Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Президиума Высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 9 января 1996 г. №11 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку пераатэстацыi навуковых работнiкаў, якiя маюць вучоныя ступенi, прысуджаныя ў iншых дзяржавах"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

       ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       9 студзеня 1996 г. N 11
                         Пратакол N 1/4.1

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПЕРААТЭСТАЦЫI
 НАВУКОВЫХ РАБОТНIКАЎ, ЯКIЯ МАЮЦЬ ВУЧОНЫЯ СТУПЕНI,
 ПРЫСУДЖАНЫЯ Ў IНШЫХ ДЗЯРЖАВАХ

         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
         Республики Беларусь от 15 марта 2005 г.  № 26   

     Прэзiдыум пастанаўляе:
     Зацвердзiць   Iнструкцыю  аб  парадку  пераатэстацыi  навуковых
работнiкаў,   якiя   маюць  вучоныя  ступенi,  прысуджаныя  ў  iншых
дзяржавах.

 Старшыня                                               А.П.ДАСТАНКА

 Галоўны вучоны сакратар                                  Л.I.ГУРСКI

                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      Пастанова прэзiдыума Вышэйшага
                                      атэстацыйнага камiтэта
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      09.01.1996 N 11

                             IНСТРУКЦЫЯ
     аб парадку пераатэстацыi навуковых работнiкаў, якiя маюць
           вучоныя ступенi, прысуджаныя ў iншых дзяржавах

     1. У  адпаведнасцi  з  п.46  "Часовага палажэння аб прысуджэннi
вучоных  ступеняў",  зацверджанага   пастановай   Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  12 мая 1994 N 328,  для асоб,  абаранiўшых
дысертацыi ў iншых краiнах,  для пацвярджэння  квалiфiкацыi  доктара
навук i кандыдата навук прадугледжана пераатэстацыя.

     2. Пераатэстацыя   навуковых  работнiкаў,  якiя  маюць  вучоныя
ступенi,  прысуджаныя iм у  iншых  дзяржавах,  праводзiцца  Вышэйшым
атэстацыйным  камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  (у далейшым - ВАК) па
заяве гэтых работнiкаў з прадстаўленнем наступных дакументаў:
     - заява   прэтэндэнта  аб  пераатэстацыi;  у  заяве  ўказваецца
вучоная  ступень,  атрыманая  ў  iншай  краiне,  называецца  вучоная
ступень,  якой  адпавядае  прысуджаная  вучоная ступень у Рэспублiцы
Беларусь,  i  тэма  дысертацыi,   галiна   навук,   шыфр   i   назва
спецыяльнасцi,  па якой прысуджана вучоная ступень, а таксама галiна
навук,  шыфр i назва спецыяльнасцi  па  наменклатуры  спецыяльнасцей
навуковых работнiкаў, дзеючай у Рэспублiцы Беларусь;
     - натарыяльна  завераная  копiя  дыплома  прысуджанай  у  iншай
краiне  вучонай  ступенi  i  пераклад  яго  зместу на беларускую або
рускую мову; дыплом прадстаўляецца прэтэндэнтам асабiста;
     - натарыяльна  завераныя  копii  дыплома аб вышэйшай адукацыi i
дыпломаў аб наяўнасцi iншых вучоных ступеняў, калi яны прысуджаны;
     - копiя   дысертацыi   i   яе  пераклад  (першы  экзэмпляр)  на
беларускую або рускую мову,  падпiсаныя прэтэндэнтам i завераныя  па
месцы працы;
     - аўтарэферат дысертацыi,  падпiсаны прэтэндэнтам,  i 4  ягоныя
копii (пры наяўнасцi);
     - спiс  апублiкаваных  навуковых  работ  па  тэме   дысертацыi,
адбiткi  трох  асноўных  работ  i iх пераклад (першыя экзэмпляры) на
беларускую або рускую мову, падпiсаныя прэтэндэнтам;
     - копii  даведкi аб прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук ў
вынiку публiчнай абароны дысертацыi або даведкi  аб  выдачы  дыплома
кандыдата  навук,  а таксама заключэння савета па абароне дысертацыi
(пры наяўнасцi);
     - анкета навуковага работнiка Рэспублiкi Беларусь па форме 3.9;
     - копii дакументаў  (пры  наяўнасцi)  практычнага  выкарыстання
матэрыялаў  дысертацыi  (акты,  даведкi,  пасведчаннi аб укараненнi,
патэнты);
     - вопiс дакументаў атэстацыйнай справы па форме 3.11, падпiсаны
прэтэндэнтам.

