ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 кастрычнiка 2001 г. № 1567
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за значны асабiсты ўклад у развiццё фiзiкi неразбураючага
кантролю, распрацоўку i ўкараненне на прадпрыемствах рэспублiкi
высокаадчувальных дэфектаскапiчных матэрыялаў i тэхналогiй,
шматгадовую навукова-арганiзацыйную i педагагiчную дзейнасць
намеснiка дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута прыкладной фiзiкi
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара фiзiка-матэматычных
навук Мiгуна Мiкалая Пятровiча;
за шматгадовую плённую навукова-даследчую i ўрачэбную
дзейнасць, падрыхтоўку навуковых i ўрачэбных кадраў i ў сувязi з
80-годдзем з часу заснавання дзяржаўнай вядучай вышэйшай навучальнай
установы "Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт" доктара
медыцынскiх навук, прафесара, прарэктара па навуковай рабоце Кабака
Сяргея Львовiча, кандыдата медыцынскiх навук, дацэнта, загадчыка
кафедры фтызiяпульманалогii Крываноса Паўла Сцяпанавiча, кандыдата
медыцынскiх навук, начальнiка аддзела пазабюджэтных
навукова-даследчых i дагаворных работ Сержанкову Алену Мiкалаеўну,
доктара медыцынскiх навук, прафесара, загадчыка кафедры хвароб вуха,
горла, носа Цiмашэнку Паўла Андрэевiча.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|