ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 сакавiка 2004 г. № 5
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА
КIНЕМАТАГРАФII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Экспертным савеце па
кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Мiнiстра У.П.Рылатка
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
12.03.2004 № 5
ПАЛАЖЭННЕ
аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Экспертны савет па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь (далей - Савет) з'яўляецца дарадчым
фармiраваннем.
2. У сваёй дзейнасцi Савет кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi Урада Рэспублiкi
Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Экспертным савеце па
кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
3. Асноўнай задачай Савета з'яўляецца падтрымка нацыянальнай
кiнематаграфii праз механiзм сацыяльна-творчага заказу на стварэнне
высокамастацкай кiнавiдэапрадукцыi (далей - заказ).
4. Заказчыкам на выкананне заказу з'яўляецца Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь.
5. Заказ заклiканы садзейнiчаць стварэнню твораў як на сродкi
рэспублiканскага бюджэту, так i на пазабюджэтныя сродкi, арганiзацыi
сумеснага фiнансавання пастановак з замежнымi партнёрамi. У
абавязковым парадку ўлiчваюцца ўмовы пагаднення з партнёрамi.
6. Савет абмяркоўвае прапановы, робiць адбор праектаў, якiя
прадстаўлены на атрыманне заказу, i выносiць свае рэкамендацыi
адносна магчымасцi вытворчасцi i заключэння дагавора.
Савет аказвае метадычную дапамогу здымачным групам на ўсiх
этапах стварэння кiнавiдэапрадукцыi па дзяржзаказе.
7. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнiкi iгравога,
дакументальнага, мультыплiкацыйнага кiно, мастацтвазнаўцы,
арганiзатары кiнавiдэавытворчасцi i кiнавiдэапракату, прадстаўнiкi
Праўлення Беларускага саюза кiнематаграфiстаў.
Савет мае права прыцягваць да работы квалiфiкаваных
кансультантаў з правам дарадчага голасу.
8. Персанальны склад Савета ў колькасцi да 10 асоб на чале са
старшынёй i яго намеснiкамi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на тры гады).
9. Савет мае сакратара, якi вядзе памiж пасяджэннямi
арганiзацыйную работу, пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi
Савета.
10. У прыняццi рашэння Савета не можа ўдзельнiчаць асоба, якая
прама цi ўскосна зацiкаўлена ў вынiках размеркавання заказу.
|