Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 2 ноября 2004 г. №22 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      2 лiстапада 2004 г. № 22

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРКУ КУЛЬТУРЫ I АДПАЧЫНКУ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi  з  пунктам  9  артыкула  40  Закона  Рэспублiкi
Беларусь  ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"
(у  рэдакцыi  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  ад  18  мая  2004  года)
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  парку  культуры  i
адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь.
     2. Прызнаць страцiўшай  сiлу  пастанову  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi  Беларусь  ад  5  снежня  2001  г.  № 16 "Аб зацвярджэннi
Палажэння аб парку  культуры  i  адпачынку  ў  Рэспублiцы  Беларусь"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2002 г., №
4, 8/7549).

Мiнiстр                                                   Л.П.Гуляка

УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Старшыня               Старшыня
Брэсцкага абласнога    Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта   выканаўчага камiтэта
         К.А.Сумар              У.П.Андрэйчанка
19.10.2004             22.10.2004

УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Старшыня               Старшыня
Гомельскага абласнога  Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта   выканаўчага камiтэта
         А.С.Якабсон            У.Я.Саўчанка
23.10.2004             19.10.2004

УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА
Старшыня               Старшыня
Магiлёўскага абласнога Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта   выканаўчага камiтэта
         Б.В.Батура             М.Ф.Дамашкевiч
19.10.2004             21.10.2004

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
         М.Я.Паўлаў
18.10.2004

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               02.11.2004 № 22

ПАЛАЖЭННЕ
аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Палажэнне  аб  парку  культуры  i  адпачынку  ў   Рэспублiцы
Беларусь  (далей  -  Палажэнне) распаўсюджваецца на паркi культуры i
адпачынку,  гарадскiя сады,  заапаркi, заасады (далей - паркi), якiя
знаходзяцца  ў  падпарадкаваннi  ўпраўленняў культуры аблвыканкомаў,
аддзелаў культуры райгарвыканкомаў або арганiзацый камунальнай формы
ўласнасцi, з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi i маюць самастойны баланс.

                              ГЛАВА 2
                 ГАЛОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI ПАРКУ

     2. Галоўнай задачай парку з'яўляецца ажыццяўленне забаўляльных,
асветных,  эстэтычна- i эколага-выхаваўчых функцый праз стварэнне на
сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў фiзiчных асоб,
распаўсюджвання  i  папулярызацыi культурных каштоўнасцей i ведаў аб
прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных адносiн да навакольнага
асяроддзя.
     Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.
     3. Парк  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  як на наяўнай тэрыторыi i
матэрыяльна-тэхнiчнай базе,  так i на пляцоўках,  стадыёнах, у iншых
парках,  садах i скверах,  жылых мiкрараёнах, арганiзацыях, на базах
адпачынку i iншых.
     Каардынуе дзейнасць арганiзацый грамадскага харчавання, гандлю,
камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкавання, азелянення i iншых, якiя
знаходзяцца на тэрыторыi парку.
     Парк плануе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з галоўнымi  задачамi
парку,  сацыяльна-творчымi заказамi вышэйстаячых арганiзацый,  iншых
арганiзацый.
     Правядзенне мерапрыемстваў   цi   iншая  дзейнасць,  якая  можа
выклiкаць  экалагiчныя,  сацыяльныя  i  iншыя  вынiкi,   закранаючыя
iнтарэсы  насельнiцтва тэрыторыi,  узгадняецца з адпаведным мясцовым
выканаўчым i распарадчым органам.
     4. Дзейнасць    парку   будуецца   на   прынцыпах   навуковага,
сiстэмнага,  дыферэнцыраванага  падыходу  да  культурна-асветнiцкай,
фiзкультурна-аздараўленчай   работы,  арганiзацыi  вольнага  часу  i
культурнага абслугоўвання насельнiцтва.
     Кiруючыся планавымi паказчыкамi, эканамiчнымi нарматывамi, парк
самастойна   заключае   дагаворы,   распрацоўвае,   а   вышэйстаячая
арганiзацыя зацвярджае планы работы.
     5. Фiнансаванне   паркаў   ажыццяўляецца   за   кошт    уласнай
прадпрымальнiцкай  дзейнасцi,  а  таксама часткова за кошт бюджэтных
сродкаў.
     Даход парку выкарыстоўваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     6. Вышэйстаячая арганiзацыя не адказвае па абавязках  парку,  а
парк  не  адказвае па абавязках вышэйстаячай арганiзацыi,  а таксама
iншых арганiзацый, якiя знаходзяцца на тэрыторыi парку.
     7. Парк  ажыццяўляе  права  валодання  i  карыстання будынкамi,
збудаваннямi,  маёмасцю,  якiя знаходзяцца ў  яго  распараджэннi,  i
права   карыстання  адведзенай  яму  зямлёй  у  межах,  устаноўленых
заканадаўствам, у адпаведнасцi з мэтамi i задачамi парку.
     8. Парк  павiнен  мець  генеральны  план развiцця,  зацверджаны
адпаведным  мясцовым  выканаўчым  i  распарадчым  органам,  у   якiм
вызначаны перспектывы яго развiцця.  Планаванне, добраўпарадкаванне,
будаўнiцтва,  устаноўка атракцыёнаў i iншае ажыццяўляюцца  толькi  ў
адпаведнасцi з генеральным планам.
     Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы садзейнiчаюць развiццю
i  эфектыўнай дзейнасцi парку,  перадачы для яго патрэб памяшканняў,
iншых аб'ектаў.
     Парк    ажыццяўляе    сваю    дзейнасць    у   адпаведнасцi   з
заканадаўствам.
     Парк мае   права   самастойна  накiроўваць  сваю  дзейнасць  на
выкананне той цi iншай асобнай задачы зыходзячы з канкрэтных умоў  i
магчымасцей,  пры  мэтазгоднасцi  можа  ўскласцi  на сябе дадатковую
сацыяльна значную задачу,  выкарыстоўваць любыя вiды, формы i метады
культурна-асветнай,     тэатральна-вiдовiшчнай,    творча-вытворчай,
фiзкультурна-аздараўленчай,   гаспадарчай,   камерцыйнай   i   iншай
дзейнасцi,   якiя   не   забаронены   заканадаўствам  i  адпавядаюць
грамадскiм iнтарэсам i мэтам, прадугледжаным у статуце парку, згодна
з яго генеральным планам развiцця.
     9. Для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi парк:
     9.1. фармiруе  сучасную  матэрыяльна-тэхнiчную  базу,  будуе  i
адчыняе  зялёныя  i  эстрадныя  тэатры,   танцавальна-канцэртныя   i
спартыўныя залы, летнiя эстрады i цыркi, выставачныя залы, гульнёвыя
пляцоўкi i павiльёны,  планетарыi,  бiблiятэкi,  бiльярдныя,  цэнтры
вольнага  часу,  вiдэатэкi,  гульнятэкi,  дыскатэкi,  салоны,  цiры,
стадыёны i спартыўныя пляцоўкi,  каткi,  лыжныя i лодачныя  станцыi,
"трасы  здароўя",  экалагiчныя  i  прагулачныя сцяжынкi,  плавальныя
басейны,  салярыi,  базы пракату  культурна-бытавога  i  спартыўнага
iнвентару,  аўтадромы, конна-спартыўныя базы, магазiны, кiёскi, кафэ
i iншыя  аб'екты  культурна-масавага  i  фiзкультурна-аздараўленчага
прызначэння ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
     9.2. набывае  атракцыёны  i  гульнёвыя аўтаматы, стацыянарныя i
перасоўныя атракцыённыя комплексы;
     9.3. стварае  абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы
сярод дзяцей i падлеткаў (дзiцячы гарадок цi сектар);
     9.4. арганiзуе  ў  раёне,  горадзе,  iншых  населеных   пунктах
фiлiялы,    базы    пракату    атракцыёнаў,   гульнёвых   аўтаматаў,
культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару;
     9.5. для    абслугоўвання  наведвальнiкаў  можа   арганiзоўваць
духавыя  i эстрадныя аркестры, ансамблi, iншыя калектывы мастацкай i
тэхнiчнай  творчасцi, клубы па iнтарэсах, а таксама ствараць платныя
курсы i гурткi (музычныя, харэаграфiчныя, спартыўныя i iншыя);
     9.6. стварае    цэнтры   вольнага  часу,  калектывы   мастацкай
творчасцi i аб'яднаннi;
     9.7. арганiзуе i праводзiць святы, карнавалы, народныя гуляннi,
абрады,  конкурсы,  вечары адпачынку,  фестывалi i агляды, выстаўкi,
экскурсii,   канцэрты   прафесiйных   i  непрафесiйных  (аматарскiх)
калектываў  мастацкай  творчасцi,  спартыўныя  спаборнiцтвы,   iншыя
мерапрыемствы;
     9.8. пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i  квалiфiкаваных
кадраў   можа   ствараць   рамонтныя   i  вытворча-будаўнiчыя  цэхi,
мастацка-дэкаратыўныя,   пiратэхнiчныя   i   iншыя    майстэрнi    ў
адпаведнасцi са сваiмi задачамi,  аб'ёмам дзейнасцi i ў адпаведнасцi
з заканадаўствам;
     9.9. стварае    свае   аранжарэi,  гадавальнiкi,   лабараторыi,
доследныя станцыi i iншае;
     9.10. стварае экспазiцыi, стацыянарныя i перасоўныя заалагiчныя
выставы, станцыi юных натуралiстаў;
     9.11. пры  наяўнасцi  на  тэрыторыi  парку унiкальных прыродных
аб'ектаў,   помнiкаў   культуры   i    ансамбляў    можа    ствараць
гiсторыка-культурныя   запаведнiкi   i   музеi   ў   адпаведнасцi  з
заканадаўствам.
     10. Духавыя i эстрадныя аркестры,  ансамблi i дыскатэкi, цэнтры
вольнага часу,  перасоўныя атракцыёны i комплексы,  iншыя  калектывы
могуць выступаць, даваць платныя спектаклi, канцэрты i прадстаўленнi
як у сваiм парку,  так i ў iншых установах i арганiзацыях. Пры гэтым
касавыя  аперацыi  могуць  ажыццяўляцца  як  за безнаяўны,  так i за
наяўны разлiк.

