Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 24 января 2006 г. №3 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      24 студзеня 2006 г. № 3

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года  "О   профессионально-техническом   образовании"   Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Унесцi ў  Правiлы  прыёму  ва  ўстановы,   якiя   забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г.  №  3а
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2003 г., №
39,  8/9297;  2004 г.,  № 27, 8/10539; № 75, 8/10958; 2005 г., № 38,
8/12205), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     1. Пункт 9 выключыць.
     2. У падпункце 10.2 пункта 10:
     у частцы першай:
     словы "па 15 жнiўня" замянiць словамi "па 20 жнiўня";
     словы "з 15 па 22 жнiўня" замянiць словамi "з 21 па 24 жнiўня";
     лiчбы "25" замянiць лiчбамi "26";
     частку другую выключыць;
     частку трэцюю лiчыць адпаведна часткай другой;
     частку  другую  пасля слоў "установе прафтэхадукацыi" дапоўнiць
словамi "па ўзгадненнi з заснавальнiкам".
     3. Пункт 10-1 пасля часткi другой дапоўнiць часткай  наступнага
зместу:
     "Прыём дакументаў  асоб,  якiя  маюць   квалiфiкацыю   рабочага
(служачага),  для  атрымання  агульнапрафесiянальнай  падрыхтоўкi  ў
завочнай форме,  самастойна (у парадку экстэрната) ажыццяўляецца з 1
па 10 кастрычнiка, залiчэнне - да 13 кастрычнiка.".
     4. Пасля пункта 10-1 дапоўнiць пунктам 10-2 наступнага зместу:
     "10-2. У  асобных   выпадках   рашэннем  дырэктара  навучальнай
установы прафтэхадукацыi па ўзгадненнi з заснавальнiкам могуць  быць
устаноўлены  iншыя  тэрмiны прыёму дакументаў,  правядзення ўступных
iспытаў i залiчэння.  Рашэнне аб змяненнях даводзiцца да паступаючых
у  навучальную  ўстанову прафтэхадукацыi не пазней чым за два месяцы
да пачатку прыёму дакументаў шляхам размяшчэння яго на iнфармацыйным
стэндзе ў даступным для грамадзян месцы.".
     5. Пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "11. Паступаючыя  павiнны падаць у прыёмную камiсiю навучальнай
установы прафтэхадукацыi наступныя дакументы:
     заяву на iмя дырэктара па форме згодна з дадаткам 2;
     дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
     медыцынскую даведку  па  форме,  вызначанай Мiнiстэрствам аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь;
     дакументы, якiя  пацвярджаюць  права  паступаючых на льготы пры
прыёме на навучанне;
     6 фотакартак памерам 3x4 см.
     Акрамя пералiчаных у частцы першай дадзенага пункта  дакументаў
дадаткова ў прыёмную камiсiю прадстаўляюцца:
     арыгiналы сертыфiкатаў   абавязковага   цэнтралiзаванага    або
цэнтралiзаванага тэстыравання,  праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у
год прыёму (па жаданнi паступаючага);
     заключэнне медыка-рэабiлiтацыйных       экспертных      камiсiй
(iнвалiдамi I-III групы, а таксама дзецьмi-iнвалiдамi);
     дакумент, якi   пацвярджае   прысваенне  квалiфiкацыi  рабочага
(служачага),  - пасведчанне прайшоўшых навучанне  прафесiям  рабочых
або  выпiска  з  працоўнай кнiжкi (тымi,  хто паступае для атрымання
агульнапрафесiянальнай падрыхтоўкi ў завочнай форме,  самастойна  (у
парадку экстэрната);
     дагавор памiж паступаючым i заказчыкам на  мэтавую  падрыхтоўку
(тымi паступаючымi, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе на мэтавыя месцы).
     Пашпарт  або  iншы  дакумент,  якi  сведчыць  пра  асобу,   для
непаўналетнiх  пры  адсутнасцi  пашпарта - пасведчанне аб нараджэннi
прадстаўляюцца паступаючым асабiста.".
     6. У пункце 12:
     у частцы другой словы "па  ўзгадненнi  з  дзяржаўнымi  органамi
кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi,  а для прыватных навучальных
устаноў прафтэхадукацыi -" выключыць;
     у частцы трэцяй:
     пасля слоў  "Уступныя  iспыты"  дапоўнiць  словамi   "ў   форме
ўступнага экзамену, тэстыравання";
     словы "i зацверджаных" замянiць словам "зацвярджаемымi";
     у частцы   чацвёртай   словы  "дзяржаўнымi  органамi  кiравання
адукацыяй па падпарадкаваннi" замянiць  словамi  "заснавальнiкам  па
ўзгадненнi з тэрытарыяльнымi органамi кiравання адукацыяй".
     7. Абзац другi пункта 17 дапоўнiць словамi ", а таксама асобы з
лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў".
     8. У пункце 22:
     другi сказ  часткi  першай  выкласцi ў наступнай рэдакцыi:  "На
месцы,  што  засталiся  пасля  залiчэння  ўсiх   паступаючых,   якiя
ўдзельнiчалi   ў   конкурсе  на  адпаведную  вучэбную  спецыяльнасць
(прафесiю),  у  першую  чаргу   залiчваюцца   паступаючыя   дадзенай
навучальнай  установы  прафтэхадукацыi,  якiя  станоўча  здалi тыя ж
уступныя iспыты,  але не  прайшлi  па  конкурсе  на  iншую  вучэбную
спецыяльнасць (прафесiю), а потым - паступаючыя, якiя станоўча здалi
адпаведныя   ўступныя   iспыты   ў   iншых   навучальных   установах
прафтэхадукацыi,  установах,  якiя  забяспечваюць атрыманне сярэдняй
спецыяльнай, вышэйшай адукацыi.";
     частку другую  дапоўнiць  словамi  ",  якая  выдаецца прыёмнымi
камiсiямi навучальных устаноў прафтэхадукацыi ўсiм не  залiчаным  ва
ўстанову.  Залiчэнне  паступаючых,  якiя  не  прайшлi па конкурсе ва
ўстановы,  якiя  забяспечваюць   атрыманне   сярэдняй   спецыяльнай,
вышэйшай адукацыi,  праводзiцца на падставе даведкi аб вынiках здачы
ўступных iспытаў,  што выдаецца адпаведнымi навучальнымi  ўстановамi
па запыце навучальнай установы прафтэхадукацыi ў дзённы тэрмiн пасля
паступлення запыту.  Па жаданнi паступаючага дадзеная  даведка  можа
выдавацца на рукi".
     9. Пункт 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "23. Для  арганiзацыi  прыёму  грамадзян у навучальную ўстанову
прафтэхадукацыi штогод ствараецца прыёмная камiсiя.".
     10. У  пунктах  24,  27,  30,  33  слова  "(кiраўнiк)" ў розных
склонах выключыць.
     11. У пункце 29:
     абзац сёмы выключыць;
     абзац восьмы лiчыць адпаведна абзацам сёмым.
     12. У  другiм  сказе  пункта 32 пасля слова "iспытаў" дапоўнiць
словамi "у форме ўступнага экзамену, тэстыравання".
     13. У пункце 34:
     у трэцiм  сказе  часткi  першай  слова "экзаменаваных" замянiць
словам "экзаменуемых";
     у частцы другой словы "дзяржаўнымi органамi кiравання адукацыяй
па падпарадкаваннi" замянiць словам "заснавальнiкам".
     14. У  пункце  35  словы  "з  актамi  заканадаўства  Рэспублiкi
Беларусь"    замянiць   словамi  "з вучэбнымi  дапаможнiкамi,   якiя
ўключаюць  экзаменацыйныя матэрыялы, для ўстаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй або агульнай базавай адукацыi".
     15. Пункт 39 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "39. Вусныя  i  пiсьмовыя  iспыты  ў  форме ўступнага экзамену,
тэстыравання  ў кожнага паступаючага прымаюцца двума экзаменатарамi,
а  экзамен  па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) - не менш чым трыма
экзаменатарамi.".
     16. У  сказе  чацвёртым  пункта  43 словы "адным экзаменатарам"
замянiць словамi "двума экзаменатарамi".
     17. Пункт 48 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "48. Рашэнне  аб  змяненнi  выстаўленай  экзаменатарамi адзнакi
прымаецца  прыёмнай  камiсiяй  з  улiкам  пiсьмовага   абгрунтавання
апеляцыйнай   камiсii,   тлумачэнняў   экзаменатараў  i  афармляецца
пратаколам.".
     18. Дадатак 3 да Правiлаў выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

