ОБ УТВЕРЖДЕНИИ ВРЕМЕННОГО ПОЛОЖЕНИЯ О ПРИСВОЕНИИ
УЧЕНЫХ ЗВАНИЙ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
Совета Министров Республики Беларусь
от 14 июля 1993 г. N 466
(СП Республики Беларусь, 1993 г., N 20, ст.390)
===
-----------------------------------------------------------
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 27 июня 2003 г. № 868 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 74,
5/12701)
![Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
17 марта 1995 г. N 144 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1995 г., N 8, ст.186);
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
5 апреля 1996 г. N 243 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 10, ст.272);
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
22 мая 1996 г. N 336 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 15, ст.376);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
16 мая 1997 г. N 499 (Собрание декретов, указов Президента
и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
N 14, ст.533)]
В целях создания национальной системы аттестации
научно-педагогических и научных работников Совет Министров
Республики Беларусь ПОСТАНОВЛЯЕТ:
1. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 16 мая 1997 г. N 499
1. Утвердить Временное положение о присвоении ученых
званий в Республике Беларусь.
-----------------------------------------------------------
2. Министерству образования совместно с заинтересованными
министерствами и ведомствами в течение 1993 года разработать и
внести в Совет Министров Республики Беларусь порядок аттестации
научно-педагогических и научных работников, связанной с присвоением
им ученых званий профессора и доцента.
3. Установить, что:
3.1. в Республике Беларусь бессрочно признаются документы
государственного образца о присвоении ученых званий, выданные в
государствах СНГ до заключения Соглашения о сотрудничестве в области
образования, подписанного руководителями государств - участников СНГ
15 мая 1992 г. в г.Ташкенте;
3.2. аттестаты профессора и доцента, выданные аттестационными
органами Российской Федерации после 1 января 1993 г., а других
государств СНГ после 15 мая 1992 г., имеют юридическую силу в
Республике Беларусь после их настрификации (приравнивания)
Высшим аттестационным комитетом.
-----------------------------------------------------------
Пункт 3.2 - с изменениями, внесенными постановлением
Кабинета Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г.
N 336
3.2. аттестаты профессора и доцента, выданные
аттестационными органами Российской Федерации после 1
января 1993 г., а других государств СНГ после 15 мая 1992
г., имеют юридическую силу в Республике Беларусь после их
настрификации (приравнивания) Аттестационной коллегией при
Министерстве образования.
-----------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------
Пункт 3.2 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от 5 апреля 1996 г. N 243, в части
аттестатов профессора и доцента, выданных аттестационными
органами Российской Федерации.
__________________________________________________________
4. Министерству образования до конца 1993 года подготовить и
внести в Совет Министров Республики Беларусь предложения о
заключении соглашений с государствами - участниками СНГ о признании
документов по присвоению ученых званий, выданных в Республике
Беларусь.
Председатель Совета Министров
Республики Беларусь В.Кебич
Управляющий Делами Совета
Министров Республики Беларусь Н.Кавко
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 14 лiпеня 1993 г. N 466
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб прысваеннi вучоных званняў
у Рэспублiцы Беларусь
-----------------------------------------------------------
Временное положение утратило силу постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 16 мая 1997 г. N 499
1. Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак прысваення вучоных
званняў дацэнта i прафесара ў Рэспублiцы Беларусь.
2. Вучоныя званнi дацэнта i прафесара прысвойваюцца асобам,
якiя маюць вопыт навукова-педагагiчнай дзейнасцi, неабходную
псiхолага-педагагiчную падрыхтоўку i прафесiйныя веды, значныя
дасягненнi ў вучэбна-метадычнай i навуковай працы.
3. Вучоныя званнi дацэнта i прафесара прысвойваюцца асобам,
якiя выбраны па конкурсу i назначаны на адпаведныя пасады. Яны
таксама могуць прысвойвацца асобам, прынятым на гэтыя пасады па
сумяшчальнiцтву i па кантракту, пры выкананнi патрабаванняў,
названых у раздзеле 11 дадзенага Палажэння.
4. Рашэнне аб прысваеннi вучоных званняў дацэнта i прафесара
прымаецца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам па хадайнiцтву вучоных
саветаў вышэйшых навучальных устаноў /ВНУ/, навукова-даследчых
iнстытутаў, iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi /IПК/ i iншых
прыраўнаваных да iх навучальных i навуковых устаноў незалежна ад iх
ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.
-----------------------------------------------------------
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
4. Рашэнне аб прысваеннi вучоных званняў дацэнта i
прафесара прымаецца Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi па хадайнiцтву вучоных саветаў вышэйшых
навучальных устаноў /ВНУ/, навукова-даследчых iнстытутаў,
iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi /IПК/ i iншых
прыраўнаваных да iх навучальных i навуковых устаноў
незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формаў
уласнасцi.
-----------------------------------------------------------
5. Сведчаннем вышэйшай навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi ў
Рэспублiцы Беларусь з'яўляюцца атэстаты дацэнта i прафесара
дзяржаўнага ўзору, зацвярджаемага Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, якiя выдаюцца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам ва
ўстаноўленым парадку.
-----------------------------------------------------------
Пункт 5 - в редакции постановления Кабинета Министров
Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
5. Асобам, якiм прысвоена вучонае званне дацэнта цi
прафесара, выдаецца атэстат устаноўленага ўзору з указаннем
кафедры або спецыяльнасцi /спецыялiзацыi/, па якой гэта
званне прысвоена.
-----------------------------------------------------------
II. Патрабаваннi да саiскальнiкаў вучоных званняў
6. Вучонае званне дацэнта прысвойваецца:
6.1. кандыдатам i дактарам навук, выбраным па конкурсу i
назначаным на пасады дацэнта, загадчыка кафедры, дэкана факультэта,
рэктара /прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/ IПК i
прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, паля 1 года паспяховай
працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 3 гады;
друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, у тым лiку
апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi, што выкарыстоўваюцца ў
педагiчнай практыцы;
6.2. кандыдатам i дактарам навук, якiя працуюць у навуковых
установах акадэмii навук Беларусi, навукова-даследчых iнстытутах i
прыраўнаваных да iх арганiзацыях i маюць:
стаж навуковай i навукова-педагагiчнай дзейнасцi не менш за 3
гады, падрыхтавалi не менш як 3 кандыдатаў навук;
друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, у тым лiку
апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi, што выкарыстоўваюцца ў
навукова-педагагiчнай практыцы.
7. У парадку выключэння вучонае званне дацэнта можа быць
прысвоена асобам, якiя не маюць навуковыя ступенi:
7.1. навукова-педагагiчным работнiкам, выбраным па конкурсу i
назначаным на пасады дацэнта, загадчыка кафедры, дэкана факультэта,
рэктара /прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/ IПК i
прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, пасля 3 гадоў паспяховай
працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 10 год;
друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, што
выкарыстоўваюцца ў педагагiчнай практыцы;
7.2. высокаквалiфiкаваным спецыялiстам народнай гаспадаркi,
выбраным па конкурсу i назначаным на пасады дацэнта, загадчыка
кафедры, дэкана факультэта, рэктара /прарэктара/ ВНУ, дырэктара
/намеснiка дырэктара/ IПК i прыраўнаваных да iх навучальных устаноў,
пасля 3 гадоў паспяховай працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 5 гадоў;
стаж вытворчай дзейнасцi ў адпаведнай галiне не менш за 10
гадоў;
друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, што
выкарыстоўваюцца ў педагагiчнай практыцы;
7.3. дзеячам культуры, мастацтва, архiтэктуры, работнiкам
фiзiчнай культуры, выбраным па конкурсу i назначаным на пасады
дацэнта, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, рэктара /прарэктара/
ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/ IПК i прыраўнаваных да iх
навучальных устаноў, пасля 1 года паспяховай працы на гэтых пасадах,
якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не мешн за 3 гады;
значныя асабiстыя творчыя /спартыўныя/ дасягненнi.
8. Вучонае званне прафесара прысвойваецца:
8.1. дактарам навук, выбраным па конкурсу i назначаным на
пасады прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, рэктара
/прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/ IПК i
прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, пасля 1 года паспяховай
працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш 5 гадоў;
значныя друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, у тым
лiку апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi, што выкарыстоўваюцца ў
педагагiчнай практыцы /падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi, курсы
лекцый, манаграфii/, i вядуць падрыхтоўку навукова-педагагiчных i
навуковых кадраў /пры наяўнасцi аспiрантуры па адпаведнай
спецыяльнасцi/;
8.2. дактарам навук, якiя працуюць у навуковых установах
Акадэмii навук Беларусi, у навукова-даследчых iнстытутах i
прыраўнаваных да iх арганiзацыях i якiя:
ажыццяўляюць навуковую i навукова-педагагiчную дзейнасць на
працягу 5 гадоў i болей;
падрыхтавалi не менш за 5 кандыдатаў навук;
маюць значныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, у тым лiку
апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi, што выкарыстоўваюцца ў
навукова-педагагiчнай практыцы.
9. У парадку выключэння вучонае званне прафесара можа быць
прысвоена:
9.1. кандыдатам навук, выбраным па конкурсу i назначаным на
пасады прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, рэктара
/прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/ IПК i
прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, пасля 3 гадоў паспяховай
працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 10 гадоў;
значныя друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, у тым
лiку апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi, што выкарыстоўваюцца ў
педагагiчнай практыцы (аднаасобныя падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi
або сааўтарства не менш чым у трох падручнiках цi вучэбных
дапаможнiках з грыфам мiнiстэрства, курсы лекцый, манаграфii), i
вядуць падрыхтоўку навукова-педагагiчных i навуковых кадраў (маюць
не менш чым двух вучняў, якiм прысвоена вучоная ступень, пры
наяўнасцi аспiрантуры па адпаведнай спецыяльнасцi);
вучонае званне дацэнта, атрыманае не менш чым за пяць гадоў да
прадстаўлення да вучонага звання прафесара;
-----------------------------------------------------------
Пункт 9.1 - с изменениями, внесенными постановлением
Кабинета Министров Республики Беларусь от 17 марта 1995 г.
N 144
9.1. кандыдатам навук, выбраным па конкурсу i назначаным
на пасады прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта,
рэктара /прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/
IПК i прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, пасля 3
гадоў паспяховай працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 10 гадоў;
значныя друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя
работы, у тым лiку апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi,
што выкарыстоўваюцца ў педагагiчнай практыцы /падручнiкi,
вучэбныя дапаможнiкi, курсы лекцый, манаграфii/, i вядуць
падрыхтоўку навукова-педагагiчных i навуковых кадраў /пры
наяўнасцi аспiрантуры па адпаведнай спецыяльнасцi/;
вучонае званне дацэнта;
-----------------------------------------------------------
9.2. дзеячам культуры, мастацтва, архiтэктуры, работнiкам
фiзiчнай культуры, выбраным па конкурсу i назначаным на пасады
прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, рэктара
/прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка дырэктара/ IПК i
прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, пасля 3 гадоў паспяховай
працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 5 гадоў;
вучонае званне дацэнта, атрыманае не менш чым за пяць гадоў да
прадстаўлення да вучонага звання прафесара;
значныя асабiстыя творчыя /спартыўныя/ дасягненнi, ганаровыя
званнi i iншыя заслугi, а таксама значныя вучэбна-метадычныя работы,
манаграфii, падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi, навучальныя праграмы,
курсы лекцый, зборнiкi твораў, фондавыя аўдые- i вiдэазапiсы,
грамзапiсы, кампакт-дыскi;
вучняў, якiя дасягнулi вялiкiх творчых (спартыўных) поспехаў, -
заслужаных артыстаў, заслужаных дзеячаў навукi, заслужаных дзеячаў
мастацтваў, заслужаных работнiкаў культуры, заслужаных работнiкаў
фiзiчнай культуры i спорту, лаўрэатаў дзяржаўных прэмiй, лаўрэатаў i
дыпламантаў мiжнародных конкурсаў, чэмпiенаў свету, прызёраў
алiмпiйскiх гульняў, майстроў спорту мiжнароднага класа, а таксама
падрыхтавалi не менш чым двух кандыдатаў навук або двух
асiстэнтаў-стажораў (пры наяўнасцi аспiрантуры або асiстэнтуры па
адпаведнай спецыяльнасцi);
-----------------------------------------------------------
Пункт 9.2 - с изменениями, внесенными постановлением
Кабинета Министров Республики Беларусь от 17 марта 1995 г.
N 144
9.2. дзеячам культуры, мастацтва, архiтэктуры,
работнiкам фiзiчнай культуры, выбраным па конкурсу i
назначаным на пасады прафесара, загадчыка кафедры, дэкана
факультэта, рэктара /прарэктара/ ВНУ, дырэктара /намеснiка
дырэктара/ IПК i прыраўнаваных да iх навучальных устаноў,
пасля 1 года паспяховай працы на гэтых пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 5 гадоў;
вучонае званне дацэнта;
значныя асабiстыя творчыя /спартыўныя/ дасягненнi,
ганаровыя званнi i iншыя заслугi, а таксама значныя
вучэбна-метадычныя работы;
вучняў, якiя дасягнулi вялiкiх творчых /спартыўных/
поспехаў.
-----------------------------------------------------------
9.3. буйным спецыялiстам народнай гаспадаркi - кандыдатам
навук, выбраным па конкурсу на пасады прафесара, загадчыка кафедры,
дэкана факультэта або назначаным на пасады рэктара (прарэктара) ВНУ,
дырэктара (намеснiка дырэктара) IПК i прыраўнаваных да iх
навучальных устаноў, пасля 3 гадоў паспяховай працы на гэтых
пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 5 гадоў;
вучонае званне дацэнта, атрыманае не менш чым за пяць гадоў да
прадстаўлення да вучонага звання прафесара;
значныя друкаваныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы, што
выкарыстоўваюцца ў педагагiчнай практыцы;
-----------------------------------------------------------
Временное положение дополнено пунктом 9.3 постановлением
Кабинета Министров Республики Беларусь от 17 марта 1995 г.
N 144
-----------------------------------------------------------
9.4. народным артыстам, народным мастакам, народным
настаўнiкам, народным пiсьменнiкам, народным паэтам, народным
урачам, выбраным па конкурсу на пасады прафесара, загадчыка кафедры,
дэкана факультэта або назначаным на пасады рэктара (прарэктара) ВНУ,
дырэктара (намеснiка дырэктара) IПК i прыраўнаваных да iх
навучальных устаноў, пасля 3 гадоў паспяховай працы на гэтых
пасадах, якiя маюць:
стаж педагагiчнай працы ў ВНУ не менш за 10 гадоў;
вучонае званне дацэнта, атрыманае не менш чым за пяць гадоў да
прадстаўлення да вучонага звання прафесара.
-----------------------------------------------------------
Временное положение дополнено пунктом 9.4 постановлением
Кабинета Министров Республики Беларусь от 17 марта 1995 г.
N 144
-----------------------------------------------------------
III. Парадак прысваення вучоных званняў
10. Хадайнiцтва аб прысваеннi вучонага звання дацэнта або
прафесара ажыццяўляе вучоны савет ВНУ, IПК, навукова-даследчага
iнстытута i iншай прыраўнаванай да iх установы па прадстаўленню
кафедры, лабараторыi, аддзела, дзе саiскальнiк вядзе педагагiчную цi
навуковую работу.
11. Рашэнне вучонага савета хадайнiчаць аб прысваеннi вучонага
звання прымаецца тайным галасаваннем.
12. Пасяджэнне вучонага савета з'яўляецца правамоцным, калi ў
яго рабоце прымалi ўдзел не менш за 2/3 яго складу. Рашэнне лiчыцца
прынятым, калi за яго прагаласавалi не менш за 2/3 членаў вучонага
савета, якiя ўдзельнiчалi ў пасяджэннi.
13. Атэстацыя рэктараў i дырэктараў ВНУ, IПК,
навукова-даследчага iнстытута i iншай прыраўнаванай да iх установы
праводзiцца па хадайнiцтву калегii мiнiстэрства цi iншага
цэнтральнага органа кiравання, якому падначалена гэта ўстанова.
-----------------------------------------------------------
Пункт 13 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
13. Атэстацыя рэктараў i дырэктараў ВНУ, IПК,
навукова-даследчага iнстытута i iншай прыраўнаванай да iх
установы праводзiцца па хадайнiцтву калегii мiнiстэрства цi
ведамства, якому падначалена гэта ўстанова.
-----------------------------------------------------------
14. Парадак афармлення атэстацыйных спраў па прысваенню вучоных
званняў устанаўлiваецца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам. Пры
неабходнасцi матэрыялы на саiскальнiка могуць накiроўвацца на
экспертызу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 14 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
14. Парадак афармлення атэстацыйных спраў па прысваенню
вучоных званняў устанаўлiваецца Атэстацыйнай калегiяй пры
Мiнiстэрстве адукацыi. Пры неабходнасцi матэрыялы на
саiскальнiка могуць накiроўвацца на экспертызу.
-----------------------------------------------------------
15. Тэрмiн праходжання спраў у Вышэйшым атэстацыйным камiтэце
не павiнен перавышаць 4 месяцаў для саiскальнiкаў звання дацэнта i 6
месяцаў - для саiскальнiкаў звання прафесара.
У гэтыя ж тэрмiны разглядаюцца прапановы i заявы фiзiчных i
юрыдычных асоб па ацэнцы хадайнiцтва аб прысваеннi вучоных званняў.
Па рашэнню Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта ў асобных выпадках
тэрмiн разгляду атэстацыйных спраў можа быць павялiчаны з
апавяшчэннем аб гэтым саiскальнiкаў.
-----------------------------------------------------------
Пункт 15 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
15. Тэрмiн праходжання спраў у Атэстацыйнай калегii пры
Мiнiстэрстве адукацыi не павiнен перавышаць 4 месяцаў для
саiскальнiкаў звання дацэнта i 6 месяцаў - для
саiскальнiкаў звання прафесара.
У гэтыя ж тэрмiны разглядаюцца прапановы i заявы
фiзiчных i юрыдычных асоб па ацэнцы хадайнiцтва аб
прысваеннi вучоных званняў.
Па рашэнню Атэстацыйнай калегii пры Мiнiстэрстве
адукацыi ў асобных выпадках тэрмiн разгляду атэстацыйных
спраў можа быць павялiчаны з апавяшчэннем аб гэтым
саiскальнiкаў.
-----------------------------------------------------------
IV. Пераатэстацыя работнiкаў i настрыфiкацыя
/прыраўноўванне/ атэстатаў аб прысваеннi
вучоных званняў
16. Пераатэстацыя навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў,
якiм прысвоены вучоныя званнi ў iншых дзяржавах, i настрыфiкацыя
/прыраўноўванне/ атэстатаў аб прысваеннi вучоных званняў, выдадзеных
ў iншых дзяржавах, пераводзяцца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам па
хадайнiцтву арганiзацыi, у якой працуе саiскальнiк, i па асабiстых
заявах саiскальнiкаў з прадстаўленнем дакументаў згодна з пералiкам,
устаноўленным гэтым камiтэтам.
-----------------------------------------------------------
Пункт 16 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
16. Пераатэстацыя навуковых i навукова-педагагiчных
работнiкаў, якiм прысвоены вучоныя званнi ў iншых
дзяржавах, i настрыфiкацыя /прыраўноўванне/ атэстатаў аб
прысваеннi вучоных званняў, выдадзеных ў iншых дзяржавах,
пераводзяцца Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi па хадайнiцтву арганiзацыi, у якой працуе
саiскальнiк, i па асабiстых заявах саiскальнiкаў з
прадстаўленнем дакументаў згодна з пералiкам, устаноўленным
гэтай калегiяй.
-----------------------------------------------------------
17. Вучоныя званнi Рэспублiкi Беларусь могуць прысвойвацца
грамадзянам iншых дзяржаў на падставе мiждзяржаўных пагадненняў, па
рэкамендацыях адпаведных вучоных саветаў, па асбiстых заявах
грамадзян на платнай аснове ў парадку, устаноўленым Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам.
-----------------------------------------------------------
Пункт 17 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
17. Вучоныя званнi Рэспублiкi Беларусь могуць
прысвойвацца грамадзянам iншых дзяржаў на падставе
мiждзяржаўных пагадненняў, па рэкамендацыях адпаведных
вучоных саветаў, па асбiстых заявах грамадзян на платнай
аснове ў парадку, устаноўленым Атэстацыйнай калегiяй пры
Мiнiстэрстве адукацыi.
-----------------------------------------------------------
V. Афармленне i выдача атэстатаў
18. Рашэнне аб прысваеннi вучонага звання лiчыцца правамоцным з
дня прыняцця яго Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам.
-----------------------------------------------------------
Пункт 18 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
18. Рашэнне аб прысваеннi вучонага звання лiчыцца
правамоцным з дня прыняцця яго Атэстацыйнай калегiяй пры
Мiнiстэрстве адукацыi.
-----------------------------------------------------------
19. Асобам, якiя страцiлi атэстат дацэнта або прафесара, могуць
быць выдадзены дублiкаты. У выпадку змянення прозвiшча, iмя, iмя па
бацьку атэстаты не абменьваюцца на новыя.
20. Парадак афармлення i выдачы атэстатаў, а таксама iх
дублiкатаў устанаўлiваецца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам.
