ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА
КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 1998 г. N 84
Пратакол N 12/28
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ АТЭСТАТАЎ ПРАФЕСАРА
I ДАЦЭНТА, ЯКIЯ ВЫДАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ ПЕРААТЭСТАЦЫI
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
от 10 июня 2003 г. № 60
Прэзiдыум ВАК Беларусi пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзеныя апiсаннi нацыянальных атэстатаў
прафесара i дацэнта, якiя выдаюцца па вынiках пераатэстацыi.
Старшыня А.П.ДАСТАНКА
В.а.галоўнага вучонага сакратара У.П.ПАРХОМЕНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова прэзiдыума
ВАК Беларусi
24.06.1998 N 84
АПIСАННЕ
нацыянальнага атэстата прафесара,
якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi
Атэстат прафесара ўяўляе сабой аркуш са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
На вонкавым баку атэстата зверху ў цэнтры змешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана
слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок
надрукаваны словы: "Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камiтэт".
Пасярэдзiне гэтай старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два
радкi надрукаваны словы: "Атэстат прафесара".
На левым унутраным баку атэстата зверху каля знешняга боку
аркуша змешчана вiньетка са словам "ВАК", i ў тры радкi надрукаваны
словы: "Рашэннем Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь". Нiжэй у адзiн радок запiсаны слова "ад", дата
прыняцця рашэння Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, у
дужках - словы "пратакол N" i нумар пратакола, нiжэй - прозвiшча,
iмя, iмя па бацьку прафесара i словы "па вынiках пераатэстацыi".
У цэнтры старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi
надрукаваны словы: "Прысвоена вучонае званне прафесара". Нiжэй
напiсаны словы "па спецыяльнасцi" i назва спецыяльнасцi, па якой
прысвоена вучонае званне прафесара.
У левым нiжнiм кутку старонкi ў два радкi надрукаваны словы
"Старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" i нiжэй у
два радкi - "Галоўны вучоны сакратар Дзяржаўнага вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта". Справа ад назваў пасад змешчаны адпаведныя
подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
Нiжэй злева ўказана серыя "АП" i рэгiстрацыйны нумар атэстата,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
На правым унутраным баку атэстата, вырабленым такiм жа чынам,
як i левы бок, адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на
рускай мове.
Заўвагi: 1. Подпiсы старшынi i галоўнага вучонага сакратара
Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта змацаваны гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.
2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.
|