Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 14 мая 2004 г. №33 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб прыёмнай камiсii ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        14 мая 2004 г. № 33

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI
         -----------------------------------------------------------
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 23
         марта 2006 г. № 23 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/14459 от 24.05.2006 г.)   

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29  кастрычнiка
1991  года "Об образовании" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад
19 сакавiка 2002  года  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  прыёмнай  камiсii ўстановы, якая
забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi, што дадаецца.
     2. Прызнаць  страцiўшым  сiлу  Палажэнне  аб  прыёмнай  камiсii
вышэйшай  навучальнай  установы  Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанае
пастановай  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь ад 28 снежня
2001  г.  №  65  (Национальный  реестр  правовых  актов   Республики
Беларусь, 2002 г., № 14, 8/7674).

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               14.05.2004 № 33

ПАЛАЖЭННЕ
аб прыёмнай камiсii ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне вышэйшай адукацыi

     1. Дадзенае  Палажэнне  рэгулюе парадак работы прыёмнай камiсii
ўстановы,  якая  забяспечвае  атрыманне  вышэйшай  адукацыi (далей -
ВНУ),  па  арганiзацыi  падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў i
залiчэння абiтурыентаў у студэнты ВНУ.
     2. Прыёмная камiсiя ВНУ (далей - прыёмная камiсiя) арганiзуецца
з  мэтай  правядзення  ўступных  iспытаў  у  ВНУ  i  фармiравання на
конкурснай аснове кантынгенту студэнтаў дзённай, вячэрняй i завочнай
формаў навучання.
     3. Тэрмiн  паўнамоцтваў  прыёмнай камiсii складае адзiн год, яе
дзейнасць  завяршаецца аналiзам i абагульненнем вынiкаў прыёму, якiя
разглядаюцца  на  савеце  ВНУ,  саветах  факультэтаў  i  пасяджэннях
кафедраў.
     Рэктар ВНУ у месячны тэрмiн пасля заканчэння ўступных iспытаў у
форме  пiсьмовай  справаздачы  накiроўвае  ў  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь вынiкi прыёму, аналiз якасцi ведаў абiтурыентаў
па прадметах, а таксама прапановы па ўдасканаленню прыёму.
     4. Састаў   прыёмнай  камiсii  да  1  студзеня  вызначаецца   i
зацвярджаецца загадам рэктара ВНУ, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай
камiсii.
     У састаў прыёмнай камiсii ўключаюцца:  па пасадзе прарэктары па
вучэбнай  рабоце   (прызначаюцца   намеснiкамi   старшынi   прыёмнай
камiсii);   дэканы   факультэтаў,   на   якiя   ажыццяўляецца  прыём
абiтурыентаў;  адказны сакратар прыёмнай камiсii  i  яго  намеснiкi;
члены камiсii з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу.
     5. Для разгляду апеляцый на тэрмiн правядзення ўступных iспытаў
загадам  старшынi  прыёмнай камiсii ствараецца апеляцыйная камiсiя i
назначаецца яе старшыня.
     6. Саставы  прадметных  экзаменацыйных  камiсiй  i  апеляцыйнай
камiсii  за  выключэннем  членаў,  якiя  ўваходзяць у iх па пасадзе,
абнаўляюцца  штогод  не  менш  чым  на адну чвэрць. Адказны сакратар
прыёмнай  камiсii, яго намеснiкi, старшынi прадметных экзаменацыйных
камiсiй уключаюцца ў састаў камiсii не больш трох гадоў запар.
     7. Для правядзення ўступных iспытаў за тры месяцы да iх пачатку
з  лiку  выкладчыкаў  ВНУ i пры неабходнасцi педагагiчных работнiкаў
iншых  устаноў адукацыi ствараюцца прадметныя экзаменацыйныя камiсii
i  апеляцыйная  камiсiя,  саставы якiх зацвярджаюцца загадам рэктара
ВНУ   i  ў  сваёй  дзейнасцi  падпарадкоўваюцца  старшынi   прыёмнай
камiсii.
     8. Асабовы  састаў, парадак працы прыёмнай камiсii i прадметных
экзаменацыйных  камiсiй  могуць быць зменены ў выпадках i ў парадку,
устаноўленых  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь. Iншыя пытаннi па
правядзенню    ўступных    iспытаў   вырашаюцца  ў  адпаведнасцi   з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     9. Рашэннi  прыёмнай  камiсii  прымаюцца  большасцю галасоў пры
наяўнасцi  не  менш за дзве трэцiх саставу i афармляюцца пратаколам,
якi падпiсваецца старшынёй i адказным сакратаром.
     10. Да работы па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення ўступных
iспытаў  i  залiчэння  абiтурыентаў  у  студэнты  ВНУ не дапускаюцца
асобы, якiя займаюцца прыватным рэпетытарствам.
     11. Размеркаванне  абавязкаў старшынь прадметных экзаменацыйных
камiсiй, адказнага сакратара, яго намеснiкаў зацвярджаецца старшынёй
прыёмнай камiсii.
     Аплата працы членаў прыёмнай камiсii, прадметных экзаменацыйных
камiсiй i iншых катэгорый работнiкаў, якiя заняты ў рабоце па прыёму
абiтурыентаў, ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
     12. Прыёмная камiсiя ў перыяд правядзення ўступных iспытаў:
     12.1. арганiзуе  работу  па  прафесiйнай  арыентацыi   моладзi,
ажыццяўляе  iнфармацыйнае i метадычнае забеспячэнне ўступных iспытаў
у ВНУ;
     12.2. ажыццяўляе   да  пачатку  ўступных  iспытаў  у   тэрмiны,
вызначаныя  ВНУ,  разнастайныя  формы вучэбна-метадычнай падрыхтоўкi
абiтурыентаў, у тым лiку курсы, кансультацыi;
     12.3. арганiзуе    прыём    дакументаў   ад  абiтурыентаў,   iх
рэгiстрацыю i захоўванне, перапiску па пытаннях прыёму;
     12.4. пры  неабходнасцi арганiзуе медыцынскi агляд абiтурыентаў
i дае папярэднiя прафесiйна-арыентаваныя рэкамендацыi;
     12.5. прымае  рашэннi аб допуску абiтурыентаў да здачы ўступных
iспытаў, iх правядзеннi;
     12.6. ажыццяўляе    фармiраванне    прадметных   экзаменацыйных
камiсiй, апеляцыйнай камiсii, кантроль за iх дзейнасцю;
     12.7. вызначае   формы  ўступных  iспытаў  i  кантроль  за   iх
правядзеннем у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
     12.8. прымае    рашэннi    аб   конкурсным  адборы,   залiчэннi
абiтурыентаў у студэнты ВНУ;
     12.9. разглядае   апеляцыi  ў  адпаведнасцi  з   патрабаваннямi
дадзенага Палажэння;
     12.10. выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя парадкам прыёму ў
ВНУ.
     13. Заява  i  дакументы, якiя абiтурыент падае ў адпаведнасцi з
правiламi  прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай
адукацыi,    рэгiструюцца   ў  журнале  рэгiстрацыi  дакументаў,   а
абiтурыенту выдаецца распiска аб прыёме дакументаў.
     14. Расклад  уступных  iспытаў  зацвярджае  старшыня   прыёмнай
камiсii  не  пазней  за тыдзень да пачатку iх правядзення. Iнтэрвалы
памiж уступнымi iспытамi, як правiла, складаюць не менш за два днi.
     15. Адказны  сакратар прыёмнай камiсii выдае экзаменацыйны лiст
абiтурыентам, дапушчаным да ўступных iспытаў.
     16. Для  абiтурыентаў  напярэдаднi ўступных iспытаў праводзяцца
кансультацыi  па зместу вучэбных праграм прадметаў уступных iспытаў,
парадку  правядзення  ўступных  iспытаў  i  залiчэння абiтурыентаў у
студэнты ВНУ.
     17. Уступныя  iспыты праводзяцца ў форме тэстаў цi iншых формах
(па рашэнню ВНУ) у адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя
забяспечваюць    атрыманне  вышэйшай  адукацыi.  Тэставыя  i   iншыя
экзаменацыйныя    заданнi    распрацоўваюцца    ў  ВНУ   прадметнымi
экзаменацыйнымi  камiсiямi  па  вучэбных праграмах уступных iспытаў,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi зацвярджаюцца старшынёй
прыёмнай камiсii за месяц да пачатку ўступных iспытаў, iх колькасць,
вызначаная прыёмнай камiсiяй, не можа быць менш за тры.
     18. Колькасць  экзаменацыйных  бiлетаў  вызначаецца   старшынёй
прыёмнай  камiсii i павiнна быць большай за колькасць абiтурыентаў у
групе.
     У   экзаменацыйныя  бiлеты  ўключаюцца,  як  правiла,   два-тры
пытаннi,  у тым лiку пры неабходнасцi адна-дзве задачы або прыклады.