     3. Атэстацыйная справа прэтэндэнта i дысертацыя,  паступiўшыя ў
ВАК,   правяраюцца   ў   атэстацыйным  аддзеле  на  iх  адпаведнасць
устаноўленым патрабаванням. Пры адсутнасцi неабходных дакументаў або
няправiльным  iх  афармленнi  атэстацыйная  справа можа быць вернута
прэтэндэнту.
     Дысертацыя    разам   з   атэстацыйнай   справай   i   даведкай
атэстацыйнага аддзела  аб  адпаведнасцi  iх  нарматыўным  дакументам
перадаецца  ў  адпаведны  экспертны савет для разгляду i правядзення
экспертызы дысертацыi.

     4. Кантроль за навуковым узроўнем дысертацый,  iх  тэарэтычнай,
практычнай    i    эканамiчнай    вартасцю,   захаваннем   адзiнства
патрабаванняў пры  прысуджэннi  вучоных   ступеняў   i   падрыхтоўцы
рэкамендацый  прэзiдыуму  ВАКа  забяспечваецца  экспертнымi саветамi
ВАКа.
     Парадак работы  экспертных  саветаў  вызначаецца  Палажэннем аб
экспертным савеце,  зацверджаным пастановай прэзiдыума ВАКа N  1  ад
2 лiпеня 1994 г.

     5. Тэрмiн  разгляду  ў  ВАКу дысертацый i атэстацыйных спраў па
пераатэстацыi  прэтэндэнтаў  на  вучоныя  ступенi  доктара  навук  i
кандыдата навук не павiнен перавышаць адпаведна 8 i 4 месяцаў.
     У выпадках,  калi патрабуецца правядзенне экспертызы дысертацый
у больш   працяглыя  тэрмiны,  пытанне  аб  працягу  гэтых  тэрмiнаў
вырашаецца па кожнай канкрэтнай справе  старшынёй  ВАК  РБ  або  яго
намеснiкамi.

     6. Прэтэндэнт  мае  права  зняць дысертацыю з разгляду на любым
этапе яе праходжання ў ВАКу.  Рашэнне ВАКа аб  зняццi  дысертацыi  з
разгляду па пiсьмовай заяве прэтэндэнта з'яўляецца канчатковым.

     7. Праходжанне  спраў  па  пераатэстацыi  ў  ВАКу праводзiцца ў
адпаведнасцi з парадкам разгледжання атэстацыйных спраў на атрыманне
вучоных ступеняў РБ.

     8. Старшыня  экспертнага  савета  i вучоны сакратар знаёмяцца з
падрыхтаванымi матэрыяламi, вызначаюць эксперта з лiку членаў савета
для  папярэдняга  азнаямлення  з атэстацыйнай справай i дысертацыяй.
Старшыня экспертнага савета  назначае  дату  пасяджэння  экспертнага
савета.  Вучоны  сакратар экспертнага савета апавяшчае членаў савета
аб даце i часе пасяджэння,  вызначанага эксперта -  аб  неабходнасцi
азнаямлення з пэўнай атэстацыйнай справай i дысертацыяй,  а таксама,
пры магчымасцi,  прэтэндэнта,  якому  прапануецца  падрыхтавацца  да
дакладу аб найбольш значных вынiках дысертацыi.

     9. На   пасяджэннi  экспертнага  савета  эксперт,  якi  выканаў
папярэдняе азнаямленне з пэўнай атэстацыйнай справай i  дысертацыяй,
дакладае  экспертнаму  савету  сваё  меркаванне  наконт атэстацыйнай
справы i дысертацыi i прапануе праект аднаго  з  наступных  рашэнняў
савета:

     10.1. Па доктарскай дысертацыi:

     10.1.1. Рэкамендаваць   прэзiдыуму   накiраваць  дысертацыю  на
дадатковае заключэнне ў адпаведны савет па абароне дысертацый.

     10.1.2. Накiраваць  дысертацыю   i   атэстацыйную   справу   на
правядзенне  экспертызы  для падрыхтоўкi пiсьмовага заключэння члену
экспертнага савета (такiм членам экспертнага савета можа быць i той,
хто  праводзiў  папярэдняе  азнаямленне  з  атэстацыйнай  справай  i
дысертацыяй).

     10.1.3. Рэкамендаваць  прэзiдыуму  накiраваць   дысертацыю   на
водгук эксперту, якi не ўваходзiць у склад экспертнага савета.

     10.1.4. Рэкамендаваць   прэзiдыуму   накiраваць  дысертацыю  на
экспертызу ў арганiзацыю па профiлi дысертацыi.

     10.2. Па кандыдацкай дысертацыi:

     10.2.1. Рэкамендаваць прэзiдыуму пераатэставаць прэтэндэнта  на
вучоную ступень кандыдата навук.

