ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 снежня 2001 г. № 1734
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.А.МАХНАЧА, Г.В.НЯДЗЕЛЬКА, С.I.ШУМЕЛЬЧЫКА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за значны асабiсты ўклад у вывучэнне геалагiчнай будовы i
карысных выкапняў тэрыторыi Беларусi, вырашэнне шэрагу праблем
асваення ёдабромных расолаў, пошуку i разведкi нафты, рэдкiх i
рассеяных элементаў, а таксама за шматгадовую
навукова-арганiзацыйную i педагагiчную дзейнасць дырэктара Iнстытута
геалагiчных навук Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
члена-карэспандэнта, доктара геолага-мiнералагiчных навук, прафесара
Махнача Анатолiя Аляксандравiча;
за вялiкi асабiсты ўклад у выхаванне нацыянальнай свядомасцi i
павагi да беларускай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту выхавацеля
дзiцячых ясляў-сада № 527 г.Мiнска Нядзелька Галiну Васiльеўну;
за шматгадовую добрасумленную працу ў будаўнiцтве, дасягненне
высокiх вытворчых паказчыкаў маляра Слуцкага рамонтна-будаўнiчага
ўпраўлення арэнднага прадпрыемства "Унiверсалрамбуд" Шумельчыка
Сяргея Iванавiча.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|