ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 красавiка 2004 г. № 30
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ Ў ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года "О профессионально-техническом образовании" Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
39, 8/9297; 2004 г., № 27, 8/10539), наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
1. У пункце 11:
абзац чацвёрты выключыць;
абзацы пяты-восьмы лiчыць адпаведна абзацамi чацвёртым-сёмым;
частку другую дапоўнiць словамi ", сертыфiкат абавязковага
цэнтралiзаванага або цэнтралiзаванага тэстыравання па выбары
паступаючага.".
2. У пункце 12:
частку трэцюю выключыць;
часткi чацвёртую-восьмую лiчыць адпаведна часткамi
трэцяй-сёмай.
3. Пункт 13 пасля слова "вынiкi" дапоўнiць словамi
"абавязковага цэнтралiзаванага або".
Мiнiстр А.М.Радзькоў
|