ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 сакавiка 2004 г. № 4
АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА АДБОРУ РЭЖЫСЁРСКIХ
ЭКСПЛIКАЦЫЙ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь з мэтай прыцягнення
рэжысёраў для ажыццяўлення эксперыменту ў галiне тэатральнага
мастацтва, выяўлення i падтрымкi найбольш цiкавых з'яў у творчым
пошуку моладзi праз выдзяленне iм дзяржаўных заказаў на пастаноўку
арыгiнальных, высокамастацкiх спектакляў у тэатрах рэспублiкi.
2. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца, як
правiла, кожны год. Час правядзення - студзень-май.
Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць рэжысёры драматычных
тэатраў i тэатраў лялек да 37 гадоў (працуючыя i не працуючыя ў
тэатры), а таксама студэнцкая моладзь - выпускнiкi вышэйшых
навучальных устаноў, якiя рыхтуюць рэжысёраў прафесiйных тэатраў.
3. Рэжысёрскiя эксплiкацыi (драматургiчны твор вызначаецца
самiм канкурсантам) падаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь у двух экзэмплярах да 20 красавiка кожнага года.
Журы конкурснага адбору рэжысёрскiх эксплiкацый вылучае
пераможцаў на падставе адкрытага галасавання простай большасцю
галасоў. Рашэнне журы з'яўляецца правамоцным, калi ў яго рабоце
прымае ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу журы.
Склад журы зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь.
4. Рэжысёры, якiя сталi пераможцамi, атрымлiваюць дзяржаўны
заказ Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на пастаноўку
спектакля ў дзяржаўных тэатрах Рэспублiкi Беларусь.
Першы намеснiк Мiнiстра У.П.Рылатка
|