                              ГЛАВА 3
             МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА I СРОДКI ПАРКУ

     11. Матэрыяльна-тэхнiчную  базу  i  сродкi  парку  (яго  лясныя
ўгоддзi,  аранжарэi,  збудаваннi,  абсталяванне,  тэхнiчныя  сродкi,
iнвентар,  атракцыённая тэхнiка, гульнёвыя аўтаматы, аўтатранспарт i
iншае) складаюць  асноўныя  сродкi,  а  таксама  iншыя  матэрыяльныя
каштоўнасцi i фiнансавыя рэсурсы.
     Парк      абавязаны    пастаянна    забяспечваць       развiццё
матэрыяльна-тэхнiчнай базы i эфектыўнае яе выкарыстанне.
     12. Парк  валодае,  карыстаецца i распараджаецца замацаванай за
iм маёмасцю на праве аператыўнага кiравання.

                              ГЛАВА 4
             ПАРАДАК СТВАРЭННЯ ПАРКУ. КIРАВАННЕ ПАРКАМ

     13. Стварэнне,  рэарганiзацыя i лiквiдацыя паркаў ажыццяўляюцца
ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     Статут  распрацоўваецца  iндывiдуальна  для  кожнага  парку   i
павiнен змяшчаць:
     указанне  на  ўласнiка  маёмасцi  парку  i  землекарыстальнiка,
звесткi аб зямельным участку, што складае тэрыторыю парку;
     найменне парку;
     форму ўласнасцi;
     месцазнаходжанне;
     мэты дзейнасцi;
     прадмет дзейнасцi;
     правы i абавязкi парку i фiзiчных асоб, якiя наведваюць парк;
     пералiк органаў кiравання i iх кампетэнцыю;
     парадак  утварэння  маёмасцi  парку i ўмовы распараджэння гэтай
маёмасцю;
     найбольш  адметныя  прынцыпы  арганiзацыi  творча-вытворчай   i
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;
     парадак размеркавання прыбытку (даходу);
     умовы рэарганiзацыi i лiквiдацыi.
     У статут  могуць уключацца iншыя палажэннi,  якiя не супярэчаць
заканадаўству i звязаны з асаблiвасцямi дзейнасцi парку.
     Па рашэннi  вышэйстаячага органа кiравання ў межах аднаго раёна
цi горада пры наяўнасцi некалькiх паркаў можа  стварацца  аб'яднанне
паркаў,  на  якое  можа  быць  ускладзена  цэнтралiзаванае выкананне
асобных творчых, гаспадарчых i iншых функцый.
     Паркi, якiя  ўваходзяць  у  склад  аб'яднання,  захоўваюць сваю
самастойнасць i правы юрыдычнай асобы.
     Парк ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  на  аснове i ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi дадзенага Палажэння i заканадаўства.
     14. Да  выключнай  кампетэнцыi заснавальнiка ў кiраваннi паркам
адносяцца:
     пытаннi стварэння парку, яго рэарганiзацыi i лiквiдацыi;
     зацвярджэнне  статута,  а  таксама  змяненняў  i дапаўненняў да
яго;
     устанаўленне памеру ўстаноўчага фонду, парадак яго фармiравання
ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
     найманне i вызваленне ад пасады дырэктара;
     вызначэнне мэт дзейнасцi парку;
     ажыццяўленне   кантролю  за  выкарыстаннем  па  прызначэннi   i
захаваннем маёмасцi парку;
     14.1. дырэктар парку:
     забяспечвае выкананне планаў дзейнасцi парку;
     наймае i звальняе работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
     прадстаўляе  парк  без  даверанасцi  ў  адносiнах з дзяржаўнымi
органамi Рэспублiкi Беларусь, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;
     распараджаецца асноўнымi сродкамi са згоды заснавальнiка;
     заключае дагаворы ад iмя парку;
     адчыняе ў банках разлiковыя рахункi;
     у адпаведнасцi з  правiламi  ўнутранага  працоўнага  распарадку
прымае  меры  заахвочвання i дысцыплiнарнага спагнання да работнiкаў
парку;
     выдае  загады  i  ўказаннi,  абавязковыя  для  ўсiх  работнiкаў
парку;
     зацвярджае штатны расклад парку;
     вызначае  ўмовы  аплаты  працы работнiкаў парку, кiраўнiкоў яго
фiлiялаў;
     зацвярджае нарматывы размеркавання прыбытку;
     вызначае  аб'ём  i  характар  iнфармацыi  (даных),  што складае
камерцыйную тайну парку, у адпаведнасцi з заканадаўствам;
     рэгулярна (не  радзей  аднаго  разу  ў  год) робiць справаздачу
перад заснавальнiкам аб дзейнасцi парку;
     14.2. дырэктар  самастойна вырашае ўсе пытаннi дзейнасцi парку,
нясе адказнасць за яго стан,  за выключэннем пытанняў,  аднесеных да
кампетэнцыi   i   паўнамоцтваў   заснавальнiка,   у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам;
     14.3. дырэктар  нясе  адказнасць  за  вынiкi  дзейнасцi  парку,
выкананне   патрабаванняў   статута,   выкананне   абавязкаў   перад
заснавальнiкам.    Адказнасць    дырэктара    перад   заснавальнiкам
вызначаецца ў кантракце;
     14.4. дзейнасць   дырэктара   парку   правяраецца  з  дапамогай
аўдытарскай   арганiзацыi   (аўдытара)   цi   асобы,    празначаемых
заснавальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам;
     14.5. намеснiкi  дырэктара  парку,  галоўны  iнжынер, кiраўнiкi
структурных  падраздзяленняў прызначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад
яе дырэктарам парку па ўзгадненнi з заснавальнiкам.
     15. Працоўныя  ўзаемаадносiны  з  работнiкамi  парку рэгулююцца
ўмовамi,   змешчанымi   ў   працоўных   кантрактах    i    працоўным
заканадаўстве:
     15.1. парк  гарантуе  работнiкам  мiнiмальны  памер  заработнай
платы ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
     15.2. парк  у  сваёй  дзейнасцi  забяспечвае  законныя  правы i
iнтарэсы работнiкаў працоўнага калектыву.



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations