ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 снежня 2004 г. № 29
АБ СТВАРЭННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАГА САВЕТА
ПА ПЫТАННЯХ МУЗЕЙНАЙ СПРАВЫ
![Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь
от 19 июня 2007 г. № 29 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/16770 от 07.07.2007 г.)]
У мэтах паглыблення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе,
эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь,
умацавання сувязей з навуковымi ўстановамi i ўкаранення вынiкаў
навуковых даследаванняў у практыку музейнай работы i ў адпаведнасцi
з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30
кастрычнiка 2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях
музейнай справы.
2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм
навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы.
Мiнiстр Л.П.Гуляка
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
08.12.2004 № 29
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце
па пытаннях музейнай справы
1. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай
справы (далей - навукова-метадычны савет) з'яўляецца пастаянна
дзеючым кансультатыўным i экспертным органам Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь.
2. Навукова-метадычны савет у сваёй дзейнасцi кiруецца
Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства i
дадзеным Палажэннем аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па
пытаннях музейнай справы (далей - Палажэнне).
3. Асноўнымі задачамі навукова-метадычнага савета з’яўляюцца:
выяўленне і разгляд найбольш важных праблем і перспектыў
музейнай справы ў адпаведнасці з навейшымі распрацоўкамі гістарычнай
навукі і музеялогіі;
вывучэнне і абагульненне станоўчага вопыту ўсіх відаў музейнай
дзейнасці, распрацоўка рэкамендацый па яго выкарыстанні і развіцці;
падрыхтоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый, накіраваных
на ўдасканальванне дзейнасці музеяў;
увядзенне ў практыку музейнай работы вынікаў навуковых
даследаванняў па актуальных пытаннях профільных навук;
умацаванне кантактаў з айчыннымі і замежнымі музейнымі і
навуковымі ўстановамі;
садзейнічанне правядзенню сумесных экспедыцый, прыцягненне
спецыялістаў да атрыбуцыі музейных калекцый;
экспертная ацэнка планаў развіцця музейнай справы рэгіёнаў,
вызначэнне ўзроўню навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых
экспазіцый, заключэнне па канцэпцыях і тэматыка-экспазіцыйных планах
новых экспазіцый;
падрыхтоўка рэкамендацый і прапаноў органам дзяржаўнага
кіравання па актуальных праблемах музейнай справы;.
прыняцце рашэнняў па скаргах на заключэнні камісій дзяржаўных
музеяў рэспубліканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы
кошту культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Музейны фонд
Рэспублікі Беларусь. @
#__________________________________________________________
Пункт 3 дополнен абзацем постановлением Министерства
культуры Республики Беларусь от 19 июня 2007 г. № 29
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/16770 от
07.07.2007 г.)
__________________________________________________________#
4. У склад навукова-метадычнага савета ўваходзяць вядучыя
вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагогi,
музейныя работнiкi i спецыялiсты, якiя маюць вялiкi вопыт музейнай
працы.
5. Персанальны склад навукова-метадычнага савета ў колькасцi да
15 асоб на чале са старшынёй i намеснiкам старшынi зацвярджаецца
загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на
1 год).
6. Навукова-метадычны савет мае сакратара, якi забяспечвае
планаванне яго дзейнасцi, падрыхтоўку i правядзенне пасяджэнняў,
вядзе пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi, кантралюе
арганiзацыю выканання прынятых рашэнняў.
7. Навукова-метадычны савет дзейнiчае ў дзяржаўнай установе
"Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi".
8. Пасяджэннi навукова-метадычнага савета праводзяцца не радзей
як 1 раз у паўгоддзе.
9. Пасяджэнне навукова-метадычнага савета правамоцна, калi на
iм прысутнiчае больш паловы членаў навукова-метадычнага савета.
Рашэннi навукова-метадычнага савета па разглядаемых пытаннях
прымаюцца большасцю галасоў членаў навукова-метадычнага савета, якiя
прысутнiчаюць на пасяджэннi, i прадстаўляюцца ва ўпраўленне ўстаноў
культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь.
10. Рашэнні навукова-метадычнага савета носяць рэкамендацыйны
характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэнні камісій
дзяржаўных музеяў рэспубліканскага або абласнога падпарадкавання аб
ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Музейны фонд
Рэспублікі Беларусь. @
#__________________________________________________________
Пункт 10 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства культуры Республики Беларусь от 19 июня
2007 г. № 29 (зарегистрировано в Национальном реестре -
№ 8/16770 от 07.07.2007 г.)
10. Рашэнні навукова-метадычнага савета носяць
рэкамендацыйны характар.
__________________________________________________________#
|