ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 студзеня 2004 г. № 2
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года "О профессионально-техническом образовании" Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
39, 8/9297), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"6. Прыём у прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы для атрымання
iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай сярэдняй спецыяльнай
адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi прыёму ва
ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай
адукацыi.".
2. У падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 словы "цэнтры
прафесiянальнай адукацыi,", "вышэйшыя прафесiянальныя вучылiшчы,"
выключыць.
3. У пункце 12:
пасля часткi другой дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Для паступаючых (выпускнiкоў 2004 года i папярэднiх гадоў) на
аснове агульнай сярэдняй адукацыi ўступны iспыт па беларускай цi
рускай мове (па выбары) праводзiцца ў форме абавязковага
цэнтралiзаванага тэстыравання. Тэрмiны i ўмовы правядзення
цэнтралiзаванага тэстыравання вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.";
часткi трэцюю-сёмую лiчыць адпаведна часткамi
чацвёртай-восьмай.
4. У пункце 17:
абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб
начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, рабочых
(служачых), якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе
савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, i
загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання
воiнскай службы пры выкананнi службовых абавязкаў цi працы;";
абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб
начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i
падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых
расследаванняў, загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў мiрны
час пры праходжаннi воiнскай службы, выкананнi службовых
абавязкаў;";
абзац пяты выключыць;
абзацы шосты-восьмы лiчыць адпаведна абзацамi пятым-сёмым.
5. Абзац другi пункта 41 пасля слоў "3 гадзiны" дапоўнiць
словамi ", тэстыравання па агульнаадукацыйных прадметах - не больш
за 1 гадзiну".
Мiнiстр А.М.Радзькоў
|