                                 "Дадатак 3
                                  да Правiлаў прыёму
                                  ва ўстановы, якiя забяспечваюць
                                  атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай
                                  адукацыi

____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)

                              РАСПIСКА
                        аб прыёме дакументаў

№ __________________________________________________________________
                    (па рэгiстрацыйным журнале)
у прыёме дакументаў на вучэбную спецыяльнасць (прафесiю) ___________
ад _________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
     Прыняты дакументы:
     1. Заява на iмя дырэктара.
     2. Дакумент аб адукацыi (арыгiнал) № _______ ад "__" __________
____ г., выдадзены _________________________________________________
____________________________________________________________________
     3. Медыцынская даведка.
     4. Дакументы, якiя пацвярджаюць права паступаючых на льготы пры
прыёме на навучанне ________________________________________________
     5. 6 фотакартак памерам 3х4 см.
     6. Iншыя дакументы ____________________________________________
____________________________________________________________________
"__" _______________ ____ г.

Прыняў адказны сакратар прыёмнай камiсii _________    ______________
                                         (подпiс)       (iнiцыялы,
                                                        прозвiшча)

     Заўвага. У   выпадку   страты  распiскi  паступаючы  неадкладна
заяўляе аб гэтым у прыёмную камiсiю.".

     19. Дадатак 4 да Правiлаў выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

                                 "Дадатак 4
                                  да Правiлаў прыёму
                                  ва ўстановы, якiя забяспечваюць
                                  атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай
                                  адукацыi

____________________________________________________________________
            (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)

                                      Куды _________________________
                                                   (адрас)
                                      ______________________________
                                      Каму _________________________
                                             (прозвiшча, iнiцыялы)

                            ПАВЕДАМЛЕННЕ

     Для здачы ўступных iспытаў ____________________________________
Вам належыць з'явiцца ў ____________________________________________
                        (назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)
"__" ___________ ____ г. у ____________________ гадзiн.
     Пры сабе  мець  пашпарт  або  iншы  дакумент,  якi сведчыць пра
асобу,  для непаўналетнiх пры адсутнасцi пашпарта -  пасведчанне  аб
нараджэннi.
     Экзаменацыйны  лiст  №  _________________  неабходна атрымаць у
адказнага сакратара прыёмнай камiсii напярэдаднi першага iспыту.

Дырэктар _________________                   _______________________
              (подпiс)                        (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" ________________ ____ г.".

     20. У  дадатку  7  да  Правiлаў слова "экзамен" замянiць словам
"iспыт" у адпаведных склоне i лiку.
     21. У  дадатку  8  да  Правiлаў  словы  "экзамен",   "экзамену"
замянiць адпаведна словамi "iспыт", "iспыту".

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations