ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 кастрычнiка 2004 г. № 59
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29
кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi
Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi (дадаюцца).
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пункт 1 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
26 снежня 2001 г. № 64 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб
прыёмнай камiсii сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 14, 8/7673);
пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25
лютага 2003 г. № 9 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы
прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 31, 8/9219);
пункт 1 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
23 снежня 2003 г. № 75 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
2001 г. № 64" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2004 г., № 9, 8/10432).
Мiнiстр А.М.Радзькоў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28.10.2004 № 59
ПРАВIЛЫ
прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi
1. Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi (далей - Правiлы), рэгулююць парадак
прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённая, завочная,
вячэрняя) ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць
атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, незалежна ад iх
падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.
2. Ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (далей - установы адукацыi), на дзённую форму
навучання маюць права паступаць асобы, якiя маюць агульную базавую
адукацыю, або агульную сярэднюю адукацыю, або
прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй, на
завочную цi вячэрнюю формы навучання - асобы, якiя маюць агульную
сярэднюю адукацыю або прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю з агульнай
сярэдняй адукацыяй.
3. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы
без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь,
грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай
Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, асобы беларускай нацыянальнасцi,
якiя пражываюць за межамi Рэспублiкi Беларусь, маюць права
ўдзельнiчаць у конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў
дзяржаўных установах адукацыi за кошт сродкаў бюджэту, калi дадзены
ўзровень адукацыi атрымлiваецца ўпершыню.
4. Прыём грамадзян iншых замежных дзяржаў ва ўстановы адукацыi
дзяржаўнай формы ўласнасцi праводзiцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана
мiждзяржаўнымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
5. Ва ўстановы адукацыi прыватнай формы ўласнасцi на ўмовах
аплаты фiзiчнымi або юрыдычнымi асобамi (далей - на ўмовах аплаты)
на конкурснай аснове маюць права паступаць грамадзяне Рэспублiкi
Беларусь, замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства,
якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
6. Прыём ва ўстановы адукацыi ажыццяўляецца па спецыяльнасцях
(спецыялiзацыях пры iх наяўнасцi) у адпаведнасцi з кантрольнымi
лiчбамi прыёму, якiя для падпарадкаваных устаноў адукацыi
зацвярджаюцца заснавальнiкам па формах навучання (у тым лiку ў
скарочаны тэрмiн) за кошт сродкаў бюджэту i на ўмовах аплаты з
улiкам максiмальнай колькасцi навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным
дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць.
Кантрольныя лiчбы прыёму зацвярджаюцца заснавальнiкам штогод i
да 1 красавiка даводзяцца да ведама зацiкаўленых.
Згодна з парадкам, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, у межах кантрольных лiчбаў па асобных спецыяльнасцях
ажыццяўляецца прыём для мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў.
7. На скарочаны тэрмiн навучання ў межах кантрольных лiчбаў па
адпаведных спецыяльнасцях для атрымання iнтэграванай з
прафесiянальна-тэхнiчнай сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца
прыём асоб, якiя маюць дыплом аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.
8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена, на дзённае навучанне на аснове базавай адукацыi
прымаюцца толькi асобы, якiм да пачатку вытворчай практыкi споўнiцца
18 гадоў.
9. У прыёмную камiсiю ўстановы адукацыi асобы (далей -
абiтурыенты) падаюць наступныя дакументы:
заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi;
дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
медыцынскую даведку па форме, вызначанай Мiнiстэрствам аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь;
выпiску з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе i паступае на
вячэрняе або завочнае навучанне);
арыгiнал сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэстыравання (для тых,
хто ў iм удзельнiчаў);
4 фотакарткi памерам 3х4 см;
даведку сельскага савета, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне
ў сельскiм населеным пункце;
даведку службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку).
Паўналетнiя абiтурыенты асабiста прад'яўляюць пашпарт (або
дакумент, якi яго замяняе), а непаўналетнiя - пасведчанне аб
нараджэннi.
Даведкi аб адукацыi, копii дакументаў аб адукацыi, выдадзеныя
ўстановамi адукацыi або iншымi арганiзацыямi, не прымаюцца.
Разам з пералiчанымi прадстаўляюцца дакументы, якiя
пацвярджаюць права абiтурыента на льготы, устаноўленыя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама дакументы, якiя
сведчаць аб яго вучэбных, творчых або спартыўных дасягненнях.
10. Для прыёму ва ўстановы адукацыi незалежна ад iх
падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi вызначаюцца наступныя тэрмiны:
на дзённую форму навучання на аснове агульнай базавай адукацыi:
прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 1 жнiўня;
правядзенне ўступных iспытаў - з 2 па 12 жнiўня;
залiчэнне - па 17 жнiўня;
на дзённую форму навучання на аснове агульнай сярэдняй
адукацыi:
прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 11 жнiўня;
правядзенне ўступных iспытаў - з 12 па 15 жнiўня;
залiчэнне - па 17 жнiўня;
на дзённую форму навучання ў скарочаны тэрмiн на аснове
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi:
прыём дакументаў, правядзенне ўступных iспытаў i залiчэнне - з
30 чэрвеня па 10 лiпеня;
на завочную i вячэрнюю формы навучання (на ўсе спецыяльнасцi,
акрамя спецыяльнасцей, звязаных з сезоннымi работамi):
прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 22 жнiўня;
правядзенне iспытаў i залiчэнне - з 1 па 26 жнiўня;
на спецыяльнасцi, звязаныя з сезоннымi работамi:
прыём дакументаў - з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада;
правядзенне iспытаў i залiчэнне - з 1 лiстапада па 10 снежня.
Уступныя iспыты на завочную i вячэрнюю формы навучання
праводзяцца ў некалькi тэрмiнаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi
камiсiямi ўстаноў адукацыi з улiкам пажаданняў зацiкаўленых
арганiзацый адпаведнай галiны.
Прыёмным камiсiям устаноў адукацыi ў залежнасцi ад канкрэтных
умоў фармiравання кантынгенту навучэнцаў дазваляецца працягваць
тэрмiны прыёму заяў i залiчэння не пазней пачатку навучальнага года.
11. Уступныя iспыты праводзяцца па двух прадметах: адзiн з якiх
- па беларускай мове цi рускай мове (на выбар абiтурыента, за
выключэннем фiлалагiчных спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя
неабходна здаваць уступны iспыт у адпаведнасцi з абранай
спецыяльнасцю).
Другi ўступны iспыт абiтурыенты здаюць у адпаведнасцi з
профiлем (напрамкам) спецыяльнасцi па адным з наступных
агульнаадукацыйных прадметаў:
матэматыка - тэхнiка i тэхналогii (за выключэннем
спецыяльнасцей хiмiчнай i харчовай прамысловасцi,
мадэлiраванне i канструяванне адзення, аналiтычны
кантроль хiмiчных злучэнняў, ахова навакольнага
асяроддзя i рацыянальнае выкарыстанне прыродных
рэсурсаў), эканомiка i кiраванне,
сельскагаспадарчы менеджмент, будаўнiцтва,
аграiнжынерыя, геадэзiя, тапаграфiя, пачатковая
адукацыя, прафесiянальнае навучанне, тэхналогiя,
мелiярацыя i водная гаспадарка, лясная
гаспадарка, папярэджванне i лiквiдацыя
надзвычайных сiтуацый;
хiмiя - хiмiчная i харчовая прамысловасць, аналiтычны
кантроль хiмiчных злучэнняў, ахова навакольнага
асяроддзя i рацыянальнае выкарыстанне прыродных
рэсурсаў, вытворчасць прадукцыi i арганiзацыя
грамадскага харчавання, заатэхнiя, ветэрынарная
медыцына, пчалярства, аграномiя,
плодаагароднiцтва; вытворчасць, захоўванне
i перапрацоўка прадукцыi раслiнаводства;
аграхiмiя, насенняводства i ахова раслiн,
фатаграфiя;
бiялогiя - дашкольная адукацыя, спецыяльнасцi аховы
здароўя;
беларуская - выкладанне фiлалагiчных дысцыплiн,
лiтаратура або бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя;
руская лiтаратура
замежная мова - замежныя мовы;
гiсторыя Беларусi - сацыяльная педагогiка, дакументазнаўства,
правазнаўства, сацыяльная работа.
Абiтурыенты, якiя паступаюць на спецыяльнасцi мастацтва i
дызайн, музычная адукацыя, музыказнаўства, выяўленчае мастацтва,
мадэлiраванне i канструяванне адзення, архiтэктура, цырульнiцкае
мастацтва i дэкаратыўная касметыка, праваахоўная дзейнасць, фiзiчная
культура, спартыўна-педагагiчная дзейнасць, другi ўступны iспыт
здаюць па спецыяльнасцi.
Абiтурыенты, якiя ў адпаведнасцi з пунктам 7 Правiлаў
паступаюць на скарочаны тэрмiн навучання, здаюць толькi адзiн
уступны iспыт - па спецыльнасцi.
Уступны iспыт па спецыяльнасцi можа праводзiцца ў некалькi
этапаў.
12. Для абiтурыентаў, якiя паступаюць на дзённую форму
навучання на аснове агульнай сярэдняй адукацыi, уступныя iспыты
(акрамя iспыту па спецыяльнасцi) праводзяцца ў форме
цэнтралiзаванага тэстыравання, тэрмiны i ўмовы правядзення якога
вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Для абiтурыентаў, якiя паступаюць на дзённую форму навучання на
аснове агульнай базавай адукацыi, уступны iспыт па беларускай мове
або рускай мове праводзiцца ў форме дыктанта па цэнтралiзаваных
заданнях у днi, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Для абiтурыентаў завочнай i вячэрняй формаў навучання ўступны
iспыт па беларускай мове або рускай мове праводзiцца ў форме
дыктанта па заданнях, складзеных ва ўстанове адукацыi.
Форму правядзення другога ўступнага iспыту на дзённую форму
навучання на аснове агульнай базавай адукацыi, на завочную i
вячэрнюю формы навучання вызначаюць прыёмныя камiсii ўстаноў
адукацыi.
У якасцi ўступных iспытаў на завочную i вячэрнюю формы
навучання могуць залiчвацца вынiкi абавязковага цэнтралiзаванага
тэстыравання або цэнтралiзаванага тэстыравання, праведзеных у
бягучым годзе.
Прыёмныя камiсii ўстаноў адукацыi вызначаюць форму правядзення
ўступных iспытаў з улiкам характару захворавання для абiтурыентаў з
парушэннем слыху, зроку i парушэннямi апорна-рухальнага апарату,
якiя па медыцынскiх паказаннях могуць навучацца ва ўстановах
адукацыi.
Абiтурыенты маюць права здаваць уступныя iспыты на беларускай
цi рускай мове па выбары.
13. Праграмы ўступных iспытаў па агульнаадукацыйных прадметах
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Праграмы ўступных iспытаў па спецыяльнасцi зацвярджаюцца
заснавальнiкам для падпарадкаваных устаноў адукацыi.
14. Ацэнка ведаў абiтурыентаў на ўступных iспытах ажыццяўляецца
па дзесяцiбальнай шкале з адзнакамi 1 (адзiн), 2 (два), 3 (тры), 4
(чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (семь), 8 (восем), 9 (дзевяць), 10
(дзесяць) балаў.
Адзнака 0 (нуль) балаў выстаўляецца абiтурыенту пры адмове ад
адказу, невыкананнi задання ўступнага iспыту.
Вынiкi абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання або
цэнтралiзаванага тэстыравання, якiя праведзены ў бягучым годзе,
залiчваюцца ў адпаведнасцi з прадстаўленым сертыфiкатам у якасцi
ўступнага iспыту з выстаўленнем адпаведнага бала па дзесяцiбальнай
шкале ў экзаменацыйную ведамасць i экзаменацыйны лiст абiтурыента.
Для абiтурыентаў, якiя паступаюць ва ўстановы адукацыi,
падпарадкаваныя Мiнiстэрству спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь, у
якасцi ўступнага iспыту па спецыяльнасцi могуць быць залiчаны iх
вынiкi на спартыўных мерапрыемствах, якiя ўключаны ў каляндарны план
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь.
У выпадку, калi ўступны iспыт па спецыяльнасцi праводзiцца ў
некалькi этапаў, кожны з этапаў ацэньваецца па дзесяцiбальнай шкале.
Па вынiках правядзення гэтага ўступнага iспыту абiтурыенту
выстаўляецца сума атрыманых iм на кожным этапе балаў.
15. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступны iспыт па
ўважлiвай прычыне, дапускаюцца да ўступных iспытаў у тэрмiны,
вызначаныя для iншых груп, па рашэннi адказнага сакратара прыёмнай
камiсii ўстановы адукацыi.
Абiтурыенты, якiя без уважлiвай прычыны не з'явiлiся на адзiн з
уступных iспытаў у прызначаны ў раскладзе час або атрымалi адзнакi 0
(нуль), 1 (адзiн), 2 (два) балы на ўступным iспыце (або адным з яго
этапаў), да наступнага ўступнага iспыту (этапу ўступнага iспыту) або
паўторнай здачы ўступнага iспыту i да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы
навучання ў дадзенай установе адукацыi не дапускаюцца.
16. Без уступных iспытаў на навучанне за кошт сродкаў бюджэту
на адпаведныя спецыяльнасцi залiчваюцца:
пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных i
рэспублiканскай алiмпiяд па агульнаадукацыйных прадметах, якiя
праведзены Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у бягучым
навучальным годзе;
пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных i
рэспублiканскiх творчых конкурсаў, мiжнародных i рэспублiканскiх
алiмпiяд па прадметах мастацтва i культуры, якiя праведзены
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным
годзе ў адпаведнасцi з палажэннямi, узгодненымi з Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
пераможцы i прызёры алiмпiйскiх гульняў, чэмпiянатаў,
першынстваў, кубкаў свету, Еўропы, Беларусi;
лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў;
лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па
падтрымцы таленавiтай моладзi;
пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх
конкурсаў прафесiянальнага майстэрства, якiя праводзiлiся
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным
годзе для навучэнцаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi;
абiтурыенты, якiя скончылi з адзнакай установу, якая
забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi з агульнай
сярэдняй адукацыяй, i паступаюць на скарочаны тэрмiн навучання;
выпускнiкi ўстановы адукацыi "Мiнскае сувораўскае ваеннае
вучылiшча", якiя скончылi дадзеную ўстанову з адзнакамi не нiжэй за
6 (шэсць) балаў i накiраваны для далейшага навучання ва ўстановы
адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях
ваеннага профiлю для Узброеных Сiл, iншых войскаў i вайсковых
фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, а таксама кадраў для органаў
унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных
сiтуацыях.
17. Ад здачы ўступнага iспыту па адпаведным прадмеце з
выстаўленнем адзнакi 10 (дзесяць) балаў вызваляюцца пераможцы
(дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных i рэспублiканскай алiмпiяд
па агульнаадукацыйных прадметах i абласных (Мiнскага гарадскога)
тураў (дыплом I ступенi) рэспублiканскай алiмпiяды па
агульнаадукацыйных прадметах, якiя праведзены Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным годзе ў выпадку, калi
гэтыя пераможцы паступаюць на спецыяльнасцi, якiя не адпавядаюць
профiлю названых алiмпiяд.
18. У выпадку, калi адзначаныя ў пункце 16 Правiлаў мiжнародныя
i рэспублiканскiя алiмпiяды, конкурсы або спартыўныя мерапрыемствы ў
бягучым навучальным годзе не праводзiлiся, абiтурыентам залiчваюцца
iх вынiкi папярэдняга года.
19. Адзiн уступны iспыт у адпаведнасцi з профiлем (напрамкам)
спецыяльнасцi здаюць абiтурыенты, якiя скончылi ўстанову, якая
забяспечвае атрыманне агульнай базавай адукацыi або агульнай
сярэдняй адукацыi, з адзнакай або залатым цi сярэбраным медалём,
установу, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi на аснове агульнай базавай адукацыi, з дыпломам з адзнакай
i пры атрыманнi адзнакi 9 (дзевяць) або 10 (дзесяць) балаў яны
залiчваюцца. Астатнiя абiтурыенты здаюць другi ўступны iспыт i
залiчваюцца па конкурсе.
На спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), па якiх конкурс у папярэднiм
годзе складаў пяць i больш чалавек на адно месца, вышэйпералiчаныя
абiтурыенты здаюць усе ўступныя iспыты.
20. На спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), па якiх у папярэднiм
годзе конкурс не перавышаў 1,5 чалавека на адно месца, па конкурсе
сярэдняга бала дакумента аб адукацыi залiчваюцца абiтурыенты, якiя
маюць у дакуменце аб адукацыi адзнакi не нiжэй за 3 (тры) балы.
Абiтурыенты, якiя паступаюць на спецыяльнасцi, па якiх часткай
трэцяй пункта 11 Правiлаў вызначаны ўступны iспыт па спецыяльнасцi,
абавязкова здаюць гэты ўступны iспыт i залiчваюцца па яго вынiках.
21. Па-за конкурсам (акрамя спецыяльнасцей, спецыялiзацый, па
якiх конкурс у папярэднiм годзе складаў пяць i больш чалавек на
месца) пры наяўнасцi адзнак не нiжэй за 3 (тры) балы залiчваюцца:
дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
iнвалiды I i II групы, дзецi-iнвалiды, якiм у адпаведнасцi з
заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не
супрацьпаказана навучанне ва ўстанове адукацыi i якiя могуць
наведваць заняткi;
ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў;
дзецi з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў
складзе савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi
(памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;
асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10,
арт.111);
выпускнiкi ўстановы адукацыi "Мiнскае сувораўскае ваеннае
вучылiшча", якiя скончылi дадзеную ўстанову з адзнакамi нiжэй за 6
(шэсць) балаў i накiраваны для далейшага навучання ва ўстановы
адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях
ваеннага профiлю для Узброеных Сiл, iншых войскаў i вайсковых
фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, а таксама кадраў для органаў
унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных
сiтуацыях.
22. На спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), па якiх конкурс у
папярэднiм годзе складаў пяць i больш чалавек на адно месца,
пералiчаныя ў пункце 21 Правiлаў, абiтурыенты залiчваюцца па
конкурсе сярод дадзенай катэгорыi абiтурыентаў на месцы, вызначаныя
прапарцыянальна пададзеным заявам.
23. Пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
абiтурыенты, якiя маюць большы стаж практычнай работы па
профiлю абранай спецыяльнасцi, калi яны паступаюць на завочную цi
вячэрнюю формы навучання;
iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
зволеныя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, i рэкамендацыi
воiнскiх часцей;
абiтурыенты, якiя закончылi ўстанову, якая забяспечвае
атрыманне агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыi, з
адзнакай, залатым цi сярэбраным медалём, установу, якая забяспечвае
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi на аснове базавай
адукацыi, з дыпломам з адзнакай;
пераможцы абласных (Мiнскага гарадскога) тураў рэспублiканскай
алiмпiяды па агульнаадукацыйных прадметах, абласных турнiраў i
конкурсаў па прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты;
абiтурыенты, якiя атрымалi найбольшы бал на ўступным iспыце па
профiлi (напрамку) спецыяльнасцi або маюць большы бал у сертыфiкаце
цэнтралiзаванага тэстыравання па адпаведным прадмеце;
абiтурыенты, якiя маюць больш высокi сярэднi бал дакумента аб
адукацыi, якi вызначаецца па пяцiбальнай або дзесяцiбальнай шкале i
па параўнальнай таблiцы сярэдняга бала дакументаў аб агульнай
базавай адукацыi, агульнай сярэдняй адукацыi,
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi
згодна з дадаткам да дадзеных Правiлаў.
24. Залiчэнне праводзiцца па спецыяльнасцях (спецыялiзацыях пры
iх наяўнасцi) па конкурсе па вынiках здачы ўступных iспытаў, або
прадстаўленым сертыфiкатам цэнтралiзаванага тэстыравання, або
сярэднiм бале дакумента аб адукацыi ў выпадку, прадугледжаным
часткай першай пункта 20 Правiлаў.
Залiчэнне на ўсе спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) праводзiцца па
асобных конкурсах сярод абiтурыентаў - жыхароў гарадскiх населеных
пунктаў i сярод абiтурыентаў, якiя пастаянна пражываюць не менш за
два гады ў сельскiх населеных пунктах, прапарцыянальна пададзеным
заявам.
На спецыяльнасцi, па якiх ажыццяўляецца прыём на ўмовах мэтавай
падрыхтоўкi спецыялiстаў, залiчэнне праводзiцца па конкурсе:
на месцы, вызначаныя для мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў,
сярод абiтурыентаў, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь маюць права ўдзельнiчаць у гэтым конкурсе;
на астатнiя месцы - прапарцыянальна пададзеным заявам па
асобных конкурсах сярод абiтурыентаў - жыхароў гарадскiх населеных
пунктаў i сярод абiтурыентаў, якiя пастаянна пражываюць не менш за
два гады ў сельскiх населеных пунктах.
У тых выпадках, калi конкурсны прахадны бал сярод абiтурыентаў
з сельскiх населеных пунткаў аднолькавы або перавышае конкурсны
прахадны бал сярод абiтурыентаў з гарадскiх населеных пунктаў,
залiчэнне праводзiцца па агульным конкурсе.
Абiтурыенты, якiя не залiчаны на ўмовах мэтавага прыёму, маюць
права ўдзельнiчаць у конкурсе на агульных падставах.
На завочную цi вячэрнюю формы навучання залiчэнне праводзiцца
па асобных конкурсах:
на 80 працэнтаў месцаў, вызначаных кантрольнымi лiчбамi прыёму,
сярод абiтурыентаў, якiя маюць працоўны стаж (не менш за 6 месяцаў),
i абiтурыентаў, якiя маюць прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю, i
паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi;
на 20 працэнтаў месцаў ад кантрольных лiчбаў прыёму або
вакантныя месцы, што засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных
абiтурыентаў, - астатнiя абiтурыенты.
25. Па ўсiх формах навучання на падставе дагавораў на навучанне
за аплату ва ўстановы адукацыi дзяржаўнай формы ўласнасцi на
конкурснай аснове залiчваюцца абiтурыенты, якiя станоўча здалi
ўступныя iспыты, але не прайшлi па конкурсе на навучанне за кошт
сродкаў бюджэту. Заключэнне дагавораў на навучанне за аплату
ажыццяўляецца пасля правядзення конкурсу.
26. На вакантныя месцы ў групы, сфармiраваныя на аснове
агульнай базавай адукацыi ў папярэднi год, на другi курс могуць быць
залiчаны абiтурыенты, якiя ў бягучым годзе станоўча здалi ўступныя
iспыты на аснове агульнай сярэдняй адукацыi i не прайшлi па конкурсе
на месцы, вызначаныя кантрольнымi лiчбамi прыёму.
Прыём названых абiтурыентаў на вакантныя месцы на I курс у
групы на аснове агульнай базавай адукацыi не дазваляецца (акрамя
спецыяльнасцей мастацтва).
27. На месцы, што засталiся пасля залiчэння ўсiх абiтурыентаў,
якiя ўдзельнiчалi ў конкурсе на адпаведную спецыяльнасць
(спецыялiзацыю), у першую чаргу залiчваюцца абiтурыенты дадзенай
установы адукацыi, якiя станоўча здалi тыя ж уступныя iспыты, але не
прайшлi па конкурсе на iншую спецыяльнасць (спецыялiзацыю), а потым
- абiтурыенты, якiя станоўча здалi адпаведныя ўступныя iспыты ў
iншых ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай
адукацыi, вышэйшай адукацыi.
Залiчэнне абiтурыентаў з iншых устаноў адукацыi праводзiцца на
падставе даведак аб вынiках здачы ўступных iспытаў або сертыфiкатаў
цэнтралiзаванага тэстыравання.
28. Дадатковыя патрабаваннi да прыёму, якiя звязаны са
спецыфiкай установы (пералiк дакументаў, парадак iх прадстаўлення ў
прыёмную камiсiю ўстановы адукацыi, умовы допуску да ўступных
iспытаў, абмежаваннi па ўзросце або поле), зацвярджаюцца
заснавальнiкам дадзенай установы адукацыi па ўзгадненнi з
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Дадатак
да Правiлаў прыёму ва ўстановы,
якiя забяспечваюць атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi
Параўнальная таблiца сярэдняга бала дакументаў аб агульнай
базавай адукацы (АБА), агульнай сярэдняй адукацы (АСА),
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (ПТА)*, сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (ССА)
-------------------------------------------------------------------¬
¦ Сярэднi бал дакумента аб адукацыi па шкале ¦
+-----------T--------------------T-----------T---------------------+
¦ ¦ дзесяцiбальнай для ¦ ¦ дзесяцiбальнай для ¦
¦ ¦ ўзроўню адукацыi ¦ ¦ ўзроўню адукацыi ¦
¦пяцiбальнай+----------T---------+пяцiбальнай+----------T----------+
¦ ¦АБА, АСА, ¦ ССА ¦ ¦АБА, АСА, ¦ ССА ¦
¦ ¦ ПТА ¦ ¦ ¦ ПТА ¦ ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,00 ¦ 1,00 ¦ 4,00 ¦ 4,00 ¦ 5,50 ¦ 7,00 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,05 ¦ 1,23 ¦ 4,15 ¦ 4,05 ¦ 5,72 ¦ 7,15 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,10 ¦ 1,45 ¦ 4,30 ¦ 4,10 ¦ 5,95 ¦ 7,30 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,15 ¦ 1,68 ¦ 4,45 ¦ 4,15 ¦ 6,17 ¦ 7,45 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,20 ¦ 1,90 ¦ 4,60 ¦ 4,20 ¦ 6,40 ¦ 7,60 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,25 ¦ 2,13 ¦ 4,75 ¦ 4,25 ¦ 6,62 ¦ 7,75 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,30 ¦ 2,35 ¦ 4,90 ¦ 4,30 ¦ 6,85 ¦ 7,90 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,35 ¦ 2,58 ¦ 5,05 ¦ 4,35 ¦ 7,07 ¦ 8,05 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,40 ¦ 2,80 ¦ 5,20 ¦ 4,40 ¦ 7,30 ¦ 8,20 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,45 ¦ 3,03 ¦ 5,35 ¦ 4,45 ¦ 7,52 ¦ 8,35 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,50 ¦ 3,25 ¦ 5,50 ¦ 4,50 ¦ 7,75 ¦ 8,50 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,55 ¦ 3,48 ¦ 5,65 ¦ 4,55 ¦ 7,97 ¦ 8,65 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,60 ¦ 3,70 ¦ 5,80 ¦ 4,60 ¦ 8,20 ¦ 8,80 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,65 ¦ 3,93 ¦ 5,95 ¦ 4,65 ¦ 8,42 ¦ 8,95 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,70 ¦ 4,15 ¦ 6,10 ¦ 4,70 ¦ 8,65 ¦ 9,10 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,75 ¦ 4,38 ¦ 6,25 ¦ 4,75 ¦ 8,87 ¦ 9,25 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,80 ¦ 4,60 ¦ 6,40 ¦ 4,80 ¦ 9,10 ¦ 9,40 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,85 ¦ 4,83 ¦ 6,55 ¦ 4,85 ¦ 9,32 ¦ 9,55 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,90 ¦ 5,05 ¦ 6,70 ¦ 4,90 ¦ 9,55 ¦ 9,70 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ 3,95 ¦ 5,27 ¦ 6,85 ¦ 4,95 ¦ 9,77 ¦ 9,85 ¦
+-----------+----------+---------+-----------+----------+----------+
¦ ¦ ¦ ¦ 5,00 ¦ 10 ¦ 10 ¦
L-----------+----------+---------+-----------+----------+-----------
______________________________
*У выпадку, калi пры паступленнi на скарочаны тэрмiн або
завочную форму навучання абiтурыент прадстаўляе два дакументы аб
адукацыi (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi i дыплом аб
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi без атрымання агульнай сярэдняй
адукацыi), сярэднi бал падлiчваецца па гэтых двух дакументах.
|