульнай базавай і агульнай сярэдняй
адукацыі праводзяцца па тэкстах, якія змешчаны ў зборніках
экзаменацыйных матэрыялаў па адпаведных вучэбных прадметах і
бiлетах, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.
Практычныя заданні, якія прадугледжваюцца білетамі,
распрацоўваюцца педагагічнымі работнікамі агульнаадукацыйнай
установы і зацвярджаюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы не
пазней чым за тыдзень да пачатку экзаменаў.
У выпадку, калі экстэрн здае экзамены ў іншыя тэрміны,
выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя ўпраўленнямі адукацыі
абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэта.
15. Экстэрн мае права карыстацца падручнікамі, вучэбнымі
дапаможнікамі і іншай лiтаратурай з бiблiятэчнага фонду, а таксама
вучэбным абсталяваннем для падрыхтоўкі да экзаменаў.
Агульнаадукацыйная ўстанова павінна арганізаваць для яго
кансультацыі па вучэбных прадметах.
16. Экстэрны, якiя прадставілі даведку аб навучанні на
ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыі і асабовую картку
вучня, здаюць экзамены па тых вучэбных прадметах, па якіх яны не
атэставаны, мелі адзнаку «0», не здавалі выпускныя экзамены.
17. Экстэрны, якія навучаліся ва ўстановах, якія забяспечваюць
атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі,
але не атрымалі дакумент аб адпаведнай адукацыі, вызваляюцца ад
экзаменаў, выпускных экзаменаў за ўзровень агульнай сярэдняй
адукацыі пры наяўнасці даведкі аб паспяховасці, даведкі аб навучанні
(акадэмічнай даведкі) са станоўчымі адзнакамі па вучэбных прадметах
агульнаадукацыйнага кампанента, у тым ліку са станоўчымі
экзаменацыйнымі адзнакамі па тых вучэбных прадметах, па якіх
праводзяцца выпускныя экзамены за ўзровень агульнай сярэдняй
адукацыі.
18. Экстэрны, якiя захварэлi ў час здачы экзаменаў i
выздаравелi да iх заканчэння, прадстаўляюць медыцынскую даведку, на
аснове якой iм дазваляецца завяршыць здачу экзаменаў да 10 лiпеня
бягучага года. У выпадку працягу хваробы яны могуць здаваць
выпускныя экзамены ў жнiўнi бягучага каляндарнага года або ў
наступны год.
Экстэрны, якiя не з'явiлiся на экзамены без уважлiвых прычын,
да наступных экзаменаў у бягучым годзе не дапускаюцца.
19. Экстэрну, якi па ўважлiвых прычынах не здаў адзiн цi
некалькi экзаменаў па вучэбных прадметах за ўзровень агульнай
базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца даведка, у якой
указваецца, калi i па якiх вучэбных прадметах праводзiлася вынiковая
атэстацыя, якiя адзнакi атрымаў экстэрн па кожным вучэбным прадмеце.
Даведка падпiсваецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы, яго
намеснiкам па асноўнай дзейнасці i не менш чым двума педагагiчнымi
работнiкамi, якiя прымалi экзамены. Экстэрн мае права завяршыць
здачу экзаменаў у наступны год.
20. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах за
ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі фiксуюцца ў
пратаколе экзаменаў з паметкай «экстэрнат», які падпiсваецца
старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
Кіраўнік агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб выдачы iм
адпаведна пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi або атэстатаў аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
Выдача дакументаў аб агульнай базавай або агульнай сярэдняй
адукацыі фіксуецца ў кнізе выдачы дакументаў аб адукацыі.
21. Кніга выдачы дакументаў аб адукацыі, зацверджаны спiс
экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы, пратаколы правядзення
экзаменаў, пiсьмовыя экзаменацыйныя работы захоўваюцца ў
агульнаадукацыйнай установе ў адпаведнасцi з устаноўленым парадкам.
ГЛАВА 3
ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
22. Здача экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах у межах
вучэбнага плана агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца бясплатна.
23. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа плануе фінансавыя сродкi на аплату працы
педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, якія
прадугледжаны для прыёму экзаменаў экстэрнам.
24. Для правядзення экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі фарміруюцца класы напаўняльнасцю ад
аднаго да 25 вучняў.
25. На правядзенне экзаменаў па вучэбных прадметах, якія
праводзяцца ў пісьмовай форме, адводзіцца:
за ўзровень агульнай базавай адукацыі:
4 астранамічныя гадзіны - па вучэбнаму прадмету «Матэматыка»;
1 астранамічная гадзіна - дыктант, 4 астранамічныя гадзіны -
пераказ па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Руская мова»;
за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі:
5 астранамічных гадзін - па вучэбнаму прадмету «Матэматыка»;
1 астранамічная гадзіна - дыктант, 4 астранамічныя гадзіны -
водгук, 4 астранамічныя гадзіны - пераказ па вучэбных прадметах
«Беларуская мова» і «Руская мова».
На праверку пiсьмовых работ адводзіцца па 15 мінут на кожную
пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай базавай адукацыі i па
20 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай
сярэдняй адукацыі.
26. На правядзенне экзаменаў у вуснай форме па кожным вучэбным
прадмеце за ўзровень агульнай базавай або за ўзровень агульнай
сярэдняй адукацыі адводзіцца па 20 мінут на аднаго экстэрна. За вiды
работ, якія прадугледжаны пры правядзенні экзаменаў у
агульнаадукацыйнай установе, праводзiцца пагадзiнная аплата па
стаўках для педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў.
|