Пытаннi  экзаменацыйных  бiлетаў  павiнны  ахоплiваць  усю  вучэбную
праграму прадметаў уступных iспытаў.
     19. Тэставыя  i  iншыя  экзаменацыйныя  заданнi  да  выдачы  iх
экзаменатарам  знаходзяцца  ў  сейфе  адказнага  сакратара  прыёмнай
камiсii i падлягаюць строгаму ўлiку.
     20. Старшыня  прыёмнай  камiсii  (або па яго даручэнню намеснiк
старшынi  цi  адказны  сакратар  прыёмнай  камiсii)  перад  пачаткам
уступных  iспытаў  выдае старшыням прадметных экзаменацыйных камiсiй
неабходную    колькасць  варыянтаў  тэставых  заданняў   (камплектаў
экзаменацыйных бiлетаў) i прызначае адказных за ўступны iспыт.
     21. Колькасны  састаў  груп  абiтурыентаў,  але  не  менш за 25
чалавек  у групе, для здачы ўступных iспытаў у ВНУ вызначае прыёмная
камiсiя.
     Колькасны  састаў  груп  (падгруп)  для  правядзення   ўступных
iспытаў  па  прадметах мастацтва, музыкi, фiзiчнай культуры вызначае
прыёмная камiсiя ВНУ.
     22. Вусныя   ўступныя  iспыты  ў  кожнага  абiтурыента   прымае
экзаменацыйная  камiсiя  ў  складзе  двух  экзаменатараў.  Колькасць
экзаменатараў  па  прыёму  ўступных  iспытаў па прадметах мастацтва,
культуры, музыкi, фiзiчнай культуры i iншых па спецыяльнасцi павiнна
складаць не менш за тры.
     23. Прыёмная  камiсiя вызначае колькасны састаў экзаменатараў у
аўдыторыi.   Прысутнасць  на  ўступных  iспытах  пабочных  асоб   не
дазваляецца.
     24. Абiтурыент  у  аўдыторыi,  дзе праводзяцца ў адпаведнасцi з
раскладам  уступныя  iспыты  па  прадмету,  прад'яўляе  экзаменатару
пашпарт  (iншы дакумент, якi яго замяняе) i экзаменацыйны лiст, якiя
служаць  пропускам  на ўступныя iспыты. Абiтурыент, якi спазнiўся цi
не  з'явiўся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаецца да
яго  здачы  па  рашэнню  старшынi  цi  адказнага  сакратара прыёмнай
камiсii  ў  тэрмiны,  якiя  абмежаваны  раскладам  уступных  iспытаў
адпаведнай формы атрымання адукацыi.
     25. Адначасова  ў  аўдыторыi  пры  правядзеннi  вусных уступных
iспытаў   павiнна  знаходзiцца  не  больш  за  шэсць   абiтурыентаў.
Падрыхтоўка  да  адказу не павiнна перавышаць больш за 90 хвiлiн. На
вусныя    iспыты    на   аднаго  абiтурыента  адводзiцца  не   больш
за 15 хвiлiн.
     Калi  абiтурыенты  з  першай групы ў складзе пяцi чалавек, якiя
дапушчаны  ў  аўдыторыю,  не  вызначаюцца, каму адказваць першым, то
праз  90 хвiлiн з пачатку атрымання задання экзаменатары маюць права
выклiкаць для адказу любога абiтурыента з гэтага складу.
     26. Парадак  выдачы  тэставых i iншых экзаменацыйных заданняў i
рэкамендацый  па  iх  выкананню  даводзiцца да ведама абiтурыентаў у
аўдыторыi.
     Прыёмная  камiсiя стварае неабходныя ўмовы i аказвае метадычную
падтрымку   ў  правядзеннi  ўступных  iспытаў  для  абiтурыентаў   з
парушэннямi слыху, парушэннямi зроку i парушэннямi апорна-рухальнага
апарату  пры  адсутнасцi  ў  iх  медыцынскiх  супрацьпаказанняў   па
выбранай    спецыяльнасцi.  Прыёмная  камiсiя  мае  права   выбiраць
вызначаныя    правiламi  прыёму  ва  ўстановы,  якiя   забяспечваюць
атрыманне  вышэйшай  адукацыi,  формы  прыёму  ўступных  iспытаў для
абiтурыентаў гэтай катэгорыi.
     27. На  правядзенне  тэсцiравання  у  залежнасцi  ад  вучэбнага
прадмета адводзiцца 100-180 хвiлiн.  Час на падрыхтоўку да адказу на
ўступных iспытах па прадметах мастацтва,  культуры, музыкi, фiзiчнай
культуры i  iншых  па  спецыяльнасцi  вызначае  прыёмная  камiсiя  ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     На правядзенне  пiсьмовага  ўступнага  iспыту  прадугледжваецца
чатыры гадзiны (240 хвiлiн) без перапынку.
     28. Шыфроўку    тэставых    i  iншых  экзаменацыйных   заданняў
праводзiць  адказны сакратар прыёмнай камiсii ў прысутнасцi старшынi
прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе
адказнага сакратара.
     29. Праверка    тэставых   цi  iншых  экзаменацыйных   заданняў
праводзiцца членамi экзаменацыйнай камiсii ў памяшканнi ВНУ.
     Тэставыя  цi  iншыя  экзаменацыйныя  заданнi  пры   правядзеннi
пiсьмовых  работ  правяраюцца  пад  шыфрам  без  указання  прозвiшча
абiтурыента.
     На праверку  пiсьмовых экзаменацыйных работ адводзiцца:  чатыры
дыктанты - адна гадзiна (акадэмiчная),  тры сачыненнi - адна гадзiна
(акадэмiчная),  тры  работы  па  матэматыцы,  фiзiцы  - адна гадзiна
(акадэмiчная).
     30. Пры  падрыхтоўцы  да  вусных  уступных  iспытаў  абiтурыент
абавязкова робiць запiсы ў лiсце вуснага адказу са  штампам  ВНУ,  а
экзаменатары  адзначаюць  правiльнасць  i паўнату адказаў на пытаннi
экзаменацыйнага бiлета i дадатковыя пытаннi, якiя запiсваюцца ў лiст
вуснага  адказу  экзаменатарам.  Дадатковыя  пытаннi  павiнны насiць
удакладняючы характар i не выходзiць за межы вучэбнай праграмы.
     31. Па    вынiках    уступных   iспытаў  адзнака   абiтурыентам
выстаўляецца  экзаменатарамi  лiчбай  i  пропiсам  у  экзаменацыйнай
ведамасцi  i  экзаменацыйным  лiсце  абiтурыента  i  завяраецца   iх
подпiсам.  Пры  атрыманнi  адзнакi  0,  1, 2 балы экзаменацыйны лiст
застаецца  ў  экзаменатара,  якi  перадае  яго  адказнаму  сакратару
прыёмнай камiсii.
     Абiтурыент  павiнен  здаць  экзаменацыйны лiст пасля заканчэння
ўступных iспытаў у прыёмную камiсiю.
     32. У    выпадках,   калi  абiтурыенты  парушылi   патрабаваннi
экзаменацыйнай  камiсii  ў  час  правядзення  ўступных  iспытаў, пры
выкананнi  тэставых  цi iншых экзаменацыйных заданняў, iх заданнi не
ацэньваюцца  i  абiтурыенты  да  далейшых  iспытаў  не  дапускаюцца.
Выпадкi  зафiксаваных  парушэнняў  старшыня экзаменацыйнай камiсii i
экзаменатары  афармляюць  актам,  якi  падпiсваецца экзаменатарамi i
старшынёй  прадметнай  экзаменацыйнай камiсii i перадаецца адказнаму
сакратару    прыёмнай    камiсii.  Пераздача  ўступных  iспытаў   не
дазваляецца.  Абiтурыенты,  якiя не паспелi выканаць у вызначаны для
завяршэння  час тэставыя цi iншыя экзаменацыйныя заданнi, аддаюць iх
экзаменатарам незакончанымi.
     33. Правераныя  тэставыя  i  iншыя  экзаменацыйныя  заданнi   з
адзнакамi  i  подпiсамi  экзаменатараў  у дзень правядзення ўступных
iспытаў  перадаюцца  старшынёй  прадметнай  экзаменацыйнай   камiсii
адказнаму  сакратару  прыёмнай  камiсii,  якi  нясе адказнасць за iх
захаванне.
     34. Абiтурыент  мае  права  ў  перыяд уступных iспытаў асабiста
азнаёмiцца  са сваiмi выкананымi заданнямi (тэстамi, лiстамi вуснага
адказу i г.д.) незалежна ад атрыманай адзнакi.
     35. Абiтурыент  мае права падаць пiсьмовую апеляцыйную заяву аб
памылковасцi,  на  яго  погляд,  адзнакi,  выстаўленай  на  ўступных
iспытах (далей - апеляцыя).
     Пры  разглядзе  апеляцыi,  якая не з'яўляецца пераэкзаменоўкай,
правяраецца толькi правiльнасць атрыманай адзнакi.
     36. Парадак  падачы  i  разгляду  апеляцый  вызначае   прыёмная
камiсiя i знаёмiць з iм абiтурыентаў да пачатку ўступных iспытаў, аб
чым  абiтурыент  пацвярджае  сваiм  подпiсам.  Апеляцыi  па пытаннях
атрыманай  адзнакi  падаюцца абiтурыентам адказнаму сакратару на iмя
старшынi прыёмнай камiсii i рэгiструюцца ў дзень абвяшчэння адзнакi,
але не пазней наступнага дня пасля ўступных iспытаў, а для пiсьмовых
iспытаў  -  не  пазней  наступнага дня пасля iх правядзення. Разгляд
апеляцыi  праводзiцца  не  пазней  наступнага  дня пасля яе падачы ў
прысутнасцi  абiтурыента  i  экзаменатараў,  якiя непасрэдна прымалi
дадзеныя  ўступныя  iспыты.  Пры  разглядзе  апеляцый   абiтурыентаў
дадатковае iх апытванне не дапускаецца.
     Усе    выпадкi   змянення  выстаўленых  экзаменатарамi   адзнак
суправаджаюцца    пiсьмовым   абгрунтаваннем  апеляцыйнай   камiсii,
тлумачэннем экзаменатара i зацвярджаюцца рашэннем прыёмнай камiсii.
     37. Абiтурыент  мае  права прысутнiчаць пры разглядзе апеляцыi.
Абiтурыент, якi прэтэндуе на перагляд адзнакi, атрыманай на ўступных
iспытах, павiнен мець пры сабе дакумент, якi пацвярджае яго асобу.
     З  непаўналетнiмi  абiтурыентамi  (да  18  гадоў) пры разглядзе
апеляцыi  мае  права  прысутнiчаць  яго  законны прадстаўнiк, акрамя
непаўналетнiх,  прызнаных  у  адпаведнасцi з заканадаўствам поўнасцю
правадзейнымi да дасягнення паўналецця.
     38. Пасля  разгляду  апеляцыi  выносiцца  рашэнне   апеляцыйнай
камiсii  аб адзнацы па тэставых цi iншых экзаменацыйных заданнях (як
у выпадку яе павышэння, так i знiжэння).
     Пры  неабходнасцi  змянення адзнакi складаецца пратакол рашэння
апеляцыйнай камiсii, у адпаведнасцi з якiм уносяцца змяненнi адзнакi
ў    тэставыя    цi  iншыя  экзаменацыйныя  заданнi  абiтурыента   i
экзаменацыйны лiст.
     39. Пры  ўзнiкненнi  рознагалоссяў  памiж  членамi  апеляцыйнай
камiсii  па  прычыне выстаўленай адзнакi яна зацвярджаецца большасцю
галасоў.   З  аформленым  пратаколам  рашэння  апеляцыйнай   камiсii
абiтурыент знаёмiцца пад роспiс.
     40. Выкананыя    тэставыя    i  iншыя  экзаменацыйныя   заданнi
абiтурыентаў,  якiя  залiчаны  ў  ВНУ,  захоўваюцца  ў  iх  асабовых
справах.
     Выкананыя тэставыя i iншыя экзаменацыйныя заданнi абiтурыентаў,
якiя  атрымалi  адзнакi  0,  1,  2  балы  цi не прайшлi па конкурсе,
захоўваюцца  ў  ВНУ  у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   Рэспублiкi
Беларусь.
     41. Абiтурыенты,    не  залiчаныя  ў  ВНУ,  атрымлiваюць   свае
дакументы ў прыёмнай камiсii пасля здачы экзаменацыйнага лiста.
     42. Залiчэнне абiтурыентаў у склад студэнтаў шляхам конкурснага
адбору  ажыццяўляецца  публiчна  на  адкрытым  пасяджэннi   прыёмнай
камiсii.  Рашэнне  прыёмнай  камiсii  аб залiчэннi ў склад студэнтаў
афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы для залiчэння. На
падставе    пратакола    рашэння   прыёмнай  камiсii  рэктарам   ВНУ
зацвярджаецца загад аб залiчэннi абiтурыентаў у склад студэнтаў.
     43. Рашэннi  прыёмнай камiсii могуць быць прыпынены цi адменены
ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     44. Прыёмная  камiсiя  выдае на падставе зваротаў абiтурыентаў,
якiя не прайшлi па конкурсе, даведкi аб здадзеных уступных iспытах. 



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations