ЗАГАД ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лiпеня 1997 г. N 12а-Д
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНА-ПРАВАВОГА АКТА
-----------------------------------------------------------
Утратил силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
от 8 ноября 2005 г. № 171
У мэтах устанаўлення адзiнага парадку зняцця дысертацыi з
разгляду ў ВАК Беларусi па заяве суiскальнiка загадваю:
Зацвердзiць Парадак зняцця дысертацыi з разгляду ў Дзяржаўным
вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь па заяве
суiскальнiка (гл. дадатак).
Старшыня А.П.ДАСТАНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Дзяржаўнага
вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь
08.07.1997 N 12а-Д
ПАРАДАК
зняцця дысертацыi з разгляду ў
Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь па заяве суiскальнiка
У адпаведнасцi з п.34 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў
i прысваеннi вучоных званняў, зацверджанага пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1997 г. N 499, суiскальнiк
мае права зняць дысертацыю з разгляду на любым этапе яе
абмеркавання, у тым лiку ў ВАК Беларусi - да прыняцця рашэння па
пытаннi аб прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук або
зацвярджэннi рашэння савета па абароне дысертацый аб прысуджэннi
вучонай ступенi кандыдата навук.
1. Суiскальнiк, калi ён вырашыў зняць дысертацыю з разгляду ў
ВАК Беларусi, павiнен падаць пiсьмовую заяву ў ВАК Беларусi. Пытанне
аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi павiнна быць вырашана
на працягу 15 дзён.
2. Заява суiскальнiка рэгiструецца ва ўстаноўленым парадку i
накiроўваецца Старшынi ВАК Беларусi.
3. Старшыня ВАК Беларусi разглядае заяву суiскальнiка i
накiроўвае яе для падрыхтоўкi матэрыялаў аб вырашэннi пытання аб
зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi начальнiку адпаведнага
атэстацыйнага аддзела.
4. Начальнiк атэстацыйнага аддзела з улiкам абставiн, якiя
з'явiлiся прычынай для падачы суiскальнiкам заявы аб зняццi
дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi, падрыхтоўвае даведку аддзела з
прапановай вырашэння дадзенага пытання, праект распараджэння i разам
з заявай суiскальнiка прадстаўляе iх Старшынi ВАК Беларусi.
5. Старшыня ВАК Беларусi разглядае даведку аддзела па пытаннi
аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве
суiскальнiка i прымае адпаведнае рашэнне, якое даводзiцца да ведама
адпаведнага атэстацыйнага аддзела.
6. Пры станоўчым вырашэннi пытання аб зняццi дысертацыi з
разгляду Старшыня ВАК Беларусi падпiсвае распараджэнне. Пасля гэтага
начальнiк атэстацыйнага аддзела прыпыняе справаводства па разглядзе
дадзенай дысертацыi. Атэстацыйны аддзел афармляе атэстацыйную справу
суiкальнiка як справу, па якой справаводства закончана. У
атэстацыйнай справе i дысертацыi робяцца адзнакi "Знята з разгляду ў
ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве суiскальнiка. Распараджэнне ВАК
Беларусi ад (дата).".
Атэстацыйны аддзел рыхтуе паведамленне суiскальнiку аб прынятым
рашэннi за подпiсам галоўнага вучонага сакратара i здае дысертацыю ў
арганiзацыйна-аналiтычны аддзел пад роспiс у кнiзе ўлiку дысертацый
у аддзеле.
Суiскальнiк можа забраць дысертацыю ў арганiзацыйна-аналiтычным
аддзеле пад роспiс. Калi суiскальнiк не забiрае дысертацыю на
працягу аднаго месяца, то яна вяртаецца ў савет па абароне
дысертацый.
Атэстацыйная справа суiскальнiка захоўваецца ў ВАК Беларусi ва
ўстаноўленым парадку.
7. Атэстацыйны аддзел рыхтуе пiсьмо на iмя старшынi савета па
абароне дысертацый за подпiсам галоўнага вучонага сакратара, у якiм
iнфармуе савет аб спыненнi разгляду пытання па дадзенай атэстацыйнай
справе i дысертацыi на падставе пiсьмовай заявы суiскальнiка аб
зняццi дысертацыi з разгляду i распараджэння ВАК Беларусi па
дадзеным пытаннi.
8. Пры адмоўным рашэннi па пытаннi аб зняццi дысертацыi з
разгляду начальнiк адпаведнага атэстацыйнага аддзела арганiзуе
далейшы разгляд дысертацыi i атэстацыйнай справы ва ўстаноўленым
парадку.
9. Распараджэнне ВАК Беларусi аб зняццi дысертацыi з разгляду ў
ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве суiскальнiка з'яўляецца канчатковым.
-----------------------------------------------------------
|