     10.2.2. Прыняць адно з рашэнняў па пп.10.1.1-10.1.4.
     Кандыдацкiя дысертацыi   падвяргаюцца   экспертызе   згодна   з
пп.10.1.1-10.1.4 на  падставе рашэнняў экспертнага савета,  прынятых
па  прапанове  экспертаў,  якiя  правялi  папярэдняе  азнаямленне  з
атэстацыйнай справай i кандыдацкай дысертацыяй.

     11. Пасля атрымання заключэння або водгука,  складзенага згодна
з пп.10.1.1-10.1.4,  10.2.2,  на  наступным  пасяджэннi  экспертнага
савета  праводзiцца  яго  абмеркаванне.  На  абмеркаванне  можа быць
запрошаны прэтэндэнт,  эксперт,  якi падрыхтаваў водгук,  або  iншыя
спецыялiсты   па   профiлi  дысертацыi.  Пры  адмоўным  водгуку  або
заключэннi  на  дысертацыю  прэтэндэнту  даецца  магчымасць  загадзя
азнаёмiцца  з iм,  i прэтэндэнт абавязкова запрашаецца на паседжанне
экспертнага савета. У вынiку абмеркавання прымаецца адно з наступных
рашэнняў:

     12.1. Па доктарскай дысертацыi:

     12.1.1. Рэкамендаваць  прэзiдыуму пераатэставаць прэтэндэнта на
вучоную ступень доктара навук з разгорнутай  фармулiроўкай,  за  што
прысуджаецца вучоная ступень.

     12.1.2. Рэкамендаваць прэзiдыуму не пераатэстоўваць прэтэндэнта
на вучоную ступень доктара навук з вызначэннем прычын адмовы.

     12.1.3. Рэкамендаваць  прэзiдыуму  накiраваць   дысертацыю   на
дадатковае заключэнне ў адпаведны савет па абароне дысертацый.

     12.1.4. Рэкамендаваць   прэзiдыуму   накiраваць  дысертацыю  на
атрыманне дадатковага водгуку эксперту,  якi не ўваходзiць  у  склад
зкспертнага савета.

     12.1.5. Рэкамендаваць   прэзiдыуму   накiраваць  дысертацыю  на
дадатковую экспертызу ў арганiзацыю па профiлi дысертацыi;

     12.2. Па кандыдацкай дысертацыi:

     12.2.1. Рэкамендаваць прэзiдыуму пераатэставаць прэтэндэнта  на
вучоную ступень кандыдата навук з разгорнутай фармулiроўкай,  за што
прысуджаецца вучоная ступень.

     12.2.2. Рэкамендаваць прэзiдыуму не пераатэстоўваць прэтэндэнта
на вучоную ступень кандыдата навук з вызначэннем прычын адмовы.

     12.2.3. Прыняць  адно  з  рашэнняў  па  пп.12.1.3,  12.1.4  або
12.1.5.

     13. Пасля атрымання дадатковага заключэння  згодна  з  п.12.1.3
або   водгуку   згодна  з  п.12.1.4  або  п.12.1.5  экспертны  савет
праводзiць  яго  абмеркаванне.  На  пасяджэнне  савета  могуць  быць
запрошаны  прэтэндэнты.  У  вынiку  праведзенага  абмеркавання савет
прымае па доктарскай дысертацыi рашэнне  згодна  з  п.12.1.1  або  з
п.12.1.2, а па кандыдацкай дысертацыi - з п.12.2.1 або з п.12.2.2.

     14. Рашэнне   экспертнага  савета  прымаецца  адкрытым  (а  пры
неабходнасцi  -  тайным)  галасаваннем  i  фiксуецца   ў   пратаколе
пасяджэння   экспертнага   савета.   Пратакол   афармляецца  вучоным
сакратаром экспертнага савета i падпiсваецца  старшынёй  экспертнага
савета i вучоным сакратаром.

     15. Прэзiдыум   ВАК   пры   станоўчым   вынiку  галасавання  аб
пераатэстацыi прэтэндэнта  выносiць  рашэнне   аб   выдачы   дыплома
ўстаноўленага ўзору адпаведна доктара або кандыдата навук.

     16. Прэтэндэнт  мае права азнаёмiцца з заключэннямi экспертнага
савета i пастановамi ВАКа па сваёй справе.

     17. Пры адмоўным вынiку галасавання аб пераатэстацыi прэтэндэнт
мае права падаць апеляцыю.  Парадак разгляду апеляцыi ў ВАК вызначан
пп.52-55  "Часовага  палажэння  аб  прысуджэннi  вучоных  ступеняў",
зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад
12.05.1994 N 328. Прынятае на падставе галасавання членаў прэзiдыума
рашэнне з'яўляецца канчатковым.

 Начальнiк АТН ВАК                                     Г.В.Рымскi  



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations