ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 снежня 2004 г. № 80
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ ЗАМЯШЧЭННЯ
ПАСАД ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ Ў ВЫШЭЙШЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з падпунктамi 4.6 i 4.20 пункта 4 Палажэння аб
Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. №
1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Палажэнне аб парадку замяшчэння пасад
прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 1996 г. № 58 (зарэгiстравана ў
Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 28 лютага 1996 г. № 1317/12;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., №
54, 8/512; 2000 г., № 58, 8/3586), наступныя змяненнi:
пункт 1.2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1.2. Пасады загадчыкаў кафедраў, прафесараў, дацэнтаў, старшых
выкладчыкаў, выкладчыкаў i асiстэнтаў замяшчаюцца па конкурсе на
тэрмiн да пяцi гадоў. У конкурсе могуць прымаць удзел асобы, якiя
займаюць вышэйназваныя пасады, а таксама iншыя прэтэндэнты. Асобы,
якiя выбраны па конкурсе, прымаюцца на адпаведныя пасады шляхам
заключэння кантракта. Тэрмiн, на якi заключаецца кантракт, вызначае
наймальнiк. У выпадку, калi кантракт заключаны на тэрмiн менш як
пяць гадоў, наймальнiк мае права падоўжыць яго ў межах тэрмiна
выбрання па конкурсе або зноў аб'явiць конкурс. Асоба, якая выбрана
па конкурсе, можа адмовiцца ад заключэння кантракта, у вынiку чаго
выбранне на пасаду можа аказацца нерэалiзаваным.";
пункт 2.33 выключыць.
Мiнiстр А.М.Радзькоў
|