-----------------------------------------------------------
Пункт 20 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
20. Парадак афармлення i выдачы атэстатаў, а таксама iх
дублiкатаў устанаўлiваецца Атэстацыйнай калегiяй пры
Мiнiстэрстве адукацыi.
-----------------------------------------------------------
VI. Пазбаўленне вучоных званняў
21. Асобы, якiм вучоныя званнi прысвоены з парушэннем
патрабаванняў дадзенага Палажэння, могуць быць пазбаўлены гэтых
званняў Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам на падставе хадайнiцтваў
вучоных саветаў, што ўзбудзiлi пытанне аб прысваеннi вучонага
звання. У выпадку спынення дзейнасцi гэтых саветаў пытанне аб
пазбаўленнi вучонага звання па даручэнню гэтага камiтэта можа
разглядацца вучоным саветам iншай навучальнай цi навуковай установы
адпаведнага профiлю.
-----------------------------------------------------------
Пункт 21 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
21. Асобы, якiм вучоныя званнi прысвоены з парушэннем
патрабаванняў дадзенага Палажэння, могуць быць пазбаўлены
гэтых званняў Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi на падставе хадайнiцтваў вучоных саветаў, што
ўзбудзiлi пытанне аб прысваеннi вучонага звання. У выпадку
спынення дзейнасцi гэтых саветаў пытанне аб пазбаўленнi
вучонага звання па даручэнню гэтай калегii можа разглядацца
вучоным саветам iншай навучальнай цi навуковай установы
адпаведнага профiлю.
-----------------------------------------------------------
22. Пасяджэнне вучонага савета з'яўляецца правамоцным, калi ў
яго рабоце прымалi ўдзел не менш за 2/3 яго складу. Хадайнiцтва
вучонага савета аб пазбаўленнi вучонага звання лiчыцца прынятым,
калi за яго прагаласавалi тайным галасаваннем не менш за 2/3 членаў
вучонага савета, якiя ўдзельнiчалi ў пасяджэннi.
23. Пытаннi абгрунтаванасцi прысваення вучоных званняў, па якiх
былi прыняты рашэннi больш за 10 гадоў таму назад, не разглядаюцца.
24. Парадак разгляду пытанняў аб пазбаўленнi вучоных званняў
устанаўлiваецца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам.
-----------------------------------------------------------
Пункт 24 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
24. Парадак разгляду пытанняў аб пазбаўленнi вучоных
званняў устанаўлiваецца Атэстацыйнай калегiяй пры
Мiнiстэрстве адукацыi.
-----------------------------------------------------------
VII. Разгляд апеляцый
25. Рашэннi вучоных саветаў па пытаннях прысваення
/пазбаўлення/ вучоных званняў могуць быць абскарджаны не пазней
2-месячнага тэрмiну з дня iх прыняцця. Апеляцыi, пададзеныя на
рашэннi вучоных саветаў па пытаннях прысваення /пазбаўлення/ вучоных
званняў, разглядаюцца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам.
Рашэнне камiтэта па апеляцыi з'яўляецца канчатковым.
-----------------------------------------------------------
Пункт 25 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
25. Рашэннi вучоных саветаў па пытаннях прысваення
/пазбаўлення/ вучоных званняў могуць быць абскарджаны не
пазней 2-месячнага тэрмiну з дня iх прыняцця. Апеляцыi,
пададзеныя на рашэннi вучоных саветаў па пытаннях
прысваення /пазбаўлення/ вучоных званняў, разглядаюцца
Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве адукацыi.
Рашэнне калегii па апеляцыi з'яўляецца канчатковым.
-----------------------------------------------------------
26. Новае хадайнiцтва аб прысваеннi вучонага звання можа быць
узбуджана не раней як праз 1 год пасля прыняцця рашэння аб
адмаўленнi ў прысваеннi вучонага звання.
Абавязковай умовай паўторнага хадайнiцтва павiнна быць
наяўнасць новых друкаваных вучэбна-метадычных i навуковых работ,
якiя выкарыстоўваюцца ў навукова-педагагiчнай практыцы.
27. Парадак разгляду апеляцый устанаўлiваецца Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам.
-----------------------------------------------------------
Пункт 27 с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 22 мая 1996 г. N 336
27. Парадак разгляду апеляцый устанаўлiваецца
Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве адукацыi.
-----------------------------------------------------------
|